Wednesday, March 2, 2011

ВЯЛІКІ ПОСТ

архімандрыт Максім (Матфеў)
Пост Вялікай Чатырохдзесятніцы, як і серада і пятніца на працягу усяго года — найстаражытнейшыя пасты, адзіныя, якія маюць Сусьветнае значэньне. Іх важнасьць была пацьверджана канонамі Сусьветных Сабораў (69 правіла [1] сьвятых апосталаў, 5 правіла [2] I Сусьветнага Сабору, 29 [3] і 89 [4] правіла VI Сусьветнага Сабору). Іншыя усталяваныя Царквой пасты заснаваны на Сьвятым Паданьні, якое, зрэшты, мае тую ж сілу і аўтарытэт.
Вялікі пост узыходзіць да апостальскіх часоў і быў заснаваны ў перайманьне саракадзённаму посту Выратавальніка (Мц. 4:2), а таксама саракадзённаму посту прарока Майсея (Вых. 34:28) і посту прарока Ільлі (3 Цар. 19:8).
Пра яго старажытнасьць сьведчыць тое, што толькі ў пэрыяд Вялікага посту, у адрозьненьне ад іншых, пазьнейшых шматдзённых пастоў, не дазваляецца), акрамя суботы і нядзелі, зьдзяйсьненьне Бяскроўнай Ахвяры (г.зн. поўнай Літургіі).
З раньніх часоў Вялікі пост быў злучаны са старажытным пастом перад Вялікаднём — адным, дзьвюма, а потым шасьцю днямі перад Велікоднай Нядзеляй (Пакутны тыдзень, у іншай традыцыі — Вялікі тыдзень). Не знаходзіць сур'ёзных пацьверджаньняў і пераканаўчых доказаў здагадка, што спачатку дзеля дакладнага перайманьня саракадзённаму посту Выратавальніка ў пустэльні пасьля Ягонага хросту Чатырохдзесятніца была злучана са сьвятам Богазьяўленьня і пачыналася, такім чынам, 7 студзеня.

ШТО ЁСЬЦЬ “ΚΑΝΩΝ ΤΗΣ ΨΑΛΜΩΔΙΑΣ”, ТАК ЧАСТА ЗГАДАНАЕ Ў ЖЫЦЬЦЯПІСУ ЗВЫШГОДНАГА САВЫ АСЬВЯЧОНАГА?

А. Дзьмітрыеўскі
     У нас час мы можам даць больш – менш дакладныя дадзеныя аб гэтым пытаньні, бо ў нашых руках маецца апісаньне аднаго вельмі старажытнага рукапісу VIII—IX ст.ст., бачанай намі на Сінаі ў бібліятэцы. Рукапіс гэты мае для нас асаблівае значаньне сваім надпісам, усталёўваючым сувязь парадку, у ім выкладзеных, зь манастыром звг. Савы. Ώρολογιον κατα τον κανον της λαυρας του αγιου πατρος ημων Σαββα — вось поўная ягоная назва. Рукапіс гэты характарызуецца галоўным чынам парадкі анахарэцкага жыцьця пустэльнікаў альбо келіётаў анастыра сьв. Савы, але не пазбаўлена значаньня і для гісторыі царкоўна–богаслужбовага чыну, ужываемага ў самім манастыры, бо ягоны сутачны парадак бясспрэчна быў шмат у чым падобны. У Гадзінаслове адсутнічае службы паўночніца, ранішняя і павячэр’я, якія заменены пасьлядоўнасьцю “у першую гадзіну ночы”. У якасьці папярэднічаючых малітваў у Гадзінаслове пакладзена першая кафізма з падзелам на тры славы, а далей ідуць службы для першай, трэцяй, шостай і дзевятай гадзіны і для вячэрняй. Кожная з гэтых службаў па складу значна адрозьніваецца ад тых жа службаў нашага часу.