Sunday, August 29, 2010

УСЬПЕНЬНЕ БОСКАЙ МАЦІ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.

Зь самых старажытных часоў Кіеўскае Праваслаўнае Царквы сьвята Ўсьпеньня Боскай Маці зрабіўся агульным сьвятам вернікаў нашае Царквы. І зараз, як ў самой Кіеўскае Царкве, так і на самых далёкіх межаў яе тэрыторыі, так і ва ўсёй праваслаўнае дыяспары, сабраўшае вакол сябе вернікаў кіеўскае традыцыі з розных краін, сьвяткуецца гэты дзень як адзін зь самых радасных падзей гісторыі чалавецтва.

І насамрэч: Усячыстая Дзева Багародзіца была не толькі месцам усяленьня Боскага, — Яна зрабілася Храмам Боскасьці. Бог не усяліўся ў Боскую Маці як бы аднабаковым рашэньнем Сваёй усемагутнасьці: як кажа сьвяты Рыгор Палама, без пакорлівай згоды, народжанай любоўю і верай, з боку Боскай Маці, не магло б зьдзейсьніцца Увасабленьне... І адзін з заходніх пісьменьнікаў кажа, што калі надышла поўнасьць часоў, Дзева Ізраільская здолела прамовіць імя Боскае (а вы ведаеце, што Імя ў Старажытным Ізраілі як бы супадала, мясьціла ў сабе самую таямніцу Боскасьці), так здолела прамовіць Імя Бскае, усім розумам, усім сэрцам, усёй крэпасьцю Сваёй, усім целам Сваім, што Слова Боскае зрабілася целам.

Як нам не усхваляць Усячыстую Дзеву? І як не падыходзіць з глыбокай павагай да дня, калі Яна спачыла сном усёй землі, калі душу Сваю усясьветлую Яна аддала ў рукі Свайго Сына і Творцы і увайшла ў вечнасьць, асьвячоная Сваім адзінствам з Богам! І мы верым, па паданьню царкоўнаму, што ў трэці дзень Яна уваскрэсла целам Сваім, і цяпер прадстаіць Сыну Свайму Боскаму, ушаноўваючы Яго ад імя усяго стварэньня, і адначасова просячы Яго, молячы Яго аб любові, аб міласьці і аб выратаваньні усіх.

Хай Гасподзь зробіць усіх нас сьветлымі служыцелямі і вернікамі Праваслаўнае Царквы, каб аніякія сілы зямлі і, сапраўды, аніякія сілы пекла не здолеюць аддзяліць нас ад любові Хрыстовай і ад той любові, якую Гасподзь Дух Сьвяты запальвае ў нашых душах, яднаючы нас ў адзінае цела, у адзіную радасьць, у адзінае жыцьцё. Амін.


Saturday, August 28, 2010

СЛОВА Ў ДЗЕНЬ СЛАЎНАГА УСЬПЕНЬНЯ ЎСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

сьвяціцель Андрэй Крыцкі

Калісьці мы ўзьвялічвалі дзявоцкую скінію Боскае Маці, цяпер жа засьпяваем песьню пахавальную. І хай ніхто не дакарае мне за тон, што ўзяўся за справу, перабольшваючую мае сілы, бо я склаў гэтае слова з пакорай, па дадзенаму мной абяцаньню. Хай таксама ніхто не будзе зьдзіўлены, калі слова будзе ўтрымліваць у сябе нешта, вядомае толькі нешматлікім.

Такім чынам, прадстаў да труны Боскае Маці незьлічоны лік Боганосцаў, і ўсе чыны прымірных Сілаў, нябачна зьляцеўшы зь вышыні, сабраліся да дзіўнага бачаньня Боганатхненныя душы сьвятых, якіх кніга Песьні Песьняў у духоўным сэнсе называе дзевамі (Песьн. 1:2), былі тамака, складаючы хор вакол боскага ложка, – бо годна было, каб богабачныя душы спачыўшых прысутнічалі пры Ўладарцы сутнасьці, папярэднічалі Яе сыход, суправаджалі Яе ўрачыстае хадой і сьпявалі песьні разьвітаньня.

Адкрыта ляжала сьветабачнае і ўмясьціўшае ўсю паўнату Боскага Слова цела Багародзіцы, якое, будучы бачным на боскім ложку, ахінула ўсё тварэньне водарам міру. Абраныя з Богамудрых прычасьнікі Сьвятога духа, ад найвялікае радасьці аб Богасалодкім суцяшэньні, пачалі напераменку сьпяваць натхненныя пахавальныя сьпевы. Аднак гэтыя песьні не былі складзены імі: іх навучыў сьпяваць і даваў чуць Дух Сьвяты. Усё, што казалі і слухалі сьпевакі, непараўнальна перабольшвала нашае зямное мастацтва, нічым не адрозьнівалася ад гукаў Анёлаў, сьвяткуючых на Нябёсах. Іх вышыню, глыбіню і бясконцую прыгажосьць апісваць не нам, ніколі не смакаваўшым такой салодкасьці: хутчэй, мы павінны ўшанаваць іх маўчаньнем, як перабольшваючых наша разуменьне. Мы прыступім толькі да таго, у чым посьпех прыемны, і памылка бясьпечна, што не засмуціць кніжніка, і не будзе цяжкім дзеля невідучага…

Такі канец паклаў Бог дамовай зь намі. Гэта – вянец Боскіх прароцтваў, гэта – невымоўная Парада адвечнага клопату аб чалавеку. Гэта – добра напісаны вобраз Боскага правобразу, апора ўсялякага ўзыходжаньня да Боскага, Сьвяцейшая скінія Творцы ўсіх, Богу прыемная Чара прамудрасьці, чыстая Скарбніца жыцьця, невычэрпная Крыніца Боскае асьветы, непахісная Дзяржава, – паколькі не была захоплена запаламі Тая, Якая перабольшвае ўсіх чысьцінёй. Сапраўды Яна зрабілася як бы жыльлём усіх цудаў, што адбыліся да гэтага часу, а апошняе зь іх – сьвяткуем цяпер (хоць усё было вызначана раней усялякага часу, і, зразумела, у Боскае парадзе кожнаму зь нас даўно вызначаны канец жыцьця).

Ніхто зь на зямлі народжаных не ў стане спасьцігнуць зьдзейсьненую цяпер таямніцу. Як разарваны вузы, зьвязаныя злачынствам? Як разбурана памёршым раней Хрыстом тленьне, пасеянае грахом? Як пазбаўлена ад асуджэньня на сьмерць прырода, атрымаўшая несьмяротнасьць.

О, дзівосная зьмена! О, Боскі гандаль! Калісьці злачынствам прырода нарадзілася добраахвотна сьмерць, яна ж послухам нарадзіла Зваяваўшага сьмерць. Вось – вечная Крыніца несьмяротнасьці. Прыйдзіце, забітыя, атрымайце! Вось – вечныя рэкі Жыцьця: прыйдзіце ўсе, зрабіцеся несьмяротнымі!

О, Дачка Адама і Маці Боская! О, бязмужняя Маці і нарадзіўшая дзіцё Дзева! О, Стварэньне часова Створанага ў Табе і не адышоўшага ад Сваёй нябачнасьці! Аб Табе сьпявалі ўсе прадвесьнікі Духа.

Першы Майсей, пабачыўшы Цябе – Купіну, прамовіў: “пайду і падзіўлюся на гэтую вялікую зьяву, чаму куст не згарае.” (Вых. 3:3) Об Табе Богаайцец Давыд маліў Хрыста, кажучы: “Стань, Госпадзе, на месца пакою Твайго, Ты і каўчэг магутнасьці Тваёй.” (Пс. 131:8) Аб Табе ж ён сьпяваў, правобраз выяўляючы ўход Твой: “Будуць прасіць цябе найбагацейшыя людзі. Уся слава Царовай дачкі ўсярэдзіне; адзежа яе шытая золатам” (Пс. 44:13–14). Прадбачачы Цябе і гэта выяўляючы, сьвятая кніга Песьні Песьняў таямніца ўказала: “Хто там выходзіць з пустэльні, нібыта слуп дыму, хто там акураны мірай, пахошчамі і фіміямамі ўсякімі?” (Песьн. 3:6), і яшчэ “Выходзьце, дзяўчаты, на цара Саламона зірнеце, дочкі Сіёнскія, на вянок, якім яго маці ў дзень вясельля ўвянчала, у дзень радасьці сэрца ягонага. … Ёсьць шэсьцьдзясят царыц і восемдзесят наложніц і безьліч – дзяўчат ды адна яна, беспахібная, чыстая горлінка; адна яна - дачка ясная ў мацеркі роднай - пагначана ласкаю маці. Убачылі гэта сяброўкі і пахвалілі яе, царыцы і наложніцы - і пахвалілі яе … і водар мазяў тваіх лепшы за ўсе бальзамы!” (Песьн. 3:11; 6:8-9; 4:10)

Прадбачачы Цябе, Ісая натхненны Богам усклікнуў: “Вось, Дзева ва ўлоньні зачне і народзіць Сына … І станецца ў той дзень: да кораня Есэевага, … І пойдзе пасынак ад кораня Есэевага.” (Іс. 7:14; 11:10, 1) Дзеля Цябе вялікі Езэкііль прадказаў: “І прывёў ён мяне назад да зьнешняй брамы сьвятыні, якая выходзіла на ўсход, і яна была зачыненая. І сказаў мне Гасподзь: брама гэтая будзе зачыненая, не адчыніцца, і ніякі чалавек ня ўвойдзе празь яе, бо Гасподзь Бог Ізраілеў увайшоў празь яе, і яна будзе зачыненая.” (Ез. 44:1–2) І муж жаданьняў прароцкі назваў Цябе Гарой, кажучы: “…адарваўся камень ад гары, сам бяз рук…” (Дан. 2:34) – адломлены, а не адсечаны; адняты, але не падзелены, гэта значыцца, прыняцьцем нашае чалавечнасьці.

Ты – тая вялікая справа страшнага домабудаваньня, у якое жадаюць Анёлы пранікнуць. Ты – цудоўнае жыльлё сышоўшага да нас Бога, Ты – зямля, сапраўды жаданая: бо Цар славы пажадаў прыгажосьці Тваёй і палюбіў багацьце Твайго дзявоцтва і, усяліўшыся ў Цябе, зь намі жыў, і праз Цябе прымірыў нас з Богам і Айцом. Ты – Скарб таямніцы таемнай ад вякоў. Ты – сапраўды жывая кніга духоўнага Слова, без слова напісаная ў Табе жыватворным пяром Сьвятога Духа, Ты адна – сапраўды напісаная Богам Кніга Новага Запавету, які Бог раней заключыў зь людзьмі. Ты – калясьніца Боская незьлічоная, прывёўшая да Ўвасобіўшагася тысячы кіруемых Ім. Ты – Гара Сіён: “Гара Божая! - гара Васанская! гара высокая - гара Васанская! на якой Бог з добрай волі жыве, і Гасподзь жыцьме вечна!” (Пс. 67:16 – 17)

О, Боскі Храм і зямны Чалавек! Слуп мёртвы і Слуп жыватворчы, не Ізраіля плоці асьветніца, але адукоўваючы духоўны Ізраіль Боскім Сьвятлом праўдзівых ведаў! Усясьветлае воблака і гара заўсёды асьвячоная, не няўдзячны ізраільскі народ асьвяціўшая – але абраных людзей Боскіх асьвячаючая Тваімі Матчынымі сьвечкамі. Дзявоцкая Зямля, зь якой выйшаў Адам новы – але больш старажытная старажытнага! Якая магіла схавае Цябе? Якая зямля прыме Цябе, чысьцінёй перабольшваючую сутнасьць Неба і зямлі? Якія водары пральюцца на цела Тваё водар, дзявоцкае, падаючае нетленьне, выратаваньне?...

Уся ты прыгожая, любасьць мая, і няма на табе заганы!” (Песьн. 4:7) Ты – новая міро захавальніца невычарпальнага міра. Ты – кадзільніца невымоўнага водару, Ты – Кветка нятленьня, Зямля, што прыносіць водар духмяны, жыватворчы Каўчэг, сьветлы сьвяцільнік, Богам тканая парфіра, царская вопратка, Богам вышытая рыза, золатам тканае палатно вопраткі, высокі трон, брама, што вышэй Неба нябёсаў, Уладарка ўсяго роду чалавечага, Якая вышэй усяго, апрача Адзінага Бога, Якія рукі пахаваюць Цябе? У якіх абдымках панясем мы Насіўшую Няўмяшчальнага? Якую пахавальную малітву зьдзейсьнім над Табой? Якімі песьнямі апяём сыход Твой? Якімі словамі выкажам веліч, што заўсёды з Табой?... замест гэтага засьпяваем толькі: “Дабраслаўлёная Ты паміж жанчынамі і слава Твая з роду ў род! Дабраслаўлёная Ты на Нябёсах і праслаўлена на зямлі! Усялякі славіць Цябе зь набожнасьцю, спавядае Маці жыцьця. Уся зямля напоўнілася славай Тваёй, усё асьвяцілася міром водару Твайго…

Дзякуючы Табе перамянілася на радасьць скруха прамаці. Дзякуючы Табе сьпяваюць зь намі ўсе Анёлы: Слава ў вышынях, мір на зямлі! Магіла не можа трымаць Цябе: бо тое, што памірае і разбураецца, не пакрые змрокам уладарнага цела. Пекла не здольнае валодаць Табой: бо царскае душы не кранаюцца рабы.

Дык ідзі ў міры, перасяліся ад створанага жытла, маліся да Госпада за ўсялякае тварэньне! Пакуль Ты жыла зь людзьмі – Цябе мела малая частка зямлі; а з тых часоў, як Ты пакінула зямлю – увесь сусьвет мае Цябе агульным малітоўнікам міласэрнасьці.

Радуйся, невымоўнаю радасьцю ў Вечным сьвятлі: там – сапраўднае Жыцьцё, усясьветлае Ўладарства, незьлічоны лік Анёлам. Насалоджвайся ж дабротамі Сына Твайго, невычарпальнай радасьцю, вечнае асалодай! Там – бруі вечнае асалоды, крыніцы вечнага Жыцьця. Там – мяжа ўсяго, на што спадзяваліся і спадзяюцца; там – апошні канец, далей якога няма нічога. Там пакланяюцца Айцу, славяць Сына і апяваюць Сьвятога Духа – непадзельную Сутнасьць Адзінае ў Тройцы Боскасьці.”

Гэта, ды і больш цудоўнае, казалі і сьпявалі тады Боганатхненныя мужы. Я ж (зямля, попел і тленьне) не ведаю, што і казаць болей. Я веру, што Маці Слова прыме і гэтае кароткае слова і падасьць тое, што мы годны прыняць: бо Ўсясьвятая, як Усяшчодрая, любіць і за самае малое аддзячыць вялікім

Вас жа, сьвятлейшы збор, заклікаю да сканчэньня слова, прыйдзіце і засьпяваем пахавальныя сьпевы, урачыста крочачы прад дзявоцкім целам, і пасільным шанаваньнем увянчаем Тую, Якая дала пачатак сьвяту!

Але – дзеля большай урачыстасьці – ды зьявіцца цяпер увесь збор Нябесных і зямных, і ды выканае са мной песьню сыходу і пахавальнае праслаўленьне! Пачнём жа іх так: Адышоў стан Боскі ад шатаў кідарскіх да няствораных скіній! Паднялася завеса брамы нябеснае, каб прыняць у царскай велічы, у Нябеснае Царства – Усянябесныя дзьверы Боскія. У белае вопратцы прыміце Яе, Анёлы! Хваліце Нябёсы! Слаўце, на зямлі народжаныя, і ўсклікайце: “Горад Бога нашага, … горад вялікага Цара.”( Пс. 47:2, 3). Скачы, зямля, абвясьці славу Дзевы, цуды пахаваньня: як Яна перанесена, каб была ў гонары пустая труна. Зьбяры, о, Юдэя, сыноў тваіх, прапаведуй Царыцу, што ад Юды адбылася. Выяві дзёрзкасьць, не бойся, сьвяткуй сьвята твае, Ерусалім – апявай як Давыд, ясна прамаўляючы: “Калі выйшаў Ізраіль зь Эгіпта” (Пс. 113:1). Маці Сіён, абраная Богам, – засьпявай пахавальнае, але не рыдай ў адчаю скрухі: бо радаснае, а не плачам урачыстасьць гэтага дню.

Гэфсіманія! – прымі новую Царыцу, прынясі належнае дзеля пахаваньня, упрыгож труну водарам! Цьвёрда ахоўвай сьвятыню, бо яна будзе агульнае дзеля Анёлаў і людзей, што пакланяюцца Атрыманьню. Паведай наступным пакаленьням аб спачыне, аддаючы дух Боскае Маці вышэйшым духам, нам жа раздаючы асьвячэньне зь Яе цела, як з вечнае Крыніцы.

Сыдземся да Багародзіцы ўсе разам: хары айцоў і патрыярхаў, духі прарокаў і чыны сьвятароў, сабор мучанікаў, душы праведных, шэрагі звышгодных, усялякая годнасьць і ўзрост, цары і ўладары, кіраўнікі і падпарадкаваныя! “Хлопцы і дзяўчаты, старцы і падлеткі хай хваляць імя Госпада” (Пс. 148:12–13). Распавядзіце Маці Боскай, як добры дом Давыда, зь улоньня якога ўзрасла Ты, Боская Маці! Маці і дзевы праслаўце адзіную Маці і Заўсёды Дзеву! – Нявесты, папярэднічайце Дзеве і Нятленнай, адзінай без болі Нарадзіўшай Неспасьціжнага! Няплодныя і ўдовы, апладзіруйце Няпазнаўшай мужа і Адмяніўшай законы няплоднасьці! Радуйцеся, дзевы, папярэднічайце нятленнаму дзяцей нараджэньню! Дабраславіце, народы, праслаўляце, на ўсіх мовах; сьпявайце Маці Боскай, усе рады зямныя, – узьвялічвайце Яе зь песьнямі і цымбаламі! Вазьмі, Марыя, тымпан і выйдзі прад дзевамі! Уздымі ліру, Давыд, узвысь голас і апой Царыцу Тваю! Склікай дзеў, зьбяры хор сьпяваючых: хай крочаць яны за труной і прад труной. Вось – новы Ківот славы Боскай, у Якім “залатая кадзільніца і абкладзены з усіх бакоў золатам каўчэг запавету, дзе былі залаты посуд з маннаю, жазло Ааронава расьцьвілае і скрыжалі запавету” (Жыд. 9:4). Вось – Галава, аб Якой абвяшчалі прароцтва прарокаў. Вось – Лесьвіца, Якую пабачыў далучаны Боскіх таямніц Якаў: каля Яе ён бачыў Анёлаў Боскіх ўзыходзячых. Вось – Дзьверы нябесныя, аб Якіх ён сказаў: “Гэта ня што іншае, як дом Божы, гэта - брама нябесная” (Быц. 28:17)

Ужо не ляжыць больш на Ізраіле ярмо законнага рабству, бо Сам Хрыстос падпісаў нам свабоду, дараваўшы служэньне ў Духу, – і падпісаў, як на хартыі, на Целе, якое з Боскае Маці. Прайшоўшы Нябёсы Вялікі Першасьвятар – Хрыстос як бы ў храме, заўсёды таямніча ўваходзячы ў дзявоцкую сьвятыню дзеля нас, ахвяруе і ахвяруецца, і, асьвячаючы нас, асьвячае асьвяціўшых Яго.

Такія таямніцы Твайго невымоўна мірнага Ўсьпеньня, Багародзіца! Такія надмагільныя песьні сьвятога вынясеньня Богабацькоўскай Тваёй скініі! Вось – складзенае намі кароткае слова Табе. Калі ў ім ёсьць нешта, годнае Тваёй велічы, – дзякую за гэта Табе, даўшую і прыняўшую стараньне! Калі ж песьня гэтая апынецца ніжэй годнасьці, – Ты Сама выяві літасьць і спачуваньне маючы блізкасьць да Сына Твайго і Думаючаму аб усім. Слова ж гэта мы склалі згодна сілаў дзеля Цябе, Усядабраслаўлёная Багародзіца, Тваімі матчынымі да Бога малітвамі, – будучы навучанымі таямніцам Тваім. Але хто дасьць нам голас і моц слова, адпаведныя вышыні і велічы прыслаўных думак аб Табе?

О, Уладарка ўсіх людзей, Падаўца жыцьця, Сьвятая сьвятых і ўсялякае сьвятыні, Абаронца ўсклаўшых спадзяваньні на Цябе! Прымі гэтую хвалу ад нас, атрымаўшых дзякуючы Табе, сьвятло Ісьціны! Нам жа, славячым Цябе, Багародзіца, за гэтае малое прынашэньне адплаці Тваімі малітвамі да Сына Твайго і нашаму Ўладару, Цару і Госпаду, – яны дзеля нас каштоўней і сьвятлей шматкаляровага багацьця. Праз гэтае малітоўнае прашэньне мы, і робячы правіны, будзем памілаваны Богам, і, жыўшы набожна, атрымаем карыснае; праз яго зброю варвараў будзем лічыць стрэламі немаўлят, – бо малітвамі Тваімі зьдзяйсьняецца ўсялякае хрысьціянскае дабро і дасягаецца перайманьне Богу.

Вось, умілаваны – тлумачэньне таямніцы, хоць і далёка не тое, што апраўдвае спадзяваньні, аднак не мае недахопу ў руплівасьці зь нашага боку. Вышэйшага і больш таямнічага ты мог бы шукаць у Слова, дзеля цябе прынізіўшагася і прыняўшага плоць, і зьяднаўшагася з табой як чалавекалюбца, каб Духам абагавіць усяго цябе і замяніць кепскае лепшым, узьняць цябе ад зямлі зь Сабой і ўладкаваць у бацькоўскіх сялібах.

Да іх і ўзыходзь заўсёды жыцьцём і чыстым сузіраньнем, навучаючыся ў Боскіх словах і норавах. Але пры гэтым, наколькі магчыма, бачачы Бога і бачны Ім, намагайся, каб Ён зьяўляўся табе ў малітвах няспыннага сузіраньня і ва ўзыходжаньні ў набожнасьць, каб ты быў дасканалы ў іх, узыходзячы “у мужа дасканалага, у меру поўнага росту Хрыстовае паўнаты” (Эф. 4:13). Яму слава і ўладарства на вякі вякоў. Амін.


СЛОВА Ў ДЗЕНЬ УСЬПЕНЬНЯ УСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

архіяпіскап Лука (Война–Ясянецкі)

Госпаду нашаму Ісусу Хрысту пажадана было адзначыць скон Сваёй Усячыстае Маці ў целе чалавечым як вялікую падзею ў гісторыі Царквы і нават у гісторыі сусьвету.

Сьвятая Царква ушаноўвае Усьпеньне Усясьвятой Багародзіцы двухтыднёвым пастом, па строгасьці роўным Вялікаму посту.

Вы памятаеце глыбока хвалюючыя нас словы Бога нашага Ісуса Хрыста, які вісеў на крыжы, сказаныя незадоўга да страшнага слова “Жанчына! вось, сын Твой.” (Ян. 19:26), і, зьвярнуўшы позірк свой да любімага вучня Свайму Яну: “вось, Маці твая!” (Ян. 19:26)

І да сьмерці сваёй жыла Усясьвятая Багародзіца зь нарачоным сынам Сваім Янам, і ў вялікай сьвятліцы дому ягонага зьдзейсьнілася вялікае Яе Усьпеньне.

Яна ляжала на божай пасьцелі, у галяве якой бліскала незямным сьвятлом райская галіна, прынесеная Усясьвятой Багародзіцы Архангелам Гаўрыілам за тры дня да Яе сьмерці. Поруч сьмяротнага ложака Усясьвятой Багародзіцы сядзеў Яе нарачоны сын Апостал Ян і сачыў за Яе уздыхамі, якія рабіліся усё больш рэдкімі. Калі надышоў апошні уздых, загасла райская галіна і працягвалі гарэць толькі пахавальныя сьвечкі...

І раптам сьвятліца Усясьвятой Дзевы зрабілася небам: яна напоўнілася аблокамі, на якіх былі цудоўна прынесены сьвятыя апосталы, якія прапаведавалі ва усіх канцах тагачаснага зямнога сьвету.

Зьдзейсьнілася і нешта значна больш вялікае: зь цэлым хорам Анёлаў сышоў зь нябёсаў да ложка Сваёй Усячыстае Маці па целу Сам Гасподзь і Бог наш Ісус Хрыстос, каб прыняць Яе сьвятую душу. Зь Ёй і з хорам Анёлаў Ён ізноў узьнёсься на неба – і засталіся адны апосталы.

Яны апелі пахавальныя песьні, кадзілі фіміямам цела і, падняўшы на рамёны свае Яе ложак, панесьлі яго ў Гэфсіманскі сад, дзе адпісвала пахаваць сябе Усясьвятая Багародзіца. Паставілі цела Памерлай у магілу з каменя, высечаную ў скале, і зачынілі яе вялікім плоскім каменем.

Па уладкаваньню Божаму, апостал Тамаш, які прапаведаваў у далёкай Індыі, быў прынесены на воблаку ў Ерусалім толькі на трэці дзень пасьля пахаваньня Усячыстае. У вялікім горы ён прасіў апосталаў хоць бы паказаць яму магілу Усясьвятой Багародзіцы. Павялі яго ў Гэфсіманію, адвалілі камень, які зачыняў магілу, і са зьдзіўленьнем убачылі, што яна пустая.

Але ці магло быць інакш?!! Ці мог Бог наш Ісус Хрыстос дапусьціць, каб цела Усясьвятой сьвятых, Усячысты Храм Збаўца, аддалася раскладаньню і тленьню нароўні зь целамі усіх грэшных людзей? О, не, вядома, не! Самая думка пра гэта невыносная для нас.

І з глыбокай верай прымаем мы, праваслаўныя, і уся Рыма—каталіцкая Царква няўхільнае паданьне Царквы пра уваскрэсеньне і узыход на неба Усясьвятой Багародзіцы.

Ёсьць у нас і матэрыяльнае сьведчаньне пра глыбокую старажытнасьць і праўдзівасьці гэтага царкоўнага паданьня. У іспанскім горадзе Сарагосе, у цэрквы Сьв. Энграцыя захоўваецца дагэтуль каменны саркафаг, на якім выразана малюнак узыходу на неба Усясьвятой Багародзіцы. Гэты саркафаг варта ў Сарагосе з першай паловы IV—га стагодзьдзі па Нараджэньні Хрыстовым. І на некаторых старажытных рускіх абразах знаходзім ясныя сьляды веры даўніх нашых продкаў ва узыход на неба Усясьвятой Багародзіцы.

Вельмі важна нам правільна зразумець і запомніць словы трапара вялікага сьвята Усьпеньня Усясьвятой Багародзіцы: “…ва ўсьпеньні сьвету не пакінула Ты, Багародзіца…

Яе скон не быў агульнае дзеля усіх людзей сьмерцю, пра якую сьпяваецца ў другім антыфоне літургіі: “Выходзіць дух ягоны, і ён вяртаецца ў зямлю сваю; у той дзень зьнікаюць усе намеры ягоныя.” (Пс. 145:4)

Ва усіх людзей у момант сьмерці спыняюцца усе функцыі цела і душы і губляюцца усе сувязі зь жыцьцём зямным. Застаецца толькі вечнае жыцьцё духу, які вызваліўся ад сувязі зь целам і душой. Гэтага не было пры спачыне Боскае Мацюкай. Толькі на час пацьмянела сьвядомасьць Яе і спынілася дыханьне Яе, але усе функцыі прасьвятога цела Яе толькі зьмяніліся. Назаўжды зьнікла запатрабаваньне ў сьне, ежы і піцьці. Пачалося жыцьцё анёльскае, але не перапынілася сувязь духоўная зь сусьветам зямным, і праўдзіва сказана ў трапары сьвята: “…ва ўсьпеньні сьвету не пакінула Ты, Багародзіца…” Яна – няспынная малітоўніца аб нас прад Богам, Сваімі малітвамі ратуе ад вечнай сьмерці – Заступніца Руплівая роду хрысьціянскага.

Будзем жа усім сэрцам любіць і паважаць Яе як агульную для усіх пакорлівых і грэшных Прадстаяцельку аб нас прад Яе Боскім Сынам, Богам нашым Ісусам Хрыстом. Яму ж слава і дзяржава зь Адвечным Яго Айцом і Усясьвятым Духам. Амін.


СА СЬВЯТАМ УСЬПЕНЬНЯ ЎСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ!


Friday, August 27, 2010

РАЗМОВА НА ЎСЯДОБРАЕ УСЬПЕНЬНЕ УСЯЧЫСТАЕ ЎЛАДАРКІ НАШАЕ БАГАРОДЗІЦЫ І ЗАЎСЁДЫ ДЗЕВЫ МАРЫІ

сьвяціцель Рыгор Палама

Гэтае маё слова да любові вашай заклікае і любоўю, і неабходнасьцю. Я кажу не таму толькі, што, па чыньніку сваёй любові да вас, жадаю, каб выратавальнае слова дасягнула вашага Багалюбівага слыху і, такім чынам, насычала вашы душы; але і таму, што мне вельмі неабходна, сумесна з праслаўленьнем у царкве, выкладаць веліч Заўсёды Дзевы і Боскае Маці. І як жаданьне, быўшы асаблівым супраць звычайнага, падахвочвае і схіляе, так і непазьбежная неабходнасьць прымушае; хоць слова не можа спасьцігнуць таго, што вышэй усякіх слоў, падобна таму. як вока не можа пільна пазіраць на сонца. А паколькі не уласьціва казаць пра тое, што вышэй слоў, то любоў да Боскае Маці павінна выказваць пераважна сьпевамі.

Калі “Дарагая ў Гасподніх вачах сьмерць сьвятых Ягоных!” (Пс. 115:6), і “памяць пра праведнага дабраславёная будзе” (Выс. 10:7), то наколькі больш – памяць Сьвяцейшае зь сьвятых, праз Якую – усялякае асьвячэньне сьвятым, – памяць Заўсёды Дзевы і Боскае Маці, якую нам належыць зьдзяйсьняць зь вялікай набожнасьцю? Мы цяпер сьвяточна зьдзяйсьняем сьвятое Ўсьпеньне, альбо спачын, праз якое Зьменшаная на кароткі час прад Анёламі, перабольшыла без параўнаньня Анёлаў і Архангелаў, і існуючыя над імі прымірныя Сілы, Сваёй блізкасьцю да Бога і ад стагодзьдзя прадказанымі і зьдзейсьненымі над ёй таямнічымі справамі. Бо дзеля Яе была прадказаньні Боганатхненных прарокаў, цуды, прадказваючыя вялікі цуд сусьвету – Гэтую Заўсёды Дзеву і Боскую Маці; усталяваньне Духа, розным чынам выяўляючыя правобраз будучай рэчаіснасьці; абяцаньні нараджэньня Той, Якая нарадзіць без насеньня Народжанага ад Бога Айца прад усімі вякамі…

Уладар усяго пажадаў таямнічай прыгажосьці Заўсёды Дзевы, як прадрок Давыд, і ў Яе ўсялілася ўвасобіўшаяся Сіла Ўсявышняга не праз цемру і вагонь, як Боганатхненнаму Майсею, і не праз буру і аблокі, як прароку Ільлі выявіла Сваю прысутнасьць; а непасрэдна, без усялякае завесы Сіла Ўсявышняга ахінула ўсячыстае і нявіннае ўлоньне. Так невымоўна ўсялілася ў Яе і зь Яе нарадзілася апранутае плоцьцю Слова Боскае, і “пасьля таго Ён зьвіўся на зямлі і жыў паміж людзьмі.” (Вар. 3:38), абагавіўшы нашу прыроду і падараваўшы нам, згодна з Боскім апосталам, тое “у што хочуць пранікнуць анёлы.” (1 Пет. 1:12), і ў гэтым – цудоўнае праслаўленьне і ўсягодная слава Гэтай Заўсёды Дзевы.

А якое слова ў стане растлумачыць тое, што было пасьля невымоўнага нараджэньня? Бо, якая садзейнічала і спачуваўшая звыш народжанае праз Яе зьменшыўшаеся Слова Боскае, Яна і супраслаўляецца разам зь Ім, па годнасьці суўздымаецца, дадаючы велічы да цудоўнае велічы. Але і па усшэсьці на Неба Увасобленага зь Яе, Яна, па дадзенаму Ёй ад Яго, праўзыходзячаму розум і слова велічы, як бы садзейнічала Яму рознымі подзьвігамі і малітвамі, а таксама клопатам аб усім сьвеце, падбадзёрваньнем прапаведнікаў ва усіх канцах зямлі; і наогул для усіх Яна была адзінай апорай і суцяшэньнем, усяляк садзейнічаючы дабравесьцю Эвангельля і, ясна выяўляючы Сама на Сабе і жыцьцё напоўненае барацьбой, і панаваньне над розумам і словам.

Таму, зразумела, жыватворчая і сьмерць Яе, пераводзячая ў Нябеснае і несьмяротнае жыцьцё; і згадваньне яе ёсьць радаснае сьвята і сусьветная ўрачыстасьць. Рукамі Сына Яе быў прыняты Баганосны дух Заўсёды Дзевы; Ім жа крыху пазьней і тое роднае цела было перанесена ў вечную і Нябесную сялібу. Усё гэта справядліва і цалкам годна. На самой справе, шматлікія ўдастоіліся да стагодзьдзя Боскай дабрыні, славы і магутнасьці, як і Давыд кажа: “Якія ўзьнёслыя для мяне намеры Твае, Божа, і як многа іх лікам! Ці ж палічу іх, калі іх больш, чым пяску” (Пс. 138:17 – 18). “Жонка, якая баіцца Госпада, вартая пахвалы.” (Выс. 31:30)

Гэта ж – Усячыстая Дзева і узьнялася над усімі і усім: Яна адзіная, стаўшы паміж Богам і родам чалавечым, стварыла Бога Сынам чалавека, а людзей зрабіла сынамі Боскімі; Яна зрабіла зямлю небам і абагавіла род чалавечы; Яна адзіная зь усіх найвышэй усялякай існасьці зьявілася Маці Бога па існасьці, а праз невымоўнае нараджэньне зрабілася царыцай усякай існуючай у сьвеце і прамірнага стварэньня, і, узвышаючыся такім чынам над падпарадкаванымі Ёй праз Яе Саму, і, робячыся Сама прычасьніцай вышэйшага абраньня праз Боскага Духа, Яна зьяўляецца найвысокай зь узвышаных і найбольш дабрашчаснай царыцай дабрашчаснага роду.

Цяпер жа Маючы нябеснае годнае жыльлё, як бы Ёй Самой адпавядаючы палац, у які некалі перасялілася зь зямлі, устала па правай руцэ Ўладара ўсяго“ў Афірскім золаце” (Пс. 44:10), згодна выслоўю аб Ёй Псальмасьпевака прарока. Пад вопраткай пазалочанай разумей Богапрыгожае цела Яе ўпрыгожанае ўсялякай дабрынёй і набожнасьцю: бо Яна адзіная цяпер разам зь Сынам ў Богампраслаўленым целе мае нябеснае жытло: паколькі зямля, магіла і сьмерць не мелі ўлады ўтрымаць да канца жыватворчае і Богапрыемнае цела лепш неба і жытла неба нябёсаў.

І сапраўды, калі душа, якая мел ў сябе мілату Боскую, пакідае зямное, узносіцца да неба, як гэта зрабілася зразумелым з шматлікіх прыкладаў, і мы верым гэтаму: то як магло быць не ўзьнесеным ад зямлі на неба цела, не толькі прыняўшае ў сябе Адзінароднага і Адвечнага Сына Боскага, вечную крыніцу мілаты, але і нарадзіўшае і выявіўшае Яго? Як зрабілася б прахам, аддалося тленьню, Тая, Якая, яшчэ будучы трохгадовай, і яшчэ не маючы ў Сябе Ўсянябеснага Усяліўшагася, яшчэ не нарадзіўшая Ўвасобіўшагася, жыла ў Сьвятое сьвятых? Таму і нарадзіўшы натуральна цела супраслаўляецца Богагоднае славай разам зь Народжаным і суўваскрашаецца згодна прароцкай песьні, разам з раней увасросшым на трэці дзень Хрыстом, “ківот сьвятыні” Яго (Пс. 131:8). Быў і доказ Ягонага уваскрэсеньня зь мёртвых дзеля апосталаў – плашчаніца і пахавальная вопратка, толькі яны пакінутыя ў магіле і толькі яны знойдзеныя ў ёй прыйшоўшымі дзеля агляду: дакладна таксама, як было і раней у адносінай Е нага Сына і Госпада. Але не было патрэбы, каб Яна яшчэ нейкі час знаходзілася на зямлі, як Яе Сын і Бог; і таму Яна прама зь магілы была ўзьнесеная ў нябесную сялібу, адкуль зьзяе зорным сьвятлом і Боскім бляскам, асьвятляючы адтуль усялякую зямную годнасьць, і за гэта ўсімі вернымі праслаўленая, усхваленая і апетая. Нават і тое, аб чым гаварылі ў пачатку, што Яна была прыніжана на кароткі час прад Анёламі, (разумеем смакаваньне сьмерці) – і гэта мусіць служыць да павялічэньня ва ўсім велічы Боскай Маці. Таму і справядліва ўсё яднаецца і садзейнічае цяперашняе ўрачыстасьці.

Такім чынам, было належна, каб Умясьціўшая Выконваючага ўсё і Будучага вышэй за ўсё і Сама дасягнула ўсяго і зрабілася вышэй усяго Сваёй набожнасьцю і вышынёй годнасьці. І таму тое, што ўсім ад стагодзьдзя лепшым асобным людзям дапамагала рабіцца лепшымі, і што маюць толькі абдараваныя Богам (кожны асабіста) анёлы і людзі, – усё тое зьмяшчае Яна ў Сябе, і толькі Адзіная напоўнена ўсім невымоўна: набыцьцём несьмяротнасьці пасьля сьмерці, і жыцьцём на небе ў плоці разам зь Сынам і Богам, і з таго часу вялікім дараваньнем адтуль вялікай дабрыні ўсім шануючым Яе. Яна нават даруе дзёрзкасьць прыбягаць да Яе, будучы сасудам шматлікае дабрадзейнасьці: шчодра раздае даброты і ніколі не спыне быль падаўцам карыснага нам і шчодрай дапамогі.

Гледзячы на гэтую крыніцу і скарбніцу ўсялякае дабрыні, нехта скажа, што Дзева зьдзяйсьняе дзеля дабрыні і дзеля набожна жывучых тое, што дзеля пачуцьцёвага сьвету і жывучых пад ім – сонца. Але калі ён ў думках перанясе позірк да Сонца, больш чым яўна зазьзяўшым людзям ад гэтай Дзевы, – да Сонца, Якое па прыродзе і ў належнае колькасьці мае ўсё, што даравана Ёй па мілаце, то Дзева адразу ўяўляецца небам: бо Яна па жаданьню Боскаму праз усе дабрадзейнасьці атрымала спадчыну настолькі каштоўную з паднябесных і нябесных абдараваных, – наколькі неба больш за сонца, а сонца больш зьзяючае за неба

Якое слова можа апісаць Боскую прыгажосьць Тваю, Багародзіца Дзева? Бо немагчыма ўсё Твае выкласьці разважаньнямі і словамі: паколькі ўсё яно перабольшвае розум і слова. Аднак жа апяваць неабходна, калі Ты праз любоў да людзей дазваляеш. Бо Ты – ёмішча ўсіх добрых дарункаў і паўната ўсялякае праведнасьці, адлюстраваньне і адушаўлёны вобраз ўсялякай дабрыні, як толькі адзіная ў поўнасьці ўдастоеная дарункаў Духа, асабліва ж, як адзіная, што мела ва ўлоньні Таго, у Якім скарбніца ўсяго гэтага, і зрабіўшаяся цудоўнай сялібай дзеля Яго; і таму цяпер, прайшоўшы праз сьмерць у несьмяротнасьць, і праведна адышоўшы ад зямлі на Неба, у Нябесныя сялібы, Ты зрабілася сужыцелькай Яну на вечныя часы, і там жывеш, не пакідаючы апекі аб людзях Сваіх і няспыннымі мальбамі да Яго робіш Яго міласьцівым да ўсіх. Настолькі бліжэй набліжаных да Бога Багародзіца, і настолькі большай пашаны Яна ўдастоена са ўсемі (разумею не толькі на зямлі народжаных, але і ўсіх нават Анёльскіх чыноў).

Аб чынах іх яшчэ раней напісаў Ісая: “Вакол Яго стаялі серафімы” (Іс. 6:2). А аб Ёй зноў Давыд: “Стала царыца праваруч Цябе” (Пс. 44:10). Ці бачыце розьніцу стаяньня? З гэтае розьніцы магчыма зразумець і разьніцу чыну па годнасьці: бо Сэрафімы – вакол Бога, а каля Яго Самога – толькі Адзіная Ўладарка, Якая ўсхваляецца і праслаўляецца ад Самога Бога, абвяшчаючага як бы аб Ёй атачаючым Яго Сілам Анёльскім і кажучага, як гаворыцца ў Песьні Песьняў: “Адданы мой любы мне, а я – яму” (Песьн. 6:3) зьзяючая сьвятлей сьвету, больш салодкая чым эдэм Боскі і ўсяго сьвету бачнага і нябачнага прыгажэйшая. Але Яна па справядлівасьці ўстала не толькі паблізу, а і па правую руку: бо, дзе сеў Хрыстос на Нябёсах, там цяпер устала і Яна, узышоўшая ад зямлі на Неба, – не толькі таму, што жадала гэтага, і ўзаемна больш за ўсіх была пажадана, і па самым натуральным законам, але і таму, што Яна ёсьць сапраўдны Ягоны Пасад. Гэты Пасад бачыў і Ісая сярод таго Хэрувімскага хору і назваў яго “высокім і ўзьнесеным” (Іс. 6:1), паказваючы гэтым ўзвышэньне Боскае Маці над Нябеснымі Сіламі. Таму прарок і выяўляе гэтых Анёлаў праслаўляючымі Бога ад Яе і кажучымі: “дабраславёная слава Госпада ад месца свайго!” (Ез. 3:12). Якаў жа патрыярх, у роздумах бачыўшы тое ж, прамовіў: “якое страшнае месца гэтае! гэта ня што іншае, як дом Божы, гэта - брама нябесная.” (Быц. 28:17) А Давыд зноў, яднаючы ў сябе мноства выратаваных, як бы выкарыстаўшы нейкія струны альбо розныя гукі ўладкаваныя Гэтай Заўсёды Дзевай з розных радоў у адну сугучнасьць, сьпявае ў песьні аб Ёй, гаворачы: “Зраблю імя Тваё памятным ва ўсіх пакаленьнях; таму народы будуць славіць Цябе векавечна.” (Пс. 44:18)

Ці бачыце, што ўсялякае стварэньне праслаўляе Гэтую Маці–Дзеву, і не ў працяг пэўнага часу, але няспынна ва ўсе стагодзьдзі? Адсюль магчыма зразумець, што і Яна не спыняе ў працяг усіх вякоў дабрадзейнічаць усялякаму стварэньню; кажу не толькі аб нашым толькі стварэньні, а і аб самых бесьцялесных і звышнатуральных чынах, бо тое, што яны разам зь намі праз Яе адзіную далучаюцца і аддаюцца Богу, Сутнасьці Недатыкальнае, гэта відавочна паказаў Ісая: ён бачыў, што Сэрафім не непасрэдна ўзяў зь ахвярніка вугаль, але ўзяў зь дапамогай клешчаў, якімі ён і датыкнуся да прароцкіх вуснаў, падаючы ачышчэньне (Іс. 6:6). Гэтае бачаньне клешчаў было тоеснае з тым вялікім бачаньнем, якое назіраў Майсей – з купінай, ахінутай полымем і не згарэўшай (Вых. 3:2). Хто не ведае, што гэтая купіна і тыя клешчы ёсьць Маці–Дзева, без пашкоджаньня прыняўшая Вагонь Боскасьці, таму і тут зачацьцю прыслугоўваў Архангел, які праз Яе далучыў да чалавечага роду Ўзяўшага грэх сьвету і ачысьціў нас праз гэта невымоўнае далучэньне? І таму толькі Яна адзіная ёсьць пасярэдніцай паміж створанай і нястворанай прыродай; і ніхто не прыйдзе да Бога, калі толькі не асьвяціцца праз Яе як праз сапраўды сьвяцільнік Боскае прыгажосьці, паколькі “Бог сярод яго; ён не пахісьнецца” (Пс. 45:6).

Калі ж адплата бывае па меры любові да Бога, і любячы Сына будзе любімы Ім і Самім Айцом, і зробіцца месцам знаходжаньня Абодвух, таямніча ўсяляючыхся і жывучых у ім згодна абяцаньню Госпада (Ян. 14:21), то хто палюбіць Яго больш Маці, Якая не толькі Гэтага Адзінароднага, але і толькі адзіная нарадзіла не пазнаўшы шлюбу, каб Ёй быць прадметам падвойнае любові Зьяднаўшагася зь Ёй і Далучыўшагася? Каго больш Маці любіў бы Адзінародны і пры гэтым Нарадзіўшыся ад Яе Адзінай невымоўна ў апошні час і адвечна ад Адзінага Айца, як бы не была памножана, згодна зь належным чынам і належная Ёй па закону годнасьці ад Прыйшоўшага выканаць закон?

Такім чынам, як праз Яе адзіную Прыйшоўшы да нас “на зямлі зьявіўся і жыў зь людзьмі” (Вар. 3:38), будучы нябачным раней Яе, так і ў наступны час Ён зьяўляецца ўсялякай крыніцай Боскае асьветы, і поўным адкрыцьцём Боскіх таямніц, і поўным увасабленьнем духоўных дарункаў, будучы, аднак, дзеля ўсіх неўмяшчальны, апрача Яе. Сама ж Яна, першая зь усіх прыняўшая цудоўную паўнату Напаўняючага ўсё ўсім, дастаўляе ўсім Умешчанага, ўдзяляючы ўсякаму па магчымасьці і па чысьціні кожнага, так што Яна ёсьць і сховішча і ўладальніца багацьця Боскасьці.

Калі ж такі вечны закон на Нябёсах, то праз меншых паміж большымі ўваходзяць у зносіны зь тымі, што маюць большую сілу, то, зразумела, найбольшы непараўнальны ўплыў мае Маці–Дзева, праз Якую далучаюцца да Бога ўсе, хто б толькі не далучаўся; і Яе пазнаюць ёмішчам Неўмяшчальнага ўсе, якія толькі ведаюць Бога, і будуць апяваць Яе з Богам усе, хто толькі апявае Бога. Сама ж Яна ёсьць падстава ўсяго таго, што было да Яе, і прадстаяцелька ўсіх быўшых пасьля Яе, і пасярэдніца вечнае дабрыні. Яна – прадмет прароцтваў прарокаў, кіраўніца апосталаў, сьцьверджаньне мучанікаў, падмурак настаўнікаў. Яна – слава на зямлі народжаных, Нябесных радасьць і ўсяго тварэньня хвала. Яна – пачатак, крыніца і корань невымоўных даброт, Яна – глава і зьдзяйсьненьне ўсялякае сьвятыні.

О, Дзева Боская і цяпер Нябесная! Як распавяду усё пра Цябе? Як услаўлю Цябе, Скарбніца Славы? Праз Цябе прасьвятляецца зрок розуму, праз Цябе адукоўваецца дух натхненьнем Сьвятога Духу, паколькі Ты зрабілася сховішчам і пасудзінай здольнасьцяў; аднак жа не так, што утрымліваеш у Самой Сабе, але так, што усё выконваеш дарункамі мілаты. Бо Валадар невычарпальных скарбаў падае іх Табе для дараваньня; у адваротным выпадку навошта б Ён ствараў асалоду, схаваную і ненароджаную? Таму, о Уладарка, падай багата усяму народу Твайму і гэтаму здабытку Твайму ад міласьці Тваёй і дарункаў Тваіх. Даруй збавеньне ад напаткаўшых нас бедзтваў; бачыш, калі шматлікімі і вялікімі вонкавымі і унутранымі мы прыгнятаемся. Тваёй магутнасьцю пераўтвары усё да лепшага; падай пакутам нашым Тваю дапамогу і вылячэньне, надаючы душам нашым і целам шчодрую дабрыню для усяго патрэбную. А калі б мы не маглі зьмясьціць, зрабі нас годнымі зьмяшчэньні і гэтулькі надай, каб мы, дабрынёй Тваёю выратаваныя і умацаваныя, уславілі увасобленае ад Цябе нас дзеля Адзінароднае Слова, зь Адвечным Ягоным Айцом і Жыватворчым Духам цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.


БАГАРОДЗІЦА НА ЛОЖКУ СПАЧЫНУ

сьвяціцель Мікола Сэрбскі

Прачытана апошняя старонка сьвятой кнігі, зьмест якой ад дошкі да дошкі струменіць зь сябе сьвятую нявіннасьць і набожнасьць. Гэта тая кніга, пры выглядзе якой нават самыя жорсткія крытыкі, якія нясуць у сабе цяжар прадузятасьці і забабонаў, моўчкі спыняліся і, прачытаўшы яе з пачатку да канца, сыходзілі са зьмякчэлым сэрцам і амалоджаным духам. Зачынена тая кніга, першыя словы якой – “У юдэйскім мястэчку Назарэце жылі бязьдзетныя набожны старац Якім і ягоная жонка Ганна...”.

Як сьветлыя першыя старонкі гэтай гісторыі — сапраўды азораны той вячэрняй, мяккай і ціхай чырваньню заходу, які праводзіць сонца, каб пасьля ночы зазьзяла яно сьвятлом зь усходу. Каго не узрадуе шчасьце гэтых пажылых людзей, якое наведала іх толькі пры разьвітаньня са сьветам, каб дадаць кроплю мёду ў іх атручанае скрухай жыцьцё!

Невымоўнай райскай весялосьцю былі напоўнены старэчыя душы Якіма і Ганны пры бачаньні сваёй маленькай дачкі, у суправаджэньні сябровак уваходзячай у Божы храм і якую сустракае там сьціплы, але урачысты прыём. Радасьць гэтых старых набожных душаў была тым чысьцей і дасканалай, што бацькі не маглі нават падазраваць [пра тое], што гэта — першая і апошняя радасная падзея для іх выплаканага плоду. Юная Марыя рана засталася сіратой, без айца і маці. Бог пашкадаваў Якіма і Ганну за іх набожнасьць, каб не дажылі яны і не убачылі тую бесьперапынную чараду бед і пакут, праз якія належала прайсьці іх дзіцяці дзеля набыцьця узнагароды — праўда, вялікай і для іншых недасягальнай, а менавіта, што іх дачка назавецца Маці Сына Боскага.

Якім і Ганна спачылі, суцяшаючыся тым, што сваё дзіця пакінулі пад прытулкам храма, пад Боскае абаронай. Хто б мог тады прадказаць гэткае неспакойнае жыцьцё гэтае Дзяўчаці, Якая усю Сваю юнацкасьць правяла ў царкве — у сьвеце, пасьце і малітве? І тым не менш буры жыцьцёвага мора няшчадна разьдзіралі гэту сірату, захаплялі яе ў невядомыя землі, імкліва кідалі зь натхненьня ў страх і наадварот. Для далікатнай дзявоцкай душы даволі было і аднаго узрушэньня ад раптоўнага анёльскага дабравесьця пра вялікую Боскае літасьці, якая вызначыла гэтай Дзеве нарадзіць Выратавальніка сусьвету.

Але для Марыі былі прыгатаваны і значна больш цяжкія выпрабаваньні, здольныя зламаць наймоцных духам і здушыць найвялікую мужнасьць. Пасьля Сваёй першай матчынай усьмешкі Свайму Боскаму Дзіцяці, якая узьвесяліла Яе душу, [стомленую] трывогай і цяжкім пераходам у начной цемры і пад дажджом, Яна павінна была неадкладна бегчы без аглядкі [з Палестыны ў Егіпет], каб выратаваць гэта Сваё дарагое і найвысокае Дзіця. Менавіта так, бо цар Ірад баяўся Яе Немаўля, якое ляжыць на саломе, і людзкая зайздрасьць пазбаўляла Сына Боскага усякага супакою нават у пячоры, у гэтым сьціплым прыстанку.

Агорнутая страхам і трапятаньнем, Яна бегла па палестынскіх раўнінах, прыціскаючы да грудзей Сваё Дзіцё, без стомы сьпяшалася дзень і ноч па лясах і пустэльням, не ведаючы ні дарог, ні сьцежак, толькі каб выратаваць Яго ад мяча царскіх катаў. Зрэшты, не завагалася Яна і не саслабела духам на шляху, не зьнемаглася ад трывог і стомленасьці, падбадзёрваючы Сябе думкай пра тое, што Гасподзь Бог — вялікі Цар над усімі багамі і што ў Яго руцэ і горныя вяршыні, і даліны зямныя (параўнай Пс. 49:1; 45:3–4), бо яшчэ з раняй юнацкасьці ўклала ў Сваю душу навучаньне прамудрага Прапаведніка: “І памятай Творцу твайго ў дні юнацтва твайго, пакуль ня прыйшлі цяжкія дні і гады не насталі, пра якія ты будзеш казаць: “няма мне ад іх асалоды!””(Экл. 12:1).

Перажывала Яна усё гэта зь верай у Бога, ніколі нават не падазраючы, што імя Боскае Маці прынясе Ёй больш гаркаты, чым радасьці. Ды і ці магла Яна інакш думаць пасьля гэтак пышных прадвесьцяў Архангела Гаўрыіла? Ды і ці магло наогул прыйсьці камусьці ў галаву, што людзі так варожа сустрэнуць Нябеснага Пасланца і свайго Выратавальніка?

Бо нават тады, калі слава Яе Сына пачала праносіцца па усім сьвеце, зь Яе матчынай душы не сыходзілі цяжкія прадчуваньні і клопаты. Яна увесь час суправаджала Ісуса, ідучы за Ім здалёк, у масе цікаўнага народа, зь асьцярогай на яго пазірала і убірала Яго словы, але не вырашалася падысьці да Яго бліжэй, баючыся Яму дакучаць. Ведала Яна пра Яго бязьмежную любоў да усіх людзей, чула Яго словы: “Маці Мая і браты Мае — гэта слухачы слова Божага і выканаўцы яго” (Лк. 8:21).

Ён перастаў прыналежаць толькі ёй, зрабіўшыся жывой Крыніцай для усяго сусьвету, так што усякі ахвотнік прыходзіў зь Яго напіцца. Але зноў—такі нікому Ён не быў так ласкавы, як сэрцу Маці. У той неагляднае масе людзей, якая рухалася за Ісусам па пятах па усёй Палестыне і захоплена Яго вітала, адны зіхатлівыя вочы заўсёды глядзелі на Яго пільна, адны вусны няспынна паўтаралі Яго сьвятыя словы і ціха узносілі пра Яго малітвы. То была Ягоная Маці.

Ісус жа упэўнена ішоў наперад, не аглядаючыся на глухую лютасьць грэшнікаў, паўстаўшую на Яго. Нішто Яго не бянтэжыла і не палохала. Ён заўсёды быў аднолькава велічным і рашучым — як на Эліёнскае гары, пры уваходзе ў Ерусалім і ў іншыя урачыстыя хвіліны, так і на апошняй вячэры пры разьвітаньні зь вучнямі перад шэсьцем на Галгофу. І толькі адно уважлівае вуха чула скрыгат зубоў на Ісуса і адна душа прадбачыла намеры бязбожнікаў, якія палююць на душу праведніка і кроў невінаватую засудзяць (Пс. 93:21), і кожны дзень Яе сэрца напаўнялася страхам ад таго, што пачула Яна і адчувала. Гэта была Ягоная Маці.

Жадалася Ёй хоць уначы пабыць зь Ісусам сам—насам і распавесьці Яму аб усім, што данеслася да Яе вушэй, што казалі пра Яго людзі і што яны Яму рыхтуюць, — усё гэта парывалася Яна Яму распавесьці, каб быў Ён яшчэ больш уважлівым і асьцярожным, хоць і ведала, што Яму усё вядома значна лепш. Але і па начах не меў Ён адпачынку, навучаючы Сваіх вучняў і рыхтуючы іх да далейшых подзьвігаў. А Яна гарэла жаданьнем хоць бы ў гадзіны начнога супакою удалечыні ад сьвецкае мітусьні перамовіцца зь Ім словам, прыціснуўшы да Сябе Яго стомленую галяву. Аднак гэтаму Яе жаданьню не наканавана было спраўдзіцца, так што і ночы праводзіла Яна без Свайго Сына, сьлёзнымі вачамі пазіраючы на зорнае неба і зьвяртаючы да яго суцяшальныя словы цара Давыда: “Пры памнажэньні смуткаў маіх у сэрцы маім, суцяшэньні Твае душу маю шчасьцяць” (Пс. 93:19).

Але усе гэтыя душэўныя перажываньні, усе клопаты і смуткуй, уся злосьць і нянавісьць людзей, якую Марыі прыйшлося зьведаць за Сына Свайго, — усё гэта было нішто ў параўнаньні з тым страшным ударам, які рыхтаваўся як супраць Ісуса, так і супраць Яе душы. [Бо] уласнымі вачамі бачыла Яна Свайго Сына зьвязаным, аплёваным і скрываўленым пад цярновым вянком і чула тыя пякельныя крыкі: “Раскрыжуй Яго! Раскрыжуй!” Крочыла Яна за ім і да Галгофы, бачыла, як зьнемагае Ён і валіцца пад крыжам, нахілялася да зямлі і зьбірала ў пыле кроплі Ягонае крыві. Данесьліся да Яе слыху і гукі цьвікоў, што забіваліся ў Ягоныя рукі, некалі Яе абдымаўшыя, бачыла Яна Яго на крыжы, голага і зьнявечанага, што перажывае жудасныя пакуты, які абліваецца потам і разьвітваецца зь апошнімі сіламі.

О, калі б магла Яна хоць прыпасьці да Яго крывавячых ног, абняць іх і пацалаваць! Але і гэта было немагчыма для беднай Маці. О маці, якія наракаюць пра сваіх хворых сыноў, успомніце Марыю, што пакутавала пад крыжам, на якім у [жудасных] пакутах паміраў Яе Сын! Успомніце і умацуеце свае сэрцы тым, чым і Яна Сябе падбадзёрвала: надзеяй на Боскую міласьць!

Хрыстос канаў. Але ў найвялікіх пакутах, перад тым як аддаць дух Свайму Айцу, Ён пра нейкага вось успомніў і паглядзеў уніз на зямлю. Адшукаўшы вачамі Сваю Маці, Ён убачыў Яе бядуючай і нямоглай. Ясна усьведамляючы яшчэ адзін Свой абавязак у адносінах да Яе, Ён, зірнуўшы на Свайго самага любімага вучня, Яна, сказаў Сваёй Маці: Жанчына! гэта, сын Твой.

Хрыстовы вучні разышліся па усім сьвеце вучыць і ратаваць чалавечы род. Пакінулі яны родныя дамы і сем'і і усе свае сілы прысьвяцілі пропаведзі вучэньня Выратавальніка. Не былі яны ужо такімі баязьлівымі, як у тую ноч, калі быў схоплены Ісус, але сталі бясстрашнымі і магутнымі волатамі, зьневажаючы усялякую небясьпеку.

Пакуль былі яны ў Палестыне, зь імі мела зносіны і сьвятая Марыя, дапамагаючы ім у сьцьвярджэньні запаведзяў Выратавальніка, заахвочваючы іх на усялякае дабро і падбадзёрваючы. Але калі вучні сышлі з Палестыны ў краіны далёкія, чужыя і невядомыя, Яна засталася ў доме Яна.

Не марнавала Яна часу дарма, але кожную хвіліну ужывала на карысьць роду чалавечага, таго самага роду людзкага, які раскрыжаваў Яе нявіннага Сына! Сваю працу і апеку прысьвячала Яна лякарням і вязьніцам, суцяшала, вучыла і навучала усякага, каму патрабавалася падтрымка альбо рада. Жыла строга па запаведзях Свайго Сына і таму магла суцешыць людзкія смуткі і была крыніцай гаючай прахалоды, бяручы зь якой усялякі адчуваў сьвежасьць і палягчэньне і умацоўваўся нябеснай любоўю. Добрыя справы, якім Яна Сябе даручыла, напаўнялі Яе душу вялікай асалодай і суцяшэньнем, што і было адплатай за усе Яе раней перанесеныя беды і гаротнасьці. [Бо] толькі пасьля таго, як Яе Сын уваскрэс, у Яе адкрыліся вочы на адбыўшаеся і зьявілася надзея.

Але вось надышоў час і Марыі заплюшчыць вочы і аддаць Свой дух Богу. Адбывалася гэта ў сьвеце і цішыні. Яе сьмерць не выклікала ніякай мітусьні і турботы. Палестына, якая была сьведкам гэтакіх дзіўных і бурных падзей і уся узбураная ад раптоўнасьці і нечаканасьці адбыўшагася, уціхамірылася і ціхамірна праводзіла паўсядзённае жыцьцё, толькі зрэдку пазіраючы на свой пакрыты славай і цемрай твар у люстэрку нядаўняга мінулага. Сьвет сьпяшаецца па сваіх будных, звыклых справах.

Багародзіца спачывае на ложы. A сьвет і не адчувае ніякай зьмены, не адчувае таго, што зь яго асяродзьдзя сышла самая богадагодная Жанчына. Сьвет заўсёды адзін і той жа: пустой гаворкай і дробязнымі клопатамі пра патрэбы цела ён выкрадае сьвятасьць у самых урачыстых момантаў у гісторыі чалавецтва. Калі найвялікія барацьбіты за яго шчасьце паміралі ў пакутах, ён спакойна, зь несуцішным гоманам ад мноства галасоў сьпяшаўся за хлебам. Вось і зараз, калі вялікая Дабрадзейка людзей ляжыць на божай пасьцелі, вулічны шум і шматгалосьсе не змаўкаюць ні на хвіліну.

Але калі панясуць Яе на месца спачынку, калі Апосталы засьпяваюць пахавальныя сьпевы, у душы сьвету гэтага уваскрэснуць яркія успаміны пра Вялікага Настаўніка любові і пра Ягоную рахманую і велічную Маці. І знойдуцца, абавязкова знойдуцца тыя, хто далучыцца да Апосталаў і цёплай сьлязой абросіць магілу прыкладнай Назарэцянкі, а сваё жыцьцё і дзела уладкуе па Эвангельлі Яе Сына. Раптам, у імгненьне вока, сьвет забудзецца пра свае клопаты і адновіць у памяці усё жыцьцё гэтай Жанчыны, якая мела моцную веру, — і сам пераканаецца ў тым, што імя Госпада — дужая вежа: уцякае ў яе праведнік — і бясьпецы (Высл. 18:11).

У доме апостала Яна пануе цішыня і супакой. Нішто не парушае гэтай поўнай глыбокай пашаны атмасфэры. Невялікі сьціплы пакой асьветлены двума шэрагамі сьвяцільнікаў, якія стаяць вакол сьмяротнага ложка. Можна б было падумаць, што ў пакоі нікога няма, хоць насамрэч у ёй у гэту хвіліну сабрана амаль усё Хрыстова войска. Тут Ягоныя Апосталы, якія толькі—толькі прымчаліся зь усіх канцоў сусьвету, каб праводзіць Маці Настаўніка ў яе вечную сялібу.

З пахіленымі галовамі стаяць яны вакол ложка Багародзіцы. А Яна ляжыць. На Яе твары зьзяе адбітак дабрыні і нейкага таямнічага шчасьця, якія сьведчыць пра адсутнасьць усякай скрухі, а таксама апошняе “Бывайце!”, поўнае літасьці і ласкі да гэтага сьвету, які выявіў так мала спагады, гасьціннасьці і любові і Ёй, і Яе Сыну.


НАВУКА НА ГОДНЫ СПАЧЫН УСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

Сьвяціцель Рыгор Дваяслоў

На ўсіх нас, браты, ляжыць абавязак шанаваць пастыраў духоўных. Але чаму пакладзены на нас такі абавязак? У царкоўнае навуцы на дзень Усьпеньня Маці Боскае аб гэтым гаворыцца так: мы павінны шанаваць слуг Божых – Сьвяціцеляў таму, што імі хрост прымаюць і дзеля іх, па веры Госпада нашага Ісуса Хрыста, мілату Боскую прымаем; ад іх прымаем Цела і Кроў Хрыстову, і малітвамі іх ад грахоў вызваляемся; іх малітвамі і Сьвяты Дух сыходзіць на сьвятую проскурку і пераўтварае яе ў Цела Боскае і віно ў сьвятую Кроў Ягоную і, зь верай прымаючыя іх, атрымліваюць водпуск грахоў, і жыцьцё вечнае… І Апостал казаў: “Слухайцеся настаўнікаў вашых і будзьце пакорнымі, бо яны над душамі вашымі чуваюць” (Жыд. 13:17).

Такім чынам, па навуцы царкоўнае, мы павінны шанаваць пастыраў духоўных таму, што праз іх падаецца нам мілата ў таямніцах, яны моляцца за ўсіх праваслаўных, і шанаваць іх Апостал загадвае. Але шанаваць іх мы павінны не за гэта адно: адкажыце мне, браты, хто паставіў пастыраў і настаўнікаў духоўных? “Ён – г.зн. Бог, кажа Апостал, – паставіў адных Апосталамі, другіх прарокамі, іншых эвангелістамі, іншых пастырамі і настаўнікамі дзеля збудаваньня сьвятых, на дзела служэньня, на будаваньня Цела Хрыстовага” (Эф. 4:11–12). А калі Сам Бог даў нам пастыраў, то павінны і мы шанаваць іх таму, што да свайго служэньня яны пакліканы Ім Самім і, вынікае, ёсьць служыцелі Боскія. Я таму зразумела, што хто не шануе іх, той паказвае праз гэта, што ён не слухаецца і Самому Богу. І хто грэбуе імі, той паказвае непавагу і да Самога Паклікаўшага іх. Так аб гэтым вучыць і Гасподзь: “Хто слухае вас – Мяне слухае, і хто вас цураецца, той Мяне цураецца” (Лук. 10:16).

Далей, мы павінны шанаваць пастыраў і таму, што яны, выконваючы загад Божы, прапаведуюць слова Боскае, і ў казаньнях прапануюць тую ж самую навуку, якую прапаведаваў і Гасподзь, і якую пакінулі ў сваіх творах Апосталы. А прапаведуючы так, яны, зразумела, тым адчыняюць нам выратавальную праўду веры, ажыўляюць і абуджаюць ў нашых душах дух набожнасьці і памкненьне да дабра, і, такім чынам, навукай сваёй вядуць нас у Царства Нябеснае. Як жа, натуральна, таму не заставацца ўдзячнымі да іх і не шанаваць іх?

Такім чынам, як кажа Прамудры, “Бойся Бога, і шануй сьвятара” (Сір. 7:33). “Усёй душой тваёй шануй сьвятара, і аддай яму гонар, як запавет кажа табе” (Сір. 7:31). Шануй таму, што, як бачыш, сьвятары ёсьць служыцелі Боскія, што яны даюць табе выратавальную мілату ў таямніцах, моляцца за цябе і вучаць цябе, як увайсьці ў Царства Нябеснае. А, у выніку, шануй і таму, што шанаваць іх загадвае і Сам Гасподзь, Ягоныя Апосталы. Амін.


Wednesday, August 25, 2010

ЗАСНАВАНЬНЕ ЛІТОЎСКАЕ МІТРАПОЛІІ

Сагановіч Генадзь

Пасьля таго як месцазнаходжаньне кіеўскага мітрапаліта было перанесена ва Уладзімір-на-Клязьме, а потым у Маскву (1299), праблема мітрапольнай прыналежнасьці беларусаў Вялікага Княства Літоўскага набыла асаблівае значэньне. Сувэрэнная дзяржава не магла спакойна глядзець на тое, як сумленьне яе грамадзян падпарадкоўваецца маскоўскаму мітрапаліту, што фактычна азначала падпарадкаваньне Маскоўскаму княству, бо ў Маскве уладыка ішоў за манархам. Натуральнае імкненьне Вільні захаваць самастойнасьць сваіх хрысьціянаў магло задаволіцца толькі стварэньнем уласнай мітраполіі.

Паводле некаторых запісаў у грэцкім сьпісе архірэйскіх кафедраў, свайго першага мітрапаліта нашая дзяржава мела, відаць, у 1300 годзе, у часы княжаньня Віценя. Аднак апроч адной узгадкі болей ніякай інфармацыі пра гэта вядомыя крыніцы не данесьлі.

Толькі ў 1317 годзе намаганьнямі Гедзіміна утвараецца сталая асобная мітраполія ў Вялікім Княстве, катэдра якой месьцілася ў Наваградку. Вядома, што ў жніўні таго года беларускі мітрапаліт Феафіл браў удзел у пасяджэньнях Канстантынопальскага сынода. Бізантыйскім імпэратарам тады быў Андронік Палеалёг Старэйшы, а канстантынопальскім патрыярхам - Іаан Гік. Першаму вядомаму мітрапаліту Вялікага Княства Літоўскага падпарадкоўваліся япархіі Полацкая, Пінская і Тураўская.

Аднак Масква не жадала страчваць манаполію на праваслаўных хрысьціян Усходняй Эўропы і распачала барацьбу супроць асобнай катэдры ў Навагрудку. У 1328 годзе беларускія епіскапы падпарадкоўваліся ужо маскоўскаму мітрапаліту Феагносту. Праз год Гедзімін зноў здолеў пасадзіць свайго уладыку ў Навагрудку, і зноў Масква пачала дамагацца ліквідацыі кафедры канстантынопальскім патрыярхам.

Альгерду давялося разьвязваць тую ж праблему, што і яго бацьку Гедзіміну, - нанова утвараць асобную мітраполію ў сваёй дзяржаве. Ён хацеў, каб кафедра месьцілася ў Кіеве, даўным цэнтры праваслаўя. І хоць у 1352 годзе Канстантынопаль не зацвердзіў Альгердавага кандыдата на кіеўскую катэдру, аддаўшы перавагу маскоўскаму Алексію, Літоўская мітраполія усё ж была адноўлена. Яе цэнтрам ізноў зрабіўся Наваградак. Нашаму мітрапаліту Раману падпарадкоўваліся Полацкая і Тураўская, а потым і Галіцка-Валынская япархіі.

Не менш уважлівым да праблемы уласнай мітраполіі быў Вітаўт. Умацаваўшы сваё становішча на пасадзе вялікага князя, ён рабіў захады па нэўтралізацыі уплыву Масквы на праваслаўныя дзяржавы, а таксама абмяркоўваў ідэю аб'яднаньня цэркваў. У 1406 годзе з яго ініцыятывы япіскапамі Вялікага Княства Літоўскага быў абраны свой мітрапаліт - полацкі уладыка Феадосій. Калі ж Канстантынопаль зацьвердзіў мітрапалітам маскоўскага кандыдата Фоція, Вітаўт забараніў яму візытаваць япархіі сваёй дзяржавы. На зьезьдзе духавенства і сьвецкай арыстакратыі ў Наваградку ў 1415 годзе быў зноў абраны уласны мітрапаліт Рыгор Цамблак, які на Канстанцкім саборы заклікаў да царкоўнай вуніі. Аднак і ён пратрымаўся не доўга, бо Канстантынопаль аддаў перавагу маскоўскаму Фоцію. Гэтак барацьба паміж Масквой і Вільняй вялася да 1458 года, пакуль асобная мітраполія Вялікага Княства Літоўскага не выдзелілася канчаткова.


ІСІХАЗМ І БЕЛАРУСКАЕ АСВЕТНІЦТВА ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ ХVII СТАГОДДЗЯ

(МАНАХ ВІТАЛІ І ЯГОНАЯ “ДІОПТРА”)

Ігнатаў Уладзімір

Старадаўняя сталіца Вялікага княства Літоўскага, Жамойцкага і Рускага — Вільня — назаўжды унесена ў аналы славянскай мэдыевістыкі як горад, што некалькі стагодзьдзяў быў цэнтрам бліскучай культурнай творчасьці, напружаных духоўных пошукаў і актыўнага сацыяльна-палітычнага жыцьця. Зь ягоным імям зьвязана дзейнасьць шматлікіх выдатных прадстаўнікоў беларускай культуры — Францішка Скарыны, братоў Зізаніяў, Мялеція Сматрыцкага ды й іншых.

У сваім памкненьні зразумець беларускі дух ХVII стагодзьдзя гісторык культуры не можа абмінуць і творчасьць літаратурнай суполкі манахаў Віленскага Сьвятадухаўскага манастыра.

Найбольш запамінальнай старонкай гісторыі віленскай духоўнай абшчыны было кнігадрукаваньне. Вынікамі асьветніцкай дзейнасьці манастырскай “браціі” сталася зьяўленьне ў друкарнях Вільні і блізкага Еўя такіх славутых твораў, як “Апакрысіс” Хрыстафора Філялета, “Фрынас” і “Граматыка” Мялеція Сматрыцкага”, “Казаньне” Стэфана Зізанія і “Славянская граматыка” ягонага брата Лаўрэнція, іншай біблейскай, сьвятаайчыннай і эклесіалягічнай літаратуры.

Пачэснае месца ў гэтым шэрагу займае і кніга пад назвай “Диоптра альбо Зерцало, и выражение живота людзкого на том сьвете”. Як вынікае з шматслоўнага загалоўка, гэты твор быў падрыхтаваны да друку законьнікамі манастыра царквы Сьвятога Духа Віленскага брацтва і выдадзены манастырскім коштам у Еўі, у маёнтку князя Багдана Агінскага ў 1612 г.. Далей загаловак гаворыць, што гэтая кніга “от многих Сьвятых Божественных Писаний и Отческих Догмат составлена. На словенский язык, вечное памяти, годным отцом Виталием Игуменом в Дубне преложона и написана”.

Тэкст “Диоптры” пачынаецца зь эпіграматычнага прысьвячэньня на герб арыстакратычнага рода Агінскіх, вядомых сваім мэцэнацтвам, апякунствам у галіне асьветы і кніжнасьці. Празаічны выклад гэтага помніка аскетычнай літаратуры неаднаразова перарываецца сылябічнымі віршамі, цікавымі ня толькі як узоры так упадабанай паэтамі барочнай эпохі павучальна-маралізатарскай рыторыкі, але і прысутнасьцю аўтарскай індывідуальнасьці.

Таму не дзіўна, што постаць манаха Віталія, чый талент умелага перакладчыка і віршаскладальніка стаўся зарукай агромністай папулярнасьці “Диоптры”, якая вытрымала на працягу двух стагодзьдзяў сэм выданьняў (адно — у Расеі), выклікала навуковую зацікаўленасьць у некалькіх пакаленьняў айчынных гісторыкаў літаратуры і культуролягаў .

Аднак, на жаль, варта прызнаць, што дасюль асоба кніжніка, які падараваў беларуска-украінскаму рэгіёну “Диоптру”, захоўвае ў сабе таямніцаў болей, чым разгадкаў.

Разгорнем старонкі “Диоптры” і паспрабуем зразумець, што хацеў расказаць сваім чытачам віленскі манах Віталі, вядомы ў гісторыі усходняславянскай культуры як адзін з пачынальнікаў паэтычнай творчасьці.

Ниже кто Христу любезный бывает,

Разве сей, иже мир презирает.

Никтоже может Бога любити,

Аще себе, мир, не хощет презрети.

По сем, любимиче мой, познаеши,

Аще любов свою к Богу стяжаеши.

Егда прежде мира ся отречеши,

И в след Христов день и нощ течеши.

Темже елико Бога возлюбиши,

Толико вся земленная презриши.

Не хощет Бог имети раздвоено

В нас сердце наше, ниже разделено,

Но цело всегда хощет содержати.

Темже не достоит нам погубляти

Преблагаго сокровища толика.

Презираем под слонцем вся елика

Суть прелестна, духа утешение

Получим, и жития совершение

Велия бо тщета, жизнь погубляти,

И человеком смертным угаждати.

Тем поминай святых звания,

А остав вся здешняя желания.

Любов мирскую нивочтоже вмени,

И жизнь сию на лучшую измени.

Як бачым, перад намі вершаванае увасабленьне ідэала манаства, выдатна ў свой час выказанае раньнебізантыйскім мысьляром Янам Златавустам: “Пазьбягаючы торжышчаў, гарадоў і народнага тлуму, яны (то бок самотнікі) аддаюць перавагу жыцьцю ў гарах, якое ня мае анічога агульнага з рэальным жыцьцём, не падлеглае аніякім чалавечым зьменнасьцям, ані жыцьцёваму смутку, ані бедаваньням, ані вялікім клопатам, ані небясьпекі, ані грэшнай любові. Яны разважаюць адно пра царства нябеснае, ведучы гаворку ў маўчаньні і глыбокай цішы з лясамі, гарамі і крыніцамі... Іхныя заняткі тыя самыя, што былі напачатку і да падзеньня Адама. Адам не меў аніякіх жыцьцёвых турботаў; няма іх і ў манахаў. Ледзь толькі узыходзіць сонца, ці нават на золку, яны узьнімаюцца з пасьцелі дужыя, бадзёрыя і сьвежыя, бо іх не узбурае ані смутак, ані клопат, ані галяўны цяжар, ані мноства справаў. Паўсюль неруш, маўкліня. Адзеньне, у адных з поўсьці казы, у другіх з поўсьці вярблюда, а некаторым досыць і адной скуры, нават друзлай. Замест ложка ў іх трава; шмат хто сьпіць, не маючы заслоны, а неба ім замест покрыва, а месяц замест каганца. Самотніка цікавіць толькі пустэльня; ён бачыць пралятаючых птушак, дрэвы, што гойдаюцца на вятру, хуткаплынныя ручаіны у лагчынах. Такім чынам, што можа абудзіць пыху чалавека, які жыве сярод такой пустэльні?... У сьвеце лютуе бура, а пустэльнікі сядзяць у прыстанішчы спакойна і у абсалютнай бясьпецы, гледзячы як бы зь неба на караблекрушэньні якім падуладныя іншыя”7 .

Як сёньня, напачатку XXI стагодзьдзя, гісторыку культуры ацаніць апалёгію адасобленнага, самотнага жыцьця?

Ці убачыць у ёй адно праяву своеасаблівага “эскейпізма” сярэднявечча, якое падкрэсьлівала згубу зямной велічы і славы альбо ставалася прытулкам “дабрачыннага сыходу” — ухіленьня ад вайсковай службы, душэўнай дэпрэсіі, ад сацыяльных нягодаў, інтэлектуальна-псыхалягічных анамаліяў, духоўнай дэградацыі, нарэшце, элемэнтарнай ляноты?

Ці паўтарыць зьняважлівы водгук аб “разумным дзеяньні” ісіхастаў як аб амфалапсыхіі (то бок пупаразумнасьці ці пупадушыі) галоўнага ідэйнага апанэнта паламітаў — калабрыйскага манаха Варлаама, які ставіў пад сумнеў, або наагул адмаўляў духоўную каштоўнасьць містычнай практыкі ісіхазма?

Ці зірнуць на манаства вачыма тых дзеячоў гуманізма і эпохі Асьветы, ідэйным сьцягам якіх сталася адмаўленьне сярэднявечча?

Ці пайсьці усьлед за Пятром І, які уважаў манахаў за людзей, што “поядают чужие труды” і спараджаюць “забобоны, ереси и суеверия”, тым больш, што працы гісторыкаў культуры утрымоўваюць безьліч фактаў, якія сьведчаць пра тое, што манастыр у тыя часы быў ня толькі прытулкам сапраўды рэлігійнага жыцьця, але часьцяком зьяўляўся прыстанішчам таго, што можна было бы назваць, па аналёгіі з “адваротным бокам тытанізму” (А.Ф. Лосеў), “адваротным бокам манаства”?

Аднак пераможам спакусу назаўсёды зачыніць старонкі гісторыі ісіхазма і зноўку зьвернемся да сьветаадчуваньня манаха Віталія. Вось, прыкладам, якія вершаваныя радкі далучае ён да свайго перакладу трыццатага раздзела другой часткі “Диоптры”, якая мае назву “О памяти сьмертной”:

Блажен, иже ся выну в смерти поучает,

И тоя в мире всюду по вся часы чает.

Утро помышляется, во вечер не жити,

И паки в вечер, ктому утрее не быти.

Блажен, иже на суетная не упова,

Но на исход благая дела уготова.

Сего злополученье никоеже срящет,

Егда смерть свирепая готова обрящет.

Блажен, иже ся таков быти понуждает,

Яко вся во смертный час обрести желает.

Сей получит за труды и воздыхание

Вечнаго покоища мздовоздаяние8 .

Тэма сьмерці — зусім не рэдкая госьця ў творах славянскіх мысьляроў ХVII стагодзьдзя, што сталіся сьведкамі бурлівых, часам крывавых і трагічных падзеяў, палітычных забурэньняў, сацыяльных калізіяў і духоўных крызісаў. Свой шэлег ў эстэтызацыю сьмерці унесла і мастацтва барока, культывуючы матывы “Vanitas” (“Марнасьць”) і “Memento mori” (“Памятай аб сьмерці”)9 :

Хотяй Христу живот свой угодне кончати,

Безвестную смерть еси должен поминати.

Сия же травосетцу ся уподобляет,

Понеже безвременне всех нас посекает.

Не извествует смерть о себе и не трубит,

Егда в житии сэм нас преходящих губит.

Аднак супакоена-сузіральны характар вобраза сьмерці ў Віталія дазваляе казаць аб ягонай вернасьці праваслаўнай традыцыі, якая зьвязвае тэму сьмерці з тэмай “апакатастасіса” — усеагульнага прасьвятленьня і “абагаўленьня” на зыходзе сьвету, знаходжаньня хрысьціянскім чалавецтвам адвечнага “вобраза й падабенства Божага” і зьліцьця з Творцам у акце бясконцай любові:

Понеже тя любовне Христос призывает,

И райская усердно врата отверзает.

Оставльше противныя вся помышления,

Благи твори пути и своя мышления.

Не пристращайся сени благ живота сего,

Но вся купно презирай, елика суть его.

За сие небесных благ дара не лишиши,

Их же во грядущую жизнь ся насладиши.

Як на пути, в нынешнем пребывай животе,

Да со Христом будеши во вечной красоте.

Емуже подобает честь, вечная слава

Со Отцем же и Духом святым, и держава.

І усё ж як растлумачыць культываваньне тэмы Сьмерці, марнасьці усяго людзкага, уяўнасьці і прывіднасьці зямнога жыцьця ў творах захавальнікаў ідэалаў Евангельля — рэлігіі веры, надзеі і любові, а не пропаведзі аскезы, анахарэцтва і пагарды да сьвета?

У сучаснай гісторыі філязофіі з часоў А. Гарнака, які назваў апостала Паўла першым багасловам, звычайна кажуць пра сярэднявечную хрысьціянскую культуру як пра сплаў Адкрыцьця Сьвятога Пісьма і позьнеантычнай філязофскай думкі.

Пасланьні апостала Паўла, што адлюстравалі памкненьне тагачаснай “ойкумены” да аскезы, блізкія па духу вучэньню гностыкаў, якія узводзілі свае міфалагемы на грунце усходніх рэлігійных містэрыяў і філясоўскіх ідэяў элінізму12 . З гностыцызмам Пасланьні лучыць ня толькі ідэя глыбокай недасканаласьці зямнога сьвета, але і рэзкае проціпастаўленьне зямнога і нябеснага, плоцкага і духоўнага, цемры і сьвятла.

Хрысьціянства рана усьвядоміла небясьпеку гнастычнай пропаведзі онталягічнага “прадоньня”, што падзяляла два гэтыя сьветы. Дзеля выратаваньня евангельскай ідэі Богачалавека хрысьціянская тэадыцэя выпрацавала духоўную проціатруту — вучэньне аб спрадвечнай дасканаласьці створанага Богам сьвета, тлумачэньне паходжаньня сусьветнага зла праграшэньнем прародзічаў, што змарнавалі дараваную ім Творцам свабодную волю, ідэю эсхаталягічнага ператварэньня прыроднага і чалавечага космаса.

Другое стагодзьдзе сталася эпохай ідэйнай паразы гностыцызма, скарыўшагася перад думкай апалягетаў. Але ж культываваныя гнастычнай традыцыяй пэсымізм, нянавісьць да матэрыі як да злога пачатка, ацэнка чалавечай плоці як зьмесьціва грэха, д’ябальскіх спакусаў і нікчэмных жарсьцяў панавалі ў хрысьціянскім асяродку на працягу усяго сярэднявечча.

Асаблівую чуйнасьць да пропаведзі пакутніцтва за веру, аскетычных ахвяраў утаймаваньня плоці і містычных шляхоў да Бога выявілі адэпты пустэльніцтва. Імкненьне захаваць у чысьціні ідэалы Евангельля вяло манаства да самаадмаўленьня, адпрэчанасьці, адасобленасьці ад сьвета, поўнага жыцьцёвым брудам:

О велия излишества и срама!

Что прочее реку? Народ без брама!

Или кумир во мире истуканный,

Паче черв земленный окаянный.

Толма тщит ся на земли возносити,

И Спасу не хощет ся уподобити.

Не прилагай ся, брате, несмысленным скотом,

Бежи клятвы вечнои мирскои со Лотом!

Ниже сердцем и лицем воспят обращай ся,

И на высоте горней в тишине спасай ся.

Такі погляд на зямное жыцьцё штурхаў падвіжнікаў у абдымкі ерасі дуалізму. Аднак манаская думка здолела выпрацаваць рэцэпты выратаваньня артадоксіі.

Матэрыя — гэта арэна заўсёднай барацьбы хрысьціяніна са злымі дэманамі на чале зь Сатаной. Манах — гэта “воін Хрыстоў”; ягонае мейсца — на перадавой пазыцыі “нябачнага змаганьня” сілаў Дабра і Зла. Таму найдрабнейшае ягонае памкненьне да граха здольнае прывесьці да сусьветнай катастрофы. І галоўная зброя манаха ў гэтай грандыёзнай бітве — містыка.

Не слухай плоти, мира, диавола, зовущих,

И в бездну адову тя мучити ведущих.

Но Христа слухай Бога и Спаса твоего,

Любезно прийми Его до дому своего.

Тэма “Ісусавай малітвы” — адна з галоўных у вершаваных фрагмэнтах Віталія ў “Диоптре”. Тут віленскі манах трымаецца традыцыяў вялікіх стваральнікаў містычных дактрынаў — Сімеона Новага Багаслова, Грыгорыя Сінаіта, Грыгорыя Паламы, — якія парадаксальным чынам зьнітавалі ў сваёй творчасьці пропаведзь антырацыяналізма і скрупулёзную распрацоўку практыкі і тэхнікі містычнага узыходжаньня да Абсалюту.

Падвіжнік, які жадае паспытаць ужо ў зямным жыцьці досьвед непасрэднай блізасьці Бога ў стане звышразумнага экстазу, напачатку свайго вельмі цяжкага шляху да вышэйшай ступені дасканаласьці павінен вызваліць душу ад пачуцьцёвых жарсьцяў, ачысьціць цела і розум. Найлепшы сродак вяртаньня чалавека да натуральнага стану, што быў страчаны падчас праграшэньня — падвіжніцтва і дабрадзейнасьць. Няхцівасьць, пакорлівасьць, аскеза дазваляюць утаймаваць грахоўныя памкненьні плоці. Душа, што адрынула д’ябальскія спакусы, патрапляе ў стан адлюдненасьці, а месцы гасьцёў зь інфэрнальнага сьвета займае Хрыстос-Жаніх:

Лихоимца нищие всегда проклинают,

И смерти его свои ближнии желают.

Аще впадет в некое баснь прегрешение,

Сей злославен приемлет от всех хуление.

Щедраго же все купно блага нарицают,

И от клевещущих зол его защищают.

Многа от всех приемлет сей похваления,

Научивый ся нищим благодеяния.

Сего лет ест на земли всегда ублажати,

Нищих любяща от благ своих ущедряти.

Елико, брате, будеши смиреннейший,

Толико будеши Богу приятнейший.

На небесном Престоле сподобиши ся

Вознести ся, егда мал сий смириши ся.

Мирских бежи, яко гибели, сластий,

И всяких плотских безместных страстий.

Да будет выну душа ти чиста,

И содеет ся Христу невеста.

Аднак дабрадзейнасьць толькі прачыняе дзьверы для далейшага удасканаленьня падвіжніка. Істотную ролю ў ачышчэньні розуму грае Ісусава малітва. Маўкліня, якая дазваляла дасягнуць абсалютнай адлучанасьці ад чалавечай марнасьці, малітва ў душы разам з плачам, -- усё гэта стварала неабходны эмацыйны фон смутку і “тужлівай мілосьці” цярпліўцы, які перад тварам скрухі, нягодаў, бедаў, хуткаплыннасьці і нетрываласьці зямнога чалавечага жыцьця, нарэшце, праз сузіраньне, здабывае жыватворны дар зносінаў зь Абсалютам. Апатэо “разумнага дзеяньня” — засяроджанасьць і узыходжаньне розуму да Бога. Віталі зь яўным спачуваньнем перакладае ў “Диоптре” словы арыгінала аб маўкліні: “Безмолвие ест страж благоговения”; “Многую благодать приносит молчание добродетелем”.

Тэма “Ісусавай малітвы” знаходзіць сваё разьвіццё і ў вершах Віталія:

Темже от сует ся воздержи,

И от сердца, отвержи

Чести похотение,

Возлюби смирение.

Егдаже смерть приходит

И от мира изводит,

Зри, яко суть все чести,

Увы, мировы лести.

Яже зде исчезают,

Ползы не оставляют

И пакость налагают.

Бежи мира, умолкни, и в Христе почивай,

И грехи своя всегда слезами омывай.

Вавилон сей не пришел еси населяти,

О изгнанниче, но со плачем поминати

Небеснаго Сиона, в немже обитает

Отец наш, и во свой тя покой призывает.

На вяршыні экстазу падвіжнік перажывае стан невымоўнага духоўнага шчасьця, найвышэйшай асалоды. Ён атрымоўвае мажлівасьць ужо ў зямным жыцьці сузіраць нятворнае, “боскае сьвятло”, карануючы набыцьцём гэтага дзіўнага дару сваё памкненьне да духоўнай прыгажосьці:

Бежи, бежи во землю обетованную,

Святым, прежде мир небе, уготованную.

Да ся ко пристанищц прийти сподобиши,

Идеже Христос, Его благ ся насладиши.

Теци, о блудный сыну, ко Отцу своему,

Радует бо ся зело тебе пришедшему.

У Отца истинное ест насыщение,

И всех совершенное благ утешение.

Небесных ради благ красоты,

Мирскои храни ся слепоты.

Падвіжнікі, што дасягнулі найвышэйшай ступені дасканаласьці, робяцца “роўнымі анёлам, сынамі Уваскрошаньня Хрыстова, сьвятымі па нятленьню і абагаўленьню” (Лук. 20, 36).

Асьвятленьне душы боскім сьвятлом злучае розум у адзіны дух з Богам і робіць яго зіхоткім. Падзьвіжнік разам зь дарам вышэйшай духоўнай асалоды здабывае вышэйшую веду, сузіраючы “нябёсы нябёсаў”.

Аще во веки хощет кто не согрешати,

Должен Его смерть, суд, ад и Небо поминати.

Потруди ся, первых сих, триех убежати,

И возможет в четвертом всегда пребывати.

Але калі валоданьне абсалютнай ісьцінай вянчае шлях асабістага містычнага чыну, то харызма “духаноснай асобы” як пасярэдніка паміж зямнымі і нябеснымі сфэрамі быцьця зусім не саступае харызьме самага магутнага зямнога уладара, а герархія духоўнага настаўніцтва і вучнёўства не меньш каштоўная за усе іншыя сацыяльныя герархіі:

О якоже лучше ест Христу работати,

И с ним во обителех горних царствовати,

Нежели ради мирскои лютои работы

Понести глад и туне изливати поты.

Ты чужими бедами темже накажи ся,

И жестокаго ига мирскаго храни ся.

Благое иго неси Христово любезне

Выну, яко увясло драго невозмездне.

Отвержи убо сон всяк и нерадение,

Возлюби святых путь, труд, наготу и бдение.

Адна з праяваў позьнебізантыйскага “царкоўна-палітычнага ісіхазма” — шырокае распаўсюджаньне ва усходнеславянскім сьвеце манастыроў супольнага пражываньня:

Друг человеком злонравным никогдаже бывай,

Но со други в житии благими пребывай.

От нихже ползу многу можеши прияти,

И в небесном отчестве вечне ликовати.

Узыходжаньне падзьвіжнікаў да дасканаласьці ажыцяўляецца па дзьвюх лесьвіцах — малой і вялікай, якія маюць па пяць прыступак: першая — адмаўленьне ад сьвету; другая — пакора; трэцяя — паслушэнства; чацьвертая — ціхмянасьць; пятая — любоў У вачох вучня настаўнік ў майстэрстве звышразумнага узыходу да Боства валодаў бясспрэчным рэлігійным аўтарытэтам, бо запаведзь паслушэнства грунтуецца на словах Хрыста, зафіксаваных ў Эвангельлі: “бо Я сышоў зь нябёсаў не на тое, каб чыніць волю Маю, а волю Айца, Які паслаў Мяне” (Ян. 6,38); “Хто Мне служыць, Мне няхай сьледуе, і дзе Я, там і слуга Мой будзе” (Ян. 12, 26):

Велие буйство, старейшинства желати,

На немже слово о душах воздати.

Гісторыя хрысьціянства захавала шмат сьведчаньняў шчырай прыязьні і глыбокай узаемапавагі ў адносінах настаўніка і вучня — ад Сімяона Новага Багаслова, які глыбока шанаваў імя свайго настаўніка да Сімяёна Полацкага, на усё жыцьцё захаваўшага удзячную памяць аб сваім настаўніку Ігнаці Іевлевічы:

Таков чловек от многих быти ся вменяет,

Каков ест сей, емуже он друг ся ставает.

Аще хощеши, брате, чловека познати,

Советую ти его дружеству внимати.

Всяко бо животное навыче любити

Себе подобное, с ним хощет ся дружити35 .

Падзьвіжнік, што дасягнуў вяршыняў дасканаласьці, сам робіцца духоўным настаўнікам, сейбітам Боскага слова, выкладнікам духоўных багацьцяў. У дусе эвангельскіх тэкстаў, дзе прапаведнікі ці настаўнікі названыя аратымі, а паства — узаранай зямлёй, Віталі прадстаўляе падзьвіжніка хросным бацькам апостальскіх функцыяў, які сее боскую ісьціну на душэўных нівах слухачоў:

Христу работай, иже своя овца знает,

На паствах пасый своей славы упитает.

Асьветніцтва — мілая Богу справа, высокі маральны чын, бо яно прасякнута намерамі аб насаджэньні “мысьленнага сада” — вобраза наступнага “раю духоўнага”:

Любимиче, к Богу обрати ся,

Оставивши суетства, потруди ся

Ему токмо усердно угаждати

И прилежно в винограде делати,

Отвращае от вестей ушеса

И от сует мирских своя очеса.

Узвышаючы значэньне Слова ў духоўна-маральным жыцьці чалавека, Віталі скарыстоўвае біблейскі вобраз вінаграднай лазы, што прарастае Божай ласкай (Кн. Мудр. Ісуса 24, 20). У традыцыйнай хрысьціянскай экзэгетыцы лаза — сымбаль Хрыста, галіны яе — людзей, а вінаградар — Бога-Айца, што ачышчае пладаносныя галіны і адсякае бясплодныя (Ян. 15, 1-8).

Адсюль ужо зусім недалёка было да барочнай канцэпцыі мысьляроў Кіева-Магілянскае калегіі, якія разглядалі сваю асьветніцкую місію як апостальскую, прароцкую і праклямавалі высокую сацыяльную і маральную каштоўнасьць паэтычнай творчасьці, абвяшчаючы літаратурную працу вышэйшым сэнсам чалавечага быцьця і гарантам выратаваньня носьбітаў “Слова Божага”.

Гэтак ісіхазм, уступаючы ў разнастайныя стасункі з беларуска-украінскай нацыянальнай духоўнай традыцыяй, знаходзіў новае аблічча, расчыняючы сваю сьветапоглядную браму насустрач дактрынам і ідэям эпохі барока.

З гэткага гледзішча Віталі — гэта мысьляр, творчасьць якога сымбалізуе пачатак “пераходнага веку”, ледзь заўважны паварот праваслаўнай духоўнасьці да новай эпохі, азначанай узьнікненьнем ідэі рэлігійнага і культурнага кампраміса. Гэтая ідэя была абавязаная сваім нараджэньнем П. Магіле, ягоным паплечнікам і іх духоўнаму тварэньню — Кіева-Магілянскае калегіі, і пазьней бліскуча працягнутая адным зь выбітных выхаванцаў калегіі — Сімяонам Полацкім.

У вершаваных радках Віталія яшчэ адчувальны патас барацьбы, навеянай подыхам новага пошуга агульнаэўрапейскага канфлікта рэлігійных тыпаў хрысьціянскага сьветаразуменьня:

Брате, словесем врага не веруй твоего,

Дондеже прейдет скорый бег жития сего.

Аднак адзіны шлях захаваньня духоўнай самабытнасьці і культурнай асабістасьці — гэта асьветніцтва, літаратурная творчасьць і законапаслухмяная цывілізаванасьць:

Аще врагы успевают в твоем гонении,

И ты успевай, брате, во своем терпении.

Цудоўным прыкладам зараджэньня новых настрояў у шырокіх колах праваслаўнага грамадзтв Вялікага княства Літоўскага зьяўляецца лёс вядомага украінскага адэпта містыцызма, які большую частку жыцьця пражыў на Афоне, Іаана Вішэнскага.

У славутай літаратурнай палеміцы прыхільнікаў усходне-хрысьціянскага веравызнаньня і іх каталіцкіх апанэнтаў Іаан Вішэнскі — самотная постаць, аднолькава чужая як шляхецкай праваслаўнай апазыцыі, гэтак і дзеячам брацкага руху41 . У культурнай праваслаўнай эліты не знайшлі спачуваньня ані ягоныя аскетычныя подзьвігі, ані пропаведзь “духоўнай цноты”, ані абсалютнае непрыманьне існуючага жыцьцёвага уклада. Пра тое, наколькі непапулярна было ў адукаваных праваслаўных колах узвышэньне Іаанам Вішэнскім вобраза “простага й няхітрага Хрыста”, сьведчыць вострая рэпліка Віталія, скіраваная ім у бок афонскага аскета “3ане же сам не учился, того ради и нам завидит и возбраняет”.

Гэта — не спрэчка дзьвух, безумоўна, выдатных асобаў, гэта спрэчка двух сьветаўяўленьняў, дзьвух карцінаў сьвета, гэта, нарэшце, спрэчка аб пэрспэктыве беларуска-украінскага соцыюма і культуры.

Шлях Іаана Вішэнскага — гэта шлях захавальніка вернасьці бізантыйскай духоўнай спадчыне, гэта шлях чалавека, паглыбленага ў сьвет біблейскіх сюжэтаў, гэта шлях у вечнае сярэднявечча.

Шлях Віталія — гэта шлях служкі усходне-хрысьціянскай традыцыі, арыентаванай на Слова, гэта шлях чалавека, які стаіць ля вытокаў пераацэнкі духоўных каштоўнасьцяў праваслаўя, гэта шлях уваходжаньня ў агульнаэўрапейскую гісторыю, у Новы час.

Праз колькі дзесяцігодзьдзяў пазьней у сваёй апошняй паэтычнай працы “Вертоград многоцветный” (1676-1680) Сімяон Полацкі на самы пачатак зьмясьціў верш “Вера и дело”, у якім абвясьціў сваё жыцьцёвае крэда:

Светилник не елеем, но огнем сияет,

Но огнь сам без елея скоро угасает.

Тако вера не из дел бывает рожденна,

Обаче онех кроме тщетна, умерщвленна.

Веру убо з делесы соединити требе

Хотящым душам жити и быти на небе.

Будучы прыхільнікам барочнай эмблематыкі, паэт зьвяртаецца да папулярнага ў сярэднявечнай літаратуры вобразу “сьвяцільніка” як сымбаля дзеяньняў асьветніка, які вядзе хрысьціянскае чалавецтва ў царства Бога, што ад эпохі “Арэапагітык” выяўляецца як “безпачатковае и бясконцае зіхаценьне прыгожага-і-добрага”.

У прадмове да еўеўскага выданьня Діоптры 1612 года дзеячы віленскага брацтва скарысталі той жа вобраз, назваўшы гэты твор Віталія сьветачам, што зазьзяў над духоўным прыстанкам праваслаўнага хрысьціянства.

Гэтак паміж дзьвюма пакаленьнямі славянскіх мысьляроў праяўляецца глыбока сымбалічная духоўная повязь.

Заўвагі

1. Гл., напр.: Чистович И.А. Очерк истории западно-руской церкви: В 2 ч. - СПб.: Тип.Департамента уделов, 1882-1884. - Ч.2.- С.151-175, 344 і інш.

2. Гл., напр.: Буслаев Ф. Историческая хрестоматия церковнославянского и древнерусского языков. – М.: Тип. ун-та, 1861. - С. 999-1004.

3. Гл.: Саверчанка I.В. Старажытная паэзiя Беларусi: XVI-першая палова XVII ст.- Мiнск: Навука i тэхнiка, 1992. - С. 218.

4. Гл.,напр.: Франко I. Забутий український вiршописець XVII вiку // Записки наукового товариства iм. Шевченка. - 1898. - Т.XXII, кн. II. - С. 1-16; Перетц В.Н. Отчет об экскурсии семинария русской филологии в Житомире // Университетские известия. - 1911. - № 9. - С. 24-27; Прашковiч М.I. Беларуская паэзiя канца XVI-пачатку XVII стагоддзя // Весцi АН БССР. Сер. грамад. навук. - 1964. – С. 84-85.

5. Диоптра. - Могилев: Тип. М. Вощанки, 1698. - Л. 2об. - 3.

6. Диоптра. - Л. 8.

7. Цыт.па: Сырку П. К истории исправления книг в Болгарии в ХIV веке. - СПб.: Тип. Имп. Акад. наук, 1898. - Т. 1, вып. 1. - С. 36-50.

8. Диоптра. – Л. 113.

9. Гл.: Перетц В.Н. К вопросу о польском влиянии на русскую поэзию XVII –XVIII веков// Перетц В.Н. Историко-литературные исследования и материалы: В 3 т. - СПб.: Тип. Ф. Вайсберга и П. Гершунина, 1900. - Т. I, ч. 1. - С. 124-194.

10. Диоптра. – Л. 116об. - 117.

11. Диоптра. – Л. 130-130об.

12. Гл.: Майоров Г.Г. Формирование средневековой философии: Латинская патристика. - М.: Мысль, 1979. - С. 33-34.

13. Диоптра - Л. 6.

14. Там же. - Л. 109.

15. Диоптра. - Л. 99об.

16. Гл.: Сырку П. К истории исправления книг в Болгарии в ХIV веке. - С. 167-239.

17. Диоптра. - Л. 125 об.

18. Там жа. - Л. 122.

19. Там жа. – Л. 122об.

20. Там жа. - Л. 129.

21. Там жа. - Л. 162.

22. Там жа. - Л. 162об.

23. Там жа. - Л. 24.

24. Там жа. – Л. 104.

25. Диоптра. – Л. 91.

26. Там жа. - Л. 81.

27. Там жа. - Л. 92об.

28. Там жа. - Л. 94.

29. Там жа. - Л. 113об.

30. Диоптра. - Л. 83об. - 84.

31. Там жа. - Л. 82.

32. Там жа. - Л. 110.

33. Гл.: Сырку П. К истории исправления книг в Болгарии в XIV веке. - С. 209.

34. Диоптра. – Л. 23об.

35. Там жа. - Л. 108об.

36. Там жа. - Л. 79об.

37. Там жа. - Л. 13об.

38. Гл.: Панченко А.М. Русская стихотворная культура ХVП века. - Л.: Наука, 1973. - С. 167-193.

39. Диоптра. - Л. 75об.

40. Там жа. - Л. 101.

41. Гл.: Еремин И.П. Иван Вишенский и его общественно-литературная деятельность // Иван Вишенский. Сочинения. - М.-Л.: Изд-во АН СССР, 1955. - С. 223-271.

42. Иван Вишенский. Сочинения. - С. 163.

43. Цыт. па: Морозов А.А. Симеон Полоцкий и проблемы восточно-славянского барокко // Барокко в славянских культурах: Сб. ст./АН СССР. Ин-т славяноведения и балканистики; Редкол.: А.В. Липатов и др. - М.: Наука, 1982. - С. 185.

44. Гл.: Возняк М. Iсторiя украiнськой лiтературы. - Львiв: Друк. тов-ва. iм. Шевченка, 1921. - Т. 2 , ч. 1. - С. 114.