Thursday, April 21, 2011

ВЫНАС ПЛАШЧАНІЦЫ Ў ВЯЛІКУЮ ПЯТНІЦУ…

Ігумен Дыяніс (Васільеў)
Нагадаем яшчэ раз сябе, што Хрысто прынёс Сябе ў выратавальную ахвяру дзеля вечнага жыцьця і дабротаў кожнага з нас, узяўшы на сябе грахі і хваробы нашы… Задумаемся дзе ж мы апынёмся ў час Ягонага другога прыходу, да каго мы будзем далучаны? Баіцеся, каб не быць нам разам з тымі, крычаўшымі: “Раскрыжуй!!! раскрыжуй!!!”, альбо з тымі, раскрыжаваўшымі Хрыста, а ўсё ж такі молімся, каб мець магчымасьць устаць па правую руку Ягоную ў дзень другога прыходу…
Прабачце і дабраславіце… Нягодны і пакорны прад Богам ераманах Дыяніс просіць Вашых сьвятых малітваў за сябе прад Богам ў гэтыя дні смутку, а найгалоўнае прашу не забыцца маю нягоднае імя памянуць у час Велікоднага богаслужэньня… Зьяднаемся духоўна, і будзем вартымі (ахвяры Хрыстовай)! Хай дабраслаўленьне Госпада сыдзе на вас, годныя айцы, браты і сёстры, і на вашы сем’і, а анёл – ахоўнік дапаможа вам ва ўсе дні і ночы жыцьця вашага… А галоўнае – каб любоў Божа была ў вас і між вамі. Амін.

ЗГАДКА АБ ТАЕМНАЙ ВЯЧЭРЫ

А калі яны елі: Ісус, узяўшы хлеб і дабраславіўшы, паламаў і, раздаючы вучням, сказаў: прымеце, ежце: гэта Цела Маё. І ўзяўшы чару, і падзякаваўшы, падаў ім і сказаў: пеце зь яе ўсе; бо гэта Кроў Мая новага запавету, за многіх праліваная дзеля дараваньня грахоў
Мц. 26:26 – 28
У дзень праснакоў, калі па старазапаветным законе павінна было закалоць і спажываць велікоднага ягня, і “ведаючы, што прыйшла гадзіна Ягоная перайсьці ад сьвету гэтага да Айца” (Ян. 13:1), Ісус Хрыстос, прыйшоўшы выканаць закон, паслаў Сваіх вучняў – Пятра і Яна ў Ерусалім прыгатаваць Пасху, якую, як шаты законныя, жадаў Ён замяніць Пасхай новай, – самім целам і крывёй Сваёю. Па надыходзе вечара Гасподзь прыйшоў зь дванаццацьцю Сваімі вучнямі ў вялікую, высланую, гатовую сьвятліцу аднаго жахара Ерусаліму (Мк. 14:12-17) і узьлёг. Навучаючы, што ў Царстве Божым, якое як не з гэтага сьвету, не зямная веліч і слава, але любоў, пакора і чысьціня духу адрозьніваюць праўдзівых чальцоў, Гасподзь, устаўшы ад вячэры, памыў ногі сваім вучням. Памыўшы ногі і узьлёгшы зноў, Гасподзь сказала вучням: ці ведаеце, што Я зрабіў вам? Вы завяце Мяне Настаўнікам і Госпадам, і правільна кажаце, бо Я сапраўды ёсьць такім. Такім чынам, калі Я, Гасподзь і Настаўнік, памыў ногі вам, то і вы павінны мыць ногі адзін аднаму. Бо Я даў вам прыклад, каб і вы рабілі то ж, што Я зрабіў вам.

ВЯЛІКІ ЧАЦЬВЕР

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
Увечар ці позьняй ноччу ў Гарачай чацьвер чытаецца расказ пра апошнюю сустрэчу Госпада Ісуса Хрыста са Сваімі вучнямі вакол велікоднага сталу і пра страшную ноч, самотна праведзеную Ім у Гэфсіманскам саду ў чаканьні сьмерці, расказ пра Ягонае расьпяцьце і пра Ягоную сьмерць...
Перад намі праходзіць карціна таго, што адбылося зь Выратавальнікам па любові да нас; Ён мог бы усяго гэтага пазьбегнуць, калі б толькі адступіць, калі б толькі Сябе захацець выратаваць і не давяршыць той справы, дзеля якой Ён прыйшоў!.. Зразумела, тады Ён не быў бы Тым, Кім Ён насамрэч быў; Ён не быў бы увасобленай Боскай любоўю, Ён не быў бы Выратавальнікам нашым; але якім коштам абыходзіцца любоў!
Хрыстос праводзіць адну страшную ноч тварам да твару з прыходзячай сьмерцю; і Ён змагаецца з гэтай сьмерцю, якая ідзе на Яго няўмольна, як змагаецца чалавек перад сьмерцю. Але звычайна чалавек проста безабаронна памірае; тут адбывалася нешта больш трагічнае.

СЫНАКСАР У СЬВЯТЫ ВЯЛІКІ ЧАЦЬВЕР


Верш на Боскае мыцьцё ног:
Вучням на вячэры мыў ногі Бог,
Ногі якога потым на дрэва абапіраліся
Некалі забароненага ў эдэме.
Верш на Таемную Вячэру:
Дваістая вячэра гэтая ёсьць, бо ўмяшчае пасху старазапаветную
І Пасху новую – Кроў і Цела Ўладара.
Верш на незвычайную малітву:
Малітва – гэта праца да поту крывавага на твары,
Хрыстос – Айцу маліўся Ты адкрыта,
Страшыўся сьмерці і гэтым ворага падмануў.
Верш на акт здрады:
Падманшчыкі людзей! Навошта вам мячы і дзіды
Супраць Таго, Хто добраахвотна памрэ, каб выратаваць сьвет
Сьвятыя айцы, усе прамудра устроілі, пераемна ад боскіх апосталаў і Сьвятых і Боскіх Эвангельляў запавядалі нам у сьвяты і Вялікі Чацьвер успамінаць чатыры падзеі: 1) Боскае мыцьцё ног; 2) Таемную Вячэру і усталяваньне Сьвятых Таямніц; 3) незвычайную малітву і, нарэшце, 4) здраду.