У імя Айца, і Сына, і Сьвятога
Духа.
Упадабаныя браты і сёстры!
У першых словах сваіх хачу
павіншаваць усіх прысутных тут жанчын з іх вялікім сьвятам – Нядзеляй жанчын–міраносіц. Таму што, сёньня мы сьвяткуем сьвята вернасьці, і, у першую
чаргу вернасьці жаночай ...
Давайце успомнім, што каля
Крыжа Госпада стаяла Багародзіца і апостал Ян: усе іншыя вучні разьбегліся. Але
каля Крыжа стаялі таксама жанчыны–міраносіцы, тыя, якія
ішлі за Ім на працягу усяго Яго служэньня.