Памяць 11
/ 24 траўня
Радныя браты Кірыла і Мяфодзі паходзілі з шляхетнай сям'і, што мешкала ў
грэцкам горадзе Салуні. Яны былі сынамі ваяводы, родам баўгарскага славяніна.
Сьв. Мяфодзій быў старэйшым зь сямі братоў, сьв. Канстанцін, у манастве Кірыла,
— малодшым.
Сьв. Мяфодзій быў спачатку ў вайскоўцу званьні і правіл падпарадкаваным Бізантыйскай
імпэрыі славянскім княствам, відаць Баўгарскім, што дало яму магчымасьць
навучыцца славянскай мове. Прабыўшы там каля 10 гадоў, сьв. Мяфодзій прыняў
затым манаства ў адным зь манастыроў на гора Алімп (Малая Азія). Сьв. Кірыла зь
малых гадоў адрозьніваўся разумовымі здольнасьцямі і вучыўся разам зь малалетнім
імпэратарам Міхасём у лепшых настаўнікаў Канстантынопаля, у тым ліку ў Фоція,
пасьля Патрыярха Канстантынопальскага. Сьв. Кірыла у дасканаласьці спасьціг усе
навукі свайго часу і шматлікія мовы, асабліва старанна ён вывучаў тварэньні
сьвяціцеля Рыгора Багаслова. За свой розум і выбітныя спазнаньні сьв. Кірыла
быў празваны Філёзафам.