Thursday, January 19, 2012

ХРОСТ ГОСПАДА

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа!
Зь якім пачуцьцём глыбокай павагі да Хрыста і падзякі да родных, якія нас прыводзяць да веры, мы успамінаем пра свой хрост: як дзівосна думаць, што паколькі нашы бацькі ці блізкія нам людзі адкрылі веру ў Хрыста, даручаліся за нас перад Царквой і перад Богам, мы, Таямніцай хрышчэньня, зрабіліся Хрыстовы, мы названы Ягоным імем. Мы гэта імя носім з такой жа глыбокай павагай і зьдзіўленьнем, як юная нявеста нясе імя чалавека, якога яна пакахала на жыцьцё і на сьмерць і які даў ёй сваё імя; як гэта чалавечае імя мы захоўваем! Як яно нам дорага, як яно нам сьвята, як нам страшна было б учынкам, паводзінамі сваімі. яго аддаць на зьнеслаўленьне нядобразычліўцам... І менавіта так злучаемся мы з Хрыстом, Выратавальнік Хрыстос, Бог наш, зрабіўшыся Чалавекам, дае нам  дае насіць Сваё імя. І як на зямлі па нашых учынках судзяць пра увесь род, які носіць тое ж імя, так і тут па нашых учынках, па нашым жыцьці судзяць пра Хрыста.