Герарх Эладкай Праваслаўнай Царквы, мітрапаліт горада Пірэй, галоўнага гандлёвага порта Грэцыі, вялебны ўладыка Сэрафім выступіў на адным зь найбольш папулярных каналаў Mega TV зь абвінавачаньнямі на адрас жыдоў, на якіх ён пакладае адказнасьць за фінансавыя праблемы Грэцыі і яе народу.
Мітрапаліт Серафім сьцьвярджае, што злачыннае зьяднаньне жыдоў і масонаў, тыповым прадстаўніком якой выступае барон Ротшыльд і іншыя "сусьветныя сіяністы", мае мэтай заняволеньне Грэцыі і Праваслаўнай Царквы ў цэлым. Акрамя таго, заўважыў ён, сіянісцкая змова таксама накіраваны на разбурэньне традыцыйнай сям'і і замену гэтага інстытута аднаполымі шлюбамі і бацькамі—адзіночкамі.
Падчас гэтай праграмы кіроўны спытаў мітрапаліта, ці падзяляе ён погляды Гітлера і ці не лічыць разумным у сьвятле вышэйсказанага “канчатковае рашэньнем жыдоўскага пытаньня”?