Tuesday, November 17, 2009

ЗАЯВА КІРАЎНІКА УАПЦ, СЬВЯЦЕЙШАГА МІТРАПАЛІТА МЯФОДЗІЯ

Сучасная геапалітычнае становішча на тэрыторыях, што мяжуюць зь Украінай, нясе выклік нашай дзяржаўнасьці. Некаторыя дзяржавы разглядаюць Украіну як зону сваіх палітычных, эканамічных і дзяржаўных замахаў, не вызнаюць мову, культуру і нацыянальнай ідэнтычнасьці нашага народу. Гэтыя тэндэнцыі нясуць патэнцыйную пагрозу цэласнасьці і сувэрэнітэту Ўкраіны, палітычнае стабільнасьці ў краіне, штучна раздзьмухваюць супярэчнасьці, што аб’ектыўна існуюць ва ўкраінскім палітычным жыцьці.

У гэтых абставінах Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква заклікае вернікаў нашае Царквы і ўсё ўкраінскае грамадзтва да адказнасьці і салідарнасьці. Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква заклікае ўсіх палітычных лідэраў, якія адчуваюць сваю адказнасьць за долю краіны і жадаюць бачыць яе ў будучыне незалежнай дзяржавай, да агульнага нацыянальнага дыялёгу, прымірэньня і салідарнасьці.

Наш шмат, і кожны зь нас мае свае ўласныя інтарэсы. Але ўсе мы маем толькі адну зямную Бацькаўшчыну – Украіну. Таму мы заклікаем ўсе палітычныя сілы адмовіцца ад намаганьняў падзяліць Украіну, прыватызаваць яе ў інтарэсах асобнай эканамічна – палітычнай групы. На не патрэбна Ўкраіна, якая асацыюецца толькі зь імям аднаго палітычнага дзеяча альбо групы. Нам патрэбна Ўкраіна, якая зробіцца агульным домам усіх яе грамадзян. У краіне, дзе існуе пагроза расколу па моўнай, рэлігійнай альбо нават цывілізацыйнае адзнакай, ніводны палітык не мае права на прапаганду ідэй альбо палітычнае дзеі, якія ь маглі пашкодзіць еднасьці краіны.

Украінскае грамадзтва патрабуе аб’яднаўчых ініцыятыў. Мы патрабуем лідэра, які будзе мець мудрасьць Саламона і паставіць інтарэсы цэльнасьці краіны вышэй за ўласныя альбо партыйныя. Правабярэжная і Левабярэжная Ўкраіна не могуць існаваць адна без адной. Мы – адзін народ, адна грамадзянская нацыя, дзеці адной Бацькаўшчыны. “Усякае царства, якое разьдзялілася самое ў сабе, запусьцее; і ўсякі горад альбо дом, які разьдзяліўся сам у сабе, ня ўстоіць.” (Мц. 12:25) Памятая аб гэтых словах Выратавальніка, мы павінны адмовіцца ад усяго, што нас разьядноўвае і зьвярнуцца да Бога з шчырай малітвай аб падарунку еднасьці.

Мы канстатуем, што досьвед удзелу ўкраінскіх царкоўных структураў у актуальным палітычным працэсе сьведчыць, што гэта крайне адмоўна пазначаецца на унутраным царкоўным жыцьці і на ўзроўні даверу да Царквы з боку грамадзтва. Верныя і грамадзтва агулам пазытыўна ўспрымаюць той факт, што ўкраінскія Цэрквы абараняюць традыцыйныя каштоўнасьці, заклікаючы сваіх верных падтрымліваць патрыятычна арыентаваная палітычныя сілы. Царкоўная і грамадзянская думка асуджае выпадкі, калі клірыкі ўмешваюцца ў палітычнае жыцьцё і навязваюць пастве ўласныя палітычныя погляды. Зь агляду на гэта япіскапат Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы лічыць недапушчальным удзел клірыкаў нашае Царквы ў выбарчай кампаніі і заклікае сьвятарства ўтрымацца ад падобных формаў выказваньня ўласных палітычных поглядаў, што можа даць падставу для спакусы вернікаў. Мы адказна заяўляем, што Патрыярхія і япіскапат нашае Царквы зьдзяйсьняюць маніторынг становішча, а да клірыкаў, які будуць праводзіць палітычную агітацыю ў царкоўных грамадах, будуць прыменены адпаведныя кананічныя санкцыі.

Асобнай увагі варта і царкоўна–канфэсійнае становішча ў краіне. Япіскапат Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы вітае падрыхтоўку да дыялёгу ЎПЦ і ЎПЦ КП, якая была распачата на пачатку кастрычніка гэтага году. Адначасна мы вітаем і ініцыятыву Сьвяшчэннага Сыноду ЎПЦ адносна актывізацыі дыялёгу паміж УПЦ і ЎАПЦ, яшчэ раз сьведчым жаданьне нашае Царквы весьці паўнавартасны дыялёг аб аднаўленьні царкоўнае еднасьці ва Ўкраіне як зь Сусьветным Канстантынопальскім Патрыярхатам, так і зь УПЦ пад амафорам Сьвяцейшага мітрапаліта Ўладзіміра. Вядучы дыялёг зь іншымі Праваслаўнымі Цэрквамі аб шляхах пераадоленьня царкоўнай і кананічнай крызы ва Ўкраіне, мы, япіскапы Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, кіруемся не ўласнымі інтарэсамі, а інтарэсамі цэлай Праваслаўнае Царквы. Мы пасьлядоўна намагаемся адшукаць рэалістычную мадэль вылячэньня падзелу, якая б дазволіла праваслаўнаму народу Ўкраіны духоўна аб’яднацца ў адзінай Памеснай Праваслаўнай Царкве.

На нашу думку, такі дыялёг мусіць весьціся выключна ў царкоўнай плоскасьці і без штучнай палітызацыі аб’яднаўчага працэсу. Еднасьць Царквы мае прынцыповае адрозьненьне ад еднасьці цывілізацыйнай і не можа абгрунтоўвацца апошняй. Сэкулярныя каштоўнасьці, уключна з каштоўнасьцямі цывілізацыі, не могуць лічыцца падмуркам царкоўнай еднасьці. Еднасьць Царквы абумоўлена еднасьцю іншага, вышэйшага парадку – еднасьцю Ўсясьвятой Тройцы, еднасьцю боскай і чалавечай прыроды ў Хрысьці Выратавальніку і еднасьцю верных з Богам у Хрыстовай Царкве. А таму, палітычныя і цывілізацыйныя канцэпцыі не могуць запярэчваць права Ўкраінскага Праваслаўя на ўласную Памесную Царкву. Царква адзіна за вызначэньнем, але форма яднаньня, як ёй уласьціва, прадугледжвае не прымусовую адміністрацыйную еднасьць, а еднасьць у свабодзе і зносінах, гэта значыцца еднасьць у Сьвятых таямніцах – еднасьць малітоўную і еўхарыстычную.

Мы заклікаем царкоўных дзеячаў Украіны і Расеі зь асаблівай увагай і адказнасьцю паставіцца да праблемы царкоўнага падзелу ва Ўкраіне, унікаючы выказваньня думак альбо канцэпцый, якія могуць не толькі адмоўна пазначыцца на царкоўным дыялёгу, але і зрабіцца новым выклікам для ідэнтычнасьці ўкраінскага Праваслаўя.

Час падзелу прайшоў. Настаў час зьбіраць камяні і вылечваць разадранае чалавечым грахом царкоўнае цела. Царкоўная еднасьць і згодна ў грамадзтве – гэта тыя Боскія падарункі, за якія штодзённа моліцца кожны япіскап, кожны сьвятар, кожны вернік нашае Царквы.

Адзін Бог, адна краіна, адна Царква.

+МЯФОДЗІЙ
Кіраўнік Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.

http://uaoc.net/2009/11/17/zayava-predstoyatelya/

СЭРБІЯ РАЗЬВІТВАЕЦЦА ЗЬ СПАЧЫЛЫМ ПАТРЫЯРХАМ ПАЎЛАМ

Зь вечара нядзелі, 15 лістапада, цела Патрыярха Паўла знаходзіцца ў храме сьвятога Арханёла Міхла ў Белградзе. Тысячы людзей дашлі, каб разьвітацца з Кіраўніком Сэрбскай Царквы, чарга перад храмам расьцягнулася на некалькі кілямэтраў.

Архірэі Сэрбскай Праваслаўнай Царквы вырашылі выканаць волю спачылага і пахаваць яго ў Раковіцы - жаночым манастыры ў імя сьвятых Арханёлаў Міхала і Гаўрыіла ў маляўнічым месцы пад Белградам. У гэтай мясьціне пахаваны Патрыярх Сэрбскі Зьміцер († 1930), які узначаліў Сэрбскую Праваслаўную Царкву пасьля яе аб'яднаньня і узнаўленьні Патрыярхату ў 1920 г.


ТЭЛЕГРАМА КАНСТАНТЫНОПАЛЬСКАГА ПАТРЫЯРХА ВАРФАЛАМЕЯ ГЕРАРХІІ І ВЕРНІКАМ СЭРБСКАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ


Глава Канстантынопальскай Царквы ў панядзелак, 16 лістапада, накіраваў тэлеграму спачуваньня Сэрбскай Праваслаўнай Царквы наступнага зьместу:

“З глыбокім болем пазналі аб усьпеньні нашага брата, Патрыярха сэрбаў Паўла. Учора увечар пасьля службы мы адслужылі трысагій аб спачылым і усім сэрцам і душой маліліся аб спачынку яго дабрашчаснай душы ў краіне жывых. Выяўляем свае спачуваньні шаноўнай герархіі, набожнаму кліру і верніку народа братэрскай Сэрбскай Царквы, якія усё плачуць аб страце свайго любімага Першагерарха. Сёньня толькі сам Патрыярх Павел цешыцца свайму сыходу на нябёсы. Я паўтару словы сэрбскага паэта М. Бешкавіча аб добрай памяці Патрыярху: “Ніхто ў наш шумны час не кажа гэтак ціха, і нічый голас не чуецца так далёка. Ніхто не кажа гэтак нешматслоўна, і ніхто не кажа больш. Ніхто ў наш зманлівы час не абвяшчае ісьціну зь вялікай бясстрашнасьцю". Вечная яму памяць! Ды пакажа наш Госпад і Заснавальнік Царквы годнага спадчыньніка на месца кіраўніка сэрбскага народа, каб ён працягнуў яго годнае архірэйскае служэньне і захаваў паданьні і годнасьць свайго народу”.

http://http://www.ec-patr.org/docdisplay.php?lang=en&id=1127&tla=en

Канстантынопальскі Патрыярх Варфаламей прыедзе ў Белград, каб 19 лістапада узначаліць адпяваньне спачылага Сэрбскага Патрыярха Паўла.

НОВЫ ЯПІСКАП УАПЦ


Прэс-служба Патрыярхіі Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы даводзіць да ведама сьвятарства і міран УАПЦ, а таксама ўсіх зацікаўленых аб тым, што 14 лістапада 2009 г., у дзень сьвятых Бяссрэбранікаў і цудатворцаў Косьмы і Даміяна Азыйскіх, згодна пастановы апошняга Архірэйскага сабору УАПЦ ад 26 жніўня 2009 года, у храме Сьв. Зьміцера Салунскага г. Кіева адбылося пакліканьне архімандрыта Афанасія (Шкурупія) на япіскапа Харкаўскага і Палтаўскага ЎАПЦ.

А 15 лютага, у 23 нядзелю пасьля Пяцідзесятніцы ў царкве сьвятога Мікалая (Набярэжнага) г. Кіева адбылася хіратонія архімандрыта Афанасія ва япіскапа Харкаўскага і Палтаўскага. Архірэйскую хіратонію ўзначаліў Кіраўнік ЎАПЦ Сьвяцейшы Мяфодзій, мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны, якому саслужылі архіяпіскап Уманскі Ян, архіяпіскап Кафскій і Готскі Пятро, архіяпіскап Драгобыцкі і Самбірскі Феадосій, япіскап Чаркскій і Кіраваграцкі Іларыён, япіскап Жытомірскі і Палескі Ўладзімір.

Прысьвяты япіскап Афанасій, кіруючы Харкаўска–Палтаўскай япархіяй УАПЦ ёсьць ужо дванаццаты архірэй Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.

Зь дабраслаўленьня япіскапату ЎАПЦ рэдакцыя сайту “Украінская Аўтакефалія” упаўнаважана яшчэ раз публічна падкрэсьліць неправамоцнасьць любых дзеяў былога япіскапа ЎАПЦ Ігара Ісічэнка, які не перапыняе ўпарта тытуляваць сябе “Архіяпіскапам Харкаўска–Палтаўскім”. Нагадваем, што Ігар (Юры) Ісічэнка ўжо некалькі гадоў як выведзены па-за штат япіскапату ЎАПЦ, усе яго дзеі ёсьць самачыннымі і такімі, якія да Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы не маюць аніякіх адносін. Адзіным кананічным архірэям Харкаўска–Палтаўскай япархіі ЎАПЦ з 15 лістапада 2009 г.. ёсьць Прысьвяты ўладыка Афанасій.

http://uaoc.net/2009/11/15/hirotonija/



Рэдакцыя “Беларускай Аўтакефаліі” шчыра вітае новага архірэя ЎАПЦ і жадае яму плённай працы на ніве Хрыстовай.