Дарагія браты і сёстры ў Хрысьці!
Ва Ўкраіне крытычна пагоршыліся сытуацыя. У г. Кіеў
сілавікі захапілі плошчу ўжываючы гранаты, аўтаматы і іншае баявая зброя. Людзі
гінуць, тысячы параненых з абодвух бакоў. У Івана-Франкоўску, Цярнопалі і
Львове людзі захапілі гарадзкія саветы і патрабуюць, каб узброеныя сілы і
міліцыя падтрымала апазыцыю.
У Кіеве апазыцыя просіць прэзыдэнта, каб ён забраў
бэркутаўцаў да раніцы, каб пачаць мірныя перамовы. Ад прэзыдэнта пакуль нічога
не чуваць і крывавыя сутыкненьні да гэтага часу працягваюцца.
Украінская Праваслаўная Царква ЗША просіць улады
спыніць гвалт над украінскім народам і аднавіць мірныя дэмакратычныя перамовы!
Мы зноў нагадваем, што шляхі для вырашэньня канфліктных
пытаньняў павінны быць, дыпляматычныя і ўраўнаважаны. Патрэбна сьмеласьць, каб
выйсьці за межы канфлікту і ўлічваць чалавечую годнасьць іншых так, каб
адзінства пераважала над канфліктам - і менавіта тады можна будзе будаваць шлях
да суразуменьня над рознагалосьсямі і канфліктамі. Палітычная дэмагогія, жорсткасьць
і гвалт павінны быць неадкладна спыненыя.