Прат. Сяржук Горбік
Алена Катавіцкая
Летам 2006 году, рыхтуючы разам з Сяргеям Яршом кнігу “Беларускі Супраціў”, мы ведалі аб япіскапе Гэрмане толькі агульныя зьвесткі і месца яго пахаваньня. Не на шмат больш дадзеных было і ў 2007-м падчас падрыхтоўкі чацьвертага нумару часопісу “Беларускі Рэзыстанс”. Але Бог заўсёды дапамагае ўслаўленьню сваіх сьвятых. Таму сёньня мы можам распавесьці значна больш аб япіскапе Наваградзкім Гэрмане, мужным патрыёце Беларусі, які паклаў жыцьцё за яе волю і незалежнасьць, а таксама пра яго ахвярную працу.