сьвяціцель Мікалай (Сэрбскі)
Адна зь самых цудоўных падрабязнасьцяў жыцьця Выратавальніка была убачана прарокам Захарыяй скрозь цёмную заслону часоў і апісана так: ... Вось, Цар твой ідзе да цябе... лагодны, седзячы на асьліцы і на маладым асьле, сыне пад'ярэмнай (Зах. 9:9). А эвангеліст Лука, відавочнік, так апісвае гэтую падзею: Ён пайшоў далей, узыходзячы ў Ерусалім. І калі наблізіўся да Віфагіі і Віфаніі, да гары, званай Эляёнскай, паслаў двух вучняў Сваіх, сказаўшы: пайдзіце ў процілеглае паселішча; увайшоўшы ў яго, знойдзеце маладога асла прывязанага, на якога ніхто зь людзей ніколі не садзіўся; адвязаўшы яго, прывядзіце; і калі хто спытае вас: “навошта адвязваеце?” Скажыце яму так: “ён патрэбен Госпаду”.
Пасланыя пайшлі і знайшлі, як Ён сказаў ім. Калі ж яны адвязвалі маладога асла, гаспадары яго сказалі ім: навошта адвязваеце асьляня? Яны адказвалі: ён патрэбен Госпаду. І прывялі яго да Ісуса, і, накінуўшы адзеньні свае на асьляня, пасадзілі на яго Ісуса. І, калі Ён ехаў, слалі адзеньні свае па дарозе. А калі Ён наблізіўся да спуску з гары Эляёнскай, усё мноства вучняў пачалі ў радасьці голасна славіць Бога за усе цуды, якія бачылі яны, кажучы: дабраслаўлёны Цар, крочачы ў імя Госпада! Мір на нябёсах і слава ў вышынях!