Дарагія браты і сёстры!
Паважаныя суайчыньнікі !
Пакліканьне Царквы - сьведчаньне праўдзе. Таму
неабходна даць маральную ацэнку анэксіі, або лепш сказаць - аншлюсу Крыму, напярэдадні
зьдзейсьненага Расійскай Фэдэрацыяй.
18 Сакавік 2014 г кіраўнікамі Расеі было публічна
зьдзейсьнена парушэньне трох запаведзяў Божых: ці не крадзі; не кажы ілжывага
сьведчаньня на блізкага твайго Не жадай дома блізкага твайго... (і) нічога, што
ў блізкага твайго (Зыход 20:15-17). Сьледзтвам узброенай агрэсіі расейскіх
уладаў супраць Украіны таксама ўжо стала кровапраліцьце - забойства
сэпаратыстамі ўкраінскага актывіста ў Данецку, забойства крымскага татарына і
ўкраінскага вайскоўца ў Крыме.