Tuesday, February 16, 2010

КРЫВАВЫ КАНОН

Калі ўвесь Праваслаўны сьвет нясе сьлёзы пакаяньня і чытае пакаянны канон, у Беларусі працягваецца генацыд беларускага народу, беларускай сьвядомасьці, беларускага слова…

Мы ўжо пісалі аб арыштах у нядзелю, 14 лютага, у Менску, а сёньня маем працяг крывавай вакханаліі дыктатарскага рэжыму: На штомесячнай акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі і загінуўшымі змагарамі 16 лютага ў Менску зноў праліліся сьлёзы і кроў сьвядомай беларускай моладзі.

Сёньня Вольная Праваслаўная Беларусь чытае Пакаянны Канон крывёю сваіх лепшых сыноў і дачок…

Як нам паведамілі з канцылярыі Сьвяцейшага Архірэйскага Сыноду Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы пад амафорам мітрапаліта Ёвана (Пуріца), ад сёньня ва ўсіх прыходах БАПЦ у дыяспары пачынаецца малітоўнае стаяньне ў падтрымку Змагарнае Беларусі. Малебны аб церпячых перасьлед у Беларусі адбываюцца ад сёньня і будуць трываць да вызваленьня зь вязьніцы апошняга арыштаванага беларускага патрыёта.

Беларусь чытае Крывавы Канон! Далучы сваю малітву.