сьвяціцель Мікалай Сэрбскі
51. Гасподзь Трысонечны, папалі бруд розуму майго
Радуйся, душа мая, вырасла немаўля твае і сілай, што мацней зямлі, пераперазаўся. Разбуральнік замкаў паветраных вырас, і сьвет не заўважыў і не пазнаў яго.
Пустэльня была яму сябрам, думка і малітва – сувязьзю зь небам, айчынай ягонай.
Вось, бясстрашна крочыць ён насустрач цёмным спараджэньнем тваім. У вачах яго зьзяе вечнасьць; на чале вечнасьць чытаецца, на руках спачывае вечнасьць. Радуйся, душа мая, перасягнуў ён сьвет у сіле і выходзіць на бітву зь ім, з усімі прывіднымі сьветамі тваімі, душа паланёная.
Спакойны, як ваяр, дасьведчаны ў неадольнае сілу сваю і бясьсільле саперніка, крочыць умілаваны мой сярод зьвярэй, і ухіляюцца яны са шляху ягонага, напоўненыя трапятаньня.
Сапраўды, прырода раней людзей яго пазнала і аддалася яму, як раб праўдзівы праўдзіваму гаспадару свайму.