У імя Айца, і Сына, і Сьвятога
Духу!
Упадабаныя браты і сёстры.
У чацьвёртую нядзелю Вялікага
Посту усьлед за ўшанаваньнем Годнага і Жыватворнага Крыжа, Сьвятая Праваслаўная
Царква пастанавіла памінаць прападобнага і баганоснага айца нашага Яна, што
апісаў Лесьвіцу духоўную. Гэта зроблена для таго, каб мы на працягу посту і
нашых малітоўных подзьвігаў мелі перад вачыма жывы прыклад чалавека, якой
дасягнуў духоўнае дасканаласьці, вялікага настаўніка і не забыліся пра
неабходнасьць для кожнага хрысьціяніна вывучаць яго боганатхнёнае кнігу
«Лесьвіца духоўная», у якой ён намаляваў усе хрысьціянскія дабрачыннасьці ў той
паступовасьці, як яны павінны зацьвердзіцца ў чалавеку, каб прывесьці яго да
паяднаньня з Богам і каб нас змусіць праз гэта да самавыпраўленьня.