сьвяціцель Леў Вялікі
І. Неабходна справай выявіць тое, што пазнаецца верай. Таямніцы Хрыста сутнасьць і таямніцы, і прыклады.
Памяць аб справах, зьдзейсьненых Выратавальнікам роду чалавечага, вялікую нам, упадабаныя, прыносіць карысьць [пры ўмове], калі мы пачынаем узнаўляць тое, што шануем як прадмет веры. Бо ў домабудаваньні таямніц Хрыста ўтрымліваюцца і сілы мілаты, і падставы заахвочваньня [Col. 0257B] навучаньня [нашага], каб Таго, Якога спавядаем духам веры, мы таксама і прыкладу дзеяў пераймалі. Бо яшчэ самыя пачаткі, якія Сын Божы дзеля Свайго Нараджэньня прыняў праз Маці Дзевы, настаўляюць нас да посьпеху ў набожнасьці. Бо адначасна ў адной і той жа Асобе зьяўляецца простым сэрцам і чалавечае прыніжэньня, і боская веліч. Неба і нябесныя называюць сваім Стваральнікам Таго, дзяцінства Якога сьведчыць калыска. Дзіця са слабым целам зьяўляецца Госпадам і Ўладаром сусьвету, у ва ўлоньні Маці захаваны Той, Хто [Сам] ні ў якія межы няўмяшчальны. Але ва [усім] гэтым – лекаваньне нашых параненьняў і ўзьняцьце ад нашага падзеньня, бо калі б не зьядналіся ў адзінства такая супрацьлегласьць, то няздольная была б чалавечая прырода быць адноўлена Богам.