У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа!
Упадабаныя браты і сёстры!
Сёньня, у за некалькі дзён да сьвята Божага Нараджэньня,
наша Сьвятая Праваслаўная Царква нагадвае нам пра яго набліжэньне і рыхтуе да годнай
сустрэчы з гэтым вялікім сьвятам. У цяперашнюю, першую падрыхтоўчую да сьвята нядзелю,
яна успамінае сьвятых, якія жылі да Каляд Хрыстова, - старазапаветных прарокаў і
усіх пабожных людзей, якія з вераю чакалі прышэсьця Ратаўніка, з-за чаго і гэтую
нядзелю называецца нядзеляй сьвятых праайцоў. Гэтым успамінам яна пераносіць нас
думкай ў часы старазапаветныя, у часы , якія папярэднічалі прыходу абяцанага Богам
Мэсіі , і для нашага натхненьня да маральнага самаачышчэньня ставіць перад намі
цэлая процьма вялікіх праайцоў, што празьзялі сваім богапрыемным жыцьцём.