Thursday, June 18, 2009

СЬВЯТАМУЧАНІК АСТАСІ ДЗІРАХІЙСКІ

Сьвятамучанік Астасі у часы імпэратара Траяна (98 - 117), ганіцеля хрысьціян, быў япіскапам горада Дзірахія (Македонія). Аднойчы сьвяты убачыў сон, прадказваючы яму блізкія пакуты і сьмерць за Хрыста. Сваім клірыкам ён загадаў схавацца, а сам быў узяты і жорстка зьбіты алавянымі дубцамі і валовымі жыламі. Сьвяты Астісій не зрокся ад Хрыста. Апэцкаўшы яго цела мёдам, каб павялічыць пакуты ад укусаў шэршняў і мух, яго укрыжавалі. Цела сьвятамучаніка з гонарам пахавана хрысьціянамі.

МУЧАНІК КАНКОРДЗІЙ

Сьвяты мучанік Канкордзій, сын прэсьвітэра Гардзіяна, быў выхаваны ў набожнасьці і веры Хрыстовай, таму япіскап рымскі Пій паставіў яго ва іпадыякана. Разам зь айцом сьвятой Канкордзій нёс подзьвігі паста і малітвы, раздаваў шчодрую міласьціну жывучым у нястачы. З дазволу айца ён пасяліўся непадалёк ад Рыму ў свайго сваяка Яўціхія і пачаў праводзіць дні ў малітве і добрых справах. Слава аб яго набожным жыцьці дайшла да начальніка Тускай вобласьці Тарквата. Заклікаўшы сьвятога, ён пераконваў яго зрачыся Хрыста, абяцаючы зрабіць жрацом паганскіх богаў, а сьвяты Канкордзій пераконваў Тарквата навярнуцца да праўдзівага Бога - Ісуса Хрыста. Мучаніка білі і кінулі ў вязьніцу. Сьвяты япіскап Анфім, сябар Тарквата, упрасіў адпусьціць да яго вязьня. Сьвяты Канкордзій пражыў у яго доўгі час і быў высьвечаны ў прэсьвітэра. Калі Таркват зноў заклікаў сьвятога і спытаў яго, што ён думае аб сваім жыцьці, сьвяты адказаў, што жыцьцё для яго - Хрыстос. Яго прывязалі да ганебнага слупа, а затым кінулі ў вязьніцу, прыкаваўшы за шыю і рукі да сьцяны. Праз тры дня Таркват паслаў у вязьніцу збраяносцаў, загадаўшы перадаць мучаніку, што калі ён не прынясе ахвяру багам, то будзе адданы сьмерці. Сьвяты вымавіў: “Слава Табе, Госпад Ісус Хрыстос”, плюнуў на прынесенага ваярамі ідала Зеўса і сам схіліў галаву пад меч. Ягоны мучаніцкі подзьвіг адбыўся каля 175 году. Мошчы ў Італіі, недалёка ад горада Спалета.

МУЧАНІКІ ФРАНТАСІ, СЕВЯРЫН, СЕВЯРЫЯН І СІЛАН.

Сьвятыя мучанікі Франтасі, Севярын, Северыян і Сілан папакутавалі за Хрыста пры імпэратары Клаўдзію (41 - 54). Яны былі пасланыя прапаведаваць Слова Божа ў паўднёвую Галію (цяпер Францыя) япіскапам Пэтрагарыйскім Франтонам. Кіраўнік - язычнік Сквірыдан схапіў іх і прымушаў зрачыся Хрыста. Але мучанікі цвёрда вызнавалі сваю веру, кажучы, што ў іх адно жаданьне - жыць або памерці за Хрыста. Угневаны Сквірыдан загадаў вывесьці сьвятых за горад, прыцвічыць да слупоў і усадзіць ім у галовы цвікі, накшталт цярновых вянкоў. Пасьля гэтага яны былі абезгалоўленыя.

Па адданьні, сьвятыя мучанікі сілай Боскай ажылі, узялі ў рукі свае галовы і дайшлі да царквы Богамаці, дзе маліўся паслаўшы іх на пропаведзь сьвяты япіскап Франтон. Склаўшы галовы да ног япіскапа, яны адышлі да Бога.

СЬВЯЦІЦЕЛЬ МІТРАФАН, ПАТРЫЯРХ КАНСТАНЦІНОПАЛЬСКІ

Сьвяціцель Мітрафан, Патрыярх Канстанцінопальскі, быў сучасьнікам сьвятога Канстанціна Вялікага (306 - 337). Айцец яго, Дамяцей, быў родным братам рымскага імпэратара Проба (276 - 282). Зразумеўшы памылковасьць паганскай рэлігіі, Дамяцей паверыў у Хрыста. Падчас жорсткіх перасьледаў хрысьціян у Рыме сьвятой Даметні з двума сваімі сынамі, Пробам і Мітрафанам, зышоў у Візантыю, дзе стаў навучацца закону Госпада ў япіскапа Ціта (242 - 272), чалавека сьвятога жыцьця. Бачачы палымянае жаданьне Дамяцея папрацаваць для Госпада, япіскап Ціт пасьвяціў яго ў прэсьвітэра. Пасьля сьмерці Ціта на япіскапскі пасад быў узьведзены Дамяцей (272 - 303), а затым - яго сыны, Проб (303 - 315) і ў 316 годзе - сьвяты Мітрафан.

Прыбыўшы аднойчы ў Візантыю, імпэратар Канстанцін Вялікі быў захоплены прыгажосьцю і зручным разьмяшчэньнем горада. Убачыўшы сьвятасьць жыцьця і мудрасьць сьвятога Мітрафана, імпэратар узяў яго з сабой у Рым. Неўзабаве Канстанцін Вялікі перанёс сталіцу з Рыму ў Візантыю і перавёў туды сьвяціцеля Мітрафана. У 325 году для асуджэньня ерасі Арыя ў Нікеі сабраўся I Сусьветны Сабор. Канстанцін Вялікі выклапатаў у сьвятых айцоў Сабору для сьвяціцеля Мітрафана тытул Патрыярха. Такім чынам, сьвяціцель стаў першым Патрыярхам Канстанцінопальскім. Сам сьвяціцель Мітрафан, глыбокі старац, не мог прысутнічаць на Саборы, а паслаў замест сябе хоряпіскапа (вікарыя) Аляксандра. Пасьля Сабору імпэратар разам зь айцамі Сабора наведаў хворага Патрыярха. Па просьбе імпэратара сьвяціцель паказаў сабе годнага пераемніка - япіскапа Аляксандра, прадказаўшы, што пасьля Аляксандра на патрыяршы пасад будзе узьведзены Павел (у то час чытальнік), а Патрыярху Александрыйскаму Аляксандру прадказаў, што яго пераемнікам будзе архідыякан Апанас.

Сьвяціцель Мітрафан мірна адышоў да Бога ў 326 годзе, у веку 117 гадоў. Мошчы яго ў Канстанцінопалі, у храме, узьведзеным у яго памяць.

ЗВЫШГОДНЫ ЗОСІМА, ЯПІСКАП ВАВІЛЁНСКІ


Звышгодны Зосіма, япіскап Бабілёнск, нарадзіўся ў Кілікіі (Малая Азія). Яшчэ ў юнацкасьці пакінуў сьвет і пасяліўся на Сінайскай гары, затым перайшоў у больш адасобленае месца, у Лівію. Аднойчы ён сустрэў старца падзьвіжніка, які прадказаў яму япіскапства ў Бабілён. Калі Зосіма вярнуўся на Сінай, ігумен паслаў яго з даручэньнем у Александрыю. Александрыйскі Патрыярх паставіў яго япіскапам у Бабілён дзе ён да глыбокай старасьці мудра кіраваў паствай. Адчуваючы набліжэньне сьмерці, вярнуўся на Сінай і тамака мірна адышоў да Бога (у VI ст.).

4 / 17 чэрвеня 2009 л.Б. сьвяткуем памяць:

Сьвяціцеля Мітрафана, Патрыярха Канстанцінопальскага;

Мучанікаў, Франтасія, Севярына, Севярыяна і Сілана;

Мучаніка Канкордзія;

Сьвятамучаніка Астасія Дзірахійскага;

Звышгоднага Зосімы, япіскапа Вавілёнскага.