Правялебным архіпастырам , богалюбным пастырам,
годнаму манаству і усім верным
Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага
Патрыярхату
Дарагія браты і сёстры!
Хрыстос нарадзіўся ! Славім
Яго !
Кожны год мы сьвяткуем Нараджэньне Хрыстова - найвялікшая
сьвята усяго хрысьціянства, таму што Сын Божы, быўшы Творцам сьвету, прынізіў
Сябе і стаў чалавекам. Што гэта значыць? Гэта азначае , што велічны, неспасьціжны
і неапісаны Бог не толькі наблізіўся да чалавека, а, зьмірыўшы Сябе да
бясконцасьці, злучыўся з чалавечай прыродай.
Для чаго Сын Божы ўвасобіўся і стаў чалавекам, ва
усім падобным да нас, акрамя граху? Трэба сур'ёзна задумацца над тым, дзеля
чаго Бог зрабіўся чалавекам. Можа , дзеля таго, каб даць людзям маральны закон?
Не! Бог даў гэты закон праз Майсея. Акрамя таго, закон Божы напісаны ў сэрцы
кожнага чалавека: сумленьне ёсьць закон Божы. Можа, Ён прыйшоў, каб вылечваць
хворых, уваскрашаць мёртвых, тварыць добрыя справы, абараняць бедных і пакрыўджаных?
Не! І да Яго прарокі тварылі цуды і нават уваскрашалі мёртвых. Для чаго ж тады
Бог сышоў на зямлю?