Wednesday, January 6, 2016

КАЛЯДНАЕ ПАСЛАНЬНЯ ПАТРЫЯРХА КІЕЎСКАГА І ЎСЙ РУСІ-УКРАІНЫ ФІЛЯРЭТА

Правялебным архіпастырам, богалюбівым пастырам,
Годнаму манаству і ўсім верным
Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхата
Дарагія браты і сёстры!
Хрыстос нарадзіўся! Слава яго!
Сёньня зноў Праваслаўная Царква святкуе Божае Нараджэньне, услаўляючы Госпада нашага Ісуса Хрыста. У чым заключаецца сутнасьць гэтай падзеі і ў чым яе значэнне? Сутнасьць Нараджэньня Хрыстовага складаецца ў тым, што Сын Божы - сапраўдны Бог - стаў чалавекам. Ён злучыў у адной іпастасі, гэта значыць у адной асобе, дзве прыроды: Боскую і чалавечую. Гэтыя дзве прыроды не змяшаліся і не стварылі адну змешаную прыроду, але кожная з іх засталася нязменнай і дасканалай.

Для чаго ўсё гэта стварыў прославлены ў Тройцы Бог? Для таго, каб абнавіць чалавечую прыроду, гэта значыць вызваліць яе ад граху і сьмерці. Ці  чможа чалавек сам пераадолець у сабе грэх і сьмерць? Не можа! Калі ж былі і ёсць у чалавечым родзе праведныя, то гэтыя праведныя людзі таксама не вольныя ад граху. Прарок Давід зразумела пра гэта кажа: «У беззаконьні зачаты, і ў грэху маці мая нарадзіла мяне» (Пс. 50:7). Калі мы не можам пераадолець грэх і зрабіцца беззаганнымі, то тым больш мы не можам пераадолець сьмерць. Таму для таго, каб пераадолець у чалавечай прыродзе грэх і сьмерць, Сын Божы злучыўся з чалавекам і перамог у ім грэх і смерць.
Вось чаму ўкраінскі народ у калядках на Божае Нараджэнне сьпявае: «Ой, радуйся, зямля, Сын Божы нарадзіўся!». Вы часта чуеце і паўтараеце словы прарока Ісаі: «З намі Бог» (Іс. 8: 10). Што гэта значыць? Гэта азначае, што Бог стаў чалавекам і пасяліўся з намі - людзьмі.
Ўсялякі грэх перамагаецца пакутамі. Таму зрабіўшыся чалавекам, Сын Божы - Гасподзь наш Ісус Хрыстос - зведаў пакуты на крыжы, каб нашу чалавечую прыроду ачысціць ад граху. Ён узяў на Сябе грахі ўсяго сьвету; як бязгрэшны Ён узяў на Сябе адказнасьць перад Богам за наш грэх, гэта значыцца узяў на Сябе праклён за грэх. Якім чынам Ён пераадолеў наш грэх? Вось так! Яго крыжуюць, ганьбяць, крычаць: “Калі Ты Сын Божы, сыйдзі з крыжа” (Мц. 27: 40), і Ён у адказ моліць Айца Нябеснага: “Ойча, прабач ім, бо ня ведаюць, што робяць” (Лк. 23: 34). Без пакут не адбылося б адкупленьне ад граху; а пакуты не магло б быць без ўвасабленьня, гэта значыць без нараджэньня. Апостал Павел называе зьяўленьня Бога ў плоці “вялікай набожнасці таямніцай” (1 Цім. 3: 16).
Паколькі мы, хрысьціяне, носім на сабе імя Хрыста, то і павінны прыпадобніцца Яму ва ўсім, у тым ліку і ў пераадоленьні праз пакуты граху як у сабе асабіста, так і ў грамадстве. Таму, калі мы не змагаемся са сваімі ўласнымі грахамі, Гасподзь дапускае нам хваробы, пакуты і разнастайныя беды, у тым ліку і вайну, каб мы цярплівасьцю перамагалі нашы грахі. Ісус Хрыстос сказаў: “Цярпеньне вашым ратуйце душы вашыя” (Лк. 21: 19).
Царква заклікае вернікаў да цярпеньня ў пакутах, але сэнс зямнога жыцьця заключаецца не ў цярплівасьці, а ў праведнасьці і пабожнасьці. Што такое праведнасьць? Праведнасьць - гэта ўласцівасьць жыцьця чалавека, калі ён любіць і спачувае слабым ды бедным і пастаянна выконвае ўскладзеныя на яго абавязкі. Праведным называецца той, хто аддае кожнаму належнае. Толькі і праведнасьць, у аснове якой ляжыць любоў, мае маральны кошт і можа быць названая моцнай. Яна прыхіляе да сабе Духа Сьвятога. Дух Сьвяты паўшых паднямае, нямоглых лечыць і дае душы свет і радасць.
Дарагія браты і сёстры! Памятаеце, для чаго нарадзіўся Сын Божы ад Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Віфлеемскай пячоры. А я сардэчна віншую вас з вялікім сьвятам Божага Нараджэньня.Вітаю ўсіх нашых землякоў-украінцаў, расьсеяных па ўсім сьвеце: у Амерыцы і Канадзе, у Эўропе і Аўстраліі, якія любяць Украіну і дапамагаюць сваёй Радзіме. Віншую з Нараджэньням Хрыстовым Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнка, Вярхоўную Раду, Украінскі ўрад і Ўзброеныя сілы Украіны, якія ў складаных умовах абараняюць Украінскую дзяржаву, ахвяруючы нават сваім уласным жыцьцём.
У гэты радаснае сьвята Божага Нараджэньня падзякуеце Богу за ўсе Ягоныя ласкі і дабрадзействы, за радасці і смутак. Будзем маліць Хрыста Збавіцеля, каб Ён даў нам перамогу над агрэсарам, дабраславіў наша Украінскую дзяржаву і ўвесь украінскі народ у Новым 2016 годзе, дараваў нам мір, згоду, адзінства і здаровы глузд, каб мы кіраваліся ў жыцці любоўю да Бога, да блізкіх і да Украіны, каб мы хадзілі дарогамі праўды і не зьвярталі на крывыя дарогі. Хай прамяністае сьвятло Віфлеемскай зоркі азарае нашы душы і сэрцы сьвятлом міру, любові і праўды

Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго
Філарэт,
Патрыярх Кіеўскі
і ўсёй Русі-Украіны

Божае Нараджэньне
2015/2016 г ..
г. Кіеў

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.