Friday, September 18, 2009

ЗВЫГОДНЫ МУЧАНІК АФАНАСІЙ БЕРАСЬЦЕЙСКІ (1597 – 1648 г.г.)



Звышгодны Афанасій, беларус, нарадзіўся ў 1957 г., у Брэсьце. Ягоная шляхетная сям’я ад старажытнасьці належала да Берасьцейскага Праваслаўнага брацтва. Зь юнацтва ён атрымаў добрую адукацыю, ведаў шмат моў – польскую, грэцкую, лацінскую і, зразумела, родную беларускую. Ад маладосьці працаваў прыватным настаўнікам ў маёнтках буйной шляхты, а таксама быў і на дзяржаўнае службе.

У 30-ці гадовым узросьце, скарыўшыся манаскаму пакліканьню, што існавала ў яго ад дзяцінства, Афанасій у 1627 г. прымае пострыг у Віленскім Сьвята-Духаўскім манастыры. Пасьля ён праходзіў послух у Куцеінскім манастыры пад Воршай, у Міжгірскім манастыры пад Кіевам, у Дубоўскім манастыры пад Пінскам, зь якога яго перавялі ў Купятыцкі манастыр недалёка ад Менску.

Купятыцкі манастыр меў слаўную і старажытную гісторыю. Ён быў заснаваны на месьці зьяўленьня 15 лістапада 1182 г. цудатворнай Купятыцкай іконы Боскай Маці, але прастаяў нядоўга – у 1240 годзе манастыр спалілі татары і цудатворны абраз больш 250 год праляжаў у попелу. У XV ст.ікона была зноў знойдзена, а манастыр адноўлены. У 1655 г. манастыр гвалтам захопліваюць уніяты, але праваслаўныя манахі выратоўваюць цудатворны абраз Багародзіцы ад зьнявагі і прыносяць яго ў Кіеў, дзе ён быў з пашанай усталяваны ў Сафійскім саборы.

Неўзабаве пасьля пераводу ў Купятыцкі манастыр, Афанасій быў прызначаны манастырскім зборшчыкам і выпраўлены братамі ў Маскву за міласьцінай. Шлях да Масквы быў цяжкі, як з побытавага, так і зь маральнага боку. Але звг. Афанасій выканаў даручэньня і павярнуўся з багатай міласьцінай. Пасьля вяртаньня ў Беларусь, у 1640 г., ён быў абраны ігуменам берасьцейскага Сімяёнаўскага манастыра.

У наступны год ігумен Афанасій адпраўляецца ў Варшаву і там выпрасіў у караля Ўладзіслава грамату, што пацьвердзіла ўсе прывілеі Берасьцейскага брацтва і абяцаўшая поўную свабоду Праваслаўнай Царкве. Але ў зацьвярджэньні яе каралеўскія чыноўнікі адмовілі. “Зрабіцеся ўсе ўніятамі, – адказалі звг. Афанасію, – так мы і дарам усё зацьвердзім!”

“О Божа правы! – піша ў сваім дзёньніку ўражаны скрухай звг. Афанасій. – вагі беззаконьня ўпалі да самага краю, ужо не турбуюцца аб праваслаўнае веры, аб сьцьверджаньні славы Боскай, усе быццам сарамацяцца…”

Аднойчы ў гэтыя цяжкія дні, калі звышгодны чытаў акафіст прад Купятыцкай іконай Боскай Маці, ён ясна пачуў ад Яе голас: “Афанасій! Падавай скаргу цяпер на сэйме пры дапамозе абраза Майго Купятыцкага, у крыжы выяўленым, прад польскім каралём і дзяржавай, пагражаючы справядлівым гневам Боскім, які вось-вось наступіць, калі не апамятаюцца! Хай раней за ўсё на заўсёды асудзяць унію – у гэтым самая вялікая патрэба, – і ім яшчэ можа быць добра!”

Скарыўшыся волі Багародзіцы, звышгодны раздаў сябрам сэйму абразкі Купятыцкай Боскай Маці зь “надпісам”, утрымліваючым у сябе пагрозу гневу і суду Боскага за дабрадзейства ўніі і ўціск Праваслаўя, а таксама прамовіў у абарону Праваслаўя моцную прамову ў прысутнасьці караля. Звышгодны Афанасій падаў каралю прашэньне, у якім казаў: “Калі вы абараніце Ўсходнюю Праваслаўную Царкву, тады пражывеце гады вашы ў шчасьці. Калі ж не абараніце і не зьнішчыце зь твару зямнога ўніі – пазнаеце гнеў Боскі. Абраз Маці Боскай ды будзе вам трубой і прадвесьнікам”.

За падобную дзёрзкасьць у абароне Праваслаўя прад каралём Рэчы Паспалітай звышгоднаму прышлося шмат перанесьці. Ён быў абвешчаны “вар’ятам”, вытрымаў шматлікія допыты, кінуты ў вязьніцу. Варшаўскія праваслаўныя сьвятары, запалоханыя каралеўскімі чыноўнікам, каталікамі і ўніятамі, спужаліся і, пазбавіўшы звг. Афанасія сьвятарства, адправілі яго на суд да мітрапаліта Кіеўскага Пятра (Магілы). У Кіеве варшаўскае рашэньне было прызнана незаконным , а звг. Афанасій быў цалкам апраўданы. Калі ён распавядаў мітрапаліту, як яго вадзілі ад адной духоўнае асобы да іншай, знакаміты прапаведнік, архімандрыт Інакенцій Гізель адзначыў: “Як ад Ганны да Каяфы!”.

Змучаны перажытым, звг. Афанасій павярнуўся ў свой манастыр. Ён шукаў толькі спакою і малітвы. Але зноў ён ясна пачуў голас ад Купятыцкай іконы Багародзіцы: “Афанасій! Прасі яшчэ, зь дапамогай Майго абраза, на будучым сэйме прад каралём і дэпутатамі Рэчы Паспалітай аб поўным зьнішчэньні праклятай уніі. Добра будзе, калі паслухаюцца і зьнішчаць яе: пражывуць яшчэ шчасьліва будучыя гады!”

Звышгодны так спужаўся, што пяць дзён нічога не еў і ня піў, і не ведаў, што рабіць. Неўзабаве ён вырашыў выканаць волю Багародзіцы. Але ў лістападзе яго арыштавалі і адправілі ў Варшаву, бо ўніяты, спрабуючы спыніць дзейнасьць звг. Афанасія па абароне Праваслаўя, выкарысталі ягоную вандроўку ў Маскву як падставу для абвінавачаньня ў дзяржаўнае здрады. Але нават зь вязьніцы звг. Афанасій напісаў прашэньне каралю, апісваючы ганеньні на Праваслаўную Царкву, і нагадваючы абяцаньне, дадзенае каралём пры ўзыходжаньні на пасад, абараніць праваслаўную Царкву. Другое прашэньне, больш кароткае, нехта кінуў у карэту караля пры ягоным прыезьдзе. Кароль загадаў вызваліць звг. Афанасія, але пры ўмове, што мітрапаліт Кіеўскі возьме яго да сябе.

Такім чынам, да самой сьмерці мітрапаліта Пятра (Магілы) у 1647 г., звг. Афанасій жыў у Пячорскае лаўры. Але пасьля вяртаньня яго ў Берасьце вясной 1647 г. выбухнуў бунт Багдана Хмяльніцкага, які для задавальненьня ўласных мэтаў пачаў выкарыстоўваць праваслаўную рыторыку. Гэта адбілася на лёсе праваслаўнага насельніцтва Беларусі і Ўкраіны, якое, нягледзячы на патрыятызм і супраціў бунтуючым бандытам, агулам было абвінавачана каталікамі ў падтрымцы бунту.

Падобнае становішча выкарысталі ўніяты, якія даўно жадалі прыпыніць дзейнасьць звг. Афанасія. Першага ліпеня 1648 г. у манастыр зьявілася каталіцкая і ўніяцкая шляхта каб арыштаваць ігумена па абвінавачаньню яго ў тым, што ён пасылаў бунтаўшчыкам порах. Аніякага пораху не знайшлі, але даношчык не вытрымаў і пры ўсіх зласьліва сказаў салдатам: “Чаму ж вы не падкінулі мяшочка з порахам і не даклалі, што знайшлі яго тут у манахаў?” Самі судзьдзі пераканаліся ў ілжывасьці абвінавачаньняў, але пачалі пытаць іншае: “Але ж ты сьвятую ўнію абвінавачваў і ганіў!” Звышгодны перакрыжаваўся і пацьвердзіў усе свае ранейшыя словы. Яго закавалі ў кайданы і кінулі ў мясцовую вязьніцу.

У ноч на пятае верасьня зь яго зьнялі кайданы і перавезьлі ў “абоз”, гэта значыцца ва ўмацаваны лягер, за горад. Прад тым да яго прыходзілі айцы езуіты ўгаворваць яго пакінуць Праваслаўе, але сышлі, нічога не дасягнуўшы, і паслалі да яго аднаго зь сваіх вучняў угаворваць яго апошні раз. Але звг. Афанасій адказваў яму так: “Хай езуіты ведаюць, што як ім прыемна перабываць у асалодзе сьвету гэтага, так і мне прыемна пайсьці на сьмерць!” Кіраўнік абозу адмовіўся прыняць яго, кажучы езуітам: “Ён цяпер у вашых руках, рабіце зь ім што жадаеце!”

Тады яго адвялі ў лясок каля абозу і пыталі вагнём, і чутна было, як звышгодны грозна казаў нешта сваім катам. Потым гукнулі гайдуку, каб ён зарадзіў ружжо, і загадалі падрыхтаваць яму. У апошні раз патрабавалі ад звышгоднага, каб ён адмовіўся ад Праваслаўя. Але ён зразумела адказаў: “Што казаў, з тым і памру!”. Гайдук, знаёмы яму, устаў на калені, просячы прабачэньня і дабраслаўленьня і, атрымаўшы іх, выстраліў. Звышгодны працягваў стаяць, прыхіліўшыся да сасны. Тады загадалі кінуць яго ў яму. Ён скіраваў твар на неба, склаў рукі крыжам і выцягнуў ногі, і яго закапалі жывым. Потым так і знайшлі яго.

У горадзе ніхто ў гэтую ноч не спаў. “У ноч, калі закатавалі спачыўшага, вялікае трапятаньне напала на нас і на ўсіх мяшчан ад гэтых спраў, – пішуць складальнікі гэтай журботнай повесьці, паслушнікі Берасьцейскага манастыра, вучні звг. Афанасія, назіраўшыя, схаваўшыся ў кустах, за апошнімі мінутамі зямнога жыцьця свайго настаўніка. – Ноч была ясная, не бачна ніводнага воблака, а маланка была жахлівая і разьлівалася па ўсяму небу…”

Толькі першага траўня наступнага году, па ўказаньню аднаго юнака, было знойдзена цела звышгоднага. Адкапалі яго ноччу і другі дзень пахавалі ў манастыры ў Сімяёнаўскім храме. Тленьне не датыкнулася яго, но на целе былі бачны сьляды катаваньняў і пуль. Язык усох паміж зубамі. “Лічым, што пахавалі яго яшчэ жывога, і гэта зрабілася зь ім ад вялікага сьмяротнага цяжару. Бог дабрынёй Сваёй ды замацуе нас у набожнасьці і пашле нам цярпеньне імям Яго дзеля сьвятога.” – так канчаюць апавяданьне аб пакутах сьвятога звышгоднага мучаніка Афанасія Берасьцейскага яго верныя вучні.

Ужо ў 1658 г. звышгодны мучанік Афанасій быў прызнаны мясцова шануемым сьвятым Кіеўскае Царквы, а ў 1666 г. пабачыў сьвет яго жыцьцяпіс лацінкай на беларускай мове. Жыцьцяпіс быў складзены па дзеньнікам і ўспамінам яго паслушнікаў беларускімі студэнтамі Кіева-Брацкай школы.



Трапар Афанасію Берасьцейскаму


Дабрашчасны ёсьць, ойча наш Афанасій, / бо праўдзіва жыў ты, стоячы непарушна за веру Сьвятую Праваслаўную, / зь замілаваньнем заўсёды сьпяваючы гімн Багародзіцы, / запавет усім даўшы аб захаваньні Сьвятой Праваслаўнае веры, / пацярпеў за сьведчаньне ісьціна нават да сьмерці. / Мы ж, шануючы сьвятасьць тваю, / зь дзёрзкасьцю сьпяваем табе: / ойча наш, звышгодны мучанік Афанасій, / пахвала і ўпрыгожаньне наша і ўсяго народу беларускага.

АБ “МЁРТВАНАРОДЖАНЫМ ДЫЯЛЁГУ ЗЬ УПЦ КП

У адказ на неаднаразовыя звароты да нас прадстаўнікоў СМІ з просьбай агучыць пазыцыю ЎАПЦ адносна магчымых пэрспэктыў міжцаркоўнага дыялёгу паміж УПЦ і ЎАПЦ лічым патрэбным апублікаваць сёньня (18 верасьня) камэнтар галоўнага рэдактара “Украінскай Аўтакефаліі”, супрацоўніка прэс-службы ЎАПЦ пратаярэя Яўгена Заплетнюка. Па перакананьню пратаярэя Яўгена. Дыялёг УПЦ МП з т.зв. “Кіеўскім Патрыярхатам” яшчэ да пачатку прысуджаны на няўдачу. Нягледзячы на ўсе дэкляраваныя цудоўныя мэты ён будзе выключна “кабінэтным”: усе яго рашэньні будут прымацца ў кабінэтах, і далей за іх распаўсюджвацца не будуць. Той узровень міжцаркоўных адносін, які мы сёньня бачым у большасьці вобласьцяў Украіны, дае досыць прыгнечанае ўражаньне, без долі любых аптымістычных прагнозаў на блізкую будучыню.

Звычайна, на сёньня існуе шмат як царкоўна–багаслоўкіх, так і цалкам палітычных і сьвецкіх падстаў для таго, каб такой дыялёг распачаўся. І хутчэй за ўсё ён сапраўды распачнецца, ужываючы ў жыцьцё пастановы Сьвяшчэнных Сынодаў абодвух Цэркваў. Іншая справа, што яго функцыянаваньне, хутчэй за ўсё, будзе толькі фармальным. На сёньня Кіеўскі Патрыярхам заняў агрэсіўную пазыцыю для самасьцьвярджэньня. І менавіта гэта будзе перашкаджаць супрацы не толькі зь УПЦ МП, але і зь нашай Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквой. Трэба шчыра вызнаць, што зь існуючым становішчам спраў ва ўкраінскім Праваслаўі, на сёньня пытаньне стварэньня Адзінай Памеснай Царквы ва Ўкраіне, на жаль, толькі мроя будучыні.

Жадалася б тут нагадаць, што менавіта дзякуючы сёньняшняму кіраўніку Кіеўскага Патрыярхату Філярэту адбылося некалькі спробаў унесьці смуту ў асяродак не толькі РПЦ, але нават і нашай УАПЦ – калісьці адзінай Украінскай Царкве, роднай Царкве украінцаў, і найбольш нацыянальна сьвядомай Праваслаўнай Царкве ва Ўкраіне наогул. Калі сёньня Філярэт і яго прыслужнікі публічна дэманструюць свой украінскіх нацыяналізм, пераносячы пытаньне палітыкі ў адносіны зь Маскоўскім Патрыярхатам, то ў адносінах зь УАПЦ наадварот – неаднаразова дэманструюць супрацьлежнае.

Шмат гадоў запар мы бачым упартае жаданьне “па брацкі” зьнішчыць нашу Царкву, аддаць яе ў забыцьцё, зьняславіць памяць нашых слаўных царкоўных дзеячаў мінулага і прынізіць нашых сёньняшніх герархаў. Да слова, прыгадваецца нядаўняе вядомае інтэрв’ю Сьвяцейшага Філярэта, у каторым ён падкрэсьлена прыпісвае пачатак УАПЦ да 1994 г. Гэта шчырая зьнявага нашым перакананьням, асабліва ў год дваццатых угодак адраджэньня ЎАПЦ! І гэта не выпадковасьць і, на жаль, зусім не адзінокія намаганьні перапісаць гісторыю апошняга пэрыяду Ўкраінскай Праваслаўнай Царквы. Калі жывы ўдзельнікі тых падзеяў – такі вольна падманваць не толькі не сумленна, але і занадта самаўпэўнена.

У сваю чаргу, Кіраўнік УАПЦ, Сьвяцейшы мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны Мяфодзій неаднаразова рабіў спробы да яднаньня царквы і лекаваньня расколу. Але, мроі нашых герархаў, сьвятарства, манаства і сьвецкіх вернікаў выявіліся не пачутымі ў Кіеўскім Патрыярхаце. Так вось калі Філярэт не пачуў нас, сваіх субратоў па крыві і веры, то здаецца сёньня няма і аніякіх падтаў спадзявацца на тое, што пачуе і голас тых, хто сёньня ёсьць яго ідэалягічнымі, палітычнымі, а то і асабістымі ворагамі.

Наша Сьвятая Ўкраінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква зь вялікім усхваленьнем і разуменьнем атрымала зьвестку аб рашэньні Сьвяцейшага Сыноду Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату аб працяг працы багаслоўскае камісіі па дыялёгу зь УАПЦ. Мы перакананы, што без увагі на адну зь найбольшых праваслаўных цэркваў у сьвеце – Расейскую Праваслаўную Царкву знайсьці легітымны выхад зь складанага кананічнага стану пакуль не рэальна. Мы б жадалі. Каб герархі Маскоўскага Патрыярхату разумелі нашу пазыцыю і, па брацкі, не варожа і без прадузятасьці ўспрынялі нашы перакананьні і сьветапогляд.

Выразна выказаную багаслоўскую і кананічную пазыцыі нашае Царквы мы не прыхоўваем, а досыць плённа рэалізуем у царкоўным сьвеце. Нядаўна вялікі рэзананс атрымалі некалькі адчыненых дакумэнтаў аўтарства нашага Архіпастыра. Сьвяцейшага Мітрапаліта Мяфодзія, у якіх ён зь сваёй архіпастырскай пазыцыі акрэсьліў погляд УАПЦ на найважнейшыя царкоўныя падзеі апошняга часу. Напярэдадні візыту Сьвяцейшага Патрыярха Маскоўскага Кірылы ва Ўкраіну, і па яго сканчэньню, адмысловымі пасланьнямі Архіпастыр УАПЦ афіцыйна выказаў ацэнку гэтага візыту. Асабліва важным, зь апошніх апублікаваных дакумэнтаў УАПЦ зьяўляюцца “Вольны ліст Кіраўніка ЎАПЦ мітрапаліта Мяфодзія Кіраўніку УПЦ КП Патрыярху Філярэту” і “Пасланьне Яго Ўсясьвятасьці Ўсясьвяцейшаму Варфаламею Архіяпіскапу Канстантынопальскаму і Новага Рыму Патрыярху Сусьветнаму”. Усе гэтыя тэксты ёсьць на нашых вэб-старонках.

Ми свято віримо у те, що коли за словами Христа Спасителя, Господом нам пораховано навіть волосся на голові(Мф.10:30), то тим більше доля Єдиної Помісної Церкви є в руках Божих, а не людських. То ж ми і надалі, будемо молити Його про благословення та кращу долю нам, і нашій Церкві, і всій Україні.

Мы сьвята верым у тое, што калі па словах Хрыста Выратавальніка, Госпадам нам падлічана нават валасы на галаве (Мц. 10:30), то тым больш доля Адзінай Памеснай Царквы ёсьць у руках Божых, а не ў чалавечых. Таму мы і надалей, будзем маліць Яго аб дабраслаўленьні і лепшую долю нам, і нашай Царкве, і ўсёй Украіне.

“Украінская Аўтакефалія”

http://uaoc.net/?p=2983

ДЗІЎНАЯ ТАЛЕРАНТНАСЬЦЬ ЗАХОДНІХ “ДЭМАКРАТЫЙ”




Калі ў нейкай хрысьціянскай краіне “абразяць” мусульманіна – гэта робіцца прадметам разгляду ў ААН альбо ЭС. А бязьмежны лібэральны экумэнізм затапляе праваслаўны сьвет. На гэтым грунце незаўважанай застаецца трагедыя, што распачалося яшчэ ў канцы 90-х гадоў ХХ ст. і трывае да сёньня – руйнаваньне праваслаўных манастыроў і храмаў Сэрбскага Косава, зьдзек і гвалт над яго праваслаўным насельніцтвам.

“Міралюбнасьць” і “верацярпімасьць” мусульманства, аб якой так любіць казаць рыма-Каталіцкая царква, выявіўся ў Косава ва ўсёй сваёй паўнаце.
Укрыжаваньне Косава адбываецца ў самым цэнтры Эўропы, на вачах міратворцаў ААН зь найбольш разьвітых краін. Па дадзеным Сэрбскае Праваслаўнае Царквы, за апошнія пяць гадоў у Косава і Мятохіі было зьнішчана больш чым 150 праваслаўных храмаў і манастыроў гэтага краю, што завецца калыскай сэрбскага праваслаўя.
Руйнаваліся не проста культавыя памятнікі альбо сакральныя аб’екты – гвалту зазнала праваслаўная душа цэлага народу з багатымі праваслаўнымі традыцыямі і яскравым лёсам. Вядзецца мэтавае зьнішчэньне менавіта праваслаўя, забіваліся і зазнавалі гвалт менавіта праваслаўныя.
Сёньня Косава, па вызначэньню шматлікіх экспэртаў, ператвараецца на цэнтр агульнаэўрапейскага тэрарызму і перавалачны пункт для гандлю наркотыкамі. Аб слаўнай мінуўшчыне гэтага краю моўчкі нагадваюць толькі адзінокія, цудам ацалелыя, праваслаўныя храмы і руіны тых царкоў, якім не судзілася перажыць новыя варварскія часы мусульманскай і каталіцка-масонскае навалы.
Кроў і боль Косава – гэта найлепшая ілюстрацыя падвойных стандартаў лібэральна-дэмакратычнага Захаду, сапраўднага стаўленьня да Праваслаўя лаціна-ватыканскай схізмы і набат для ўсяго праваслаўнага сьвету.

Фота











01- Косава поле. Згарэўшы абраз сьв. Мікалая Цадатворцы. На іконе яўна бачны сьляды крыві забітага мусульманамі праваслаўнага сьвятара.










02- Сэрбскія жанчыны: Слаўка Каліскіс (70 гадоў) і яе дачка Гардана (42 гады) у шпіталі сэрбскай вёскі Лепшае Сяло, прыблізна ў 10 мілях ад сталіцы Косава Прыштыны. Жанчыны лечацца ад ран, атрыманых імі ў часе нападу мусульмаскіх банд этнічных албанцаў.











03- Гэта жанчына забіта мусульманамі-албанцамі на вуліцы толькі за тое, што на ёй быў праваслаўны крыжык.








04- Прызен, манастыр Сьв. Архангелаў. Алтар царквы сьв. Мікалая пасьля пагрому і пажару, што нарабілі мусульмане-албанцы.

Па матар’ялах сайту: http://www.spc.rs/Vesti-2004/pogrom.html і прэс-центру СПЦ