Saturday, February 27, 2010

МОЛІМСЯ ЗА АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ – ВАЙСКОЎЦАЎ БЕЛАРУСКАЙ КРАЁВАЙ АБАРОНЫ

23 лютага 1944 г., пад ціскам беларускага нацыянальнага актыву, немцы вымушаны былі даць згоду на фармаваньне Беларускай Краёвай Абароны – беларускага войска, у якое меў права і маральны абавязак уступіць кожны беларус. У адрозьненьні ад іншых нацыянальных фармацый, дазволеных немцамі, БКА не мела абмежаваньня ў колькасьці і стваралася на сваёй Богам дадзенай зямлі для яе абароны. У часе, калі паражэньне Германіі было відавочным, толькі ў лютым – чэрвені 1944 г. у БКА уступіла больш за 80 тысяч беларусаў.

Па дабраслаўленьню мітрапаліта Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Ёвана (Пурыца), у нядзелю, 28 лютага, на літургіі дадаецца дзьве екценьні:

1. Аб доўгіх гадах, моцы і здароўі вайскоўцаў Беларускай Краёвай Абароны.

2. Аб вечнай памяці загінуўшых і памёршых змагарах за Вольную Беларусь, вайскоўцах Беларускай Краёвай Абароны.

“Беларуская Аўтакефалія” заклікае беларусаў усіх праваслаўных юрысдыкцый зьвярнуцца да свайго духоўнага кіраўніцтва з просьбай дазволіць памінаньня жывых, загінуўшых і памёршых вайскоўцаў Беларускай Краёвай Абароны ў часе літургіі, альбо – паданьне на памінаньня сьвятару ў часе богаслужбы.