Friday, October 29, 2010

МАЛІТВЫ НА ВОЗЕРЫ (працяг 1)

Сьвяціцель Мікалай Сэрбскі
11. Гасподзь, сьвятло маё, разгані цемру ў сэрцы маім
Калі я прывязаўся да Цябе, любоў мая, усе ранейшыя прывязанасьці мае рассыпаліся.
Гляджу, як ластаўка трывожна мітусіцца над зьнішчаным гняздом сваім, і кажу: не прывязаны я да гнязда майго.
Гляджу на сына, смуткуючым па памёршаму бацьку, і кажу: не прывязаны я да бацькоў сваіх.
Гляджу як задыхаецца рыба, што апынулася па-за вадой, і кажу: вось так і я, калі адкінуць мяне зь абдымкаў Тваіх, у адзіны міг задыхнуся, быццам рыба, выкінутая на жвір.
Але ці мог бы я настолькі беспаваротна патануць у Табе і жыць, калі б раней ніколі не знаходзіўся ў Табе? Сапраўды, знаходзіўся я ў Табе ад пачатку, таму і адчуваю сябе як ў родным доме.