Saturday, October 23, 2010

ЖЫЦЬЦЁ Ў БОГУ І З БОГАМ

сьвяціцель Феафан Затворнік
Што значаць словы Апостала: “Не я жыву, але жыве ва мне Хрыстос”? Тое, што няма ўжо ўласных жаданьняў і думак, але прысутныя толькі жаданьні і думкі Хрыстовы; толькі сіла цела і дух былі апостала, а дзеяй Хрыстос. Як жа гэта здарылася? Проста: апостал адмовіўся ад уласнае волі і скарыўся волі Боскай.

АБ ШАНАВАНЬНІ СЬВЯТЫХ МОШЧАЎ

Пітанаў В.Ю.
Як і ў выпадку з шанаваньнем сьвятых, патрэбна адразу адзначыць, што дзеля праваслаўнага хрысьціяніна шанаваньне сьвятых мошчаў і служэньне Богу – не адно і тое ж. Апостал Павал пісаў: “Ці ня ведаеце, што целы вашыя — храм Сьвятога Духа, Які ў вас жыве, Якога маеце вы ад Бога, і вы не належыце сабе?” (1 Кар. 6:19). Калі на сьвятых спачывае Сьвяты Дух, то чаму ж нельга Яго шанаваць праз іх? Як у сьвятых, тат і ў мошчах мы шануем Таго, Хто абагавіў іх, гэта значыцца Бога. Праз мошчы і нават рэчы сьвятых Гасподзь праслаўляе Сябе, шмат прыкладаў гэтага мы знаходзім у Сьвятым Пісаньні, напрыклад: “Елісей… і ўзяў аўчыну Ільлі, якая ўпала зь яго, і ўдарыў ёю па вадзе і сказаў: дзе Гасподзь, Бог Ільлі, — Ён Самы? І ўдарыў па вадзе, і яна расступілася туды і сюды, і перайшоў Елісей.” (4 Цар. 2:12, 14) альбо “…Бог тварыў шмат цудаў Паўлавымі рукамі, так што на хворых ускладвалі хусткі і паясы зь цела ягонага, і іх пакідалі хваробы, і злыя духі выходзілі зь іх.” (Дзеі. 19:11 – 19). Тое, што Гасподзь выяўляе Сваю міласьць праз мошчы, магчыма зразумець нават зь наступнага верша: “І было, што калі хавалі аднаго чалавека, дык, убачыўшы гэта полчышча, пахавальнікі кінулі таго чалавека ў магілу Елісеевую, і ён, падаючы, дакрануўся да касьцей Елісея, і ажыў, і ўстаў на ногі свае.” (4 Цар. 13:21)