Friday, December 17, 2010

МАЛЕБЕН ЗА БЕЛАРУСЬ ДА ЎСIХ БЕЛАРУСКIХ СЬВЯТЫХ

Сьвятар: Дабраслаўлёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Уладару нябесны, Суцяшальнік, Духу ісьціны, што ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і Жыцьцядаўца, прыйдзі і ўсяліся ў нас і ачысьці нас ад ўсяго благога і збаў, Добры, душы нашы.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (тройчы)
Найсьвяцейшая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзе, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзі памілуй. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш , каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як на небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Чытальнік: Госпадзі, памілуй. (12 разоў)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзём да Хрыста, Уладара нашага і Бога.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзём да самаго Хрыста, Уладара і Бога нашага.
Псальма 142
Госпадзе, пачуй малітву маю, уваж маленьню майму па праўдзе Тваёй; пачуй мяне па праўдзе Тваёй і не ўваходзь у суд з рабом Тваім, бо не апраўдаецца прад Табою ніводзін жывы. Вораг перасьледуе душу маю, затаптаў у зямлю жыцьцё маё, прымусіў мяне жыць у цемры, як даўно памерлых, і засмуціўся ўва мне дух мой, зьнямела ўва мне сэрца маё. Прыгадваю дні мінулыя, думаю пра ўсе дзеі Твае, разважаю пра дзеі рук Тваіх, працягваю да Цябе рукі мае; душа мая   да Цябе, як перасохлая зямля. Хутчэй пачуй мяне, Госпадзе: дух мой зьнемагае; не хавай аблічча Твайго ад мяне, каб я не спадобіўся тым, што ў магілу ідуць. Дай мне рана пачуць ласку Тваю, бо я на Цябе спадзяюся. Пакажы мне, Госпадзе, дарогу, па якой мне ісьці, бо да Цябе я ўзношу душу маю. Вызвалі мяне, Госпадзе, ад ворагаў маіх; да Цябе прыбягаю. Навучы мяне выконваць волю Тваю, бо Ты   Бог мой; Дух Твой добры вядзе мяне ў зямлю праўды. Дзеля імя Твайго, Госпадзе, ажыві мяне; дзеля праўды Тваёй выведзі зь нягоды душу маю і зь літасьці Тваёй зьлічы ворагаў маіх, і загубі ўсіх, што ўціскаюць душу маю, бо я   Твой раб.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Алілуя, алілуя, алілуя, слава Табе, Божа. (тройчы)
Бог   Гасподзь, і зьявіўся нам; дабраслаўлёны той, хто ідзе ва імя Госпада.
Верш 1: Спавядайцеся Госпаду, бо Ён добры, бо на вякі літасьць Ягоная.
Бог   Гасподзь, і зьявіўся нам; дабраслаўлёны той, хто ідзе ва імя Госпада.
Верш 2: Абышоўшы абступілі мяне, імям Госпада супрацьстаяў я ім.
Бог   Гасподзь, і зьявіўся нам; дабраслаўлёны той, хто ідзе ва імя Госпада.
Верш 3: Не памру, а жыць буду, і паведамлю аб справах Госпада.
Бог   Гасподзь, і зьявіўся нам; дабраслаўлёны той, хто ідзе ва імя Госпада.
Верш 4: Камень, якім пагрэбавалі будаўнікі, зрабіўся галавой вугла; ад Госпада быў ён, і дзівосным ёсьць у вачах нашых.
Бог   Гасподзь, і зьявіўся нам; дабраслаўлёны той, хто ідзе ва імя Госпада.
Трапар, тон 8: Як плод прыгожы Твайго выратавальнага пасеву, зямля Беларуская прыносіць Табе, Гасподзь, усіх сьвятых у ёй зазьзяўшых. Іх малітвамі і просьбамі Багародзіцы Царкву і краіну нашу ў міры і супакоі захавай, Шматміласьцявы
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны, тон 8: Дзеля нас народжаны ад Дзевы і расьпяцьце перацярпеўшы, зваяваўшы сьмерцю сьмерць і выявіўшы ўваскрэсеньне як Бог, не пагрэбуй, Добры, створаных рукой Тваёю; выяві чалавекалюбства Тваё, Міласьцівы, прымі нарадзіўшай Цябе Багародзіцы, просячую за нас, і выратуй, Збаўца наш, людзей якія ў адчаі.
Псальма 50
Памілуй, Божа, зь мяне ў вялікай ласцы Тваёй, і ў мностве шчадротаў Тваіх загладзь беззаконьні мае! Адмый мяне шматкроць ад беззаконьня майго, і ад грэху майго ачысьці мяне: бо беззаконьне маё я ўсьведамляю, і грэх мой заўсёды перада мною. Табе, Табе аднаму я зграшыў і прад вачыма Тваімі благое ўчыніў: таму справядлівы Ты будзеш у прысудзе Тваім, і чысты ў судзе Тваім. Вось, я ў беззаконьні зачаты, і ў грэху маці мая нарадзіла мяне. Вось, палюбіў Ты праўду ў сэрцы і ўліў у мяне тайную мудрасьць. Акрапі мяне ісопам, і ачышчуся: абмый мяне, і бялей за сьнег адбялюся. Дай мне ўцеху пачуць і радасьць, і ўзрадуюцца косьці, Табою паламаныя. Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і загладзь усе беззаконьні мае. Чыстае сэрца ўмацуй ува мне, Божа, і дух справядлівы аднаві ўва мне. Не адкінь мяне ад аблічча Твайго і Духа Твайго Сьвятога не адбірай у мяне. Вярні мне радасьць збавеньня Твайго, і Духам Уладным мяне падтрымай. Я навучу беззаконцаў дарогам Тваім, і бязбожныя да Цябе навернуцца. Вызваль мяне ад крывавасьці, Божа, Божа ратунку майго; і язык мой уславіць праўду Тваю. Госпадзе! адкрый вусны мае, і вусны мае прагалосяць славу Табе: бо калі б ахвяры Ты пажадаў, я даў бы яе; цэласпаленьне Табе не падабаецца. Ахвяра Богу   дух упакораны; сэрца ўпакоранае і зьміранае Бог ня зьнішчае. Ушчасьліві, Госпадзе, добрай воляй Тваёю Сіён, і хай паўстануць муры Ерусалімскія. Тады ўпадабаеш Ты ахвяру праўды, прынашэньні і цэласпаленьні; тады пакладуць на алтар Твой цялят.
КАНОН СЬВЯТЫМ ЗЯМЛI БЕЛАРУСКАЙ.
Песьня 1
Ірмас: Возчыка калясьніцы фараона пагрузіў некалі цудадзейны Майсея жазло, крыжападобным ударам падзяліўшы моры, Ізраіля жа ўцекача, пешага падарожніка выратаваў, песьню Богу сьпяваючага.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за Беларусь Сьвятую і за нас, грэшных дзяцей яе.
Усе ў песьнях апяём сугучна у набожнасьці празьзяўшых боскіх айцоў нашых, якіх нарадзіла сьвятая зямля Беларуская, і каго Царква Беларуская выхавала
Радуйцеся, сьвяціцелі Беларускія: Кірыла, Міна, Лаўрын, Кіпрыян, Сямён, Макары, Гэрман зямлю нашу сваёй працай асьвяціўшыя.
Прыдзіце, праваслаўныя, любячыя мучанікаў, песьнямі ўшануем першамучанікаў Царквы нашай6 Хфёдара і маладога Яна, /ідалам не служыўшым і кроў сваю за Хрыста аддаўшых.
Радуйся і весяліся, слуга Боскі, князь беларускі Тур, асьветнік наш: бо праз цябе мы ўсі вызвалены ад душазгубнага служэньня. Таму “Радуйся!” сьвяваем табе.
Зьзяе, як зорка на нябёсах, Боскі ярарх Міхайла, першага мітрапаліта Царквы Кіўскай, зямлю Беларусі адукаваўшага сьвятлом вызнаньня боскай веры і да Ўладара навы народ прывёўшага абноўлены сьвятым хростам.
Веліч і слава зямлі крывіцкай ты, Вольга богамудрая, бо праз цябе мы аб паганскай спакусы вызвалены. Не прыпыняй і цяпер маліцца за народ крывіцкі, які ты да Бога прывяла.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу
О дабрадатныя мучанікі Хрыстовы, князі Барыс і Глеб, і Мяркуры Смаленскі! Не забудзьце Радзімы вашай: голад і бяду адганіце, ад міжсабойнай вайны і ўсялякага граху збаўце нас, спадзяючыхся на вас.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: З палкамі анёлаў, Уладарка, з прарокамі, Апосталамі і зь усімі сьвятымі за нас, грэшных, Богу памаліся, Твайго Пакровы сьвята ў зямлі Беларускай праславіўшых.
Песьня 3
Ірмас: Умацаваўшы ў пачатку нябёсы прамудра і зямлю на водах заснаваўшы! На скале запаведзяў Тваіх, Хрысьце, мяне зацьвердзі, бо няма сьвятога, акрамя Цябе, адзіны Чалавекалюбца
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за Беларусь Сьвятую і за нас, грэшных дзяцей яе.
Прапаведуе прыслаўна і гучней трубы агалошвае вялікая Лаўра Пячорская, табой пачатак прыняўшая, ойча звышгодны Антоні, набожны і слаўны сын зямлі крывіцкай усяго манаства Царквы Кіеўскай заснавальнік; дом жа Маці Бога радасна хваліць, сьпяваючы Богу: “Зацьверджаны я Табой, Гасподзь!”
Апяём радасна вялікага ў набожнасьці і цудах, манаскага жыцьця Царквы Кіеўскай падмурак, слаўнага слугу Хрыста і Ўсячыстае Багародзіцы, звышгоднага Феадосія, зь ім усіх звышгодных айцоў Лаўры Пячорскай.
Меркурый мучанік, зямлі Беларускай абаронца і горада Смаленска слава, ад паганаў нападаў усіх нас абараняй.
Малітоўнікам будзь за праваслаўя беларускае, Афанасій звышгодны мучанік! Навучы нас цьвёрда і бясстрашна праваслаўя спавядаць і ворагаў яго не баяцца.
Ды праслаўлены будзе Ялісей звышгодны, манастыра Лаўрышеўскага ўпрыгожаньня, разам зь усімі сьвятымі і цудатворцамі беларускімі, справамі сваімі і цудамі асьвяціўшыя ўсяслаўна зямлю нашу.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу
Песьнямі сьвятымі ўсяславім Макара, мітрапаліта Беларускага, жыцьцё свае за ягнятак паклаўшага і зямлі нашай свае дабраславеньня даўшага і сьвятыя свае мошчы як сьветач служэньня пастырскага, нам даўшага.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Вось, час дзеля абароны Ўсясьвятой Багародзіцы надышоў, бо памножыліся спакусы; вось, час нашых да Яе малітваў, о, браты, засьпяваем аднастайна ад усяго сэрца нашага: “Уладарка, Уладарка, дапамажы людзям Тваім!”

Кандак, тон 3 : У гэты дзень хор сьвятых, у зямлі Беларускай Богу дагадзіўшых прастаіць у храме і нябачна за нас моліцца Богу. Анёлы зь імі славасловяць і ўсе сьвятыя Царквы Хрыстовай сьвяткуюць   бо аб нас моляць усе разам Адвечнага Бога.

Ікас: Эдэмскага раю дрэвамі шматплоднымі і прыгожымі ёсьць сьвятыя, кветкі водарныя навукі і плады спраў прыносячыя: ад іх душы нашы сілкуюцца, і голад наш духоўны задавальняецца. Прыйдзіце, зьвернемся пад шаты іх і ўславім, як краіны нашай радасьць і ўпрыгожаньня, і як узор жыцьця і прыклад дзеля нас: бо атрымалі яны вянцы нятленныя ад Адвечнага Бога.

Сядальны, тон 4: Сонца Праўды   Хрыстос, паслаў вас, як промні, адукоўваючыя зямлю Беларускую, дагаджальнікі Боскія, ад роду нашага зазьзяўшыя; таму захмураную душу маю боскімі вашымі малітвамі асьвяціце, у Богу звышгодныя!

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Тон 4: Прыдзем, праваслаўныя, да Боскіх і выратавальных рызаў Збаўцы нашага Бога, добраваліўшага яе на целе Сваім насіць і на крыжы сьвятую Сваю Кроў праліць, якой вызваліў нас з рабства ворага. Таму зь удзячнасьцю клічам да Яго: “Выратуй айчыну нашу, Сьвятую Беларусь, і архірэяў, і сьвятарства, і ўсіх людзей сьвятымі Тваімі рызамі абарані і збаў душы нашы, як Чалавекалюбца!”
Дыякан: Памілуй нас, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасьці, молімся Табе, пачуй нас і памілуй.
Людзі: Госпадзі, памілуй. (тры разы)
Дыякан: Яшчэ молімся за богалюбнага Сьвяцейшага Ўсяленскага патрыярха Канстантынопальскага, за ўладыку нашага (імя і тытул першаярарха) япіскапа нашага Пачэснага... (імя) і ўсіх у Хрысьце братоў нашых.
Людзі: Госпадзі, памілуй. (тры разы)
Яшчэ молімся за наданьне Беларусі і яе народу набожнай і сумленнай улады, усіх працаўнікоў і абаронцаў яе.
Людзі: Госпадзі, памілуй. (тры разы)
Яшчэ молімся за Богам сьцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасьць у выпрабаваньнях і вернасьць свайму народу ўсіх нас.
Людзі: Госпадзі, памілуй. (тры разы)
Яшчэ молімся за ўсіх тут прысутных людзей і ва ўсіх месцах у малітве зь намі яднаюцца, якія чакаюць ад Цябе багацьця Твайго зьмілаваньня, за ўсіх братоў і сёстраў нашых, і за ўсіх праваслаўных хрысьціянаў.
Людзі: Госпадзі, памілуй. (тры разы)
Сьвятар: Бо Ты міласьцівы і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Трапар, тон 8: Ласка, што, быццам сьветач, зь вуснаў тваіх зазьзяла, скарбы малітвы нам ў падарунак прынесла, шлях да каяньня паказала, веліч Боскай спагады праславіла. Навучаючы нас словам тваім, ойча, сьвяціцель Кірыла, малі Хрыста Бога выратаваць душы нашыя.
Песьня 4
Ірмас: Ты   мая крэпасьць, Гасподзь, Ты   і мая сіла, Ты   мой Бог, Ты   мая радасьць, не пакінуўшы нетраў Айца і нашу галечу наведаўшы. Таму з прарокам Авакумам сьпяваю Табе: “Слава моцы Тваёй, Чалавекалюбца!”
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за Беларусь Сьвятую і за нас, грэшных дзяцей яе.
Царквы Беларускай жамчужына найкаштоўная, сьвяты горад Полацак. богаабраную калыску Беларускага праваслаўя. Ён калыска шматлікіх сьвяціцеляў і сьвятых, мучанікаў і праведнікаў. Яны малітвамі горад гэты і ўсю зямлю нашу ахоўваюць. Праваслаўных людзей умацоўваюць і дабраслаўляюць.
Молім вас, сьвяціцелі Хрыстовы ,Сямён і Міна, града Полацка і ўсёй зямлі Беларускай упрыгожаньня: душы нашы смутку пазбаўце і супакой нам падайце вашымі да Бога малітвамі.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.
Звышгодная Еўфрасіньня, асьветніца Беларусі і манаства беларускага сьвятая маці, дойлідам Царквы Беларускай была ты, Звышгодная, Крыж выратавальны народу беларускаму падаравала, як усясьвяты сымбаль нашай веры. За подзьвіг асьветніцтва твайго атрымала ад Бога ўсягодны вянец і зь сьвятымі і мучанікамі радуешся  .
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу
Цяпер радуецца слаўны горад Полацак, і вясельлям напаўняецца Беларусь, на малітвы полацкіх сьвятых надзею маючы. Храм Сафіі сьвятой красуецца, і манастыры радуюцца, маючы ў сябе сьвятыя мошчы вашы, як скарб невымоўны і найдзіўны.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Іконай Тваёй, апосталам Лукой напісанай, ня толькі Канстантынопаль адукоўваецца, але і беларускі Полацак, і іншыя гарады і вёскі асьвячаюцца, ад яе цудоўную дапамогу атрымліваючы і крыніцу жыцьцядаўчую ў ёй маючы, і нам, добрая Ўладарка, дзьверы раю адчыні.
Песьня 5
Ірмас: Для чаго Ты адкінуў мяне ад твару Твайго, Сьвятло нязгаснае, і пакрыла чужая цемра мяне, няшчаснага? Але зьвярні мяне і да сьвятла запаведзяў Тваіх шляхі мае скіруй, малю.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за Беларусь Сьвятую і за нас, грэшных дзяцей яе.
Крывіцкага Ноўгарада першыя пастыры: Мікіта, Ніфонт, Ян, Феактыст, Маісей, Яфімій, Ёна і Сэрапіён і іншыя цудоўныя сьвяціцелі, вы ў доме Прамудрасьці Боскай, як пальмы квітнелі, словамі богаплоднымі і набожным жыцьцём.
Прыйдзіце, пабачым Эдэмскага раю кветкі вечна жывыя і Богам ўзгадаваныя   айцоў подзьвігамі ў зямлі наўгародскай празьзяўшых, якіх узрасьціў Адзіны Гасподзь.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу
Праведны Даўмон  і звышгодная Хартына Пскову сьцяна непрыступная, малітоўнікі прад Госпадам за Беларусь Сьвятую, ды праславяцца сьпевамі.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Абаронцай добрай Ты калісьці зрабілася Крывіцкаму Ноўгараду, і безнадзейным   Надзеяй, і да людзей, што ў бядзе перабывалі   Дапамогай. І цяпер вокам міласэрным глянь на нас і, скруху нашу пабачыўшы і подыхі пачуўшы, знак міласьці нам пакажы, Усячыстая.
Песьня 6
Ірмас: Зьлітуйся над мной, Гасподзь,   бо шматлікія беззаконьні мае,   і з глыбіні злой вызвалі, малю; бо да Цябе я заклікаў,   і Ты пачуй мяне, Божа выратаваньня майго!
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за Беларусь Сьвятую і за нас, грэшных дзяцей яе.
Па Эвангельскі Хрыста палюбіўшы, звышгодныя сыны зямлі Беларускай яе манастырамі сьвятымі ўпрыгожылі і ў іх ад сусьвету гэтага адмовіўшыся анёльскае жыцьцё ў малітве і посьце правялі. Гэтым вянець зьзяючы ад Госпада атрымалі і прад Ім стоячы моляцца за выратаваньня душаў нашых.
Зоркамі праваслаўя беларускага зьзяюць манастыры Наваградскія, Полацкія, Менскія, Віцебскія, Тураўскія і Пінскія. Ад бяды палону злога нас пазбавіўшыя малітвамі айцоў і маці сьвятых.
Радуйцеся лясы і палеткі Беларускія, раней бязьлюдныя, але потым як кветка вясеньняя расквітнеўшыя і манахаў шматлікіх узрасьціўшыя. Імі славіцца цяпер зямля нашая і людзі нашы збаўляюцца.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу
Радуйся, Афон беларускі, квітнейце манастыры нашы, узрасьціўшыя шмат сьвятых і слаўных айцоў і маці, набожным жыцьцём сваім усіх навучыўшых да зямнога не прыляпляцца, але крыж свой на плечы ўзяць і ў сьлед за Хрыстом пакрочыць.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Тваім абразам Віленскім, які ўся Беларусь, як падарунак боскі прыняла, заўсёды краіну нашу, Уладарка Багародзіца, пакрывай і абараняй, выратоўваючыся яе ад нападаў варожых.
Кандак, тон 6: У гэты дзень хор сьвятых, у зямлі нашай Богу дагадзіўшых стаяць у храме і нябачна за нас моліцца Богу. Анёлы зь імі славасловяць і ўсе сьвятыя Царквы Хрыстовай сьвяткуюць   бо аб нас моляць усе разам Адвечнага Бога.
Ікас: Эдэмскага раю дрэвамі шматплоднымі і прыгожымі ёсьць сьвятыя, кветкі водарныя навукі і плады спраў прыносячыя: ад іх душы нашы сілкуюцца, і голад наш духоўны задавальняецца. Прыйдзіце, зьвернемся пад шаты іх і ўславім, як краіны нашай радасьць і ўпрыгожаньня, і як узор жыцьця і прыклад дзеля нас: бо атрымалі яны вянцы нятленныя ад Адвечнага Бога.
Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў супакоі Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю Тваёю.
Людзі: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Успамянуўшы Ўсясьвятую, Усячыстую, Усядабраслаўлёную, слаўную Ўладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддадзім.
Людзі: Табе, Госпадзі.
Сьвятар: Бо Ты Ўладар сьвету і Збавіцель душаў нашых, і Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Кандак, тон 4: Сьветлымі сьвяцільнікамі вы зьзяеце, Богам натхнёныя звышгодныя нашай Царквы, і прыкладам заахвочваючым служыце вернікам праваслаўным ва ўсім праваслаўным сусьвеце. Таму ў пакоры схіляем прад вамі галовы нашы, дзякуючы вялікаму і ўсяласкаваму Богу, што зрабіў вас нашымі абаронцамі ў нябёсах і малітоўнікамі за душы нашы.
Дыякан: Будзьма ўважлівыя. Мудрасьць, слухаем ўважліва!
Сьвятар: Мір усім!
Чытальнік: І духу твайму.
Дыякан: Мудрасьць.
Чытальнік: Пракімен, тон 6: Хай праведнікі вяселяцца ў славе і цешацца на ложках сваіх.
Верш: Сьпявайце Госпаду песьню новую, аддайце хвалу Яму ў грамадзе сьвятых
Дыякан: Мудрасьць.
Чытальнік: Пасланьня да Рымлянаў сьвятога Апостала Паўла.
Дыякан: Слухаем ўважна.
Апостал. Пач. 176 (8:28   39)
Сьвятар: Мір табе, чытальнік.
Чытальнік: І духу твайму. Алілуя, алілуя, алілуя.
Чытальнік: Шчасьлівы муж, які баіцца Госпада і пацяшэньня знаходзіць у запаветах Яго.
Людзі: Алілуя, алілуя, алілуя.
Чытальнік:Патомства яго будзе магутным на зямлі
Людзі: Алілуя, алілуя, алілуя.
Сьвятар: Мудрасьць, устаньце, будзем слухаць Сьвятое Евангельля. Мір усім.
Людзі: І духу твайму.
Дыякан: Чытаньня Сьвятога Евангельля паводле Мацея.
Сьвятар: Слухайма ўважна.
Эвангельня Мацея., пач. 10а. (4:25  5:12).
Людзі: Слава Табе, Госпадзе, слава Табе.
(Тон 6) Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Ацец, Сын і Дух, Тройца сьвятая, ачысьці мноства правінаў нашых.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Малітвамі Багародзіцы, Міласэрны, ачысьці мноства правінаў нашых.
Памілуй мяне, Божа, паводле вялікай міласэрнасьці Тваёй і паводле велічы дабротаў Тваіх ачысьці беззаконьне маё.
Ня дай мне спадзявацца на людзкую помач, Усесьвятая Ўладарка, але прымі малітвы слугі Твайго: жаль і сум мяне агарнуў, не магу цярпець дэманскіх нападкаў, ня маю, няшчасны, аховы, ні дзе ўкрыцца; пераможаны, не знаходжу суцяшэньня, апроч Цябе, Уладарка сьвету: Надзея і Заступніца верных, не пагардзі малітвамі маімі, але ўчыні карыснае мне.
Песьня 7
Ірмас: Божага сыходжаньня агонь засаромеўся ў Бабілоне некалі; таму хлопцы ў печы, радаснымі ступнямі як на лугу радуючыся, апявалі: “Дабраславёны Ты, Божа бацькоў нашых!”
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за Беларусь Сьвятую і за нас, грэшных дзяцей яе.
Ды праславіцца Фёдар, звышгодны князь Астрожскі, за народ беларускі жыцьця ў бітве зь ворагам не шкадаваўшы і анёльскім вобразам Царкву Беларускую ўпрыгожыўшы; і Аўраамій цярпелівы, як эвангельскі купец пакутамі сваімі Ўладарства Боскае атрымаўшы,   горада Смаленска слава. Вы Беларусі нябесныя абаронцы і Царквы Беларускай слава.
Дабравернаму князю Альгерду слава, абаронцу айчыны нашай і Царквы Беларускай вялікаму рупліўцу. Дасканала княжы абавязкі выканаўшы, у сьвяты манастыр прыйшоў і вялікую схіму прыняўшы. Жыцьцё твае   прыклад Радзіме і Богу служэньня, а таксама вялікае ласкі Збаўцы да прыносячага пакаяньне. Бо спакусы зямныя пакінуў ты, дзеля служэньня Ўсявышняму і зараз Яму прадстоячы, малі каб выратаваў душы нашы
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу
Зброяй вашых малітваў, праведныя і звышгодныя князі, манахі і сьвяціцелі, мучанікі і мучанікі, зямля Беларусі ад злога збаўляецца, а народ беларускі, вызваляючыся, песьню перамогі сьпявае: “Дабраслаўлёны Ты, Бог бацькоў нашых!”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Як добры скарб падаравала Ты Беларусі Сьвятой абраз Твой Жыровіцкі, які бацькам нашым шматразова і шматвобразна даброты прыносіў. Не спыняй цяпер, о Маці Бога, нас ад бедаў выратоўваць, і выратуй зямлю Беларускую.
Песьня 8
Ірмас: Сем разоў печ Халдзейскі ўладар для шануючых Бога ў апантанасьці распаліў; але сілай вышэйшаю выратаванымі іх убачыўшы, да Творцы і Збавіцеля заклікаў: “Юнакі дабраслаўляйце, сьвятары апявайце, людзі ўздымайце ва ўсе стагодзьдзя!”
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за Беларусь Сьвятую і за нас, грэшных дзяцей яе.
Ад юнацтва шлях служэньня Богу абраўшы, боганосны Кірылы, сьвяціцель Тураўскі, палымянымі багасловамі сэрцы людзей запальваў любоўю праўдзівай да Бога. Славу Беларускага Залатавуснага атрымаўшы, послух сьвяціцеля нёс годна. Цяпер Богу сярод сьвятых і мучанікаў прадстоячы малітвамі нас ад злога абараняй.
Упрыгожваецца горад Тураў, маючы сваіх малітоўнікаў, сьвяціцеляў Кірыла і Лаўрына асьвяціўшых зямлю праўдай веры, і звышгоднага Марціна   у веры непахіснага і малітвах няспыннага.
Радуйся беларускі Наваградак: бо ў табе пачатак беларускай памеснасьці пакладзены. Слаўны сьвяціцелямі беларускімі Кіпрыянам і Рыгорам. У служэньні сьвяціцеля, дзеці зямлі баўгарскай   зямлю беларускую асьвяціўшыя. Прад прастолам Бога прадстоячы, маліцеся за душы нашыя.
Дабраславім Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Як пчолы мёд салодкі ад кветак хутка вянуўшых, сабралі вы, сьвятыя беларускія: ад тленнага сусьвету   духоўны скарб, якім усіх нас насалоджваеце.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Абаронцу добра ўславім і сьвятому Яе абразу паклонімся, якім Яна праваслаўя замацавала на Радзіме нашай і таямніча ў Менску выявіла. Абраз гэты   горада Менску вялікі скарб і ўсёй зямлі нашай усяслаўнае багацьця.
Песьня 9
Ірмас: Ашаламіліся таму нябёсы, і жахнуліся межы зямлі, што з'явіўся людзям Бог у целе, і ўлоньне Тваё стала больш за нябёсы. Таму Цябе, Багародзіца, хары Анёльскія і чалавечыя апяваючы клічаць.
Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за Беларусь Сьвятую і за нас, грэшных дзяцей яе.
Сьвяціцель беларускі Герман, духоўны пастыр змагароў беларускіх, прадбачачы вянец цярновы, крыж сьвяціцеля прыняў ты. Шлях сьвяціцеля прайшоў годна. Радуецца горад Чарнігаў, мошчы твае сьвятыя маючы, славіць цябе Царква Беларуская, бо, Госпадам вянцом сьвятасьці ўзнагароджаны, абараняеш малітвамі Сьвятую Беларусь.
О добры пастыр і ціхі Анёл Царквы Беларускай, звышгодны мучанік Сэрафім, слава манастыра Жыровіцкага, весяліся аб пастве сваёй, бо табой пасеянае цудоўнымі кветкамі заквітнела. Малітвамі тваімі прад прастолам Госпада Беларуская Царква і войска ўздымаецца і цемра азіяцкая перамагаецца.
Ойча сьвятамучанік Мацьфей, ад юнацтва аб народзе сваім пакутваючы, людзей беларускіх адукоўваў, Богу і Радзіме служыўшы праваслаўна, за Беларусь неаднойчы пакуту церпячы, Хрыста Бога нашага славіў ты. За гэта ад азіяцкіх бязбожнікаў сьмерць прыняў, табой уся Беларусь хваліцца і шануе цябе, вянцом славы Госпадам увенчаны звышгодны мучанік.
Пастыр праваслаўны Георгій, ад дзяцінства бацьку свайму ў служэньні Госпаду пераймаўшы, зброю зямную ў рукі ўзяць мусіў, каб зямлю Беларускую ад навалы азіяцкай бараніць. Але і зброяй вышэйшай ўзброіўшыся, крыж сьвятарства ў час выпрабавальны прыняўшы, так стада свае бараніў праўдзіва і сьмерць мучаніка прыняў, Бога праслаўляючы. Крывёю тваёй сьвятой Царква Беларуская ўпрыгожваецца, і зямля родная з палону вызваляецца.
О вытрываласьць і мужнасьць палка мучанікаў слаўных, ад злых чужынцаў у Беларусі за Хрыста забітых! Яны Царкву Беларускую праваслаўна ўпрыгожылі і краіне нашай крывю сваю як семя веры аддалі, і разам зь усімі сьвятымі ды праславяцца годна.
Вышэй словаў і ўсялякай хвалы новых мучанікаў беларускіх подзьвігі! Яны жорсткую злосьць бязбожных заваёўнікаў і дзёрзкасьць здраднікаў перацярпелі, веру Хрыста, як шчыт супраць злога трымалі, і прыклад цярпеньня і мужнасьці годна нам паказалі.
О вялікія суродзічы нашы, вядомыя імёнамі і невядомыя, выяўленыя і нявыяўленыя, Нябеснага Сіёну дасягнуўшыя і славу вялікую ад Бога атрымаўшыя! Суцяшэньня нам, смуткуючым у нястачы, выпрасіце, веру нашу ўпаўшую ўздыміце і людзей беларускіх, па ўсей зямлі раскіданых, зьбярыце, ад нас як падарунак сьпеў удзячнасьці прымаючы.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу
Тройца Ўсясьвятая! Прымі прынесеных Табе зямлёй Беларускай, як сьвяты падарунак і як найлепшы фіміям, усіх у ёй Табе дагадзіўшых   і ў старажытнасьці, і ў апошнія часы, вядомых нам і невядомых, і малітвамі іх ад усялякага зла Беларусь захавай.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Дзева Дабрадатная! Гарады і вёскі нашы сьвятога твару Твайго абразамі, як знакамі дабраваленьня ўзбагаціўшая! Дабраславеньня нашае прымі, і ад бедаў цяжкіх айчыну нашу пазбаў: бо мы ўсе Табе, як Пакрыў усямоцны, нашай Беларусі Сьвятой, славім.
Дастойна ёсьць сапраўды  называць шчасьліваю Цябе, Багародзіцу, вечна дабраслаўлённую і беззаганную Маці Бога нашага. Больш годную пашаны за херувімаў і без параўнаньня больш слаўную за серафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, нарадзіла Бога Слова, праўдзівую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (тройчы)
Найсьвяцейшая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзі, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзі памілуй. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш , каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як на небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Трапар, тон 6: Памілуй нас, Гасподзь, памілуй нас, бо ніякага адказу не ведаем, гэтую Табе малітву як Уладару мы, грэшныя, прыносім: памілуй нас.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Трапар, тон 6: Гасподзь, памілуй нас, бо на Цябе мы спадзяемся. Не злуйся моцна на нас, не памяні беззаконьняў нашых, але паглядзі і цяпер як міласэрны і збаў нас ад ворагаў нашых, Бо Ты ёсьць Бог наш, а мы людзі Твае, усе справа рух Тваіх, і імя Твае клічам.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Міласэрнасьці дзьверы адчыні нам, дабраслаўлёная Багародзіца, каб спадзяваньне на Цябе маючы, мы не загінулі, але каб вызваліся праз Цябе ад бед, бо Ты ёсьць выратаваньня роду хрысьціянскага.
Дыякан: Памілуй над намі, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасьці, молімся Табе, пачуй нас і памілуй.
Людзі: Госпадзі, памілуй. (тры разы)
Дыякан: Яшчэ молімся за богалюбнага Сьвяцейшага Ўсяленскага патрыярха Канстантынопальскага, за ўладыку нашага (імя і тытул першаярарха) япіскапа нашага Пачэснага... (імя) і ўсіх у Хрысьце братоў нашых.
Людзі: Госпадзі, памілуй. (тры разы)
Яшчэ молімся за Богам сьцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасьць у выпрабаваньнях і вернасьць свайму народу ўсіх нас.
Людзі: Госпадзі, памілуй. (тры разы)
Яшчэ молімся за слуг Божых, дзяцей зямлі Беларускай, каб добры і міласэрны Бог наведаў іх і дараваў ім спакойнае жыцьцё, здароўе, посьпеху кожнай добрай справе, і каб адпусьціў ім усе іхнія правіны вольныя і міжвольныя.
Людзі: Госпадзі, памілуй. (тры разы)
Яшчэ молімся Госпаду Богу нашаму, каб Ён пачуў голас маленьня нас, грэшных, і зьмілаваўся над слугамі сваімі, захаваў яго/яе/іх ад усякага суму, бяды, гневу і патрэбы, і ад усякае хворасьці душэўнае і цялеснае, і дараваў яму/ёй/ім здароўе і даўгалецьце. Скажам усе разам: Хутка пачуй нас і памілуй.
Людзі: Госпадзі, памілуй. (тры разы)
Яшчэ молімся, каб гэтаму гораду і гэтай сьвятой царкве, і ўсякаму гораду і краіне захавацца ад голаду, пошасьці, землятрусу, патопу, агню, мяча, нападу ворагаў і братабойчае вайны; і каб добры і чалавекалюбны Бог наш быў міласэрны і спагадлівы да нас, адхіліў ад нас усякую небясьпеку, што нам пагражае, вызваліў нас ад свайго справядлівага гневу і зьмілаваўся над намі.
Людзі: Госпадзі, памілуй .(тры разы)
Яшчэ молімся, каб Гасподзь Бог пачуў голас маленьня нас, грэшных, і зьмілаваўся над намі.
Людзі: Госпадзі, памілуй(тры разы)
Сьвятар: Выслухай нас, Божа, Збавіцелю наш, надзея ўсіх, што жывуць на зямлі, і тых, што далёка на моры, і будзь спагадлівы да нас, грэшных, і памілуй над намі. Бо Ты міласэрны і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Малітва Першая
Як цудоўны плод Твайго выратавальнага пасеву, Гасподзь, зямля наша, Беларуская, прыносіць Табе ўсіх сьвятых, якія зазьзялі ў нашай зямлі. Іх малітвамі захавай наш народ, Шматміласьцявы.
Усе сьвятыя Беларускага народу, маліце Бога за нас!
Дагаджальнікі Боскія, мучанікі і сьвятамучанікі Беларусі, нашая зямля радуецца і нябёсы вяселяцца, усяславячы подзьвігі вашы! Вы Беларусі Сьвятой замацаваньня, вы слупы і прыгажосьць нашай Царквы! Жывучы ў невячэрням сьвятле ўладарства Боскага, маліцеся за нас, за збаўленьня душ нашых.
Прасіце дабраслаўленьня Бога на нашу Радзіму, каб замацавалася ў нас вера праваслаўная, мір і набожнасьць. Сонца праўды Хрыстос паслаў вас, як праменьні, што асьвячаюць нашу зямлю, дагаджальнікі Боскія, сьветачы народу Беларускага. Душу народу нашага малітвамі вашымі асьвяціце.
Радуйся, Усясьвятая Багародзіца, Абаронца нашай бацькаўшчыны, што Сваім дабраваленьням вянчала Беларусь Сьвятую ад старажытнасьці і пасылаеш ёй Сваю дабрыню! Не аднімі ад нам, Уладарка, і цяпер міласьці Твае. Паглядзі на Радзіму нашу і дапамажы Сваёй абаронай. Усясьвятая Багародзіца, Пакрыў зямлі Беларускай, выратуй нас!
О, Тройца Ўсясьвятая! Прымі, што Беларусь прыносіць Табе, як пах прыемны, усіх дагаджальнікаў Тваіх   сьвятых беларускага народу, вядомых і невядомых   і, малітвамі іх, абарані нашу зямлю ад усяго злога. Амін.
Малітва Другая
Божа Ўсемагутны, адхіні напасьці ад Бацькаўшчыны нашай – Беларусі, захавай на вякі вечныя край наш вольным, зямлю плоднай, як маці цяжарная, паветра чыстым, ваду здаровай, нетры непарушнымі, каб цешыліся зь ласкі Тваёй усё тварэньне Твае.
Ойча Нябесны, дабраславі людзей беларускіх як на Бацькаўшчыне, так і па за яе межамі. Захавай ад варожага ўціску, вайны, голаду, мору, полымя пякельнага, патопу, д’ябальскай сілы чарнобыльскай, а таксама ад брацкай нязгоды.
Дабраславі на еднасьць і ўзаемадапамогу людзей беларускіх ў кожным куточку сьвету Твайго, скіруй на шлях праўды і справядлівасьці, спагады да кожнага блізкага і далёкага.
Памажы нам захаваць у сэрцах нашых і славіць Сьвятое імя Тваё на сьвятой нашай беларускай мове.
Дай спазнаць літасьць Тваю, прабач нам грахі нашы: злосьць і гультайства, распусту і хцівасьць, а таксама і абыякавасьць да лёсу Беларусі і гора чалавечага. Адвядзі нас ад спакусы здрады і нявернасьці, ілжывай прысягі, слоў аблудных і іншых учынкаў, што губяць душы нашы і нясуць сорам Краю нашаму. Сьцеражы нас, Божа, ад грэху халуйства, ад прыніжэньня годнасьці Бацькаўшчыны  і нашага беларускага народу.
Не карай нас бяспамяцтвам і ня дай забыцца сьвятой мовы нашай беларускай, гісторыі і традыцыяў нашых, а дай сілы і шчырасьці зь адданай любоўю і пашанаю прымнажаць усё спрадвечнае і высакароднае, што стварылі да нас продкі нашы.
Божа магутны, Божа літасьцівы, пашлі нам сілы і цярпеньне ў працы і намаганьнях нашых зрабіць Бацькаўшчыну нашу вольнай і квітнеючай; падай нам бязьмерную любоў, каб мы бясконца і бязьмежна  любілі Сьвятую Беларусь і захавай яе нам на ўсе стагодзьдзі. Амін.
Сьвятар: Мудрасьць.
Людзі: Больш годную пашаны за херувімаў і без параўнаньня больш слаўную за серафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.
Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.
Людзі: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. Госпадзе, памілуй; Госпадзі, памілуй; Госпадзі, памілуй. Ойча, дабраславі.
Сьвятар робіць водпуск: Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі Ўсячыстае Сваёй Маці, сьвятых і баганосных айцоў нашых, і ўсіх сьвятых, хай зьмілуецца над намі і збавіць нас, бо Ён добры і Чалавекалюбец.
Людзі: Амін.



No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.