Памяць 28 ліпеня / 10 жніўня
Гісторыя Супрасьльскае іконы Прасьвятой
Багародзіцы непарыўна зьвязана з гісторыяй Супрасьльскае Лаўры. Таму раней
трэба дакрануцца яе гісторыі.
Пачатак падставы Супрасьльскага мужчынскага
манастыра Дабравешчаньня Прасьвятой
Багародзіцы быў пакладзены яшчэ ў XV стагодзьдзі. У 1498 Наваградзкі
ваявода і маршал Вялікага Княства Літоўскага Аляксандр Хадкевіч, разам з
архіепіскапам Смаленскім (будучым мітрапалітам Кіеўскім) Іосіфам Солтанам
заснаваў манастыр у Гарадку, непадалёк ад Супрасьля. Аднак сьвецкае жыцьцё
вакол існуючага замку замінала духоўнай засяроджанасьці манахаў, і двума гадамі
пазьней манастыр быў перанесены на могілкі Сухі Хруд, дзе і быў пакладзены
пачатак Супрасьльскае Лаўры.