Friday, September 21, 2012

КАНОН НАРАДЖЭНЬНЮ ПРАСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ, ТОН 2

Песьня 1
Ірмас: Прыйдзіце, людзі, / засьпяваем Песьню Хрысту Богу, / разьдзяліўшаму мора і правёўшаму народ, / які Ён вывеў з рабства эгіпэцкага, / бо праславіўся.
Прасьвятая Багародзіца, выратуй нас.
Прыйдзіце, праваслаўныя, / радуючыся Духам Боскім, / ад бясплоднай у гэты дзень нарадзіўшуюся / дзеля выратаваньне сьмяротных Дзеву - Юначку / сьпевамі ушануем. (двойчы)
Слава Айцу, і Сыну і Сьвятому Духу.
Радуйся, сьвята шанаваная Маці / і слуга Хрыста Бога, / Падаўца роду чалавечаму старажытнай асалоды; / усе мы па годнасьці Цябе / сьпевамі славім.
Цяпер і Заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
У гэты дзень нараджаецца жыцьця Мост, / праз які сьмяротныя магчымасьць вярнуцца / з свайго падзеньня ў пекле быўшыя, / Хрыста, жыцьця Падаўцу / сьпевамі славяць.