Monday, December 21, 2009

У ХОРЫ СЬВЯТЫХ УСЛАЎЛЕНЫ ЎСЕ ЧЛЕНАЎ СЯМ’І СЬВЯЦІЦЕЛЯ РЫГОРА ПАЛАМЫ

Сёньня ў Вярыі (Эладская Праваслаўная Царква) адбылася выбітная падзея ў жыцьці Сусьветнага Праваслаўя на сьвяточнай літургіі, якую узначаліў архіяпіскап Афінскі і усёй Элады Еранім, адбылося далучэньне да хору сьвятых усіх членаў сям'і сьвц. Рыгора Паламы: яго бацькоў Канстанцыя і Калёніс, двух сясьцёр Эпіхарыс і Феадоты і двух братоў Хвядоса і Макарыя.

Перад пачаткам Боскай літургіі мітрапаліт Севастыйскій Зьміцер прачытаў рашэньне сусьветнага патрыярха Варфаламея (№ 1103). Затым архіяпіскап Афінскі і усёй Элады Еранім вымавіў адмысловую малітву і першым прыклаўся да абраза новых услаўленых сьвятых (які вынесьлі зь алтару і зьмясьцілі ў цэнтры храму) і да захаваўшайся часьціцы мошчаў сьв. Рыгора Паламы. І, нарэшце, хор прасьпяваў трапар у гонар новаўслаўленых сьвятых: “Калёніс добрая юначка і добры думкамі Канстанцый, вялікі падзьвіжнік і герарх Рыгор, Эпіхарыс, нявеста Хрыстова, звышгодная і мудрая Феадота, сьвятары Хвядос і Макарый, вашы подзьвігі апяваем. Слава ўвянчаўшаму вас, слава вам празьзяўшаму, нястворанаму і вечнаму Яго сьвятлу абагаўленьня”

Дадзенае ўслаўленьня шматзначна. Найперш за ўсё, – як было зразумела і зь слова мітрапаліта Панцеляймона, прамоўленым пасьля Літургіі (“Няствораны Сьвет Боскай Мілаты, які ачышчае і адукоўвае чалавечае быцьцё. Гэта сьвятло Пераўтварэньня, Уваскрошаньня ўваскросшага Хрыста. Сьвет пакорлівага Сьвятога Праваслаўя… Выкрыцьця мадэрнізму… Гэта энэргія Тройцы далучаецца тварэньнем, а не сутнасьць…”), і зь слова кіраўніка Эладскае Царквы (“багаслоўе сьвц. Рыгора Паламы дапамагло захаваць праваслаўнае багаслоўе, дапамагло вызваліць сучаснае багаслоўе ад схалястыкі і мадэрнізму… У Візантыі на першым месцы быў не філёзаф, не мараліст, а падзьвіжнік жыцьця ў Хрысьці”), — яно пацвярджае сусьветную значнасьць вучэньня сьвц. Рыгора Паламы аб духоўным сузіраньні Нястврранага Сьвятла, аб прылучэньні Богу, адкрываўшаму Сябе ў энэргіях, але утоенаму па сутнасьці. Таксама услаўленая сям'я сьвятога, у поўным складзе устаўшая на шлях манаскага подзьвігу, што зьяўляецца добрым прыкладам і для манахаў, і для сем'яў, што жывуць у сьвеце. Сям'я вялікага багаслова Праваслаўя, якая складаецца ў сукупнасьці з 7 сьвятых, ужо даўно паважалася ў месцы іх подзьвігаў Вяры. Той факт, што ва услаўленьні прымаюць удзел прадстаўнікі Канстантынопальскай, Александрыйскай, Антыёхійскае і Ерусалімскай Цэркваў, а таксама іншых Памесных праваслаўных Цэркваў зьяўляецца сьведчаньнем сусьветнага шанаваньня сям'і сьвяціцеля.

У завяршэньні свайго слова ў канцы літургіі сьвяцейшы архіяпіскап Еранім сказаў: “Сёньня нам патрэбныя сем'і, якія натхняюцца жыцьцём Царквы. У напярэдадні Каляд Віфліемская зорка ды адукуе наша жыцьцё, як сям'я сьв. Рыгора Паламы усіх хрысьціян!”