Кандак
1
Абраны ад дзён — гэты названы і сьвяты
дзень, сьвятаў Сьвята і ўрачыстасьць Урачыстасьцяў, бо Хрыстос уваскрэс з памерлых
на трэці дзень, ад зваяваўшы і людзей ўваскрэсіўшы, Яго ж славячы і засьпяваем
усе: Хрыстос уваскрэс, сьмерцю сьмерць зваяваў, людзі радуюцца.
Ікас
1
Анёлы, Хрыстос Збаўца, сёньня апяваюць на
нябёсах Твае з памёршых Уваскрашэньня, і нас на зямлі зрабі годнымі чыстым
сэрцам Цябе з радасьцю славіць і сьпяваць:
Хрыстос уваскрэс, — Анёлы радуюцца на
нябёсах.
Хрыстос уваскрэс, — сьпявае Госпаду уся
зямля.
Хрыстос уваскрэс,
— засьпяваеце Богу нашаму песьню новую.
Хрыстос уваскрэс, — праведныя сёньня ды
ўзрадуюцца.
Хрыстос уваскрэс, — брама пекла адчыняецца.
Хрыстос уваскрэс — сьмерць зваяваў, людзі
радуюцца.