Monday, June 14, 2010

АКАФІСТ ЗВЫШГОДНАМУ АГАПІТУ КІЕВА – ПЯЧОРСКАМУ

Кандак 1

Абраны вучань Хрыстовы і лекар добры, дапамогу падай патрабуючым вылячэньня, сьпевамі праславім цябе, абаронцу нашага. Ты ж, як маючы міласьць Госпада, ад усялякіх бедаў і хваробаў пазбаў нас, любячых цябе і клічучых: радуйся, звышгодны лекар Агапіт Пячорскі. Богу праславіўшаму цябе: Алілуя.

Ікас 1

Анёла зямнога і нябеснага чалавека ўвасабляеш ты, слаўны Агапіт: анёльскай цнотай і послухам упрыгожаны, перасяліўся ты ад зямлі на нябёсы, разам зь Анёламі і ўсімі сьвятымі прадстоячы прад пасадам Госпада Славы, маліся аб нас, зямных, ушаноўваючых цябе сьпевамі:

Радуйся, сьветач дабралюбства; радуйся прыслаўны сьвяцільнік Царквы Кіеўскай.

Радуйся, манахаў сьвятых упрыгожаньня; радуйся, праваслаўных у міласэрнасьці Боскай зацьвярджэньня.

Радуйся, манаства кіеўскага хвала; радуйся, спадкаемца Хрыстовай міласэрнасьці.

Радуйся, жыўшы ў міры, мір і лекаваньня нясучы; радуйся, Анёл у плоці, перавышаючы ўсіх сьмяротных.

Радуйся, табой вера ўзмацнілася; радуйся, табой выяўленьня Боскай міласэрнасьці павялічылася.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 2

Бачыць цябе Ўладар сасудам абраным, палюбіў душы тваёй дабрыню. Бо ты зямную славу і салодкасьць адкінуў, вянцом манаства пажадаў сябе ўпрыгожыць, паланёны Боскаю любоўю, і натхнённа сьпяваючы: Алілуя.

Ікас 2

Розум боганатхнённы маючы, о добры лекар Агапіт, зьдзіваваў ты князя Ўладзіміра чысьцінёй душы сваёй і словамі богалюбаснымі. Спадкаў ты Хрыстовай міласэрнасьці. Славячы словы і міласэрнасьць тваю, сьпяваем мы табе:

Радуйся, сьмеласьць прад князем Уладзімірам маючы; радуйся, славай і золатам не спакушаны.

Радуйся, зацьвярджэньне сапраўднай Боскай міласэрднасьці; радуйся, выкараненьня карысналюбасьці.

Радуйся, антыбоскае лекаваньня выкрыўшы; радуйся, сьвецкія спакусы адрынуўшы.

Радуйся, лікуючы безадмоўна; радуйся, зьмяніўшы зямную спарахнеласьць на славу нябесную.

Радуйся, суразмоўнік нярэчавых Анёлаў; радуйся, годны сяброўства звышгодных.

Радуйся, табой д’ябл пасаромлены; радуйся, табой Хрыстос праславіўся.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 3

Сілай Ўсявышняга, дараванай табе, і моцным цярпеньням тваім зьнішчаў ты хваробы чалавечыя. Славы зямной вянцом не спакусіўся ты і крыўднікаў пасароміўшы да Бога прывёў. Вянец сьвятасьці прыняў ты ад Хрыста Бога, клічучы да Яго: Алілуя.

Ікас 3

Мае Лаўра твая Кіева—Пячорская прыкаштоўныя мошчы твае, багамудры ойча лекар, як найвялікшы скарб, радасьцю напаўняецца і, любоўю апяваючы дадзеную табе ад Бога дабрыню, звышгодна кліча да цябе:

Радуйся, Кіева сьвяцільнік сусьветны; радуйся, шануючай цябе манастыра абаронца.

Радуйся, табой пераможаны бязбожнікі; радуйся, табой прырастае богапазнаньня.

Радуйся, сьветлая манаская слава; радуйся, праваслаўных умацаваньне.

Радуйся, выздараўленьня добрая крыніца; радуйся, навуцы вялікай ёмішча.

Радуйся, дабрадатнае міро, водарнай душы; радуйся, як дапамога молячых да цябе.

Радуйся, сьляпым бачаньня даруючы; радуйся, расслабленых падымаючы.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 4

Бурай гонару апантаны, армянін пасаромлены быў, пабачыўшы як нявылекоўныя хваробы лікуеш ты Імям Хрыстовым. Мы жа, радасна славячы дзівоснага ў табе Бога, сьпяваем Яму: Алілуя.

Ікас 4

Чулі вернікі Царквы Кіеўскай аб вялікай міласэрнасьці тваёй і аб бескарысным лекаваньні ад усялякіх хваробаў, сьпяшаючыся пакрочылі да цябе, зь верай ў лікуючае дабраслаўленьня, што ў табе знаходзіцца ды хуткае лікуючае хваробы, праслаўляючы Бога і цябе шануючы, невымоўна міласэрнага лекара свайго, сьпявалі табе:

Радуйся, памазаны міром дабрадатным; радуйся, храм Бога асьвячоны.

Радуйся, вялікая праваслаўных слава; радуйся, моцная цьвярдыня верных.

Радуйся, мудрых перабольшваючы розумам; радуйся, сейбіт спраў добрых.

Радуйся, Боскіх дарункаў ёмішча і шматлікай міласьці Госпада крыніца; радуйся, хуткая дапамога хварэючым.

Радуйся, пакутнікаў прыстанак аздароўленьня; радуйся, лекараў настаўнік.

Радуйся, хварэючых добра лікуючы; радуйся, крыніца шматлікіх выздараўленьняў.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 5

Цуд прыслаўны стварыў табой Гасподзь, калі ганарлівага лекара армянскага ў верныя слугі Свае прызваў. Ерасі і гонар перамогшы верай і малітвай тваёй да Хрыста, праўдзіва пазнаў армянін Жыцьцядаўцу ўсіх – Сапраўднага Бога, зь моцнаю верай засьпяваў Яму: Алілуя.

Ікас 5

Пабачыў праўдзівы сьвет сьляпы, як толькі зь малітвай дакрануўся да яго ты, Звышгодны. Будучы адукаваны, адкінуў гонар і ерась арыянскую, прыняў ён Сьвятое Праваслаўе.Таму да цябе, слаўнага слугі Боскага і цудоўнага лекара, клічам:

Радуйся, да Бога вялікае імкненьня маючы; радуйся, слаўны вагонь Боскай любові.

Радуйся, руплівы выканаўца манаскай прысягі; радуйся, асьветнік ерэтыкаў.

Радуйся, да Хрыста заблукаўшых прыводзячы; радуйся, любоў да гонару, любоўю да Бога перамагаючы.

Радуйся, замес асалоды сьвецкай, жыцьцё малітоўніка Хрыстовага абраўшы; радуйся, прычасьнік міласьці Госпада.

Радуйся, пераможца спакусаў і ерэсі; радуйся, упрыгожыўшы міласэрнасьцю Царкву Кіеўскую

Радуйся, напаўняючы радасьцю прыходзячых да цябе; радуйся, праўдзіва вылечваючы ўсіх мілатой Хрыстовай.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 6

Зрабіліся навучаныя табой прапаведнікамі Хрыстовай праўды: Як Эвангельскі сьляпы дзеялі яны, адважна спавядаўшы прад усімі праўду Збаўцы, праз лекаваньне твае ўзышоўшыя да сьпяваньня Богу: Алілуя.

Ікас 6

З тварам духоўным ўстаў ты прад пасланцам княжым, зь адвагай мовіў ты, звышгодны: Калі я пайду да князя, тады мушу ісьці да ўсіх. Да ня будзе таго, каб я дзеля славы чалавечай з брамы манастыра выйшаў, у якім прад Богам прысягаўся заставацца да апошняга подыху.” За такі сьвятасьці манаскай прыклад, славячы цябе сьпяваем:

Радуйся, вусны праўды манаскай; радуйся, голас салодкацякучы, абвяшчаючы Хрыстовы послух.

Радуйся, парастак вышэйшага Багаслоўя; радуйся, сейбіт праўды Хрыстовага служэньня.

Радуйся, праваслаўя салодкагалосы сьпеў; радуйся, Царквы Кіеўскай першы сьвяты лекар.

Радуйся, тваімі багаслоўем сьмерць адступае; радуйся, пасьля сьмерці лікуючы.

Радуйся, глядач славы Хрыстовай; радуйся, слухач молячых да цябе.

Радуйся, падаўца міласьці ўсім патрабуючым; радуйся, малітоўнік за шануючых памяць тваю.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 7

Міро льецца на душу тваю, багамудры лекар, ад Суцяшальніка духу; тым самым, пасьля сьмерці, сьвятыя мошчы твае, водарам сьвятасьці благі пах тленьня адганяецца, выздараўленьне падаюць сьпяваючым Богу зь верай: Алілуя.

Ікас 7

Пакаштаваўшы травы, табой дадзеныя зь малітвай лекуючай, князь сьмяротна хворы вылечыўся і прыйшоўшы да манастыра твайго сьвятога, уславіць і золатам абдараваць жадаў. Ты ж ад сьвецкай славы схаваўшыся, на подзьвігі дзеля славы веры праваслаўнай уладара Кіеўскага натхніў. Цябе, лекару цела зямнога і душы неўміручай, з шчырасьцю сьпяваем:

Радуйся, асалоду зямную адкінуўшы; радуйся, дабрабыту сьвецкага нежадаючы.

Радуйся, усю прыгажосьць сьвецкую за нішто маючы; радуйся, князя шанаваньня адкінуўшы, дзеля клятвы манаскай ды послуху.

Радуйся, няўлоўны дзеля славы сьвецкай спакусаў; радуйся, хваробы малітвай перамагаючы.

Радуйся, жыцьцё Хрысту прысьвяціўшы; радуйся, ворагаў Хрыста перамогшы.

Радуйся, ерась армянскую праўдай праваслаўнай перамогшы; радуйся, Боскай сілай прырэчных на сьмерць вылечываў.

Радуйся, востры меч веры, міласэрнасьцю благое перамагаючы; радуйся, сьветач лекаваньня праваслаўнага.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 8

Звышвымоўна зьяўляўся табе Гасподзь, дабраслаўленьням умацоўваючы на цяжкім шляху манаскага служэньня. Лекарскім дарам Боскім абдараваны, цуды зьдзяйсьняў ты. Але больш лекаваньня цялеснага, духоўнае лекаваньня прыносіў ты ўсім патрабуючым. Таму гонар меў сьпяваць Хрысту Богу: Алілуя.

Ікас 8

Жыцьцём сваім да Ўладарства нябеснага ўзяты, перабываеш зь намі сьвятымі мошчамі сваімі, вялікі працаўнік Хрыстовы, прымі ад Госпада і падай нам асьвету багаслоўя і дабраслаўленьня сьпяваючым табе:

Радуйся, прамудрасьцю Боскай напоўнены; радуйся, задум Боскі аб нас таямнічы.

Радуйся, багасловаў асалода; радуйся, богалюбчых душаў сьвята.

Радуйся, прысьветлы дыямэнт Хрыстовы; радуйся, асьвячоны душой і целам.

Радуйся, у слаўнай Лаўры Кіева—Пячорскай жыцьцё пражыўшы і на нябёсы ўзяты; радуйся, Нябесных палацаў насельнік

Радуйся, сьвятла Траічнага глядач; радуйся, у малітвах да Бога аб нас першым пачуты.

Радуйся, лекаваньня душам падаючы; радуйся, скарбутным суцяшэньня прыносячы.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 9

Усялякая існасьць дзівуецца, Агапіце, зьзяньню сьвятла тваёй дабрыні: Любові моцнай да Хрыста, богаахвярнасьці, анёльскай чысьціні ды міласэрнасьці невымоўнай да людзей. Ад маленства годна сьпяваючы Богу: Алілуя.

Ікас 9

Словы чалавечыя ня здольныя годна апяваць сьвятое жыцьцё твае, слаўны лекар, які непераможнаю сілай Боскай ўсе спакусы сьвецкія перамог, ерась богахульную пасарамаціў. Мы ж, зьдзіўленьнем напоўненыя, сьпяваем табе:

Радуйся, радаснае відовішча Анёлаў; радуйся, поўнае глыбокай пашаны зьдзіўленьне чалавечае.

Радуйся, жыцьцё ў Хрысьці пражыўшы; радуйся, запаветам міласэрнасьці Хрыстовай прыклад вернасьці паказаўшы.

Радуйся, послуху манаскага правіла; радуйся, слаўны слуга Ўладара ўладароў.

Радуйся, цемры ўладара перамогшы; радуйся, перамогаю жыцьця свайго нябесным і зямным сьвята зрабіўшы.

Радуйся, Горнага сусьвету насельнік звышгодны; радуйся, вышэйшага сьвету мудры вандроўнік.

Радуйся, дрэва, упрыгожанае пладамі добрых дарункаў; радуйся, носячы Добрапераможныя галіны.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 10

Спачуваньнем напоўнены, як сапраўдны спадкаемца падаўца міласьці Госпада, слаўны лекар, Агапітам ад Яго прыімянованы ты, усім прыходзячым да цябе міласьць даруеш, таму і нам падай дабраслаўленьне міласэрнасьці, аб табе сьпяваючым Богу: Алілуя

Ікас 10

Сьцяну моцную у табе маюць усе верныя, аніякімі спакусамі не разбуральную. Перамог міласэрнасьцю зайздрасьці сьвецкія і ерасі армянскія, узорнасьць подвігу манаскага нам паказаў. Табе, сьветачу Царквы Кіеўскай, сьпяваем з пашанаю:

Радуйся, вялебны Хрыстовы выбранік; радуйся, цноты богавай водар.

Радуйся, цьвёрды адамант Царквы Кіеўскай; радуйся, стоўп моцны, дасягнуўшы нябёсаў.

Радуйся, хваробы бачныя вылечваючы; радуйся, нябачных ворагаў перамагаючы.

Радуйся, жыцьцё Хрысту прысьвяціўшы; радуйся, неўвядальны вянец нябесны прыняўшы.

Радуйся, радасьць прынёсшы Анёлам і людзям; радуйся, Богам праслаўлены на нябёсах і на зямлі.

Радуйся, нябёсаў насельнік, вяселячыся зь вышэйшымі; радуйся, асалоду атрымліваеш бачаньнем Хрыста прысалодкага.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 11

Песьню славы прыносім твайму за Хрыста жыцьцю сьвятому, у ім жа крыніца выратаваньня адчыніцца ў табе, звышгодны лекар, з послуху Хрыстовага напоўніўся жыцьцядаўчых пладоў лікуючых. Таму Хрысту, дзівосна праслаўляючаму славячых Яго, аддана і шчыра молімся сьпевам: Алілуя.

Ікас 11

Сьвятланосным праменьнем быў ты, багамудры, у цемры ерасей армянскіх знаходзячымся, добрага шляху ўказальнікам да Сонца Праўды Хрыста Бога. Яму ж молімся, у сьвятле запаветаў Яго заўсёды перабываць нам, праўдзівыя сьпевы табе прыносячым:

Радуйся, прасьветлая зорка, на небасхіле праваслаўя зьзяючая; радуйся, прамень, Хрыстоваму статку сьвецячы.

Радуйся, таямніча зьзяючы ад Сонца Хрыста; радуйся, сьвятлом веры зямлю асьвячаючы.

Радуйся, прыстанак прыгожы Ўсясьвятога Духа; радуйся, сасуд слаўны, падаючы вылячэньні.

Радуйся, чысьціні скарб; радуйся, міласэрнасьці студня бяздонная.

Радуйся, Уладарства Нябеснага спадкаемца; радуйся, спрадвечнай Славы супрычасьнік.

Радуйся, ойча патрабуючых; радуйся, бяссрэбранік, дапамога завучым цябе зь верай

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 12

Дабрыню Боскую прыняў ты, трысьвяты, па паўнаце любасьці тваёй да Хрыста Бога, таму лічым цябе невымоўнага вылячэньня крыніцай, бясплатна лікуючым цялесныя і духоўныя хваробы зьвяртаючыхся да цябе зь верай і Богу сьпяваючым: Алілуя.

Ікас 12

Слаўна апяваючы подзьвігі твае за Хрыста, звышгодны лекар Агапіте, хвалім послух твой і міласэрнасьць, сьмерць тваю хрысьціянскую у малітве, памяць тваю, абаронца і лекар, і ў гонар нязгасны твой сьпяваем:

Радуйся, добрай годнасьці труба мілагучная; радуйся, меч, сякучы ерасі.

Радуйся, жыцьцём славячы Ўкрыжаванага за выратаваньня нашае; Радуйся, Імям Сьвятым спакусаў полымя згасіўшы.

Радуйся, праваслаўем тваім вораг пераможаны; радуйся, сьмерцю тваёй ерась зьняважана.

Радуйся, манаства Царквы Кіеўскай моц непераможная; радуйся, і пасьля сьмерці людзей лікуючы.

Радуйся, задум Боскі жыцьцём зьдзейсьніўшы; радуйся, выпрабаваньня жыцьця цяжкія зь славай вытрымаўшы.

Радуйся, падаючы невычарпальныя струмені міласьці верным; радуйся, Богаспачуваючы лекар, вылячэньне карыснае даруючы.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 13

О прыслаўны і прыміласьцівы слуга Хрыстовы і лекар наш Агапіт! Зь міласьцю прымі гэтыя нашы малітвы, нягодныя славы тваёй. І па міласьці сваёй, маленьнем сваім абарані нас ад ворагаў бачных і нябачных, хваробы душэўныя і цялесныя вылечы. Прабачэньня правінаў нашых Госпада ўмалі, каб ва Ўладарстві Ягоным засьпявалі мы Госпаду: Алілуя. (Гэты кандак чытаецца тройчы.)

Ікас 1

Анёла зямнога і нябеснага чалавека ўвасабляеш ты, слаўны Агапіт: анёльскай цнотай і послухам упрыгожаны, перасяліўся ты ад зямлі на нябёсы, разам зь Анёламі і ўсімі сьвятымі прадстоячы прад пасадам Госпада Славы, маліся аб нас, зямных, ушаноўваючых цябе сьпевамі:

Радуйся, сьветач дабралюбства; радуйся прыслаўны сьвяцільнік Царквы Кіеўскай.

Радуйся, манахаў сьвятых упрыгожаньня; радуйся, праваслаўных у міласэрнасьці Боскай зацьвярджэньня.

Радуйся, манаства кіеўскага хвала; радуйся, спадкаемца Хрыстовай міласэрнасьці.

Радуйся, жыўшы ў міры, мір і лекаваньня нясучы; радуйся, Анёл у плоці, перавышаючы ўсіх сьмяротных.

Радуйся, табой вера ўзмацнілася; радуйся, табой выяўленьня Боскай міласэрнасьці павялічылася.

Радуйся, звышгодны лекар наш Агапіт.

Кандак 1

Абраны вучань Хрыстовы і лекар добры, дапамогу падай патрабуючым вылячэньня, сьпевамі праславім цябе, абаронцу нашага. Ты ж, як маючы міласьць Госпада, ад усялякіх бедаў і хваробаў пазбаў нас, любячых цябе і клічучых: радуйся, звышгодны лекар Агапіт Пячорскі. Богу праславіўшаму цябе: Алілуя.

Малiтва

Вялiкi Хрыстовы слуга i ¿сясла¿ны лекар, звышгодны Агапiт Кiева—Пячорскi!

Душой на няб¸сах Пасаду Боскаму прадстоячы i трысутнасьцю Ягонай славы насалоджываясь, целам жа i лiкам сьвятым на зямлi ¿ Боскiх царкавах пачываючы i Дадзенай табе Богам дабрын¸ю розныя робячы цуды, паглядзi мiласэрным тваiм вокам на молячых i просячых ад цябе лекавальнай дапамогi i абароны, зьвярнi да Госпада Бога нашага сьвятыя твае маленьня i вымалi душам нашым дараваньня грахо¿. Бо мы, за беззаконьня нашы, нягодны ¿зьвесьцi вочы свае да няб¸са¿ ды малiць Яго ¿ Боскай недасягальнай славе, сэрцам пакутываючым i духам пакорлiвыя да цябе, малiто¿ным абаронцы за нас прад Госпадам Iсусам, якi прыня¿ дабрасла¿леньня ад Яго лекаваць цяла i душы, не пагрэбуй намi нягоднымi, што моляцца табе i патрабуюць дапмогi. Будзь нашым ¿ скарбутах суцяшальнiкам, у хваробах прызлых лекарам добрым. Усiм патрабуючым лекаваньня пада¿ца, вымалi ¿сiм i ¿с¸, што патрабуецца дзеля выздара¿леньня ды дараваньня правiна¿ душам нашым.

Твамi да Госпада Бога малiтвамi атрыма¿шыя дабрасла¿леньня i мiласьць, праславiм усiх Даброта¿ крынiцу i дарунка¿ пада¿цу Бога, адзiнага ¿ Тройцы Сьвятой сла¿нага Айца i Сына i Сьвятога Духа, цяпер i за¿с¸ды, i на вякi вяко¿.

Амiн


ЗВЫШГОДНЫ ЛЕКАР АГАПІТ КІЕВА – ПЯЧОРСКІ

1 чэрвеня

Звышгодны Агапіт Кіева-Пячорскі быў манахам Кіева-Пячорскай Лаўры, вылечваў хворых травой, якой і сілкаваўся – за гэта яго клікалі лекарам. Так, ён вылечыў аднаго прырэчнага на сьмерць, якому далі выпіць атруту, і шмат іншых сьмяротна хворых. І зайздросьцілі яму ілжывыя лекары інаслаўныя ды падманам далі выпіць вялебнаму манаху сьмяротную атруту. Але выпіў яе звышгодны без шкоды здароўю ўласнаму. Бо Гасподзь ведае як выратоўваць ад злой сьмерці дабрачэсных: “... і калі што сьмяротнае вып’юць, не зашкодзіць ім; ускладуць рукі на хворых, і яны будуць здаровыя.” (Мр. 16, 18)

Калі захварэў князь Уладзімір Усеваладавіч (Манамах), у часе свайо чарнігаўскага княжаньня, паслалі прасіць пячорскага ігумена Іаана, каб апошні адпусьціў звышгоднага Агапіта да князя. Але звышгодны Агапіт адмовіўся, прамаўляючы: “Калі я пайду да князя, тады мушу ісьці да ўсіх. Да ня будзе таго, каб я дзеля славы людскай з брамы манастыра выйшаў, у якім прад Богам прысягаўся заставацца да апошняга подыху.” Княскі пасланец пачаў пра­сіць звышгоднага даць травы дзеля лекаваньня князя. Калі князь пакаштаваў прысланай манахам травы, ён адразу вылечыўся. Адразу паехаў ён у Кіеў, каб пабачыць і ўзнагародзіць свайго выратавальніка. Але звышгодны Агапіт мовіў: “Усё, чым валодаў ты, зрабілася непатрэбным табе, калі памяраў ты і нічога не здольны быў забраць зь сабой. Цяпер жа раздай усё тым, хто патрабуе, таму што дзеля гэтага і пазбавіў цябе Госпад ад сьмерці. Я б нічога сам не дасягнуў. І не задумай мяне не паслухацца, каб зноў не пазнаць злога.” І ўзяўшы прынесенае золата, вынес усё з кельлі і кінуў, а сам схаваўся. Князь быў вымушаны аддаць прынесеныя дары ігумену ды распавесьці словы вялебнага манаха. І ўсе зразумелі – ёсьць Агапіт слугой Боскім. Ды ніколі не сьмелі выявіць непослух словам звышгоднага манаха-лекара.

У той жа час жыў у Кіеве адзін армянін, які называў сябе лекарам і ўпэўніваў, што можа прадказаць дзень сьмерці хворага. Прад сваёй цялеснай сьмерцю, звышгодны Агапіт вылечыў аднаго хворага, прыгаворнага армянінам. Калі ж захварэў сам вялебны ойча Агапіт, прыйшоў да яго армянін і сказаў: “Ты памрэш праз тры дні, альбо я прыму пострыг у гэтым манастыры.” Звышгодны зь вераю адказваў яму: “Вось якое твае лекарскае мастацтва: размаўляць аб сьмерці, замест таго каб дапамагаць хворым. Калі гэта ў тваёй уладзе, дай мне жыцьцё, замест таго каб прадракаць сьмерць праз тры дні! Гасподзь паведаў мне, што я праз тры месяцы пайду да Яго!”. У гэты час унесьлі хворага. Звышгодны зь малітвай даў яму пакаштаваць траву і хворы зрабіўся цалкам здаровым. Пасьля гэтага Агапіт зьвярнуўся да армяніна і сказаў: “Паглядзі і скажы, што гэта за трава.” Паглядзеў армянін і адказаў: “Яна не зь нашых траваў, а зь Александрыі”. І, пасьмяяўшыся зь ягонага невуцтва, адказаў армяніну звышгодны лекар Агапіт: “Як жа ты пасьмеў, ерэтык армянскі, увайсьці і апаганіць маю кельлю і трымаць маю грэшную руку? Выйдзі ад мяне, інаверны і нячысты.” І армянін, засароміўшыся выйшаў. А звышгодны Агапіт, пражыўшы яшчэ тры месяцы, зь малітвай адышоў да Госпада.

Пасьля сьмерці звышгоднага манаха-лекара Агапіта, прыйшоў армянін у манастыр і кажа ігумену: “Ад гэтага дня прыму я манаскія зарокі, адмаўляюся ад армянскае веры, праваслаўна веру ў Госпада Ісуса Хрыста. Бо явіўся мне звышгодны Агапіт і мовіў: “Абяцаў ты прыняць манаскі вобраз і, калі абяцанку парушыш, загінеш целам і душой загінеш.” І ўвераваў я, бо калі б гэты Звышгодны пажадаў яшчэ доўга жыць тут, то Гасподзь не забраў бы яго з гэтага сьвету. Калі ж і прыняў яго Гасподзь, даў яму жыцьця вечнае. Веру, што ён яшчэ мог жыць зь намі, але пайшоў ад нас зь уласнай волі – Нябеснага Ўладара жадаючы. Як раней я думаў, што нявытрымаць яму тры дні, то ён дадаў сябе тры месяцы. А кілі б я мовіў “тры месяцы”, то і тры гады пражыў бы ён. Але калі і памёр ён тут, то асяліўся ў нябёсах, дзе трывае жыцьцё вечнае і там жывы ён”. І прыняў армянін пострыг у Пячорскам манастыры Кіеўскім і тут ў добрай славе свае жыцьця скончыў.

Пасьля цялеснай сьмерці, звышгодны Агапіт быў пахованы ў пячорах Кіева-Пячорскай Лаўры. Ад ХІ ст. да сёньня згублены лік хворых, што вылечыўся па малітве да сьвятога і ад дотыку да ягоных мошчаў.