НА ВЯЛІКАЙ ВЯЧОРНЯЙ
Вершаслоўя
няма, апрача нядзелі. На “Госпада клічу:” вершыры сьвята на 6, тон 2.
Патрыярха Гэрмана: Прыйдзіце,
усьцешымся аб Госпаду, / тлумачачы цяперашняе Таемства: / падзялялая нас з
Богам сьцяна разбураная, / палымяны меч зьвяртаецца назад / і Хэрувімы
адыходзяць ад дрэва жыцьця / і я прылучаюся да дабрыні рая, / з якога быў
выгнаны за непаслушэнства. / Бо нязьменная Выява Айца / і Напісаньне вечнасьці
Яго / аблічча слугі прымае, / ад не выпрабаўшай шлюбу Маці нараджаясь / не пацярпеўшы
пры гэтым зьмены. / Бо Ён застаўся, чым быў - Богам праўдзівым, / і прыняў на
Сябе то, чым не быў, / чалавекам зрабіўшыся па чалавекалюбстве./ Выклікнем Яму:
/ “Божа, народжаны ад Дзевы, памілуй нас!” (2)