Tuesday, April 10, 2012

Малітва да Госпада нашага Ісуса Хрыста ў Страсны Тыдзень

Гасподзь Ісус Хрыстос, дапамажы мне!
Я цяжка бядую, прыродныя катаклізмы і спакусы, і многія надзвычайныя здарэньні ды гора, наваліліся на мяне ды прыдушылі, мая душа не мёртвая, не кідай мяне. Сьвятло Вечнае, заўсёды заставайся ва мне, бо без Цябе - пакуты ды нягоды, а з Табой - супакой і радасьці.
Сьветлай магутнасьцю Сваёй адгані ад мяне напад цёмных аблокаў, што захмарваюць думкі мае і настрой, ды зьнікне атрута і туга зь сэрца майго.
Гасподзь, прабач мяне і вызвалі ад цяжару грахоўнага, бо вызваліў нас як Збаўца – “Ён ёсьць ахвяра мілажалю за грахі нашыя, і ня толькі за нашыя, але і ўсяго сьвету” (1. Ян. 2:2), перацярпеўшы пакуту на крыжы за грахі нашы.