Saturday, May 18, 2013

АКАФІСТ СЯСТРЫ ГАСПОДНЯЕ ПА ПЛОЦІ, ФАМАРЫ ДАБРАШЧАСНАЙ, ПРАВЕДНАЙ ЖАНЧЫНЕ - МІРАНОСІЦЫ


Кандак 1
Абраная ад роду Давыда і званьням сястры па плоці Госпада Ісуса Хрыста ўшанаваная, і ўсьлед Яму зь любоўю ідучая, і ад усяго сэрца яму паслужыўшае, Фамары дабрашчаснае, так зь замілаваньням сьпяваем: Радуйся, праведная жанчына Фамара, міраносіца і сястра Госпада.
Ікас 1
Анёла, як маланку, на камяні сядзячага, бачыла ты, сьвятая і праведная жанчына Фамара, калі зь іншымі жанчынамі – міраносіцамі рана ранкам прыйшла да магілы Жыцьцядаўца, праз гэта, з пахвалою, сьпяваем табе так:
Радуйся, бачаньнем Анёла абрадаваная; радуйся, салодкай весткай аб Уваскрашэньні Хрыста суцешаная.
Радуйся, бо суцяшэньне гэтае, як міра водарнае, апосталам прынесла; радуйся, бо моцна верыць у Ўваскрэсеньне Хрыстова ўсіх навучыла.
Радуйся, праведная жанчына Фамара, міраносіца і сястра Госпада.