Friday, September 28, 2012

КАНОН УСЯГОДНАМУ І ЖЫВАТВОРЧАМУ КРЫЖУ ГОСПАДА

Памяць узьняцьця Крыжа Госпада 14/27 верасьня
Песьня 1
Ірмас: Адчыняцца вусны мае і напоўняцца Духам, і слова вымаўлю Ўладарцы Маці, і зьяўлюся сьвяткуючы і радуючыся Тваім цудам.
Прысьпеў: Слава, Гасподзь, Крыжу Твайму Жыватворчаму.
Крыж усямагутны, апосталаў хвала, прападобных сьцьверджаньня і верных знак, герархаў і мучанікаў слава, перамога і сьцьверджаньня ўсіх славячых цябе.
Крыж Ўсягодны, чатырохканцавая  сіла, апосталаў добрае упрыгожаньня і мучанікаў цьвярдыня, хворых выздараўленьне паказаў ты, памерлых ўваскрашэньне, упаўшых уздыманьня.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Крыж, ты маю моц абудзі, цьвярдыня і дзяржава, збаўца і дапамога супраць ворагаў маіх, перамога і сьцьверджаньня мае, заўсёды абарона і пакрыў мой.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Калі на Крыжы, Прасьвятая Дзева, Твайго  Сына пабачыла, зброя скрухі Табе разьдзерла, і мовіла рыдаючы ад болю, але хай гэта праслаўляе Крыжа моц.

Friday, September 21, 2012

КАНОН НАРАДЖЭНЬНЮ ПРАСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ, ТОН 2

Песьня 1
Ірмас: Прыйдзіце, людзі, / засьпяваем Песьню Хрысту Богу, / разьдзяліўшаму мора і правёўшаму народ, / які Ён вывеў з рабства эгіпэцкага, / бо праславіўся.
Прасьвятая Багародзіца, выратуй нас.
Прыйдзіце, праваслаўныя, / радуючыся Духам Боскім, / ад бясплоднай у гэты дзень нарадзіўшуюся / дзеля выратаваньне сьмяротных Дзеву - Юначку / сьпевамі ушануем. (двойчы)
Слава Айцу, і Сыну і Сьвятому Духу.
Радуйся, сьвята шанаваная Маці / і слуга Хрыста Бога, / Падаўца роду чалавечаму старажытнай асалоды; / усе мы па годнасьці Цябе / сьпевамі славім.
Цяпер і Заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
У гэты дзень нараджаецца жыцьця Мост, / праз які сьмяротныя магчымасьць вярнуцца / з свайго падзеньня ў пекле быўшыя, / Хрыста, жыцьця Падаўцу / сьпевамі славяць.

Wednesday, September 19, 2012

БЕЛАРУСКІ ПРАВАСЛАЎНЫ ЧЫН АСЬВЯЧЭНЬНЯ ДЗЯРЖАЎНАГА АЛЬБО ВАЙСКОВАГА СЬЦЯГУ

Прад асьвячэньнем сьцяг альбо вайсковая харугва кладуцца на адмысловы стол. Калі асьвячэньня адбываецца ў царкве, падстаўка ставіцца насупроць царскае брамы.

Сьвятар: Дабраслаўлёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Сьвятар: Слава Табе, Бог наш, слава Табе.

Уладару нябёсны, Уцяшыцелю, Духу ісьціны, што ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і Жыцьцядацелю, прыйдзі і ўсяліся ў нас і ачысьці нас ад ўсяго благога і збаў, Добры, душы нашы.

Tuesday, September 18, 2012

Акафіст сьвятамучаніку Афанасію, ігумену Берасьцейскаму

(Памяць 5/18 верасьня)
Кондак 1
Узорам праўдзівым Тваёй любові да людзей паказаў Ты, Уладар наш Гасподзь, слугу свайго Афанасія, зрабіў Ты яго добрым пастырам ды умацаваў на барацьбу за выратаваньня статку Твайго праваслаўнага, ласку падаў Ты яму нават да крыві пацярпець за Сьвятое Праваслаўе. Таму і ягонымі палымянымі малітвамі, зацьвердзі нас у веры Праваслаўнае, Ойча, бо мы зь вераю ды надзеяй сьпяваем:
Радуйся, сьвятамучанік Афанасій, непахісны слуп Праваслаўя.
Ікас 1
О Прамудры Усемагутны наш Творца! Ад маленства паклікаў Ты да сьвятога служэньня сьвятамучаніка Афанасія, бо калі ж прывялі яго да Храму Госпада і калі ад маці даведаўся ён аб сутнасьці Крыжовае Ахвяры Тваёй, пажадаў быць слугою Тваім у чыне манаскім. Мы ж, за гэтую ласку Тваю падзяку складаючы, са зьдзіўленьнем сьпяваем так:

Thursday, September 13, 2012

Акафіст увядзеньню ў храм Усясьвятой Багародзіцы

Кандак 1
У храме Бога жывога цуд: пасярод сьвятыні стаіць жывая сьвятыня Марыя; храм – рукамі грэшных людзей збудованы, а яна – Сьвятым Духам без грэшнай плямы захавана; той арашоны крывёй ахвяр, а яна – Боскаю ласкаю. Уваходзячы да храму, абвяшчае прыход мілаты, таму і сьпяваем ёй:
Радуйся, Дабрадатная, задуму Стваральніка выкананьня.
Ікас 1
Усярэдзіне храму – неба; Марыя – пасад Усявышняга, чыстымі жа юначкамі, быццам чыстымі анёламі, атачоная. Мы, грэшныя, стоячы прад табою, Сьвятая Сьвятых, прыносім, нягодныя, табе, Усядобрая, такі сьпеў малітоўны:
Радуйся, наша ўвядзеньне да раю; радуйся, лілея, расквітнеўшая ў сьвятыні.
Радуйся, у вопратку мілаты апранутая; радуйся, прыйшоўшая нас у Хрыста апрануць.
Радуйся, лаза пакорная ў Боскім вінаградніку; радуйся, саладзіўшая старажытную гаркату дрэва.
Радуйся, уваходзячы да храму зямнога; радуйся, бо за табою увойдзем да храму нябеснага.
Радуйся, пасад атачоны анёламі; радуйся, палымянае боскасьці пасад палаючы.
Радуйся, горнае сядзеньне Хрыста; радуйся, царства Хрыстова.
Радуйся, Дабрадатная, задуму Стваральніка выкананьня.

Friday, September 7, 2012

Абвяргаючы міт аб “заняпадзе” Беларускага (Кіеўскага) Праваслаўя ў XVI стагодзьдзі…

Ад пачатку ХІХ стагодзьдзя рускія праваслаўныя і ўніяцкія гісторыкі старана пашыраюць міт аб занепадзе Беларускага (Кіеўскага) Праваслаўя ў XVI стагодзьдзі. Яны перасьледуюць розныя мэты, але сыходзяцца ў адным – беларусы няздатныя без рускіх альбо каталіцкіх “падпорак” мець сваю Праваслаўную Царкву ды падтрымліваць ў ёй адукацыйны, навуковы ўзровень ды дбаць аб духоўнасьць народу на належным узроўні.
Вызначальным для гісторыі Праваслаўнай Царквы (Кіеўскае мітраполіі) Вялікага Княства Літоўскага ў XVI ст. ёсьць Віленскі Памесны сабор 1509 г., які адбыўся пад кіраўніцтвам мітрапаліта Іосіфа Солтана (1507-1521 г.г.). Сабор распачаўся ў Вільні 25 сьнежня 1508 г. і скончыўся 18 студзеня 1509 г. На саборы прысутнічала сямёра япіскапаў, сямёра архімандрытаў, шасьцёра ігуменаў, сямёра пратаярэяў і шматлікае сьвятарства. Сабор выпрацаваў наступныя правіла: “О стаде пастырьства Христовых словесных овец; О ставлении попов. О поставлении достойных у сьвященство; О утаенной совести; О непослушникох; О попех неимущих жен; О отнимании церквей; О сьвященникох князских и паньских; О церквах котории будуть стояти без сьвященников и без пэтья; Аще князь или боярин от церкви что отоймет; О отлучении сана; О отходящих черньцох; О божественныи правила; О непослушенстве епископском; О твръдости оўставления; Сьвятого събора поместнаго иже в Сардакии, сиречъ, в Средци.” [13, ст.163-170]

Monday, September 3, 2012

Жыцьцяпіс і Акафіст прападобнаму Аўрааму Смаленскаму, цудатворцы

Памяць 21 жніўня / 3 верасьня
Прападобны Аўраам нарадзіўся ў Смаленску ад багатых і набожных бацькоў. У школе ён адрозьніваўся здольнасьцямі і дапытлівасьцю і вельмі любіў хадзіць у царкву сьпяваць і чытаць. Ад шлюбу ён ухіліўся і па сьмерці бацькоў раздаў іх маёнтак цэрквам і бедным, а сам вырашыў весьці жыцьцё жабрака, просячы пры гэтым Бога паказаць яму шлях да выратаваньня. Па пакліканьню звыш ён паступіў у манастыр Усясьвятой Багародзіцы у 6 вёрстах ад Смаленска (цяпер в. Багародзіцкая), дзе захавалася ягоная пячора і астаткі пасаджанага ім дуба. Тут ён, выконваючы паслухмянства, вывучаў Сьвятое Пісаньне і жыцьці сьвятых і, атачыўшы сябе пісарамі, складаў павучальныя артыкулы і зборнікі. Стаўшы ераманахам у 1198 г., ён штодня служыў літургію і прапаведаваў, прыцягваючы мноства людзей сваім добрым словам. Так прайшло 35 гадоў. Яго уплыў на людзей выклікаў зайздрасьць, і яго сталі гнаць. Тады ён сышоў у смаленскі манастыр Сьвятога Крыжа. Але народ працягваў прыходзіць да яго, і паклёпнікі не супакоіліся. Яго прадставілі на суд да япіскапа, абвінаваціўшы ў ерасі. Але здарылася ў то час быць князю Раману Расьціславічу. Ён не знайшоў у абвінавачваньнях ні аднаго словы праўды і загадаў абвінаваўцам разыйсьціся. На іншы жа дзень паклёпнікі вярнуліся, і ні спакойныя адказы звышгоднага Аўраамія, ні абарона яго, па наказе звыш, манахам Лукой не выратавалі вялебнага ад забароны зьдзейсьняць богаслужбы й гутарыць з народам. Тады пачаліся засуха і хваробы. Набажэнствы не дапамагалі. Сьвятар Лазар сказаў япіскаму, што, калі не дазваляць Аўраама, будуць яшчэ горшыя беды. Япіскап дазволіў, прасіў у Аўраамія прабачэньні, і, па малітвах Аўраамія, пайшоў багаты дождж. Так была даказаная яго праўда, а япіскап заснаваў манастыр у гонар Пакладаньня годных Усясьвятой Багародзіцы і плябанам яе прызначыў Аўраамія.