Моцная сетка Апостальскай лоўлі дзіўная памяць Андрэя і дзіўнае ўспамінаньне сеткі, якую ён ўжыў дзеля лоўлі і дзеля пакліканьня народаў да Хрыстовай веры. Бо невад, якім карысталіся гэтыя несьмяротныя памёршыя, ніколі не можа быць парваны забыцьцём. Не прыйдуць з часам у тленьне тыя прылады лоўлі, якія зроблены не чалавечым уменьнем, але Боскай мілатой. Хоць самі рыбакі і сышлі ад нас, аднак прылады, якімі яны карысталіся, ці невад, якім ахапілі самы сьвет, ніколі не прыходзілі ў тленьне. Калі яны закідваюць і выцягваюць сетку, то бываюць нябачнымі, аднак сеткі іх апынаюцца поўныя. Не кій яны узялі, які спарахнее ад часу, не льняныя ніткі, якія згніваюць ад старасьці, пагрузілі яны ў ваду. Не кручок зрабілі яны, які зьядае ржа, не ежу яны паклалі на кручок, якою маглі б улоўліваць рыб. Не на камяні яны сядзелі, да якога датыкаюцца воды, не ў лодцы, якую разьбівае хваляваньне, яны плылі. Не рыб, існасьць неразумную, яны улавілі; але як дзівосна тое мастацтва, якое яны выкарысталі, так і прылады іх былі новыя і незвычайныя. Бо замест кія яны ужываюся пропаведзь, замест лёскі ‑ памяць, замест кручка ‑ сілу, замест прынады ‑ цуды, замест камэня ‑ нябёсы, зь якіх яны робяць такую лоўлю; замест лодкі ў іх ‑ алтар, замест рыб яны улоўліваюць і саміх цароў, замест невада распаўсюджваюць Эвангельле; замест мастацтва яны прыкладаюць Боскую мілату; замест мора яны кіруюць чалавечым жыцьцём, замест сеткі яны звыклі карыстацца крыжам, як нейкім невадам.
І хто бачыў калі‑небудзь, каб мёртвыя рыбакі улоўлівалі жывых людзей, як рыб? О, вялікая сіла Раскрыжаванага! О, найвысокая прыгажосьць Боскай добрай якасьці! Нічога не можа быць у жыцьці такога, як вышыня Апостальскай мілаты. Чалавечае жыцьцё бачыла шмат сапраўды дзівоснага і перабольшваючае розум; бо бачыла разьлітую кроў абуральную, і забойства, размову без мовы, і існасьць, што падзялілася, па зайздрасьці, зь сабою, бачыла брата, які прычыняе сьмерць адзінакроўнаму брату, і дзьверы сьмерці, адкрытыя праз язву зайздрасьці. Бачыла гэты каўчэг Ноя цэлага падчас патопу сьвету і пагібель чалавечага роду. Бачыла старца, які узброіўся, па веры, супраць свайго чэрава, г. з. сына, і таго, які не быў забіты, ‑ прынасімага як бы ў ахвяру. Бачыла дабраслаўленьне, атрыманае праз крадзеж, і барацьбу Стваральніка Бога з рабом. Бачыла зайздрасьць, якая узьнікла паміж братамі, і рабства, што выклапатала царства. Бачыла прыгатаваны праз сны пасад і здраднікаў брата, прыцягнутых голадам. Бачыла жазло, якое стварае цуды, і купіну, пакрытую полымем, як расой. Бачыла заканадаўца Майсея, кіруючага стыхіямі. Бачыла воды, зробленыя цьвёрдымі падобна каменьню, глыбокае мора ‑аголеным, шлях ‑ раптам прыгатаваным і слуп хмарны днём, палымяны уначы, падараваны ў правадыры для мноства людзей. Бачыла жазло, празяблае без зямлі. Бачыла манну, замест хлеба падараваную зь неба. Бачыла сонца, спыненае чалавечаю малітваю, як бы нейкай аброцьцю, і зачацьце прарока, папытанае малітвамі няплоднай. Бачыла жменю мукі, якая была больш жытніц, і гарлач ялею, які быў багацей крыніц. Бачыла калясьніцу, насімую на паветры, і прарока, панесенага (на ёй). Бачыла потым, што косткі мёртвага былі лекамі для жыцьця. ‑ Жыцьцё чалавечае бачыла шмат такога вялікага і дзіўнага; але тое мінула, як трава, і загасла, як сьвяцільнік пры узыходзе сонца. Ніколі не было нічога такога, якія былі Апосталы. Яны, быўшы слугамі Боскага Слова, мелі зносіны зь увасобленым Тым, Хто, як Бог, не мае выявы. Яны рушылі усьлед за ідучым Тым, Хто паўсюды. Ляжалі разам з Тым, Хто не месьціцца ніякім месцам. Чулі голас Таго, Хто стварыў словам усё (Гл. Ян.1:3; Пс.32:6)… Яны ахінулі словамі, як бы невадам, сам сусьвет. Яны абыйшлі падчас сваіх вандраваньняў канцы зямнога круга. Яны выкаранілі памылкі ‑ як куколь, пасеклі капішча ‑ як нейкі цёрн, вынішчылі ідалаў ‑ як дзікіх зьвяроў, прагналі дэманаў ‑ як ваўкоў. Яны злучылі Царкву ‑ як нейкі статак, сабралі праваслаўных ‑ як пшаніцу. Яны вывергнулі ерасі ‑ як жыціцы, усушылі жыдоўства ‑ як траву, грэцкія статуі папалілі полымем ‑ як нейкія расьліны. Яны апрацавалі чалавечую прыроду крыжам ‑ як плугам, і пасеялі слова Боскае ‑ як нейкае насеньне. Нарэшце, усе іх дзеяньні празьзялі як нейкія зоркі. Таму, Гасподзь ясна сказала ім: “Вы сьвятло сьвету” (Мц.5:14).
Бо усход для чалавека хрысьціяніна ‑ Той Хто нарадзіўся ад Дзевы. Раніца для яго ‑ Той, Хто паклаў пачатак хросту. Зьзяньне ‑ мілата раскрыжаванага Хрыста. Прамяні ‑ гэтыя найдзівосныя словы. Дзень ‑ гэта будучае стагодзьдзе. Паўдзённы час ‑ той, у які Гасподзь была на самым крыжы. Захад ‑ знаходжаньне ў труне. Вечар ‑ гэта кароткачасовая сьмерць. Зьзяньне сонца ‑ уваскрэсеньне зь мёртвых. “Вы сьвятло сьвету”, ‑ сказаў Ён.
Паглядзі на гэтыя зоркі, і жахніся зьзяньню іхняму. Таму, згаданы сёньня Андрэй, калі знайшоў Госпада ўсіх, як нейкі скарб сусьвету, усклікаў, зьвярнуўшыся да брата свайго Пятра:
‑ Мы адшукалі Месію.
О, перавага братэрскай любові! О, абяртаньне парадку! ‑ Андрэй пасьля Пятра нарадзіўся ў жыцьцё, і першы прывёў Пятра да Эвангельля, і ‑ як улавіў яго: “мы знайшлі, сказаў, Месію". Ад радасьці гэта было сказана, гэта было злучанае зь вясельлем дабравесьця пра знойдзены прадмет. “Мы знайшлі, сказаў, гэты скарб: пазьбягай, Пётр, галечы абразаньня, вызваліся ад разадраных рызаў закону, зрынь зь сябе палон пісаньня, зьлічы гэта за нешта малаважнае, занядбай сучаснасьцю ‑ як сном, і пагрэбуй Вісфсаідай ‑ як нейкага благога і адхіленага месца. Пакінь сетку ‑ як прылада галечы, лодку ‑ як месцазнаходжаньне падчас патопу, рыбную лоўлю ‑ як рамяство, належнае марскому хваляваньню, рыб ‑ як тавар для дагаджаньне чрэву, народ юдзейскі ‑ як узьнясеньне перад Богам, Каяфу ‑ як бацьку хітрага зборышча. Мы знайшлі Месію, Якога прадказалі прарокі, Якога закон абвясьціў нам сваім вучэньнем, як нейкай трубою. Мы знайшлі скарб закону. Пазьбягай, Пётр, голаду пісаньня: мы знайшлі Месію, Якога са старажытнасьці прадказалі знакі, Якога Міхей бачыў на пасадзе славы (Міх.4:1‑3)., Якога Ісая бачыў на серафімах (Іс.6:1‑3), Якога Ізэкііль бачыў на херувімах (Із.1). Якога Данііл бачыў на аблоках (Дан.7:13‑14), Якога Навухаданасор бачыў у той печы (Дан.3:92)., Якога Аўраам прыняў у шацёр, Якога Якаў не адпусьціў, перш чым не атрымаў ад Яго дабраслаўленьня (Быць.32:24‑32), Ззаду Якога Майсей бачыў на камяні ‑ Гэтага мы знайшлі, адвечна народжанага і зьявіўшагася ў апошнія дні. О, вялікі скарб, поўнасьць якога не можа быць вычарпана! Гэта ‑ багацьці, непадуладныя законам рэчыва, істота якіх не ведае пачатак і самае знаходжаньне якіх ‑ новае. “Мы знайшлі Месію, што значыць: Хрыстос”. Шмат хрыстоў, але усе яны‑сьмяротныя. Аўраам быў хрыстос, але спарахнеў у труне; Язэп быў таксама хрыстос, але косьці ягоныя ляжаць у труне. Якаў быў хрыстос, але ‑ сьмяротны. І Майсей быў хрыстос, але быў пахаваны, ‑ у якім месцы, не ведаем. Падобна гэтаму і Давыд быў хрыстос, але усе яны былі здабычаю сьмерці, усё ‑ палоннымі сьмерці. Адзін Хрыстос ‑ праўдзіва па прыродзе Бог, але Які, па Сваёй літасьці да людзей, захаваў Сваім сыходжаньнем дзявоцкае улоньне, як пячаткай, і гэтых рыбакоў крыніцамі Сваіх вылячэньняў. Яго ёсьць дзяржава, Царства, слава і пакланеньне, з бязгрэшным і адзінасутным, той жа істоты, Айцом і Сьвятым Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў, амін.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.