З афіцыйнага паведамленьні на сайце Прэзыдэнта Ўкраіны
стала вядома пра ўказ кіраўніка дзяржавы аб узнагароджаньні мяне ордэнам «За заслугі
» I ступені. Таксама на сёньняшнім пасяджэньні Сьвяты Сынод Кіеўскага Патрыярхату
вынес рашэньне аб узнагароджаньні мяне ордэнам сьвятога апостала Іаана Багаслова
- у сувязі з маім 85- годзьдзем.
Ва ўмовах , якія сёньня склаліся ў Украіне, калі загінулі
людзі, а ў цэнтры Кіева працягваецца жорсткае супрацьстаяньне, я прашу не ўручаць
мне ўзнагарод. Гэта маё рашэньне таксама падтрымалі члены Сьвятога Сынода і іншыя
архірэі сабраліся сёньня ў Кіеве.