Tuesday, January 5, 2010

АХВЯРА БОГУ – ДУХ СУПАКОРАНЫ

“І адкрыўшы скарбы свае, прынесьлі Яму дары: золата, ладан і сьмірну.”

(Мц. 2:11)

Вяшчуны не задавальняліся адной глыбокай пашанай Немаўлю Ісусу і вонкавым выразам сваіх пачуцьцяў, але прынесьлі свае дарункі да Яго ног. І мы павінны прынесьці Яму дарункі нашы, заклад нашай любові, паклаўшы іх перад Ім, не здавольваючыся аднымі сьпевамі і укленчанаю малітвай. Ёсьць вялікая прымешка напускной адчувальнасьці ў чалавечай глыбокай пашане Бажаству Людзі гатовыя сьпяваць хвалебныя песьні Творцу, але спыняюцца перад ахвяраю свайго пакорнага сэрца, якая адна заўгодная Богу Яны просяць Бога “паслаць работнікаў у вінаграднік Свій”, але не адказваюць самі на Яго заклік.

Вяшчуны ж не толькі прынесьлі дарункі, але дарункі багатыя, каштоўныя, тое, што яны мелі лепшага. І нам варта прынесьці Богу тое, што мы шануем больш за усё, чыстае золата нашай любові, фіміям лепшых нашых пачуцьцяў, каштоўную сьмірну нашых лепшых жаданьняў. Занадта часта мы аддаём Богу толькі бездапаможныя рэшткі нашых духоўных нашых скарбаў, тое, што мы не маглі ужыць у нашым сябелюбным жыцьці, тое, што не трэба нам, то мы ахвяруем Богу, ад Якога атрымалі усё. Не, лепшую частку нашай сутнасьці, самае дарагое, самае узьнёслае аддамо Яму на служэньне.