Thursday, February 4, 2010

ГОСПАД ЖАДАЕ НАШАЙ ДАСКАНАЛАСЬЦІ

“Бо гэта воля Божая, асьвячэньне вашае”

(1 Фэс. 4:3)

Некаторыя праваслаўныя людзі не усьвядомяць, што жывая вера абавязвае іх імкнуцца да удасканаленьня; яна ў іх бязьдзейнічае, і яны не робяцца лепшымі. Здавольваючыся ціхім, мірным жыцьцём, жадаючы, каб усё засталося па-ранейшаму, яны ніколькі не думаюць аб неабходнасьці той вялікай зьмены, якая павінна адбыцца ў нас пры нашым звароце. “Вера без спраў мёртвая”, - кажа апостал Якаў (Як. 2, 20), і справы любові, справы самаахвярнасьці, разьвіцьцё духоўных нашых сіл, утаймаваньне нашага нораву і грахоўных схільнасьцяў, перайманьне нашаму вялікаму Настаўніку і Госпаду натуральна паходзяць з праўдзівай, глыбокай веры. “Воля Божая ёсьць асьвячэньне вашае” (1 Фес. 4:3).

Госпад жадае нашай дасканаласьці, і ў Ім мы не толькі знойдзем збавеньне ад спакусы, але і невычэрпную крыніцу духоўных сіл. Госпад прабачае грахі з тым, каб мы ад іх адмовіліся. Ён адчыняе дзьверы перад намі, але Ён не упусьціць нас у гэтую дзьверы неабноўленымі, зь нашымі старымі грахамі, з благімі схільнасьцямі, зь заганнымі думкамі. Апантаныя свавольствам патрабуюцца не толькі ў прабачэньні, але і ў вылячэньні. Так і зьнамі; прабачэньне нам неабходна, але разам з тым нам трэба і гаючы сродак ад маральнай хваробы.

У лісьце да сабрата адна духоўная асоба кажа: “Ніколі не спыняй казаць тваёй пастве, што вышэйшае шчасьце складаецца ў сьвятасьці і што канчатковая мэта выратавальнай ахвяры Збаўцы ёсьць прыцягненьне людзей да сьвятасьці і перайманьня Хрысту”.


СЬВЯТЫ АПОСТАЛ ЦІМАФЕЙ

Памяць 22 студзеня

Сьвяты апостал Цімафей паходзіць зь Лікаянскага гораду Лістры ў Малой Азіі. Ён быў навернуты да Хрыста ў 52 годзе сьвятым апосталам Паўлам (+кал.67). Калі апосталы Павал і Варнава ўпершыню наведалі Лікаянскія гарады, апостал Павал у Лістры вылечыў кульгавага ад нараджэньня, і шматлікія жыхары горада паверылі ў Хрыста, сярод іх быў і будучы апостал, юнак Цімафей, ягоная маці Яўніка і бабця Лаіда (Дзеі. 14:6 – 12:2; 2 Цім 1:5). Зярняткі веры, пасеяныя апосталам Паўлам у душы сьвятога Цімафея, прынесьлі багаты плод. Ён зрабіўся верным вучням апостала, а ў будучыні яго нязьменным спадарожнікам і працаўніком ў пропаведзі Эвангельля. Апостал Павал любіў сьвятога Цімафея і называў яго ў Пасланьнях сваім любімым сынам, зь удзячнасьцю ўзгадаваў ягоную вернасьць і адданасьць. Ён пісаў Цімафею: “Ты пайшоў за мной у навуцы, у жыцьці, станоўкасьці, велікадушнасьці, веры, любові, цярплівасьці, у прасьледаваньнях, муках…” (2 Цім. 3:10–11). У 65 годзе апостал Павал рукапаклаў апостала Цімафея ў япіскапа Эфэскай Царквы, якой сьвяты Цімафей кіраваў 15 гадоў. Сьвяты апостал Павал, знаходзячыся ў Рыме ў вязьніцы і ведаючы, што яго чакае подзьвіг мучаніцтва, выклікаў да сябе вернага вучня і сябра апостала Цімафея на апошняе пабачэньня (2 Цім. 4:9)

Трапар апосталу Цімафею

Набожнасьці навучыўся і разважлівасьці ва ўсім, / у добрае сумленьня сьвятасьці прыгожа апрануўся, / узяў ад сасуду абранага невымоўна і, веру выканаўшы, роўнае цячэньне зьдзейсьніў ты, апостал Цімафей, / цяпер малі Хрыста Бога, / каб выратавацца душам нашым.