Праблема канфэсійнага (праваслаўна–уніяцкага)
вызначэньня аўтарства богаслужбовых ды і наогул рэлігійных тэкстаў XVII – XVIII выяўляецца часам досыць складанае.
Пераважна вызначэньня адбываецца па належнасьці друкарні або месцу стварэньня,
але не сакрэт, што ў XVII – пачатку XVIII стагодзьдзя мы назіраем ўзаемныя “пазычаньні” тэкстаў. Таму частка
гісторыкаў і мовазнаўцаў даўно спрабуе стварыць нейкія маркэры, якія мусяць
спрасьціць задачу распазнаваньня канфэсійнага аўтарства. Адным з такіх
маркэраў, які сёньня спрабуюць увесьці ў навуковы абарот уніяцкія дасьледчыкі,
ёсьць слова “прававерны”.
Пасьля пэўных гістарычных досьледаў, можна
заўважыць, што выкарыстаньне слова “прававерны” менавіта як маркера для
вызначэньня ўніяцкае літаратуры пачалося толькі пасьля выхаду ў сьвет
грэка-каталіцкага малітоўніка “Госпаду памолімся”, дзе яго ўжыў у сваіх
перакладах а. Аляксандр Надсан. Але рэальнага абгрунтаваньня гэтага тэрміну а.
Аляксандр не прыводзіць. Гэтае абгрунтаваньня зьяўляецца крыху пазьней, у
камэнтарах беларускіх уніяцкіх сьвятароў у сацыяльных сетках, а таксама
прафэсара Марозавай. Падмуркам гэтага абгрунтаваньня зьяўляецца вэрсія аб тым,
што базыльяне не ўспрымалі слова “праваслаўны”, якое выкарыстоўвалі
“схізматыкі”, і пачалі ўжываць слова “прававерны”.