Бойся
Бога і запаведзяў Ягоных трымайся, бо чалавеку ў гэтым - усё. Бо ўсякі ўчынак
Бог прывядзе на суд і ўсё таемнае, ці яно добрае, а ці благое.
Экл.12:13
– 14
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Упадабаныя браты і сёстры!
Сёньня мы сышліся на гэтую памінальнаю малітву,
каб прасіць Госпада за душы тых, хто зрабіўся ахвярай жахлівага генацыду ХХ
стагодзьдзя – Голадамору.
Жахлівы генацыд ва Украіне быў старана сплянаваны,
падрыхтаваны і зьдзейсьнены сатанінскім камуністычным рэжымам, які ўжо прынёс
ва Украіну сьмерць і голад 1918-1923 гадоў. Мы ўсе ведаем і цудоўна
ўсьведамляем гэты факт…
Але сёньня, у дзень памяці мільёнаў ахвяр
антычалавечага камуністычнага рэжыму, мусім таксама зьдзейсьніць жорсткі рахунак
сваёй гістарычнай памяці. Бо ніякі дыктатар, ніякая ўлада катаў не зьяўляецца
на пустым месцы.