Сьвяцейшы Мяфодзій, мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны, Першагерарх УАПЦ
Ужо сто пяцьдзесят гадоў украінцаў па ўсяму сьвету аб’ядноўвае прароцкае слова вялікага Паэта. Але вельмі часта здараецца так, што калі нават суседнія народы ўспрымаюць усім сэрцам бясспрэчны талент гэтага чалавека, не ўсе ўкраінцы нашага часу разумеюць ягоную геніяльнасьць.
Тыя, хто мае звычку перачытваць “Кабзар” не з прымусу, а са сваёй добрай волі, не можа не заўважаць асаблівую харызму Шаўчэнка, якая ёсьць не толькі ў тым, што ён умеў складаць словы ў вершы. У гэтым не ёсьць вялікая мудрасьць. Сваімі словамі ён умеў запаліць чалавечыя сэрцы, адшукаць нейкія патаемныя струны, і нават праз скруху і галгофы народу падараваць кожнаму зь нас добрую хрысьціянскую надзею на добрую будучыню Украіны і ўкраінцаў. Ён навучаў нас не зьнявервацца. Простыя словы ён адточваў быццам дыямэнты, тым самым не проста ўвекавечыў свае імя ў гісторыі нашага народу. Ён зрабіў нешта, нашмат большае. Ён увекавечыў сам наш шматпакутны народ, сярод іншых раўнапраўных і свабодалюбівых народаў сьвету.