Гасподзь прызывае
лепшых, вось і няма больш з намі Юркі Станкевіча… Дзеда - так трошкі фамільярна
(значыць, па-сямейнаму, па-блізкаму, з павагай і сэнтымэнтам як да роднага) звалі
спадара Юрку ў вузкім коле. А успамінаў - на кнігу, і ў вачах саланее як
пачынаю думаць і перабіраць, пра што ж важней сказаць, каб каротка (задоўгае не
чытаюць, а хачу, каб прачыталі).
Быў такі момант, як
Дзедавы рэгулярныя (без аглядкі ні на што) тэлефанаваньні. Па суботах у праскай
“Клюбоўні” ладзіцца школка для малых беларусаў (Юрка Станкевіч яе колькі год
таму задумаў і зарганізаваў). Дык вось, шторазу, напярэдадні заняткаў, ён
абзвоньваў бацькоў і настаўнікаў (настаўнічала і я), ветліва нагадваў. Камусьці
лянотна ехаць у выходны ў цэнтар з прыгараду, хтосьці хоча сплянаваць іншыя
справы, у кагосьці дзьве працы (эмігрантам выжыць ня проста), але пасьля такіх
простых душэўных запрашэньняў сумленьне не дазваляла адмовіць. Уласна Дзеда
можна назваць нашым (чэскіх беларусаў) нацыянальным сумленьнем.