Памяць 28 сакавіка
Звышгодны мучанік Яўстрацій Пячорскі нарадзіўся ў XI стагодзьдзі ў Кіеве ў багатай сям'і. Зь узростам ён прыняў манаскі пострыг у Кіева—Пячорскам манастыры, раздаўшы свой маёнтак жабракам. Вялебны Яўстрацій пакорліва праходзіў послух у манастыры, строга выконваючы малітоўнае правіла і праводзіў дні ў посьце і устрыманьні.
Калі ў 1096 годзе на Кіеў напалі полаўцы і разарылі Пячорскі манастыр, вынішчыўшы шматлікіх манахаў, вялебны Яўстрацій быў узяты ў палон і разам з трыццацьцю манастырскімі працаўнікамі і дваццацьцю кіяўлянамі прададзены ў рабства аднаму жыду, які жыў у горадзе Корсуні. Богазмагарны жыд пачаў прымушаць палонных зрачыся ад Хрыста, пагражаючы адмовіўшыхся замарыць голадам у кайданах. Але мужны манах Яўстрацій малітвай умацоўваў і павучаў сваіх братоў—хрысьціян духоўным навучаньнем: “Браты! Хто зь вас хрысьціўся і паверыў у Хрыста, хай той не зьмяняе абяцаньню, дадзенаму пры Хрышчэньні. Хрыстос адрадзіў нас вадою і Духам, вызваліў нас ад клятвы закону Сваёю Крывёй і зрабіў нас спадчыньнікамі Свайго Царства. Калі жывём — будзем жыць для Госпада; калі памром — памром у Госпадзе і часаваю сьмерцю атрымаем вечнае жыцьцё”. Умацаваныя словамі вялебнага, палонныя аддалі перавагу сьмерці ад недахопу часавай ежы і піцьця, але не зрачыся ад Хрыста, Які ёсьць ежа і піцьцё вечнага жыцьця. Зьнясіленыя голадам і смагай, усе пяцьдзесят палонных праз некалькі дзён памерлі. Толькі адзін вялебны Яўстрацій застаўся жывы, таму што зь юных гадоў звык да посту. Стомлены голадам, ён ужо на працягу чатырнаццаці дзён не датыкаўся да ежы і вады. Ганебны жыд, бачачы, што з—за манаха зьніклі ягоныя грошы, заплачаныя за палонных, вырашыў адпомсьціць сьвятому манаху.