Sunday, October 28, 2012

ЛІСТ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА ДА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ДЗЯДОЎ-2012

Дарагія землякі, сябры!

Вітаю Вас у Дзень Дзядоў у Беларусі і шкадую, што не магу быць сярод Вас. У наступным годзе спаўняецца 25 гадоў з дня адкрыцьця Курапатаў. Тады гэтае адкрыцьцё скаланула ўсё грамадзтва і адсюль, з курапацкіх расстрэльных ямаў узьнялася наша нацыянальная воля. Быў створаны Народны Фронт, падняты сьцяг Беларускага Адраджэньня. Грамадзтва перамянілася і засьведчыла, што яно жыве, ня гледзячы на ноч камунізму. Адраджэньне, падтрыманае лепшымі людзьмі Беларусі прывяло да гістарычнай перамогі, за якую 200 гадоў змагаліся шматлікія пакаленьні беларусаў. 25 Жніўня 1991 года Беларусь здабыла дзяржаўную незалежнасьць.

Sunday, October 14, 2012

БЕЛАРУСКІ ПРАВАСЛАЎНЫ ЧЫН СЬВЯТКАВАНЬНЯ ПАКРЫВУ ЎСЯСЬВЯТОЕ БАГАРОДЗІЦЫ

1 кастрычніка

ПАКРЫЎ УСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

НА МАЛАЙ ВЯЧОРНЯЙ

На “Госпада клічу” вершыры саматонныя, тон 1, на 4

На вярхоўных пасадах спачываючы адзіны Бог / вышэй зямнога бачыць даў Свайму слуге / - Цябе, усябоскія рукі ў маленьні працягваючую, / аб градзе і народзе молячую, Уладарка. / Пакрой нас і цяпер, Багародзіца, / амафорам міласьці Тваёй. (двойчы)
Град, які шануе Цябе і як павінна славячы, / Ты пакрываеш, Уладарка, сьвятым амафорам Тваім / ад нашэсьця супернікаў, ад голаду і землятрусы і міжусобнай вайны, / Дзева, што шлюбу не спазнала, Боская Нявеста, / людзям пакрыў і заступніцтва.
Палац адушаўлёны Хрыстоў, / а верным - сьцяна, і покроў, і сіла! / Табою, Богамаці, град Твой ратуецца; / Табою хвалячыеся заўсёды / атрымліваюць над язычнікамі перамогі, / бо Ты іх пакрываеш амафорам міласьці Тваёй.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Тон 6: Прыйдзіце, зборы усіх любячых сьвята, / Найсьвяцейшай Дзеве засьпяваем: / бо ў гэты дзень Анёлы са сьвятымі сьвяткуюць / сьвяты Пакрыў Боскай Маці / і да хвалы нас, зямных склікаюць, / ды усклічам няўціхлым голасам: / "Радуйся, Цэрквы цудоўнае упрыгожваньне / і усяму сусьвету усядзівосны покроў! / Радуйся, дапамога праваслаўным у бітвах і ваяроў захаваньне! / Радуйся, пакрыў і абарона наша, / бо Цябе хрысьціянскі род / бесьперастанку дабрадантай мянуе!