Калядне Пасланьня
Патрыярха Кіеўскага і ўсёй
Русі-Украіны Філарэта
Правялебным архіпастырам,
богалюбівым пастырам,
сумленнаму манаству і ўсім
верным Украінскай Праваслаўнай Царквы
Кіеўскага Патрыярхату
Дарагія браты і сёстры!
Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!
Зь вялікай радасцю і духоўным уздымам святкуе Царква Хрыстова Нраджэньня
Госпада нашага Ісуса Хрыста. Што азначае для нас гэта падзея? З тых часоў, калі
першыя людзі парушылі запаведзь Божую, не паверылі Яму, а паверылі д'яблу, у
чалавечую прыроду увайшоў грэх, ёсьць зло і сьмерць. Людзі перасталі мець
зносіны з Богам, і Бог стаў для нас нябачным. Пачалася жорсткая барацьба паміж
дабром і злом у самім чалавеку, а таксама паміж людзьмі і народамі. Чалавечая
прырода, хоць і не перастала быць добрай, але пашкодзіўся грахом, пакаламуціўся
чалавечы розум і сэрца стала жорсткім. Людзі паміралі як духоўна, так і
цялесна. Ніхто, акрамя Бога, не мог выратаваць чалавека ад гэтага зла.