У імя Айца, і Сына, і Сьвятога
Духа.
Упадабаныя браты і сёстры!
Наш шлях подзьвігу посту, Вялікі
пост Царквы, падыходзіць да канца. У наступную нядзелю - сьвята Уваходу Госпада
нашага Ісуса Хрыста ў Ерусалім. А сёньня, у пятую нядзелю Вялікага Посту, якая
прысьвечана прападобнай Марыі Эгіпэцкай, перад тыднем, што ёсьць падрыхтоўчым
да Пакутных дзён, Царква дасягае паўнаты пакаяньня.
Мы сёньня ў Эвангельлі чулі
апавяданьне пра тое, як да Хрыста падышлі два Апостала, Ян і Якаў, адны з
бліжэйшых Яго вучняў, і сказалі: “Настаўнік! Хочам, каб калі ты ў Царстве Сваім
сядзеш на троне, і мы былі побач з Табой, адзін па правы бок, а другога па левы.
Хочам успадкаваць Твае абяцаньні і ўладарыць з Табою”. І Ісус кажа ім на гэта:
«Вы не ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць чару, якую Я п'ю, і хрысьціцца
хрышчэньнем, якім Я хрышчуся »? І яны кажуць: “Можам”. Ісус сказаў ім у адказ:
“Чару, якую Я п'ю, будзеце піць, і хрышчэньнем, якім Я хрышчуся, хрысьціцца
будзеце, а вось сесьці па правую руку або па левую, гэта – як каму
прыгатавана”.