Friday, January 6, 2012

СЛУЖБА НА НАРАДЖЭНЬНЯ Ў ПЛОЦІ ГОСПАДА БОГА І ЗБАЎЦЫ НАШАГА ІСУСА ХРЫСТА

25 СЬНЕЖНЯ

ПАСЬЛЯДОЎНАСЬЦЬ ГАДЗІН У НАВЧЭР’Я НАРАДЖЭНЬНЯ ХРЫСТОВАГА[i]

ПЕРШАЯ ГАДЗІНА

Сьвятар: Дабраслаўлёны  Бог наш, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Чытальнік: Слава Табе, Божа наш, слава Табе.
Уладару нябесны, Суцяшальніку, Духу ісьціны, што ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра й Жыцьцядацелю, прыйдзі і ўсяліся ў нас і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усясьвятая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзе, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзе, памілуй. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Твае, прыйдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзёнага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё ёсьць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і ўвесь час, і на вякі вякоў. Амін.
Прыйдзеце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзеце, паклонімся й прыпадзем да Хрыста, Уладара, нашага Бога.
Прыйдзеце, паклонімся й прыпадзем да самога Хрыста, Уладара й Бога нашага.
Пасьля сьвятар кадзіць Эвангельля на аналой, абразы, храм і вернікаў згодна Статуту

Псальма 5

Пачуй, Госпадзе, словы мае, зразумей мае помыслы. Дай увагі енку скаргі маёй, Цару мой і мой Божа! Я малюся Табе. Госпадзе! раніцай голас пачуй мой, — раніцай стану прад Табою і буду чакаць. Бо Ты, Божа, беззаконьняў ня любіш; ліхадзей пры Табе не аселіцца; бязбожнікі прад вачыма Тваімі ня выстаяць: Ты ненавідзіш усіх ліхадзеяў. Ты загубіш усіх ашуканцаў; крыважэрцамі і падступнымі Гасподзь пагарджае. А я, зь вялікай ласкі Тваёй, увайду ў харомы Твае, пакланюся храму сьвятому твайму богабаязна. Госпадзе! вядзі мяне па дарозе ў праўдзе Тваёй, на супастатаў маіх; спрастуй перада мною дарогу Тваю. Бо ў іх вуснах праўды няма: сэрца іхняе — згубнасьць, горла іхняе — дамавіна адчыненая, лісьлівяць яны языком сваім. Асудзі іх, Божа! Няхай прападуць ад намыслаў сваіх; за ліхадзействы вялікія адкінь іх, бо яны ўзбунтаваліся на Цябе. А ўсе, хто на Цябе спадзяецца, будуць радавацца вечна; і Ты будзеш іх асланяць; і будуць хваліцца Табою тыя, хто любіць імя Тваё. Дабраслаўляеш Ты, Госпадзе, праведніка; упадабаньнем, нібы шчытом, ахінаеш яго.

Псальма 44

Маё сэрца вылілася добрым словам; я кажу: песьня мая пра Цара; язык мой — пяро хуткага пісьма. Ты прыгажэйшы за сыноў чалавечых; мілата з Тваіх вуснаў вылілася; таму дабраславіў Цябе Бог навечна. Аперажыся мечам па паясьніцы Тваёй, Магутны, славаю Тваёю і хараством Тваім, і ў гэтым уборы Тваім пасьпяшайся, сядзь на калясьніцу дзеля праўды і лагоды і справядлівасьці, і правіца Твая пакажа Табе дзівосныя дзеі. Вострыя стрэлы Твае — народы ўпадуць прад Табою, — яны — у сэрцы ворагаў Царовых. Трон Твой, Божа, навечна; жазло праўды — жазло царства Твайго. Ты палюбіў праўду і зьненавідзеў бяспраўе, таму памазаў Цябе, Божа, Бог Твой алеем радасьці больш, чым саўдзельцаў Тваіх. Усё адзеньне Тваё — як сьмірна і альяс і касія; з харомаў слановай косьці Цябе зьвесяляюць. Дочкі царскія ў Цябе сярод ганаровых; стала царыца праваруч Цябе ў Афірскім золаце.  Слухай, дачка, і глядзі, і прыхілі тваё вуха, і забудзь народ твой і дом бацькі твайго. І запрагне Цар прыгажосьці тваёй; бо Ён Гасподзь твой, і ты пакланіся Яму. І дачка Тырская прыйдзе зь дарункамі, і будуць прасіць цябе найбагацейшыя людзі. Уся слава Царовай дачкі ўсярэдзіне; адзежа яе шытая золатам; ва ўзорыстай адзежы вядуць яе да Цара; за ёю вядуць да Цябе дзяўчат, сябровак яе. Прыводзяць іх з радасьцю і пацяшэньнем, уваходзяць у харомы Царовыя. Замест бацькоў Тваіх будуць сыны Твае; Ты паставіш іх валадарамі на ўсёй зямлі. Зраблю імя Тваё памятным ва ўсіх пакаленьнях; таму народы будуць славіць Цябе векавечна.

Псальма 45

Бог нам прыстанішча і сіла, хуткі памочнік у нягодах. Таму не ўбаімся, хоць бы зямля здрыганулася і горы рушыліся б у сэрцы мораў. Хай шумяць, уздымаюцца воды іх, трасуцца горы ад хваляваньня іх. Рачныя патокі весяляць горад Божы, сьвятое жытло Ўсявышняга. Бог сярод яго; ён не пахісьнецца: Бог дапаможа яму зь самае раніцы. Зашумелі народы; пахіснуліся царствы: а Ён голас падаў Свой, і растала зямля. Гасподзь сілы зь намі, Бог Якава заступнік наш. Прыйдзеце і пабачце дзеі Гасподнія, — якія ўчыніў Ён на зямлі спусташэньні: спыняючы войны да краю зямлі, зламаў лук і струшчыў дзіду, калясьніцы спаліў вагнём. Спынецеся і ўведайце, што Я — Бог: буду праслаўлены сярод народаў, праслаўлены на зямлі. Гасподзь сілы зь намі, заступнік наш Бог Якава.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Алілуя, Алілуя, Алілуя, слава Табе Божа (тройчы)
Госпадзі, памілуй
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Трапар, тон 4

Некалі уносілася ў перапіс са старцам Іосіфам, / як народжаная ад насеньня Давыдава, у Віфлееме Марыя, / што носіць ва улоньні Зачатага без насеньня. / Надышоў час нарадзіць, / і не было нідзе месцы, для начлегу; / але, як палац прыемны, / пячора Царыцы была паказаная. / Хрыстос нараджаецца, каб у нас аднавіць / раней згубленую Сваю выяву.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Як назваць нам Цябе, о Дабрадатная? / Небам? Бо праз Цябе зазьзяла Сонца праўды. / Раем? Бо узрасьціла Ты Кветку нятленьня. / Дзевай? Бо Ты была нятленнай. / Чыстай Маці? Бо трымала ў сьвятых Тваіх абдымках Сына, усіх Бога. / Яго молі аб выратаваньні душаў нашых.
Потым сьпяваем вершыры, твор Сафонія, патрыярха Ерусалімскага.

Вершыры першай гадзіны, тон 8

Віфлеем, рыхтуйся, / ды уладкоўваюцца ясьлі; / пячора, прымай: Ісьціна прыйшла. / Цень прабегла, і Бог чалавекам ад Дзевы зьявіўся, / прыняўшы выяву падобны нам і абожыў тое, што прыняў. / Таму Адам абнаўляецца, зь Еваю усклічучы: / “На землі дабраваленьне зьявілася, каб выратаваць род наш!” (двойчы)
Верш: Бог ад Тэмана ідзе і Сьвяты — ад гары Фаран.
Аб 3:

Тон 3

Цяпер таямніча сьпяшаецца зьдзейсьніцца / прароцкае прадказаньне, якое абвяшчае: / “І ты, Віфлеем, зямля Юдзіна, / ніяк не меншы сярод уладароў, / ты, прадпадрыхтаваўшы пячору; / бо зь цябе выйдзе для мяне ў целе ад Дзевы Юначкі / Правадыр плямёнаў, Хрыстос Бог, / Які будзе пасьвіць народ Свой, новы Ізраіль”. / Ушануем Яго зь усёй веліччу!
Верш: Госпадзе, пачуў я слых Твой і спалохаўся. Госпадзе! учыні дзею Тваю сярод гадоў, сярод гадоў яві яе.
Аб 3:2а
Цяпер таямніча сьпяшаецца зьдзейсьніцца / прароцкае прадказаньне, якое абвяшчае: / “І ты, Віфлеем, зямля Юдзіна, / ніяк не меншы сярод уладароў, / ты, прадпадрыхтаваўшы пячору; / бо зь цябе выйдзе для мяне ў целе ад Дзевы Юначкі / Правадыр плямёнаў, Хрыстос Бог, / Які будзе пасьвіць народ Свой, новы Ізраіль”. / Ушануем Яго зь усёй веліччу!
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Тон 8
Так гаворыць Іосіф Дзеве: / “Марыя, што такое, бачу я, здарылася з Табой? / Здзіўляюся, і дзіўлюся, і розумам дзіўлюся; / выдаліся жа таемна ад мяне хутчэй. / Марыя, што такое, бачу я, здарылася з Табой? / Замест гонару — ганьба, замест радасьці — скруха, / замест хвалы Ты дакор мне прынесла! / Больш не вынесьці мне ганьбаваньня ад людзей, / бо ад сьвятароў з храму Госпада як бязгрэшную я узяў Цябе, / і вось, што за гледзішча?”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Так гаворыць Іосіф Дзеве: / “Марыя, што такое, бачу я, здарылася з Табой? / Здзіўляюся, і дзіўлюся, і розумам дзіўлюся; / выдаліся жа таемна ад мяне хутчэй. / Марыя, што такое, бачу я, здарылася з Табой? / Замест гонару — ганьба, замест радасьці — скруха, / замест хвалы Ты дакор мне прынесла! / Больш не вынесьці мне ганьбаваньня ад людзей, / бо ад сьвятароў з храму Госпада як бязгрэшную я узяў Цябе, / і вось, што за гледзішча?”

Пракімен, тон 4

Гасподзь сказаў Мне: / Ты Сын Мой; Я сёньня Цябе спарадзіў.
Верш: Прасі ў Мяне, і дам народы ў спадчыну Табе, і ўладаньні Твае — аж па край зямлі!.
Пс 2: 7б, 8
Прароцтваў Міхея чытаньня
І ты, Віфляеме — Эфрата, ці ж малы ты сярод тысячаў Юдавых? зь цябе пойдзе Мне Той, Які павінен быць Валадаром у Ізраілі, і Якога паходжаньне з пачатку, ад дзён вечных. Таму Ён пакіне іх да часу, пакуль ня родзіць тая, што мае радзіць; тады вернуцца да сыноў Ізраіля і пазасталыя браты іхнія. І стане Ён, і будзе пасьвіць у сіле Гасподняй, у велічы імя Госпада Бога Свайго і яны будуць жыць бясьпечна, бо тады Ён будзе вялікі да краёў зямлі.
Міх 5:2 – 4
Да жыдоў пасланьня сьвятога Апостала Паўла, пач. 303.
Эвангельля ад Мацьвея, пач. 2.
Умацуй ногі мае ў слове Тваім, і ня дай авалодаць мною ніякаму беззаконьню.
Вызвалі мяне ад прыгнёту чалавечага, і буду наказы Твае шанаваць.
Апрамень раба Твайго сьвятлом аблічча Твайго, і навучы мяне пастановам Тваім.
Пс 118:133 – 135
Няхай вусны мае хвалою напоўняцца, каб я Табе славу сьпяваў, кожны дзень апяваў Тваю веліч.
Пс 70:8
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усясьвятая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзе, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзе, памілуй. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Твае, прыйдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзёнага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё ёсьць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.

Кандак, тон 3

Дзева ў гэты дзень ідзе, каб Прадвечнае Слова / нарадзіць у пячоры нявымоўна. / Радуйся, сусьвет, аб тым пачуўшы, / услаў са Анёламі і пастухамі / нас дзеля пажадаўшага зьявіцца / — Дзіцё немаўля, Прадвечнага Бога.
Госпадзі, памілуй. (40)
Ва усякі час і ва усялякую гадзіну прыймаючы глыбокую пашану і услаўленьне на нябёсах і на зямлі Хрысьце Божа, шматцярплячы, шматміласьцевы, усяміласэрны, любячы справядлівых і міласэрны да грэшных, усіх заклікаючы да выратаваньня абяцаньнем будучых дабротаў! Сам, Гасподзь, прымі ў гадзіну гэтую і нашы малітвы і накіруй жыцьцё наша да запаведзяў Тваіх,: душы нашы асьвяці, целы ачысьці, думкі спраў, розум ачысьці і пазбаў нас ад усякай скрухі, бед і пакуты. Абгарадзі нас сьвятымі Тваімі Анёламі, каб апалчэньнем іх захаваныя і скіраваныя дасягнулі мы яднаньня ў веры і разуменьня непрыступнай Тваёй славы, бо Ты дабраслаўлёны ва усе стагодзьдзя. Амін.
Госпадзі, памілуй. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Больш годную пашаны за Херувімаў / і без параўнаньня больш слаўную за Серафімаў, / што, захаваўшы дзявоцтва, нарадзіла Бога—Слова, / існую Багародзіцу – Цябе мы ўзьвялічваем.
Імям Госпада дабраславі, ойча.
Сьвятар: Божа, зьлітуйся над намі і дабраславі нас; выяві нам сьвятло твару Твайго і памілуй нас.
Чытальнік: Амін.
Сьвятар: Хрысьце, Сьвятло праўдзівае, адукоўваючы і асьвячаючы усякага чалавека прыходзячага ў сусьвет! Захавай на нас сьвятло твару Твайго, ды угледзім у ім сьвятло непрыступнае, і накіруй ступні нашы да выкананьня запаведзяў Тваіх, па малітвах Усячыстай Тваёй Маці і усіх Тваіх сьвятых. Амін.

ТРЭЦЬЦЯ ГАДЗІНА

Прыйдзеце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзеце, паклонімся й прыпадзем да Хрыста, Уладара, нашага Бога.
Прыйдзеце, паклонімся й прыпадзем да самога Хрыста, Уладара й Бога нашага.

Псальма 66

Божа! будзь літасьцівы да нас і дабраславі нас, асьвятлі нас абліччам Сваім, каб мы спазналі на зямлі дарогу Тваю, ва ўсіх народах выратаваньне Тваё. Хай уславяць народы Цябе, Божа; хай уславяць усе народы Цябе. Хай весяляцца і радуюцца плямёны; бо Ты судзіш народы справядліва і кіруеш на зямлі плямёнамі. Хай уславяць народы Цябе, Божа, хай уславяць усе народы Цябе. Зямля дала плод свой: хай дабраславіць нас Бог, Бог наш. Хай дабраславіць нас Бог, і хай збаяцца Яго ўсе межы зямлі.

Псальма 86

Падмурак Ерусаліму на горах сьвятых. Гасподзь любіць браму Сіёна больш за ўсе паселішчы Якава. Славутае абвяшчаецца пра цябе, горадзе Божы! Згадаю тым, хто знае мяне, пра Егіпет і Вавілон; вось Філістымляне, і Тыр зь Эфіопіяю, — скажуць: “такі—а—такі нарадзіўся там”. А пра Сіён казаць будуць: “такі—а—такі і такі—а—такі муж нарадзіўся ў ім, і Сам Усявышні ўмацаваў яго”. Гасподзь у перапісе народу напіша: “такі—а—такі нарадзіўся там”. І ўсе, хто сьпявае і грае, — усе крыніцы мае ў табе.

Псальма 50

Зьлітуйся, Божа, зь мяне ў вялікай ласцы Тваёй, і ў мностве шчадротаў Тваіх загладзь беззаконьні мае! Адмый мяне шматкроць ад беззаконьня майго, і ад грэху майго ачысьці мяне: бо беззаконьне маё я ўсьведамляю, і грэх мой заўсёды перада мною. Табе, Табе аднаму я зграшыў і прад вачыма Тваімі благое ўчыніў: таму справядлівы Ты будзеш у прысудзе Тваім, і чысты ў судзе Тваім. Вось, я ў беззаконьні зачаты, і ў грэху маці мая нарадзіла мяне. Вось, палюбіў Ты праўду ў сэрцы і ўліў у мяне тайную мудрасьць. Акрапі мяне ісопам, і ачышчуся: абмый мяне, і бялей за сьнег адбялюся. Дай мне ўцеху пачуць і радасьць, і ўзрадуюцца косьці, Табою паламаныя. Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і загладзь усе беззаконьні мае. Чыстае сэрца ўмацуй ува мне, Божа, і дух справядлівы аднаві ўва мне. Не адкінь мяне ад аблічча Твайго і Духа Твайго Сьвятога не адбірай у мяне. Вярні мне радасьць збавеньня Твайго, і Духам Уладным мяне падтрымай. Я навучу беззаконцаў дарогам Тваім, і бязбожныя да Цябе навернуцца. Вызваль мяне ад крывавасьці, Божа, Божа ратунку майго; і язык мой уславіць праўду Тваю. Госпадзе! адкрый вусны мае, і вусны мае прагалосяць славу Табе: бо калі б ахвяры Ты пажадаў, я даў бы яе; цэласпаленьне Табе не падабаецца. Ахвяра Богу — дух упакораны; сэрца ўпакоранае і зьміранае Бог ня зьнішчае. Ушчасьліві, Госпадзе, добрай воляй Тваёю Сіён, і хай паўстануць муры Ерусалімскія. Тады ўпадабаеш Ты ахвяру праўды, прынашэньні і цэласпаленьні; тады пакладуць на алтар Твой цялят.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і ўвесь час, і на вякі вякоў. Амін.
Алілуя, алілуя, алілуя, слава Табе, Божа. (3)
Госпадзі, памілуй. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Тропарь, тон 4

Некалі уносілася ў перапіс са старцам Іосіфам, / як народжаная ад насеньня Давыдава, у Віфляеме Марыя, / што носіць ва улоньні Зачатага без насеньня. / Надышоў час нарадзіць, / і не было нідзе месцы, для начлегу; / але, як палац прыемны, / пячора Царыцы была паказаная. / Хрыстос нараджаецца, каб у нас аднавіць / раней згубленую Сваю выяву.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Багародзіца, Ты — Лаза праўдзівая, / узрасьціўшая нам жыцьця Плод; / Цябе умольваем: малі, Уладарка / зь Апосталамі і усімі сьвятымі / аб памілаваньні душаў нашых.

Вершыры трэцяй гадзіны, тон 6

Гэта — Бог наш, / не зраўняецца зь Ім ніхто іншы, / народжаны ад Дзевы і жыўшы зь людзьмі; / Сын Адзінародны бачыцца ляжачым / у бедных ясьлях падобна сьмяротным, / і пялёнкамі абгортваецца Славы Гасподзь; / і вешчуноў зорка накіроўвае да глыбокай пашаны Яму; / і мы сьпяваем: / “Тройца Сьвятая, выратуй душы нашы”. (двойчы)

Тон 8

Верш: Бог ад Тэмана ідзе і Сьвяты — ад гары Фаран.
Аб 3:
Перш нараджэньня Твайго, Гасподзь, / нярэчывыя ваяры дзівіліся, / з трапятаньнем сузіраючы таямніцу; / бо Ты прыпадобніцца нованароджанаму Немаўлю пажадаў, / нябёсы упрыгожыўшы зоркамі; / і ў ясьлях бязмоўных жывёлін ляжыш / Ты, трымаючы ў руцэ усе канцы зямлі. / Сапраўды, праз такі Твой задум / стала вядома міласэрнасьць Твая, Хрысьце. / Вялікая міласэрнасьць Твая, слава Табе!
Верш: Госпадзе, пачуў я слых Твой і спалохаўся. Госпадзе! учыні дзею Тваю сярод гадоў, сярод гадоў яві яе.
Аб 3:2а
Перш нараджэньня Твайго, Гасподзь, / нярэчывыя ваяры дзівіліся, / з трапятаньнем сузіраючы таямніцу; / бо Ты прыпадобніцца нованароджанаму Немаўлю пажадаў, / нябёсы упрыгожыўшы зоркамі; / і ў ясьлях бязмоўных жывёлін ляжыш / Ты, трымаючы ў руцэ усе канцы зямлі. / Сапраўды, праз такі Твой задум / стала вядома міласэрнасьць Твая, Хрысьце. / Вялікая міласэрнасьць Твая, слава Табе!
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Тон 3
 “Іосіф, скажы нам: / як Дзеву, Якую узяў ты зь Сьвяцілішча, / цяжарнай прыводзіш у Віфлеем?” / “Я,” — гаворыць ён, — “прарокаў дасьледаваў / і, адкрыцьцё атрымаўшы праз Анёла, пераканаўся, / што Бога народзіць Марыя незвычайна; / Яму на глыбокую пашану вешчуны зь Усходу прыбудуць, / з падарункамі каштоўнымі служэньне зьдзяйсьняючы”. / Увасобіўшыся дзеля нас, Гасподзь, / слава Табе!
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
“Іосіф, скажы нам: / як Дзеву, Якую узяў ты зь Сьвяцілішча, / цяжарнай прыводзіш у Віфлеем?” / “Я,” — гаворыць ён, — “прарокаў дасьледаваў / і, адкрыцьцё атрымаўшы праз Анёла, пераканаўся, / што Бога народзіць Марыя незвычайна; / Яму на глыбокую пашану вешчуны зь Усходу прыбудуць, / з падарункамі каштоўнымі служэньне зьдзяйсьняючы”. / Увасобіўшыся дзеля нас, Гасподзь, / слава Табе!

Пракімен, тон 4

Бо дзіця нарадзілася нам; Сын дадзены нам.
Верш: Уладарства на плячах у Яго.
Іс 9:
Прароцтва Варуха чытаньня
Гэты ёсьць Бог наш, і ніхто іншы не параўнаецца зь Ім. Ён знайшоў усе шляхі прамудрасьці і падараваў яе рабу Свайму Якаву і умілаванаму Свайму Ізраілю. Пасьля таго Ён зьявіўся на зямлі і зьвяртаўся паміж людзьмі. Вось кніга запаведзяў Божых і закон, які існуе заўсёды. Усе, трымаючыеся яе, будуць жыць, а пакідаючыя яе памруць. Зьвярніся, Якаў, і вазьмі яе, хадзі пры зьзяньні сьвятла яе.Не аддавай іншаму славы тваёй, і карыснага для цябе — чужому народу. Шчасьлівыя мы, Ізраіль, што мы ведаем, што добрапажадана Богу.
Вар 3:36 – 38; 4:1 – 4
Да Галятаў пасланьня сьвятога Апостала Паўла, пачатк 208а
Эвангельля ад Лукаша, пачатк 5.
Дабраславёны Бог кожны дзень, Бог ускладае на нас цяжар, але Ён і ратуе нас. Бог нам — Бог на ратаваньне
Пс 67:20, 21а
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усясьвятая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзе, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзе, памілуй. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Твае, прыдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзёнага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё ёсьць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.

Кандак, тон 3

Дзева ў гэты дзень ідзе, каб Адвечнае Слова / нарадзіць у пячоры невымоўна. / Радуйся, сусьвет, аб тым пачуўшы, / услаў са Анёламі і пастухамі / нас дзеля пажадаўшага зьявіцца / — Дзіцё немаўля, Адвечнага Бога.
Госпадзі, памілуй. (40)
Ва усякі час і ва усялякую гадзіну прымаючы глыбокую пашану і услаўленьне на нябёсах і на зямлі Хрысьце Божа, шматцярплячы, шматміласьцявы, усяміласэрны, любячы справядлівых і міласэрны да грэшных, усіх заклікаючы да выратаваньня абяцаньнем будучых дабротаў! Сам, Гасподзь, прымі ў гадзіну гэтую і нашы малітвы і накіруй жыцьцё наша да запаведзяў Тваіх,: душы нашы асьвяці, целы ачысьці, думкі спраў, розум ачысьці і пазбаў нас ад усякай скрухі, бед і пакуты. Абгарадзі нас сьвятымі Тваімі Анёламі, каб апалчэньнем іх захоўваемыя і скіраваныя дасягнулі мы яднаньня ў веры і разуменьня непрыступнай Тваёй славы, бо Ты дабраслаўлёны ва усе стагодзьдзі. Амін.
Госпадзі, памілуй. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Больш годуную пашаны за Хэрувімаў / і без параўнаньня больш слаўную за Сэрафімаў, / што, захаваўшы дзявоцтва, нарадзіла Бога—Слова, / існую Богародзіцу – Цябе мы ўзьвялічваем.
Імём Госпада дабраславі, ойча.
Сьвятар: Божа, зьлітуйся над намі і дабраславі нас; выяві нам сьвятло твару Твайго і памілуй нас.
Чытальнік: Амін.

Малітва сьвятога Мардарыя

Уладар Божа, Ойча Усётрымаючы, Гасподзь, Сын Адзінародны Ісусе Хрысьце і Дух Сьвятой! Адзіная Боскасьць, адзіная Сіла, памілуй мяне грэшнага, і Табе вядомымі шляхамі выратуй мяне, нявартага слугу Твайго, бо Ты дабраслаўлёны ёсьць на вякі вякоў. Амін.

ШОСТАЯ ГАДЗІНА

Прыйдзеце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзеце, паклонімся й прыпадзем да Хрыста, Уладара, нашага Бога.
Прыйдзеце, паклонімся й прыпадзем да самога Хрыста, Уладара й Бога нашага.

Псальма 71

Божа! даруй цару Твой суд і сыну цара Тваю праўду, няхай судзіць людзей Тваіх справядліва і ўбогіх Тваіх на судзе; няхай прынясуць горы мір людзям і пагоркі праўду; няхай судзіць убогіх народу, няхай выратуе сыноў убогага, і суйме прыгнятальніка, — і будуць баяцца Цябе, пакуль будуць сонца і месяц, у роды родаў. Ён сыдзе, як дождж на скошаны луг, як кроплі, што арашаюць зямлю; У дні ягоныя праведнік будзе цьвісьці, і будзе вялікі спакой, пакуль ня спыніцца месяц: ён будзе ўладарыць ад мора да мора і ад ракі Еўфрат да краёў зямлі; упадуць перад ім жыхары пустыняў, і ворагі ягоныя будуць лізаць пыл; цары Тарсіса і выспаў даніну яму паднясуць; цары Аравіі і Савы дары паднясуць; і паклоняцца яму ўсе цары; усе народы служыцьмуць яму; бо вызваліць ён убогага, што галосіць, і прыгнечанага, што дапамогі ня мае, умілажаліцца з гаротніка ўбогага, і душы гаротнікаў уратуе; ад хітрыны і гвалту вызваліць душы іхнія, і каштоўнаю будзе кроў перад вачыма ягонымі; і будзе жыць, і будуць даваць яму золата Аравіі, і будуць маліцца за яго няспынна, кожнага дня дабраслаўляць яго; на зямлі будзе шчодрае збожжа, наверсе гор; і плады ягоныя захвалююцца, быццам лес на Ліване, і ў гарадах размножацца людзі, як трава на зямлі; будзе імя ягонае дабраславёнае навечна; пакуль сонца жыве, будзе перадавацца імя ягонае; і дабраславяцца ў ім усе плямёны зямныя, усе народы будуць злагоджваць яго. Дабраславёны Гасподзь Бог, Бог Ізраілеў, адзіны, Хто творыць цуды, і дабраславёнае імя славы Ягонае навечна, і напоўніцца славаю Яго ўся зямля. Амін і амін. Скончыліся малітвы Давіда, сына Ясэевага.

Псальма 131

Спамяні, Госпадзе, Давіда, і ўсе ягоныя пакуты: як ён прысягаў Госпаду, даваў зарок Моцнаму Якава; “не ўвайду ў палатку дома майго, ня ўзыду на ложак мой; ня дам сну вачам маім і павекам маім дрымоты, пакуль не знайду месца Госпаду, жытлішча Моцнаму Якава”. Вось, мы чулі пра яго ў Эфраце, знайшлі яго на палях Ярыма. Пойдзем да жытлішча Ягонага, паклонімся падножжу ног Ягоных. Стань, Госпадзе, на месца пакою Твайго, Ты і каўчэг магутнасьці Тваёй. Сьвятары Твае апранаюцца ў праўду, і сьвятыя Твае ўзрадуюцца. Дзеля Давіда, раба Твайго, не адвярні аблічча памазанца Твайго. Прысягаў Гасподзь Давіду ў ісьціне, і не зрачэцца яе; “ад плоду ўлоньня твайго пасаджу на троне тваім. Калі сыны твае будуць шанаваць запавет Мой і Мае сьведчаньні, якім Я іх навучу: дык і іхнія сыны вечна сядзецьмуць на троне тваім”. Бо выбраў Гасподзь Сіён; пажадаў яго жытлом Сабе. “Гэта — спакой Мой навечна; тут пасялюся, бо Я пажадаў яго. Ежу ягоную дабраслаўляючы дабраслаўлю, убогіх ягоных накармлю хлебам; сьвятароў ягоных апрану ў выратаваньне, і сьвятыя ягоныя радасьцю ўзрадуюцца. Там згадую рог Давіду, пастаўлю сьветач памазанцу Майму. Ворагаў ягоных апрану ў сорам; а на ім будзе зьзяць вянок ягоны”.

Псальма  90

Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені ‹семагутнага, кажа Госпаду: прыстанішча мне і Заступніку мой, Божа мой, на Цябе спадзяюся! Ён цябе вызваліць зь сетак лаўца, ад пагібельнай пошасьці; пер'ем Сваім Ён цябе ўзасьціць, і пад крыльлем ягоным убясьпечышся; шчыт і аслона — ісьціна Ягоная.  Не збаішся страху начнога, ні стралы, што ўдзень пралятае, ні пошасьці, што ў цемры ходзіць, ані пошасьці, што нішчыць апоўдні. Упадзе тысяча побач з табою, і дзесяць тысяч праваруч ад цябе; але да цябе не наблізіцца: толькі глядзецьмеш вачыма тваімі і ўбачыш помсту бязбожнікам. Бо сказаў Ты: Гасподзь — надзея мая; Усявышняга выбраў ты прыстанішчам тваім; ліха цябе не спаткае, і пошасьць жытла твайго не зачэпіць; бо анёлам Сваім наказвае пра цябе — ахоўваць цябе на ўсіх дарогах тваіх, і на руках цябе панясуць, каб не спатыкнуўся ты аб камень нагою тваёю; на асьпіда і васіліска наступіш і патопчаш ільва і дракона. “За тое, што ён палюбіў Мяне, уратую яго; абараню яго, бо ён спазнаў імя Маё. Пакліча Мяне і пачую яго: зь ім Я ў жалобе, вызвалю яго, і праслаўлю яго; даўжынёю дзён напоўню яго, і пакажу яму выратаваньне Маё”.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Алілуя, алілуя, алілуя, слава Табе, Божа. (3)
Госпадзі, памілуй. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Трапар, тон 4

Некалі уносілася ў перапіс са старцам Іосіфам, / як народжаная ад насеньня Давыдава, у Віфляеме Марыя, / што носіць ва улоньні Зачатага без насеньня. / Надышоў час нарадзіць, / і не было нідзе месцы, для начлегу; / але, як палац прыемны, / пячора Царыцы была паказаная. / Хрыстос нараджаецца, каб у нас аднавіць / раней згубленую Сваю выяву.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Няма ў нас адвагі з—за мноства грахоў нашых, / але Ты умалі ад Цябе Народжанага, Багародзіца Дзева! / Бо сілу шматлікую мае маленьня Маці да добразычлівага Уладара. / Не пагрэбуй малітвамі грэшных, Усячыстая, / бо міласьцівы і мае сілу ратаваць / Той, Хто прыняў за нас пакуту.

Вершыры шостай гадзіны, тон 1

Прыйдзіце, праваслаўныя, Богам натхнёныя, узвысімся / і убачым ясна ў Віфляеме / Боскае сыходжаньне да нас зь вышыні; / і, розумам ачысьціўшыся, / прынясем у жыцьці дабрачыннасьці замест духмянага сусьвету, / зь вераю загадзя рыхтуючы ад душэўных скарбаў / наступ калядных урачыстасьцяў, апяваючы: / “Слава ў Вышнях Богу ў Тройцы, / праз Якога сярод людзей дабраваленьня зьявілася / для адкупленьня Адама ад першароднага праклёну, / бо Ён – Чалавекалюбца”. (двойчы)
Верш: Бог ад Тэмана ідзе і Сьвяты — ад гары Фаран.
Аб 3:
Слухай, неба, і услухвайся, зямля, / ды патрасуцца яе падмуркі, / ды ахопіць трапятаньне апраметную: / бо Бог і Творца увайшоў у утвараемае цела, / і Стварыўшы рукой усё тварэньня / як твор улоньня бачым. / О, глыбіня багацьця, і прамудрасьці, і бачаньня Боскага! / Як неспасьціжныя суды Яго / і нявядомы шляхі Яго!
Верш: Госпадзе, пачуў я слых Твой і спалохаўся. Госпадзе! учыні дзею Тваю сярод гадоў, сярод гадоў выяві яе.
Аб 3:2а
Слухай, неба, і пачуй, зямля, / ды патрасуцца яе падмуркі, / ды ахопіць трапятаньне апраметную: / бо Бог і Творца увайшоў у ствараемае цела, / і Стварыўшы рукой усё тварэньня / як твор улоньня бачым. / О, глыбіня багацьця, і прамудрасьці, і бачаньня Боскага! / Як неспасьціжныя суды Яго / і невядомы шляхі Яго!
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Тон 5
Прыйдзіце, хрыстаносьбітныя людзі, убачым цуд, / усякую думку зьдзіўляючы і палонячы, / і, усянабожна пакланяючыся, зь вераю будзем апяваць. / У гэты дзень да Віфлеему Дзева, нясучы ва улоньні / прыходзіць, каб нарадзіць Госпада, / а хоры Анёлаў сьпяшаюцца наперадзе. / І, бачачы гэта, заклікаў Іосіф абручнік: / “Што за незвычайная таямніца ў Табе, Дзева, зьдзяйсьняецца? / І як Ты зьбіраешся нарадзіць, / не адчуўшая ярма Цяліца?”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Прыйдзіце, хрыстаносьбітныя людзі, убачым цуд, / усякую думку зьдзіўляючы і палонячы, / і, усянабожна пакланяючыся, зь вераю будзем апяваць. / У гэты дзень да Віфлеему Дзева, нясучы ва улоньні / прыходзіць, каб нарадзіць Госпада, / а хоры Анёлаў сьпяшаюцца наперадзе. / І, бачачы гэта, заклікаў Іосіф абручнік: / “Што за незвычайная таямніца ў Табе, Дзева, зьдзяйсьняецца? / І як Ты зьбіраешся нарадзіць, / не адчуўшая ярма Цяліца?”

Пракімен, тон 4

З улоньня дзяньніцы падобнае да расы Тваё нараджэньне, / – прысягаўся Гасподзь і не раскаецца.
Верш: Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне.
Пс 109:, 1
Прароцтваў Ісаі чытаньня
І Гасподзь гаварыў далей да Ахаза, і сказаў: . прасі сабе азнакі ў Госпада Бога твайго: прасі альбо ў глыбіні, альбо на вышыні. І сказаў Ахаз: ня буду прасіць і ня буду спакушаць Госпада. Тады сказаў Ісая: слухайце ж, доме Давідаў! няўжо мала вам абцяжваць людзей, што вы хочаце абцяжваць і Бога майго? Дык вось Сам Гасподзь дасьць вам азнаку: вось, Дзева ва ўлоньні зачне і народзіць Сына, і дадуць імя Яму: Эмануіл. Ён будзе карміцца малаком і мёдам, пакуль ня будзе ўмець адкідаць благое і выбіраць добрае. Бо, перш чым гэтае дзіця ўмецьме адкідаць благое і выбіраць добрае, зямля тая, якое ты баішся, будзе пакінута абодвума царамі яе.
І сказаў мне Гасподзь: вазьмі сабе вялікі сувой і накрэсьлі на ім чалавечымі пісьмёнамі: магер—шэлал—хаш—баз. І я ўзяў сабе верных сьведкаў: Урыю сьвятара і Захарыю, сына Варахіінавага, і наблізіўся я да прарочыцы, і яна зачала і нарадзіла сына. І сказаў мне Гасподзь: назаві яго імем: магер—шэлал—хаш—баз; бо перш, чым дзіця навучыцца вымаўляць: «бацька мой», «маці мая», багацьці Дамаска і здабычы Самарыйскія панясуць перад царом Асірыйскім. І пойдзе па Юдэі, і затопіць яе, і высока падымецца — дастане да шыі; і размах крылаў яе будзе на ўсю шырыню зямлі Тваёй, Эмануіле! Варагуйце, народы, але дрыжэце, і слухайце, усе далёкія землі! Узбройвайцеся, але дрыжэце; узбройвайцеся, але дрыжэце! Намышляйце намыслы, але яны задарэмняцца; кажэце слова, але яно ня спраўдзіцца: бо зь намі Бог!
Іс 7:10 – 16; 8:1 – 4, 8 – 10
Да Жыдоў пасланьня сьвятога Апостала Паўла, пач. 304.
Эвангельля ад Мацьвея, пачатак 3.
Хай неўзабаве запабегнуць нас шчадроты Твае; бо мы зусім аслаблі.
Памажы нам, Божа, Збаўца наш, дзеля славы імя Твайго; вызвалі нас, і даруй нам грахі нашы дзеля імя Твайго.
Пс 78:8б, 9
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усясьвятая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзе, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзе, памілуй. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Твае, прыдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзёнага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё ёсьць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.

Кандак, тон 3

Дзева ў гэты дзень ідзе, каб Адвечнага Слова / нарадзіць у пячоры нявымоўна. / Радуйся, сусьвет, аб тым пачуўшы, / услаў са Анёламі і пастухамі / нас дзеля пажадаўшага зьявіцца / — Дзіцё немаўля, Адвечнага Бога.
Госпадзі, памілуй. (40)
Ва усякі час і ва усялякую гадзіну прымаючы глыбокую пашану і услаўленьне на нябёсах і на зямлі Хрысьце Божа, шматцярплячы, шматміласьцявы, усяміласэрны, любячы справядлівых і міласэрны да грэшных, усіх заклікаючы да выратаваньня абяцаньнем будучых дабротаў! Сам, Гасподзь, прымі ў гадзіну гэтую і нашы малітвы і накіруй жыцьцё наша да запаведзяў Тваіх,: душы нашыя асьвяці, целы ачысьці, думкі спраў, розум ачысьці і пазбаў нас ад усякай скрухі, бед і пакуты. Абгарадзі нас сьвятымі Тваімі Анёламі, каб апалчэньнем іх захаваныя і скіраваныя дасягнулі мы яднаньня ў веры і разуменьня непрыступнай Тваёй славы, бо Ты дабраслаўлёны ва усе стагодзьдзя. Амін.
Госпадзі, памілуй. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Больш годуную пашаны за Херувімаў / і без параўнаньня больш слаўную за Серафімаў, / што, захаваўшы дзявоцтва, нарадзіла Бога—Слова, / існую Багародзіцу – Цябе мы ўзьвялічваем.
Імям Госпада дабраславі, ойча.
Сьвятар: Божа, зьлітуйся над намі і дабраславі нас; выяві нам сьвятло твару Твайго і памілуй нас.
Чытальнік: Амін.

Малітва сьвятога Васіля Вялікага

Божа і Гасподзь Сілаў і усяго тварэньня Стваральнік, па міласэрнасьці бяспрыкладнай літасьці Тваёй Адзінароднага Сына Твайго, Госпада нашага Ісуса Хрыста паслаўшы для выратаваньня роду нашага і сьвятым Яго Крыжам рукапісаньня грахоў нашых разарваўшы і ім жа перамогу зваяваўшы над начальствамі і уладарамі цемры! Сам, чалавекалюбца Уладар, прымі гэтыя ўдзячныя і малебныя прашэньні і ад нас, грэшных, і пазбаў нас ад усякага згубнага і змрочнага граху і ад усіх, што жадаюць прычыніць нам зло бачных і нябачных ворагаў. Прыцвіч страхам прад Табою цела нашы і не дай ухіліцца сэрцам нашым да слоў або намерам заганным, але любоўю да Цябе абудзі душы нашы, каб мы, да Цябе заўсёды імкнуўшыся і сыходзячымі ад Цябе сьвятлом скіраваныя, сузіраючы Цябе, непрыступнае і вечнае Сьвятло, няспыннае усхваленьня і падзяку Табе уздымалі, адвечнаму Айцу зь Адзінародным Тваім Сынам і усясьвятым, і добрым, і жыватворчым Тваім Духам цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

ДЗЕВЯТАЯ ГАДЗІНА

Прыйдзеце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзеце, паклонімся й прыпадзем да Хрыста, Уладара, нашага Бога.
Прыйдзеце, паклонімся й прыпадзем да самога Хрыста, Уладара й Бога нашага.

Псальма  109

Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх. Жазло сілы Тваёй пашле Гасподзь зь Сіёна: валадары сярод ворагаў Тваіх. У дзень моцы Тваёй народ Твой гатовы ў аздобах сьвятыні; зь улоньня дзяньніцы падобнае да расы Тваё нараджэньне. Прысягаўся Гасподзь і не раскаецца: Ты Сьвятар навекі паводле абраду Мэлхісэдэкавага. Гасподзь праваруч Цябе. Ён у дзень гневу Свайго пакарае цароў; учыніць суд над народамі, напоўніць зямлю трупамі, раструшчыць галаву ў зямлі шырокай. З патока на дарозе будзе піць, і таму падыме галаву.

Псальма  110

Слаўлю Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім. на радзе праведных і на сходні. Вялікія дзеі Гасподнія, вабныя ўсім, хто іх любіць. Дзея Ягоная — слава і хараство, і праўда Ягоная застаецца навечна. Незабыўнымі зрабіў Ён цуды Свае; літасьцівы і шчодры Гасподзь. Ежу дае тым, хто баіцца Яго; вечна памятае Свой запавет. Сілу дзеяў Сваіх паказаў Ён народу Свайму, каб даць яму спадчыну язычнікаў. Дзеі рук Ягоных праўда і суд; усе Яго запаведзі правільныя, цьвёрдыя на вякі вечныя, заснаваныя на праўдзе і слушнасьці. Збавеньне паслаў Ён народу Свайму; наказаў навечна Свой запавет. Сьвятое і страшнае імя Ягонае! Пачатак мудрасьці страх Гасподні: розум правільны ва ўсіх, хто выконвае запаведзі Ягоныя. Хвала Яму няхай будзе вечная.

Псальма  85

Нахілі, Госпадзе вуха Тваё, і пачуй мяне; бо я бедны і ўбогі. Ахавай душу маю, бо я богабаязны; уратуй, Божа мой, раба Твайго, які на Цябе спадзяецца. Зьлітуйся зь мяне, Госпадзе, бо Цябе я клічу кожнага дня. Разьвесялі душу раба Твайго, бо да Цябе, Госпадзе, узношу душу сваю, бо Ты, Госпадзе, добры і міласэрны і мілажальны да ўсіх, хто кліча Цябе. Пачуй, Госпадзе, малітву маю, і прыслухайся да голасу маленьня майго.  У дзень смутку майго я клічу Цябе, бо Ты пачуеш мяне. Няма, Госпадзе, паміж багамі такога, як Ты, і дзеяў няма, як Твае. Усе народы, Табою створаныя, прыйдуць і схіляцца прад Табою, Госпадзе, і праславяць імя Тваё,  бо Ты вялікі, творыш дзівосы, — Ты, Божа, адзіны Ты. Настаў мяне, Госпадзе, на дарогу Тваю, і хадзіцьму ў праўдзе Тваёй; умацуй сэрца маё ў страху імя Твайго Буду славіць Цябе, Госпадзе, Божа мой, усім сэрцам маім і славіць імя Тваё вечна, бо вялікая ласка Твая да мяне; Ты выбавіў душу маю ад пекла апраметнага. Божа! на мяне гардуны паўсталі, і хэўра мяцежнікаў шукае душы маёй; і перад сабою ня ставяць Цябе. Але Ты, Госпадзе, Божа шчодры і сэрцам шчыры, доўгацярплівы і шматлітасьцівы і справядлівы, паглядзі на мяне і ўмілажалься зь мяне; дай моц Тваю рабу Твайму, і ўратуй сына рабы Тваёй; учыні на мне азнаку на добрае, хай бачаць мяне ненавісьнікі мае і пасаромяцца, бо Ты, Госпадзе, дапамог мне і суцешыў мяне.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Алілуя, алілуя, алілуя, слава Табе, Божа. (3)
Госпадзі, памілуй. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Тропарь, тон 4

Некалі уносілася ў перапіс са старцам Іосіфам, / як народжаная ад насеньня Давыдава, у Віфлееме Марыя, / што носіць ва улоньні Зачатага без насеньня. / Надышоў час нарадзіць, / і не было нідзе месцы, для начлегу; / але, як палац прыемны, / пячора Царыцы была паказаная. / Хрыстос нараджаецца, каб у нас аднавіць / раней згубленую Сваю выяву.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Дзеля нас народжаны ад Дзевы і расьпяцьце прыняўшы, / зваяваўшы сьмерцю сьмерць і выявіўшы уваскрэсеньне як Бог, / не пагрэбуй, Добры, створаных рукой Тваёю; / пакажы чалавекалюбства Тваё, Міласьцівы, / прымі нарадзіўшую Цябе Багародзіцу, молячую за нас, / і выратуй, Выратавальнік наш, людзей роспаччу паланёных.

Вершыры дзевятай гадзіны, тон 7

Дзівіўся Ірад, / бачачы вешчуноў набожнасьць, / але, гневам перамагаем, / дакладна часы мінулыя разьлічваў; / маці дзяцей пазбаўляліся, / і малыя узростам немаўляты гаротна зжыналіся, / грудзі пятрэлі, / і струмені малака вычэрпваліся, / вялікі быў жах! / Мы жа, верныя, сышоўшыся ў набожнасьці, / паклонімся Хрыстоваму Нараджэньню. (двойчы)
Верш: Бог ад Тэмана ідзе і Сьвяты — ад гары Фаран.
Аб 3:

Тон 2

Калі Іосіф, да Віфлеему накіроўваючыся, скрухай уражаны быў, / Ты, Дзева, заклікала да яго: / “Што ты, бачачы Мяне цяжарнай змрачнееш і бянтэжышся, / зусім не разумеючы адбываючагася ва Мне страшнай таямніцы? / Адкладзі, нарэшце усякі страх, спасьцігаючы незвычайнае: / бо цяпер Бог ва улоньні Маім на зямлю сходзіць па міласэрнасьці і прымае цела / Той, Каму, нараджаецца бачна, як Сам Ён пажадаў, / ты і паклонішся, радасьці напоўніўшыся, як Стваральніку твайму, / Якога Анёлы апяюць бесьперастанку / і славяць зь Айцом і Духам Сьвятым!”
Верш: Госпадзе, пачуў я слых Твой і спалохаўся. Госпадзе! учыні дзею Тваю сярод гадоў, сярод гадоў яві яе.
Калі Іосіф, да Віфлеему накіроўваючыся, скрухай уражаны быў, / Ты, Дзева, заклікала да яго: / “Што ты, бачачы Мяне цяжарнай змрачнееш і бянтэжышся, / зусім не разумеючы адбываючагася ва Мне страшнай таямніцы? / Адкладзі, нарэшце усякі страх, спасьцігаючы незвычайнае: / бо цяпер Бог ва улоньні Маім на зямлю сходзіць па міласэрнасьці і прымае цела / Той, Каму, нараджаецца бачна, як Сам Ён пажадаў, / ты і паклонішся, радасьці напоўніўшыся, як Стваральніку твайму, / Якога Анёлы апяюць бесьперастанку / і славяць зь Айцом і Духам Сьвятым!”
Вершыра, тон 6[ii]
У гэты дзень нараджаецца ад Дзевы / у руцэ трымаючы усё тварэньне; / рызьзём, як сьмяротны, спавіваецца / неадчувальны па існасьці; / Бог у ясьлях кладзецца, / замацаваўшы словам нябёсы ў пачатку; / малаком ад грудзей сілкуецца / у пустэльні дажджом падаўшы народу манну; / вешчуноў заклікае Жаніх Цэрквы; / прымае іх дарункі Сын Дзевы. / Пакланяемся Нараджэньню Твайму, Хрысьце; / пакланяемся Нараджэньню Твайму, Хрысьце; / пакланяемся Нараджэньню Твайму, Хрысьце: / пакажы нам і Боскае Тваё Багаяўленьне! (тры паклоны)
Шматгодзьдзя[iii]
Сьвятар: Найсьвяцейшым патрыярхам праваслаўным: Канстанцінопальскаму, Александрыйскаму, Анціахійскаму, Ерусалімскаму, Грузінскаму, Сэрбскаму, Румынскаму, Балгарскаму, і усіх іншых аўтакефальных цэркваў першагіерархам, шматлікая гады.
Уладыцы нашаму Прысьвятому (імя), япіскапу (назва катэдры) з богазахаванай яго пастваю шматлікая гады.
Прывялебным мітрапалітам, архіяпіскапам і япіскапам, настаяцелю гэтага сьвятога храму, і ўсяму сьвятарскаму кліру шматлікія гады
Хрысьціянскай набожнасьці змагарам і абаронцам Хрыстовай Царквы і усім праваслаўным хрысьціянам падай, Гасподзь, цішыню і дастатак, і багацьце пладоў зямных, і шматлікая гады.
Хрысьціянскай набожнасьці вернікам і абаронцам Хрыстовай Царквы і ўсім праваслаўным хрысьціянам падай, Гасподзь, мір і дабрабыт, і шматлікасьць пладоў зямных, і шматлікія гады.
У манастырах: Збаў, Хрыстос Бог, вялебнага айца нашага ігумена (альбо архімандрыта, — імя), з братамі ў Хрысьце, і сьвяты манастыр гэты ў міры захавай, і храм гэты сьвяты ўмацуй на вякі вякоў. Амін.
Хор: Збаў, Хрыстос Бог. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Вершыра, тон 6:
У гэты дзень нараджаецца ад Дзевы / у руцэ трымаючы усё тварэньне; / рызьзём, як сьмяротны, спавіваецца / неадчувальны па існасьці; / Бог у ясьлях кладзецца, / замацаваўшы словам нябёсы ў пачатку; / малаком ад грудзей сілкуецца / у пустэльні дажджом падаўшы народу манну; / вешчуноў заклікае Жаніх Цэрквы; / прымае іх дарункі Сын Дзевы. / Пакланяемся Нараджэньню Твайму, Хрысьце; / пакланяемся Нараджэньню Твайму, Хрысьце; / пакланяемся Нараджэньню Твайму, Хрысьце: / пакажы нам і Боскае Тваё Багаяўленьне! (тры паклоны)
Адбываецца каджэньня ўсяго храму.

Пракімен, тон 4

А пра Сіён казаць будуць: / такі—а—такі і такі—а—такі муж нарадзіўся ў ім.
Верш: Падмурак ягоны на горах сьвятых.
Пс 86:5а, 2а
Прароцтваў Ісаі чытаньня
Бо дзіця нарадзілася нам; Сын дадзены нам; уладарства на плячах у Яго, і дадуць імя Яму: Дзівосны, Дарадца, Бог Моцны, Бацька Вечнасьці, Князь Міру. Памнажэньню ўладарства Яго і міру няма краю на пасадзе Давідавым і ў царстве ў Яго, каб Яму сьцьвярдзець яго і ўмацаваць яго правасудзьдзем і праўдаю ад сёньня і давеку. Рупнасьць Госпада Саваофа зробіць гэта.
Іс 9:6 – 7
Да Жыдоў пасланьня сьвятога Апостала Паўла, пачатак 306.
Эвангельля ад Мацьвея, пачатк 4.
Не здрадзь нас да канца дзеля імя Твайго, і не разбуры запавету Твайго.
Не аднімі ад нас міласьці Тваёй дзеля Аўраама, умілаванага Табою, дзеля Язэпа, раба Твайго, і Ізраіля, сьвятога Твайго.
Дан 3:34,35
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усясьвятая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзе, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзе, памілуй. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Твае, прыдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзёнага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё ёсьць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.

Кандак, тон 3

Дзева ў гэты дзень ідзе, каб Адвечнае Слова / нарадзіць у пячоры нявымоўна. / Радуйся, сусьвет, аб тым пачуўшы, / услаў са Анёламі і пастухамі / нас дзеля пажадаўшага зьявіцца / — Дзіцё немаўля, Адвечнага Бога.
Госпадзі, памілуй. (40)
Ва усякі час і ва усялякую гадзіну прымаючы глыбокую пашану і услаўленьне на нябёсах і на зямлі Хрысьце Божа, шматцярплячы, шматміласьцявы, усяміласэрны, любячы справядлівых і міласэрны да грэшных, усіх заклікаючы да выратаваньня абяцаньнем будучых дабротаў! Сам, Гасподзь, прымі ў гадзіну гэтую і нашы малітвы і накіруй жыцьцё наша да запаведзяў Тваіх,: душы нашы асьвяці, целы ачысьці, думкі спраў, розум ачысьці і пазбаў нас ад усякай скрухі, бед і пакуты. Абгарадзі нас сьвятымі Тваімі Анёламі, каб апалчэньнем іх захоўваемыя і скіраваныя дасягнулі мы яднаньня ў веры і разуменьня непрыступнай Тваёй славы, бо Ты дабраслаўлёны ва усе стагодзьдзя. Амін.
Госпадзі, памілуй. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Імям Госпада дабраславі, ойча.
Сьвятар: Божа, зьлітуйся над намі і дабраславі нас; выяві нам сьвятло твару Твайго і памілуй нас.
Чытальнік: Амін.

Малітва сьвятога Васіля Вялікага

Уладар Гасподзь, Ісусе Хрысьце, Божа наш, шматцярплячы да нашых грахоў і нават да цяперашняй гадзіны давёўшы нас, калі Ты, вісячы на жыватворчым Дрэве разважліваму разбойніку адкрыў шлях да уваходу ў рай і сьмерцю зьнішчыў сьмерць. Будзь міласьцівы да нас, грэшным і нявартым слугам Тваім, бо мы зграшылі і зьдзейсьнілі беззаконьне і не годныя падняць вочы нашы і паглядзець на вышыню нябесную, бо мы пакінулі шлях праўды Тваёй і сталі хадзіць па жаданьням сэрцаў нашых. Але умольваем Тваю бязьмерную дабрыню: пашкадуй нас, Гасподзь, па мностве міласьці Тваёй і выратуй нас дзеля імя Твайго сьвятога, бо высіліліся ў мітусьні дні нашы. Збаў нас з рук ворага, і прабач нам грахі нашы, і забі нашы цялесныя думкі, каб склаўшы зь сябе трухлявага чалавека, мы апрануліся у новага і сталі жыць дзеля Цябе, нашага Уладара і Дабрадзея. І так, прытрымліваючыся Тваім наказам, дасягнулі месца вечнага супакою, дзе усіх весялячыхся жыльлё. Бо Ты — сапраўды праўдзівае вясельля і радасьць любячы Цябе, Хрысьце Божа наш, і Табе славу аддаём з адвечным Тваім Айцом і усясьвятым, і добрым, і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

ВЫЯЎЛЕНЧЫЯ

Псальма 102

Дабраславі, душа мая, Госпада, і ўсё нутро маё — сьвятое імя Ягонае. Дабраславі, душа мая, Госпада, і не забывай усіх добрых дзеяў Ягоных. Ён даруе ўсе беззаконьні твае; ацаляе ўсе немачы твае; ад магілы жыцьцё тваё вызваляе, вянчае цябе міласьцю і шчадротамі; насычае дабротамі жаданьні твае: абнаўляецца, як арол, юнацтва тваё. Гасподзь творыць праўду і суд усім пакрыўджаным. Ён паказаў шляхі Свае Майсею, сынам Ізраілевым — дзеі Свае. Шчодры і міласьцівы Гасподзь, вельмі цярплівы і шчодраміласьцівы: не да канца гневаецца і не навек абураецца. Не паводле злачынстваў нашых стварыў нам, і не паводле грахоў нашых аддаў нам: бо, як высока неба над зямлёю, так вялікая ласка Госпада да тых, хто баіцца Яго; як далёка ўсход ад захаду, так аддаліў Ён ад нас беззаконьні нашыя; як бацька даруе сынам, так даруе Гасподзь тым, хто баіцца Яго. Бо Ён ведае склад наш, памятае, што мы — пыл. Дні чалавечыя — як трава; як польная краска, так ён цьвіце. Пройдзе над ім вецер, і няма яго, і месца ягонае ўжо не пазнае яго. А ласка Гасподняя зьвеку й давеку тым, хто баіцца Яго, і праўда Ягоная на сынах сыноў, якія захоўваюць запавет Ягоны і памятаюць наказы Ягоныя, каб выконваць іх. Гасподзь на нябёсах паставіў Свой трон, і царства Ягонае ўсім валодае. Дабраславеце Госпада, усе анёлы Ягоныя, моцныя сілаю, выканаўцы слова Ягонага. Дабраславеце Госпада, усе войскі Ягоныя, службіты Ягоныя, што выконваюць волю Ягоную. Дабраславеце Госпада, усе дзеі Ягоныя, ва ўсіх месцах валадарства Ягонага. Дабраславі, душа мая, Госпада!
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Псальма 145

Хвалі душа мая Госпада. Буду славіць Госпада, пакуль жыву; пецьму Богу майму, пакуль існую. Не кладзеце надзеяў на князёў, на сына людзкога, у якім ратунку няма. Выходзіць дух ягоны, і ён вяртаецца ў зямлю сваю; у той дзень зьнікаюць усе намеры ягоныя. Шчасны, каму памочнік Бог Якаваў, у каго надзея на Госпада Бога ягонага, Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, Які вечна захоўвае вернасьць, творыць суд пакрыўджаным, дае хлеб галодным. Гасподзь вызваляе вязьняў; Гасподзь размыкае вочы сьляпым, Гасподзь сагнутых выпроствае; Гасподзь любіць праведных. Гасподзь ахоўвае прыхадняў, падтрымлівае сірату і ўдаву; а шлях бязбожных — скрыўляе. Гасподзь будзе валадарыць вечна, Бог твой, Сіёне, з роду ў род. Алілуя.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Адзінародны Сын і Слова Боскае! / Несьмяротны і дабраваліўшы дзеля выратаваньні нашага / увасобіцца ад Сьвятой Богародзіцы і Заўсёды дзевы Марыі, / нязьменна учалавечыўся і укрыжаваны, Хрысьце Божа, / сьмерцю сьмерць зваяваўшы, / Адзін зь Сьвятой Тройцы, / усяслаўны зь Айцом і Сьвятым Духам, збаў нас!
Дабрашчасныя без сьпеву:
Ва Царстве Тваім успомні нас, Гасподзь, калі прыйдзеш ва Уладарстве Тваім.
Дабрашчасныя жабракі духам, бо іх ёсьць Царства Нябеснае.
Дабрашчасныя якія плачуць, бо яны суцешацца.
Дабрашчасныя рахманыя, бо яны атрымліваюць у спадчыну зямлю.
Дабрашчасныя прагнуць праўды, бо яны насыцяцца.
Дабрашчасныя літасьцівыя, бо яны збаўлены будуць.
Дабрашчасныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога пабачаць.
Дабрашчасныя міратворцы, бо яны будуць названы сынамі Боскімі.
Дабрашчасныя гнаныя за праўду, бо іх ёсьць Царства Нябеснае.
Дабрашчасныя вы, калі будуць панасіць вас і гнаць і усяляк несправядліва зласловіць за Мяне.
Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая ваша узнагарода на нябёсах.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Памяні нас, Гасподзь, калі прыйдзеш у Царстве Тваім.
Памяні нас, Уладар, калі прыйдзеш у Царстве Тваім.
Памяні нас, Сьвяты, калі прыйдзеш у Царстве Тваім.
Хор нябесны апявае Цябе і заклікае: “Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты, Гасподзь Савааф, поўныя нябёсы і зямля славаю Тваёй!”
Верш: Прыйдзіце да Яго і адукуецеся, і твары вашы не пасаромяцца.
Хор нябесны апявае Цябе і заклікае: “Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты, Гасподзь Савааф, поўныя нябёсы і зямля славаю Тваёй!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Хор сьвятых Анёлаў і Архангелаў са усімі нябеснымі Сіламі апявае Цябе і заклікае: “Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты, Гасподзь Савааф, поўныя нябёсы і зямля славаю Тваёй!”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Сымбаль веры[iv]

Верую ў адзінага Бога Айца, усеўладарнага, Тварца неба і зямлі, усяго бачнага й нябачнага.
I ў адзінага Госпада Ісуса Хрыста, Сына Божага, адзінароднага, ад Айца роджанага перад усімі вякамі: Сьвятло ад Святла, Бога праўдзівага ад Бога праўдзівага, нястворанага, але народжанага, адзінаіснага зь Айцом, празь Якога ўсё сталася.
Ен дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўленьня зыйшоў зь неба й прыняў цела ад Духа Сьвятога й Дзевы Марыі, і стаўся Чалавекам; быў укрыжаваны за нас пры Понцкім Пілаце, і пакутаваў і быў пахаваны і ўваскрос на трэці дзень, згодна з Пісаньнем; узыйшоў у нябёсы і сядзіць праваруч Айца; і зноў прыйдзе ў славе судзіць жывых і памерлых, і Ягонаму валадарству ня будзе канца.
Верую ў Духа Сьвятога, Госпада жыцьцятворчага, Які ад Айца зыходзіць, Каму нароўні зь Айцом і Сынам пакланеньне й слаўленьне належаць, і Які вяшчаў праз прарокаў.
Верую ў адзіную Сьвятую, Саборную і Апостальскую Царкву.
Вызнаю адзін хрост на збаўленьне ад грахоў.
Чакаю ўваскрасеньня памерлых і жыцьця будучага веку. Амін.
Прыслаб, адпусьці, прабач, Божа, грахі нашы вольныя і міжвольныя, зробленыя справай і словам, сьвядома і па недасьведчанасьці, уначы і днём, у розуме і думках, — усё нам прабач, як Добры і Чалавекалюбца.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Твае, прыйдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзёнага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё ёсьць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Чытальнік: Амін

Кандак, тон 3

Дзева ў гэты дзень ідзе, каб Адвечнае Слова / нарадзіць у пячоры нявымоўна. / Радуйся, сусьвет, аб тым пачуўшы, / услаў са Анёламі і пастухамі / нас дзеля пажадаўшага зьявіцца / — Дзіцё немаўля, Адвечнага Бога.
Госпадзі, памілуй. (40)

І малітва:

Усясьвятая Тройца, адзінасутнае Валадарства, непадзельнае Царства, Падстава усіх дабротаў! Дабравалі жа і аб мне, грэшным: зацьвердзі, асьвяці сэрца маё і адкінь ад мяне усякую брыдоту, адукуй мае думкі, каб мне заўсёды славіць, апяваць, пакланяцца і усклікаць: “Адзін Сьвяты, адзін Гасподзь, Ісус Хрыстос, у славу Бога Айца”. Амін.
Калі Сьв. Літургія служыцца:
Сьвятар: Мудрасьць.
Хор: Годна ёсьць сапраўды / услаўляць Цябе, Багародзіцу, / вечна дабрашчасную і усячыстую / і Маці Бога нашага.
Сьвятар: Усясьвятая Багародзіца, збаў нас!
Хор: Гонарам вышэйшую Херувімаў / і без параўнаньня больш слаўную за Серафімаў, / нявінна Бога—Слова нарадзіўшую, / праўдзівую Багародзіцу — Цябе ўзьвялічваем.
Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.
Хор: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Госпадзі, памілуй. (тройчы)
Дабраславі.
Сьвятар робіць водпуск
Калі Сьв. Літургія не служыцца:
Ды будзе імя Госпада дабраслаўлёна ад сёньня і на вякі вякоў. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Псальма 33

Дабраслаўляю Госпада ва ўсякую пору; хвала Яму няспынная ў вуснах маіх. Госпадам будзе хваліцца душа мая; пачуюць пакорныя і ўзьвяселяцца. Вялічайце Госпада са мною, і ўзносьма імя Ягонае разам. Я шукаў Госпада, і Ён пачуў мяне і ад усякіх небясьпекаў маіх вызваліў мяне. Хто прыглядваўся да Яго, тыя прасьвятліліся, і твары іхнія ня зьведаюць сораму. Вось убогі паклікаў, — і Гасподзь пачуў і ўратаваў яго ад усіх ягоных бедаў. Гасподні анёл паўстае вакол тых, хто баіцца Яго, — і іх вызваляе. Паспытайце і ўбачыце, які добры Гасподзь! Дабрашчасны той чалавек, што на яго спадзяецца! Бойцеся Госпада, усе сьвятыя Ягоныя; бо ня маюць нястачы тыя, што баяцца Яго. Ільвяняты церпяць нягоды і голад, а богашукальнікі ня церпяць нястачы ні ў якім дабры. Прыйдзеце, дзеці, паслухайце мяне: страху Гасподняму вас навучу. Ці хоча чалавек жыць і ці любіць дабрадзенства, каб бачыць дабро? Трымай язык свой ад злога і вусны свае ад падступных словаў. Ухіляйся ад ліха і рабі дабро; шукай міру і йдзі за ім. Вочы Гасподнія — на праведных, і вушы Ягоныя — на скаргу іхнюю. А аблічча Гасподняе — супроць тых, што робяць ліхое, каб зьвесьці зь зямлі памяць пра іх. Клічуць, і Гасподзь чуе, і ад усіх уціскаў іх вызваляе. Блізкі Гасподзь да тых, у каго зламанае сэрца, і пакорлівых духам — уратуе. Многа турботаў у праведніка, і ад усіх іх Гасподзь вызваляе. Ён хавае ўсе косткі ягоныя; і ніводная не паламаецца! Зло заб'е грэшніка, і ненавісьнікі праведнасьці загінуць. Гасподзь вызваліць душу рабоў Сваіх, і не загіне ніхто, хто на Яго спадзяецца.
Сьвятар: Мудрасьць.
Хор: Годна ёсьць сапраўды / услаўляць Цябе, Багародзіцу, / вечна дабрашчасную і усячыстую / і Маці Бога нашага.
Сьвятар: Усясьвятая Багародзіца, збаў нас!
Хор: Гонарам вышэйшую Херувімаў / і без параўнаньня больш слаўную за Серафімаў, / нявінна Бога—Слова нарадзіўшую, / праўдзівую Багародзіцу — Цябе ўзьвялічваем.
Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.
Хор: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Госпадзі, памілуй. (тройчы)
Дабраславі.
Сьвятар робіць водпуск

НА вЯлІкАй ВЯЧОРНЯЙ

На “Госпада клічу” Вершыры на 8, тон 2

Патрыярха Германа: Прыйдзіце, усьцешымся аб Госпаду, / тлумачачы цяперашняе Таямніцу: / падзяляўшая нас з Богам сьцяна разбураная, / палымяны меч павяртаецца назад / і Херувімы адыходзяць ад дрэва жыцьця / і я прылучаюся да дабрыні раю, / зь якога быў выгнаны за непаслушэнства. / Бо нязьменная Выява Айца / і Напісаньне вечнасьці Ягонай / аблічча слугі прымае, / ад не ведаўшай шлюбу Маці нараджаючыся / не пацярпеўшы пры гэтым зьмены. / Бо Ён застаўся, чым быў — Богам праўдзівым, / і прыняў на Сябе тое, чым не быў, / чалавекам зрабіўшыся як чалавекалюбца./ Засьпяваем Яму: / “Божа, народжаны ад Дзевы, памілуй нас!” (2)
Анатоля: Зь нараджэньнем Госпада Ісуса ад сьвятой Дзевы, / адукаваўся увесь сусьвет: / пастухі ігралі на жалейках і вешчуны пакланяліся, / Анёлы апявалі — але Ірад трывожыўся, / што Бог у целе зьявіўся, / Выратавальнік душаў нашых. (2)
Царства Тваё, Хрысьце Божа, / царства усіх стагодзьдзяў, / і валадарства Тваё ва усякім родзе і родзе. / Увасобіўшыся ад Духу Сьвятога / і ад вечна нявіннай Марыі ачалавечыўся, / сьвятло запаліў Ты нам, Хрысьце Божа, Тваім прышэсьцем. / Сьвятло ад Сьвятла, Айца зьзяньне, / усё тварэньне Ты асьвяціў. / Усё што дыхае усхваляе Цябе, / Напісаньне славы Айца. / Наяўны і Прадсутны / і зазьзяўшы ад Дзевы, памілуй нас. (2)
Што прынясем Табе ў падарунак, Хрысьце, / за тое, што Ты дзеля нас зьявіўся на зямлі як чалавек? / Бо кожнае з тварэньняў Табою створаных / падзяку Табе прыносіць: / Анёлы — сьпеў, нябёсы — зорку, / вешчуны — падарункі, пастухі — зьдзіўленьне, / зямля — пячору, пустэльня — ясьлі, / мы жа — Маці—Дзеву. / Адвечны Божа, памілуй нас! (2)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Касіі: Калі Аўгуст стаў адзінаўладным на зямлі, / спынілася шматуладдзе сярод людзей; / і з Тваім ачалавечаньнем ад Дзевы чыстай / ідальскае шматбожжа скасавалася. / Аднаму сьвецкаму царству падпарадкаваліся краіны, / і ў адзінае валадарства Боскасьці плямёны паверылі. / Перапісаныя былі народы па загаду Кесара, / запісаліся і мы, верныя ў імя Боскасьці, / Цябе, ачалавечаўшагася Бога нашага. / Вялікая Твая міласэрнасьць, Гасподзь, слава Табе.
Уваход. Пракімен дня[v].
1. Быцьця чытаньня.
На пачатку стварыў Бог неба і зямлю. А зямля была нябачная і пустая і цемра над безданьню, і Дух Божы лунаў над вадою. І сказаў Бог: хай будзе сьвятло. І сталася сьвятло. І ўбачыў Бог сьвятло, што яно добра, і аддзяліў Бог сьвятло ад цемры. І назваў Бог сьвятло днём, а цемру ноччу. І быў вечар, і была раніца: дзень адзін. 6. І сказаў Бог: хай будзе цьвердзь пасярод вады, і хай аддзяляе яна ваду ад вады. І стварыў Бог цьвердзь, і аддзяліў ваду, якая пад цьвердзю, ад вады, якая над цьвердзю. І сталася так. І назваў Бог цьвердзь небам. І быў вечар, і была раніца: дзень другі. І сказаў Бог: хай зьбярэцца вада, якая пад небам, у адно месца, і хай явіцца суша. І сталася так. І назваў Бог сушу зямлёю, а збор вады назваў морамі. І ўбачыў Бог, што гэта добра. І сказаў Бог: хай уродзіць зямля зеляніну, траву, каб сеяла насеньне, дрэва плоднае, каб радзіла паводле роду свайго плод, у якім насеньне яго на зямлі. І сталася так. І ўтварыла зямля зеляніну, траву, што сеяла насеньне паводле роду яе, і дрэва, што радзіла плод, у якім насеньне паводле роду ягонага. І ўбачыў Бог, што гэта добра. І быў вечар, і была раніца: дзень трэці.
Быц 1:1 – 13

2. Лікаў чытаньня.
І зірнуў Валаам і ўбачыў Ізраіля, які стаяў паводле родаў сваіх, і быў на ім Дух Божы. І прамовіў ён прытчу і сказаў: гаворыць Валаам, сын Вэораў, гаворыць муж зь адкрытым вокам: такія цудоўныя намёты твае, Якаў, селішчы твае, Ізраіле! Расьсьцілаюцца яны як даліны, як сады над ракою, як альясавыя дрэвы, пасаджаныя Госпадам, як кедры каля вады; пальецца вада зь вёдраў ягоных, і насеньне ягонае будзе як вялікія воды, пераўзыдзе Агага цар яго і ўзвысіцца царства ягонае. Бог вывеў яго зь Егіпта, імклівасьць адзінарога ў яго, пажырае народы, варожыя яму, дробіць косьці іхнія і стрэламі сваімі бье. Нахіліўся, і лёг, як леў і як ільвіца, — хто падыме яго? Хто дабраслаўляе цябе, той дабраславёны, і хто праклінае цябе, той пракляты! Бачу Яго, але яшчэ ня сёньня; бачу Яго, але ня блізка. Узыходзіць зорка ад Якава і паўстае жазло ад Ізраіля, і бэе князёў Маава і валіць усіх сыноў Сітавых. Эдом будзе пад валоданьнем, Сэір будзе пад валоданьнем ворагаў сваіх, а Ізраіль пакажа сілу.
Лік 24:2 – 3, 5 – 9, 17 – 18
3. Прароцтваў Міхея чытаньня.
У той дзень, кажа Гасподзь, зьбяру кульгавае і спалучу разагнанае і тых, на каго я навёў бедства. І зраблю кульгавае астаткам і далёка расьсеянае моцным народам, і Гасподзь будзе валадарыць над імі на гары Сіёне ад сёньня і давеку. І ты, Віфляеме — Эфрата, ці ж малы ты сярод тысячаў Юдавых? зь цябе пойдзе Мне Той, Які павінен быць Валадаром у Ізраілі, і Якога паходжаньне з пачатку, ад дзён вечных. Таму Ён пакіне іх да часу, пакуль ня родзіць тая, што мае радзіць; тады вернуцца да сыноў Ізраіля і пазасталыя браты іхнія. І стане Ён, і будзе пасьвіць у сіле Гасподняй, у велічы імя Госпада Бога Свайго і яны будуць жыць бясьпечна, бо тады Ён будзе вялікі да краёў зямлі.
Міх 4:6 – 7; 5:2 – 4

Трапар, тон 6

Таемна нарадзіўся Ты ў пячоры, / але неба аб Табе усім абвясьціла як вуснамі, / пасылаючы зорку, Выратавальнік; / і прывяло да Цябе вешчуноў, / зь вераю пакланяючыхся Табе; / зь імі памілуй нас. (двойчы)
Чытальнік: Падмурак ягоны на горах сьвятых. Гасподзь любіць браму Сіёна больш за ўсе паселішчы Якава. Славутае абвяшчаецца пра цябе, горадзе Божы! Згадаю тым, хто знае мяне, пра Раава і Вавілон.
Пс 86:2 – 4а
Хор: І прывяло да Цябе вяшчуноў, / зь вераю пакланяючыхся Табе; / зь імі памілуй нас.
Чытальнік: Вось Філістымляне, і Тыр зь Эфіопіяю, — скажуць: “такі—а—такі нарадзіўся там”. А пра Сіён казаць будуць: “такі—а—такі і такі—а—такі муж нарадзіўся ў ім, і Сам Усявышні ўмацаваў яго”.
Пс 86:4б – 5
Хор: І прывяло да Цябе вяшчуноў, / зь вераю пакланяючыхся Табе; / зь імі памілуй нас.
Чытальнік: Гасподзь у перапісе народу напіша: «такі—а—такі нарадзіўся там». І ўсе, хто сьпявае і грае, — усе крыніцы мае ў табе.
Пс 86:6 – 7
Хор: І прывяло да Цябе вешчуноў, / зь вераю пакланяючыхся Табе; / зь імі памілуй нас.
Чытальнік: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу!
Хор: І прывяло да Цябе вешчуноў, / зь вераю пакланяючыхся Табе; / зь імі памілуй нас.
Чытальнік: Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Хор: І прывяло да Цябе вешчуноў, / зь вераю пакланяючыхся Табе; / зь імі памілуй нас.
Чытальнік: Таемна нарадзіўся Ты ў пячоры, / але неба аб Табе усім абвясьціла як вуснамі, / пасылаючы зорку, Выратавальнік; / і прывяло да Цябе вешчуноў, / зь вераю пакланяючыхся Табе; / зь імі памілуй нас.

4. Прароцтваў Ісаі чытаньня.
І пойдзе пасынак ад кораня Есэевага, і галіна вырасьце ад кораня ягонага; і спачне на Ім Дух Гасподні, дух мудрасьці і розуму, дух рады і моцы, дух пазнаньня і пабожнасьці; і ўпадабаньне Ягонае тым, у кім страх Божы, і будзе судзіць не з пагляду вачэй Сваіх і не са слыху вушэй Сваіх вырашаць справы. Ён будзе судзіць бедных па праўдзе, і дзеі пакутнікаў зямлі рашаць паводле ісьціны; і жазлом вуснаў Сваіх заб'е бязбожніка. І будзе апаясаньнем сьцёгнаў Яго — праўда, і апаясаньнем паясьніцы Яго — ісьціна. Тады воўк будзе жыць разам зь ягнём, і барс будзе ляжаць разам з казьлянём; і цяля, і малады леў, і вол будуць разам, і малое дзіця будзе вадзіць іх. І карова будзе пасьвіцца зь мядзьведзіхаю, і дзеці іх будуць ляжаць разам; і леў, як вол, будзе есьці салому. І немаўля будзе бавіцца над нарою асьпіда, і дзіця працягне руку сваю на гняздо зьмяі. І ня будуць рабіць ліха і шкоды на ўсёй сьвятой гары Маёй, бо зямля будзе напоўнена спазнаньнем Госпада, як воды напаўняюць мора. І станецца ў той дзень: да кораня Есэевага, які стане нібы сьцяг народам, зьвернуцца язычнікі, — і спакоем яго будзе слава.
Іс 11:1 – 10
5. Прароцтваў Варуха чытаньня.
Гэта ёсьць Бог наш, і ніхто іншы не параўнаецца зь Ім. Ён знайшоў усе шляхі прамудрасьці і дараваў яе рабу Свайму Якаву і умілаванаму Свайму Ізраілю.Пасьля таго Ён зьявіўся на зямлі і жыў паміж людзьмі.
Вось кніга запаведзяў Боскіх і закон, які існуе ва усе стагодзьдзя. Усе, трымаўшыеся яе, будуць жыць, а пакідаючыя яе памруць. Зьвярніся, Якаў, і вазьмі яе, хадзі пры зьзяньні сьвятла яе. Не аддавай іншаму славы тваёй, і карыснага для цябе — чужому народу. Шчасьлівыя мы, Ізраіль, што мы ведаем, што дабрапажадана Богу.
Вар 3:36 – 38; 4:1 – 4
6. Прароцтваў Данііла чытаньня.
Табе, цар, было такое бачаньне: вось, нейкі вялікі балван; вялізны быў гэты балван, у надзвычайным бляску стаяў ён прад табою, і страшны быў выгляд яго. У гэтага балвана галава была з чыстага золата, грудзі яго і рукі яго — зь срэбра, улоньне яго і сьцёгны яго медныя, галёнкі яго жалезныя, ногі яго часткай жалезныя, часткай гліняныя. Ты бачыў яго, дакуль камень не адарваўся ад гары без садзейнічаньня рук, стукнуў у балвана, у жалезныя і гліняныя ногі яго, і разьбіў іх. Тады усё разам раздрабнілася: жалеза, гліна, медзь, срэбра і золата зрабіліся як прах на летніх гумнах, і вецер панёс іх, і сьледа не засталося ад іх; а камень, разьбіўшы балвана, зрабіўся вялікаю гарою і напоўніў усю зямлю. Вось сон! Скажам прад царом і значэньне яго.
І у дні тых царстваў Бог нябёсны узьвядзе царства, якое павек не разбурыцца, і царства гэта не будзе перададзена іншаму народу; яно зьнішчыць і разбурыць усе царствы, а само будзе стаяць вечна, бо ты бачыў, што камень адрынуты быў ад гары не рукамі і раздрабніў жалеза, медзь, гліну, срэбра і золата. Вялікі Бог даў веды
Дан 2:31 – 36, 44 – 45

Трапар, тон 6

Зазьзяў Ты, Хрысьце, ад Дзевы, / няречыўвае Сонца Праўды, / і зорка паказала Цябе, / Няўмяшчальнага, у пячору умяшчаючагася, / прыводзячы вешчуноў для глыбокай пашаны Табе. / Зь імі мы Цябе клічам: / “Жыцьця Падаўца, слава Табе!”
Чытальнік: Царуе Гасподзь; Ён у веліч убраны, убраны Гасподзь у магутнасьць і пераперазаны ‘: сусьвет таму цьвёрды, ня зрушыцца. Трон Твой угрунтаваны спаконвечна; Ты — ад вечнасьці.
Пс 92:1, 2
Хор: І прыводзячы вешчуноў для глыбокай пашаны Табе. / Зь імі мы Цябе клічам: / “Жыцьця Падаўца, слава Табе!”
Чытальнік: Узвышаюць рэкі, Госпадзе, узвышаюць рэкі голас свой, узвышаюць рэкі хвалі свае.
Пс 92:3
Хор: І прыводзячы вяшчуноў для глыбокай пашаны Табе. / Зь імі мы Цябе клічам: / “Жыцьця Падаўца, слава Табе!”
Чытальнік: Моцных хваляў марскіх, моцны ў вышыных Гасподзь. Сьведчаньні Твае бяз сумненьня пэўныя. Дому Твайму, Госпадзе, належыць сьвятасьць на доўгія дні.
Пс 92:, 5
Хор: І прыводзячы вешчуноў для глыбокай пашаны Табе. / Зь імі мы Цябе клічам: / “Жыцьця Падаўца, слава Табе!”
Чытальнік: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу!
Хор: І прыводзячы вешчуноў для глыбокай пашаны Табе. / Зь імі мы Цябе клічам: / “Жыцьця Падаўца, слава Табе!”
Чытальнік: Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Хор: І прыводзячы вешчуноў для глыбокай пашаны Табе. / Зь імі мы Цябе клічам: / “Жыцьця Падаўца, слава Табе!”
Чытальнік: Зазьзяў Ты, Хрысьце, ад Дзевы, / нярэчыўвае Сонца Праўды, / і зорка паказала Цябе, / Няўмяшчальнага, у пячору умяшчаючагася, / прыводзячы вешчуноў для глыбокай пашаны Табе. / Зь імі мы Цябе клічам: / “Жыцьця Падаўца, слава Табе!”
Бо дзіця нарадзілася нам; Сын дадзены нам; уладарства на плячах у Яго, і дадуць імя Яму: Дзівосны, Дарадца, Бог Моцны, Бацька Вечнасьці, Князь Міру. Памнажэньню ўладарства Яго і міру няма краю на пасадзе Давідавым і ў царстве ў Яго, каб Яму сьцьвердзіць яго і ўмацаваць яго правасудзьдзем і праўдаю ад сёньня і давеку. Рупнасьць Госпада Саваофа зробіць гэта.
Іс 9:6 – 7
8. Прароцтваў Ісаі чытаньня.
І Гасподзь гаварыў далей да Ахаза, і сказаў: прасі сабе азнакі ў Госпада Бога твайго: прасі альбо ў глыбіні, альбо на вышыні. І сказаў Ахаз: ня буду прасіць і ня буду спакушаць Госпада. Тады сказаў Ісая: слухайце ж, доме Давідаў! няўжо мала вам абцяжваць людзей, што вы хочаце абцяжваць і Бога майго? Дык вось Сам Гасподзь дасьць вам азнаку: вось, Дзева ва ўлоньні зачне і народзіць Сына, і дадуць імя Яму: Эмануіл. Ён будзе карміцца малаком і мёдам, пакуль ня будзе ўмець адкідаць благое і выбіраць добрае. Бо, перш чым гэтае дзіця ўмецьме адкідаць благое і выбіраць добрае, зямля тая, якое ты баішся, будзе пакінута абодвума царамі яе.
І сказаў мне Гасподзь: вазьмі сабе вялікі сувой і накрэсьлі на ім чалавечымі пісьмёнамі: магер—шэлал—хаш—баз. І я ўзяў сабе верных сьведкаў: Урыю сьвятара і Захарыю, сына Варахіінавага, і наблізіўся я да прарочыцы, і яна зачала і нарадзіла сына. І сказаў мне Гасподзь: назаві яго імем: магер—шэлал—хаш—баз; бо перш, чым дзіця навучыцца вымаўляць: «бацька мой», «маці мая», багацьці Дамаска і здабычы Самарыйскія панясуць перад царом Асірыйскім. І пойдзе па Юдэі, і затопіць яе, і высока падымецца — дастане да шыі; і размах крылаў яе будзе на ўсю шырыню зямлі Тваёй, Эмануіле! Варагуйце, народы, але дрыжэце, і слухайце, усе далёкія землі! Узбройвайцеся, але дрыжэце; узбройвайцеся, але дрыжэце! Намышляйце намыслы, але яны задарэмняцца; кажэце слова, але яно ня спраўдзіцца: бо зь намі Бог!
Іс 7:10 – 16; 8:1 – 4, 8 – 10
Пасьля чытаньня екцяньня, малітва і пасьля выгаласа сьвятара:
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Пракімен, тон 1

Гасподзь сказаў Мне: “Ты Сын Мой; Я сёньня Цябе спарадзіў”.
Верш: Прасі ў Мяне, і дам народы ў спадчыну Табе, і ўладаньні Твае — аж па край зямлі!
Пс 2:7б, 8
Да Жыжоў пасланьня сьвятога Апостала Паўла, пачатак 303;
У суботу альбо нядзелю, на вячэрняй, якая адпраўляецца асобна ад Сьв. Літургіі, пачатак 207.

Алілуя, тон 5

Верш: Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх.
Верш: Жазло сілы Тваёй пашле Гасподзь зь Сіёна: валадары сярод ворагаў Тваіх!
Верш:  Зь улоньня дзяньніцы падобнае да расы Тваё нараджэньне.
Пс 109:1, 2, 3б
Эвангельля ад Лукаша, пачатак 5.

Замест “Годна”

Аб Табе радуецца, Дабрадатная, усё тварэньне: / Анёльскія хары і чалавечы род. / Ты — асьвячоны храм і рай духоўны, / слава дзявоцтва, ад Якой Бог увасобіўся і Немаўлём зрабіўся / перш усіх стагодзьдзяў Наяўны Бог наш. / Бо улоньня Тваё Ён у пасад ператварыў / і зрабіў яго шырэй нябёсаў. / Аб Табе радуецца, Дабрадатная, усё тварэньне, / слава Табе!

Прычасьнік

Хвалеце Госпада зь нябёсаў, хвалеце Яго ў вышынях. Алілуя. (тройчы)
Пс 148:1
Пасьля водпуска Сьв. Літургіі параэклісіарх запальвае выносную сьвечку і ставіць пасярод цэрквы, а клір і хор сьпяваюць трапар сьвята, Слава, і цяпер: кандак, і шматгодзьдзя[vi].
Усяночнае служэньня пачынаецца зь вялікага павячор'я, зь сьпевам “З намі Бог”, і замест трапароў звычайных: “Адукуй вочы мае:” трапар сьвята. Замест: “Памілуй нас, Гасподзь, памілуй нас:” кандак сьвята. Пасьля вялікага усхваленьня зьдзяйсьняецца ліція

Вершыры на ліціі, тон 1.

Звышгоднага Яна Дамаскіна

У гэты дзень па прароцтву неба і зямля ды узрадуюца. / Анёлы і людзі! Духоўна пераможам, / бо Бог у целе зьявіўся / тым, хто ў цемры і ў цені сядзелі, нарадзіўшыся ад Дзевы; / пячора і ясьлі зьмясьцілі Яго. / Пастухі аб цудзе абвяшчаюць; / вешчуны зь усходу ў Віфлеем падарункі прыносяць; / мы жа нявартымі вуснамі / падобна Анёлам хвалу Яму прынясем: / “Слава ў вышнях Богу і на зямлі мір, / бо прыйшоў Чаканы народамі, / прыйшоў і выратаваў нас ад рабства ворагу!”
Неба і зямля ў гэты дзень злучыліся / пры нараджэньні Хрыста. / У гэты дзень Бог на зямлю прыйшоў, / а чалавек на нябёсы узышоў. / Сёньня дзеля чалавека / у целе бачым Нябачны па існасьці. / Таму і мы, усхваляючы, выклікнем Яму: / “Слава ў вышнях Богу, і на зямлі мір: / яго нам падаравала прышэсьце Тваё; / Выратавальнік наш, слава Табе!”
“Слава ў вышнях Богу”, / — у Віфлееме я чую ад бесьцялесных у гэты дзень, / — “дабраваліўшаму, каб на зямлі усталяваўся мір!” / Цяпер Дзева — прасторней нябёсаў, / бо зазьзяў сьвятло азмрочаным / і узвысіў пакорлівых, сьпяваючым падобна Анёлам: / “Слава ў вышнях Богу!”
Па выяве Сваёй створанага і па падабенстве, / убачыўшы загінуўшым з—за злачынства, / Ісус сышоў, схіліўшы нябёсы, / і усяліўся, зьмены не зьведаўшы, ва улоньне нявіннае, / каб у ім абнавіць спарахнелага Адама, сьпяваючага: / “Слава зьяве Тваёй, Збавіцель мой і Бог!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Тон 5

Звышгоднага Яна Дамаскіна

Вешчуны, пярсідскія цары, спазнаўшы ясна, / што на зямлі нарадзіўся Цар Нябесны, / сьветлай зоркай кіраваныя, дасягнулі Віфлеему, / нясучы адборныя падарункі: золата, і ладан, і сьмірну; / і пакорана, пакланіліся: бо Вечнага убачылі ў пячоры / ляжачым, як Немаўля.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Тон 6

патрыярха Германа

Радуюцца усе Анёлы на нябёсах, / і людзі радуюцца ў гэты дзень, / сьвяткуе і усё тварэньне / дзеля народжанага ў Віфлееме Выратавальніка і Госпада, / бо усё спакушэньне ідаласлужэньня спынілася, / і ўладарыць Хрыстос на вякі вякоў.
Ліція па Гадзінаслову.

Вершыры на вершоўны

Патрыярха Германа, тон 2

Вялікі і дзівосны цуд зьдзейсьніўся ў гэты дзень: / Дзева нараджае і улоньне Яе не пашкоджваецца. / Слова увасабляецца і зь Айцом не разлучаецца. / Анёлы з пастухамі славяць, / і мы зь імі засьпяваем: / “Слава ў вышнях Богу і на зямлі мір!”

Тон 3

Верш: Зь улоньня дзяньніцы падобнае да расы Тваё нараджэньне, / – прысягаўся Гасподзь і не раскаецца.
Пс 109:
У гэты дзень нараджае Дзева Творцы усяго. / Эдэм прыносіць Яму пячору / і зорка паказвае Хрыста, Сонца, знаходзячымся ў цемры. / Вешчуны з падарункамі пакланіліся, вераю адукаваныя, / і пастухі угледзелі цуд: / Анёлаў апяваючых і заклікаючых: / “Слава ў вышнях Богу!”

Тон 3

Верш: Сказаў Гасподзь Госпаду майму: / сядзі праваруч Мяне.
Пс 109:

Анатолия, тон 3

Калі Гасподзь Ісус нарадзіўся ў Віфлееме Юдзейскім, / зь Усходу прыйшоўшыя вешчуны пакланіліся Богу ачалавечыўшамуся, / і адкрыўшы скарбніцы свае / падарункі каштоўныя прыносілі: / чыстае золата — як Цару стагоддзяў / і ладан — як Богу усяго сусьвету; / сьмірну жа — як мёртваму на працягу трох дзён Несьмяротнаму. / Усе народы, прыйдзіце, паклонімся Нарадзіўшамуся / для выратаваньня душаў нашых.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Тон 4

Звышгоднага Яна Дамаскіна

Усьцешся, Іерусалім, / і сьвяткуйце, усё любячыя Сіён. / У гэты дзень сувязь старажытнага асуджэньня Адамава разьвязаная, / рай для нас адчынены. / Зьмей стаў нямоглы: / бо тую, якую ён першай спакусіў, / убачыў цяпер зрабіўшайся Маці Стваральніка. / О глыбіня багацьця, і прамудрасьці, і бачаньня Боскага! / Сьмерць прынесшая усялякай плоці, зброю граху, / стала пачаткам выратаваньні усяго сусьвету праз Багародзіцу. / Бо Немаўля нараджаецца ад Яе, Усядасканалы Бог, / і нараджэньнем Сваім запячатвае дзявоцтва, / путы грахоў разьвязваючы пялёнкамі, / і Сваім маленствам вылечвае / Еву ад скарбутных пакут нараджэньня. / Таму ды радуецца усё тварэньне і ды гуляе, / бо аднавіць яго зьявіўся Хрыстос / і выратаваць душы нашы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Тон 4

У пячоры Ты пасяліўся, Хрысьце Божа, / ясьлі прынялі Цябе, / пастухі жа зь вяшчунамі пакланіліся. / Тады сапраўды зьдзейсьніліся пропаведзь прарокаў, / і Анёльскія ваяры зьдзіўляліся, заклікаючы і сьпяваючы: / “Слава сыходжаньню Твайму, Адзіны Чалавекалюбца!”

Трапар, тон 4

Нараджэньня Тваё, Хрысьце Божа наш, / асьвяціла сьвет сьвятлом веданьня, / бо праз яго зоркам службоўцы / зоркаю былі адукаваныя / Табе пакланяцца, Сонцу праўды, / і ведаць Цябе, зь вышыні Узыходзячае Сьвяціла. / Гасподзь, слава Табе! (3)
Дыякан: Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.

Малітва на асьвячэньня хлябоў

Сьвятар: Гасподзь Ісус Хрыстос, Божа наш, дабраславіўшы пяць хлябоў у пустэльні і пяць тысяч чалавек нагадаваўшы! Сам дабраславі і гэтыя хлябы, пшаніцу, віно і ялей, і памнож іх у месцы гэтым (альбо: у вёсцы гэтай; манастыры гэтым) і ва ўсім сусьвеце Тваім, і вернікаў, ужываючых іх асьвяці. Бо ты дабраслаўляеш і асьвячаеш усё, Хрыстос Бог наш, і Табе славу аддаём, зь адвечным Тваім Айцом і ўсясьвятым і добрым і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Хор: Амін. Ды будзе імя Госпада дабраслаўлёна ад цяпер і да веку. (3)

НА РАНІШНЯЙ

На Бог Гасподзь: трапар сьвята, тры разы.

Па 1 вершаслоўі сядальны, тон 1

У ясьлях жывёлін бязмоўных / дзеля нас Ты быў пакладзены, / шматцярплячы Выратавальнік, / стаўшы Немаўлём па Сваёй волі. / Але пастухі Цябе апелі, разам зь Анёламі заклікаючы: / “Слава і хвала на зямлі Народжанаму / і Абагавіўшаму прыроду на зямлі народжаных, / Хрысту Богу нашаму!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Другі сядальны, тон 4

Што зьдзіўляешся Марыя? / Што зьдзіўляешся Тому, Хто ў Табе? / “Таму што”, — гаворыць Яна, / — “вечнага ў часе Сына нарадзіла, / не пазнаўшы, як зачаты Нараджаемы. / Мужа не маю Я, і як смогу Сына нарадзіць? / Хто нараджэньне без насеньня бачыў?” / Але там дзе жадае Бог, / адыходзіць закон прыроды, як напісана. / Хрыстос нарадзіўся ад ДЗЕВЫ ў Віфлееме Юдзейскім.

Па 2 вершаслоўі сядальны, тон 3

Адвечнага і Неспасьціжнага, / вечна наяўнага зь нябачным Айцом, / Ты ў целе насіла ва улоньні, Багародзіца, / Адзінага ад незьлітнай Тройцы па Боскасьці. / Мілата Твая празьзяла ў сьвеце, усімі апяваемая; / таму мы заклікаем бесьперастанку: / “Радуйся чыстая Дзева — Маці!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Другі сядальны, тон 4

Няўмяшчальны усім сусьветам як зьмясьціўся ва улоньні? / Той, хто ў нетрах Айца, як носіцца Маці ў абдымках? / Сапраўдна, як ведае Сам, як пажадаў, як дабраваліў. / Бо Ён, бесьцялесны, добраахвотна увасобіўся, / і Існы стаў тым, чым не быў, дзеля нас. / І не зьмяніўшы Сваёй прыроды, / прылучыўся да нашай існасьці. / У двух прыродах нарадзіўся Хрыстос / горны сьвет жадаючы папоўніць.

Узвялічваньня

Узьвялічваем Цябе, / Падавец жыцьця, Хрысьце, / дзеля нас цяпер па целе нарадзіўшыся / ад не спазнаўшай мужа і усячыстай Дзевы Марыі.

Псальма абраная

Клікніце Богу, уся зямля.
Пс 65:1
Сьпявайце славу імю Ягонаму; гонар славе Ягонай, хвала Яму!
Пс 65:2
Раскажэце пра ўсе цуды Ягоныя.
Пс 104:2б
Скажэце Богу: грозны Ты ў дзеях Тваіх!
Пс 65:
Хай весяляцца нябёсы, і хай радуецца зямля.
Пс 95:11а
Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце імю Ягонаму.
Пс 67:5а
Дзея Ягоная — слава і хараство.
Пс 110:
Збавеньне паслаў Ён народу Свайму.
Пс 110:
Сьвятое і страшнае імя Ягонае!.
Пс 110:
Зь Сіёна, які ёсьць карона красы.
Пс 49:
Бог наш на небе і на зямлі; творыць усё, што хоча.
Пс 113:11
Пра ласкі Твае, Госпадзе, буду сьпяваць вечна.
Пс 88:2а
Ён будзе клікаць мяне: Ты Бацька мой.
Пс 88:27а
І Я зраблю яго першынцам, вышэйшым за цароў зямных.
Пс 88:28
І паклоняцца яму ўсе цары.
Пс 71:11а
Які Бог такі вялікі, як Бог наш! Ты — Бог, Які творыць цуды.
Пс 76:14б15а
Моцнаю мышцай Тваёю расьсеяў ворагаў Тваіх.
Пс 88:11б
З улоньня дзяньніцы падобнае да расы Тваё нараджэньне.
Пс 109:

Прысягаўся Гасподзь і не раскаецца.
Пс 109:
Ты Сьвятар навекі паводле абраду Мэлхісэдэкавага.
Пс 109:
Гасподзь сказаў Мне: “Ты Сын Мой; Я сёньня Цябе спарадзіў”.
Пс 2:
Прасі ў Мяне, і дам народы ў спадчыну Табе.
Пс 2:
І ўладаньні Твае — аж па край зямлі!.
Пс 2:
У зьвітку кніжным пра мяне напісана.
Пс 39:
Трон Твой, Божа, навечна.
Пс 44:
Жазло праўды — жазло царства Твайго.
Пс 44:
Таму памазаў Цябе, Божа, Бог Твой алеем радасьці больш, чым саўдзельцаў Тваіх.
Пс 44:
Бо Ты спадкуеш усе народы.
Пс 81:8б
Дабраславёны Гасподзь навечна! Амін, амін!
Пс 88:53

Пасьля паліялея сядальны, тон 4

Прыйдзіце, праваслаўныя, убачым, дзе нарадзіўся Хрыстос; / рушым усьлед затым, куды вядзе зорка, / зь вешчунамі, усходнімі царамі. / Анёлы сьпяваюць там бесьперастанку, пастухі іграюць на жалейках песьня належную: / “Слава ў вышнях”, — сьпяваючы, — / “у пячоры Народжанаму ад Дзевы Багародзіцы / у Віфлееме Юдзейскім!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Прыйдзіце, праваслаўныя, убачым, дзе нарадзіўся Хрыстос; / рушым усьлед затым, куды вядзе зорка, / зь вешчунамі, усходнімі царамі. / Анёлы сьпяваюць там бесьперастанку, пастухі іграюць на жалейках песьня належную: / “Слава ў вышнях”, — сьпяваючы, — / “у пячоры Народжанаму ад Дзевы Богародзіцы / у Віфлееме Юдзейскім!”
Сьцепяны, 1 антыфон 4 тону.

Пракімен, тон 4

З улоньня дзяньніцы падобнае да расы Тваё нараджэньне, – / прысягаўся Гасподзь і не раскаецца.
Верш: Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх.
Пс 109:, 1
Евангельля ад Мацьвея, пачатак 2.

Пасьля 50 псальмы

ЗаместМалітвамі Багародзіцы:” сьпяваем:
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу
Усе сёньня радасьцю напаўняецца: / Хрыстос нарадзіўся ад Дзевы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усе сёньня радасьцю напаўняецца: / Хрыстос нарадзіўся ў Віфляеме.

Вершыра, тон 6

Слава ў вышнях Богу і на зямлі мір! / У гэты дзень прымае Віфляем Сядзячага вечна зь Айцом. / У гэты дзень Анёлы народжанага Немаўля як Бога усхваляюць: / “Слава ў вышнях Богу і на зямлі мір, / сярод людзей дабраваленьня!”

Каноны

Першы – сьв. Космы Маіўмскага, тон 1, і другі – сьв. Яна Дамаскіна, тон 1; ірмасы абодвух канонаў сьпяваюцца двойчы, усе трапары сьпяваем на 12.

Песьня 1

Канон 1
Ірмас: Хрыстос нараджаецца — слаўце! / Хрыстос зь нябёсаў — сустракайце! / Хрыстос на зямлі — акрыяйце! / Сьпявай Госпаду, уся зямля / і з радасьцю засьпявайце, людзі, / бо Ён праславіўся!
Прысьпеў: Узьвялічвай, душа мая, / Бога, ад Дзевы плоцьцю народжанага.
Таго, хто створаны быў па выяве Боскай, / спарахнеў ад злачынства, увесь падвергнуўся псаваньню / і пазбавіўся лепшага, боскага жыцьця / ізноў аднаўляе мудры Стваральнік, / бо Ён праславіўся.
Творца, бачачы гінуўшага чалавека, / якога Сваімі рукамі стварыў, / схіліўшы нябёсы, сыходзіць / і прымае усю істоту яго, / праўдзіва увасобіўшыся ад боскай і чыстай Дзевы: / бо Ён праславіўся.
Прамудрасьць, Слова і Сіла, / Сын па існасьці і Зьзяньне Айца, Хрыстос Бог, / употай ад сіл, — усіх тых, што вышэй сьвету / і тых, што на зямлі, / ачалавечаўшыся, ізноў нас набыў: / бо Ён праславіўся.
Канон 2
Ірмас: Выратаваў народ ствараючы цуды Уладар, / асушыўшы некалі вільготныя марскія хвалі, / а нарадзіўшыся па Сваёй волі ад Дзевы, / Ён пракладае нам лёгкапраходны шлях на неба: / Яго, па існасьці і Айцу роўнага і сьмяротным, / мы услаўляем.
Прысьпеў: У гэты дзень Дзева нараджае Ўладара / ўнутры пячоры.
Асьвячонае улоньне спарадзіла Слова, / ясна адлюстраванае незгаральным кустом цярновым, / — Бога, зь выявай сьмяротнай злучанага, / пазбаўляючага няшчаснае улоньня Евы / ад старажытнага горкага праклёну: / Яго мы, сьмяротныя, услаўляем.
Зорка вешчунам ясна паказала / існуючае перш сонца Слова, / грэх прыйшоўшае падушыць, — / Цябе зь спачуваньня да нас ва убогай пячоры пялёнкамі спавітага, / у Кім яны з радасьцю убачылі / і сьмяротнага і разам — Госпада.
Катавасія
Хрыстос нараджаецца — слаўце! / Хрыстос зь нябёсаў — сустракайце! / Хрыстос на зямлі — акрыяйце! / Сьпявай Госпаду, уся зямля / і з радасьцю засьпявайце, людзі, / бо Ён праславіўся!
Выратаваў народ ствараючы цуды Уладар, / асушыўшы некалі вільготныя марскія хвалі, / а нарадзіўшыся па Сваёй волі ад Дзевы, / Ён пракладае нам лёгкапраходны шлях на неба: / Яго, па існасьці і Айцу роўнага і сьмяротным, / мы услаўляем.

Песьня 3

Канон 1
Ірмас: Перш стагодзьдзяў ад Айца народжанаму / не па зямных законах Сыну / і ў апошнія поры ад Дзевы / увасобленаму без насеньня, / Хрысту Богу засьпяваем: / “Падняўшы нашу годнасьць, / сьвяты Ты, Гасподзь!”
Прысьпеў: Узьвялічвай, душа мая, / Бога, ад Дзевы плоцьцю народжанага.
Адам тленны, датычны вышэйшаму дыханьню, / але да пагібелі захоплены спакушэньнем жонкі, / бачачы Хрыста, ад жончыны народжанага, заклікае: / “Зрабіўшыся дзеля мяне падобным мне, / сьвяты Ты, Гасподзь!”
Зрабіўшыся адпаведным нізкаму складу з гліны / і дачыненьнем да найслабога цела / надаўшы ёй, Хрысьце, ад боскай існасьці, / сьмяротным зрабіўшыся і застаючыся Богам, / і падняўшы нашу годнасьць, / сьвяты Ты, Гасподзь.
Весяліся Віфлеем, / царскі град уладароў Юдзіных: / бо Пастыр Ізраіля, / Той, Хто на плячох Херувімаў, Хрыстос, / відавочна зь Цябе адбыўшыся / і падняўшы нашу годнасьць, / над усімі запанаваў.
Канон 2
Ірмас: Услухвайся ў сьпевы слуг Тваіх, / зьміраючы, Дабрадзей, паднятае брыво ворага, / і узносячы сьпевакоў найвышэй граху, Усёвідушчы, / непахісна іх, Дабрашчасны, зацьвердзіўшы / на падмурку веры.
Прысьпеў: У гэты дзень Дзева нараджае Ўладара / ўнутры пячоры.
Хор жалейшчыкаў дзіваваўся, / незвычайным чынам удастоіўшыся / угледзець тое, што найвышэй розуму: / ад Нявесты усячыстай усядобрае нараджэньне / і полк бесьцялесных, апявае / без насеньня увасабляючагася Цара—Хрыста.
Слова, якое ўладарыць на вышыні нябеснай, / па міласэрнасьці зьдзяйсьняе усё для нас, / — Ён, перш нярэчывы, а ў дні апошнія / ад не спазнаўшай шлюбу Юначкі надзелены плоцьцю, / каб прыцягнуць да Сабе паўшага першароднага.

Іпакой, тон 8

Пачатак язычнікаў неба прывяло Табе, / Немаўлю, ляжаламу ў ясьлях, / зоркаю заклікаўшы вешчуноў. / І ашаламілі іх не скіпэтры і пасады, / але апошняя галеча. / Бо што бядней пячоры? / І што пакорлівей пялёнак? / Але ў іх празьзяла Боскасьці Тваё багацьце; / Гасподзь, слава Табе!

Песьня 4

Канон 1
Ірмас: Галіна ад кораня Ясеявага / і Кветка ад яго, / ад Дзевы Ты адбыўся, Хрысьце; / Ты прыйшоў, годны хвалы, / ад гары, асьветленым гушчаром, / увасобіўшыся ад не ведаўшай мужа, / Нярэчывы і Бог. / Слава сіле Тваёй, Гасподзь!
Прысьпеў: Узьвялічвай, душа мая, / Бога, ад Дзевы плоцьцю народжанага.
Ты, Каго ў старажытнасьці Якаў / чаканьнем народаў прадрок, / зазьзяў ад племя Юдзінага, Хрысьце, / і магутнасьць Дамаска і здабычы Самарыі прыйшоў адняць, / веру богапажаданую на месца памылкі уводзячы. / Слава сіле Тваёй, Гасподзь!
Зазьзяўшы, як зорка ад Якава, Уладар, / Ты напоўніў радасьцю пасьвячоных у таямніцы слоў / Валааму, старажытнага прадракальніка, / мудрых назіральнікаў зорак, / да Цябе як пачатак паганскіх народаў прыведзеных, / і адчынена прыняў іх, / падарункі Табе прыемныя прыносячых.
Ты сышоў у дзявоцкае улоньне, / як дождж на руно, Хрысьце, / і як кроплі расы, на зямлю падаючыя; / Эфіёпы і Фарсійцы, як і Аравійскія выспы, / Сава і над усёй зямлёю Мідзян уладарныя / прыпалі да Цябе, Выратавальнік: / слава сіле Тваёй, Гасподзь!
Канон 2
Ірмас: Аднаўленьне роду сьмяротнага прадракае / прарок Авакум у сьпеве, удастоіўшыся / у старажытнасьці невымоўна угледзець яго правобраз: / бо адбыўся Немаўля юны — Слова / ад Гары — Дзевы — дзеля аднаўленьня людзей.
Прысьпеў: У гэты дзень Дзева нараджае Ўладара / ўнутры пячоры.
Як роўны сьмяротным Ты прыйшоў, Усявышні, / добраахвотна ад Дзевы цела прыняўшы, / каб зьнішчыць яд зьмяінай галавы, / усіх вядучы, Божа існасьцю, / да сьвятла жыватворнага ад брамы, пазбаўленых сонца.
Народы, у тленьне перш пагружаныя, / цалкам унікшы згубы злога ворага, / падніміце рукі ў хвалебных воплесках, / шануючы адзінага Хрыста, як дабрадзея, / зь спачуваньня прыйшоўшага / ва уласьцівы нам стан.
Ад кораня Ясеява узрасла Дзева! / Ты існасьці сьмяротных межы перасягнула, / нарадзіўшы адвечнае Слова Айца, / як Сама Яно пажадала / праз запячатанае улоньне Тваё прайсьці / незвычайным самапрыніжэньнем.

Песьня 5

Канон 1
Ірмас: Ты, Бог сусьвету і Айцец міласэрнасьці, / паслаў нам Весьніка вялікага Твайго задуму, / падаючага мір. / Таму, прыведзеныя да сьвятла Богапазнаньня, / пасьля ночы сьвітанак сустракаючы, / услаўляем Цябе, Чалавекалюбца.
Прысьпеў: Узьвялічвай, душа мая, / Бога, ад Дзевы плоцьцю народжанага.
Падпарадкаваўшыся указу Кесара, / Ты быў упісаны ў лік рабоў, / і нас рабоў ворага і граху вызваліў; / згалеўшы жа ва усім, Хрысьце, падобна нам, / гэтым самым яднаньнем і зносінамі / Ты і тленнага Адама абагавіў.
Вось Дзева, — як у старажытнасьці сказана, — зачаўшы ва улоньні, / нарадзіла Бога ачалавечышагася, і застаецца Дзевай: / праз Яе прымірыўшыся з Богам, мы, грэшныя, / па справядлівасьці праўдзівую Багародзіцу / зь вераю апяём.
Канон 2
Ірмас: Да нас, азмрочаных, пасьля ночы спраў памылкі / цяпер бадзёра выконваючым Табе песьню, як дабрадзею, / прыйдзі, Хрысьце, падаючы усяміласэрнасьць і зручны шлях, / каб здабыць нам славу, па ім кракуючым.
Прысьпеў: У гэты дзень Дзева нараджае Ўладара / ўнутры пячоры.
Назаўжды зьнішчыўшы зьявай у плоці / жорсткую варожасьць нашу зь Сабою, Уладар, / каб уладара душазгубнага моц зьнішчыць, / сьвет злучыў зь нярэчывымі істотамі, / Айца зрабіўшы дасягальным дзеля тварэньня .
Народ, перш азмрочаны, нарэшце угледзеў / знак — сьвятла вышэйшага зьзяньня, / язычнікаў жа Сын прыводзіць да Бога ў спадчыну, / дабрыню невымоўную падаючы там, / дзе больш грэх квітнеў.

Песьня 6

Канон 1
Ірмас: З чэрава Ёну, як немаўля, кат марскі выпусьціў, / такім, якім і прыняў, / а Слова, усяліўшыся ў Дзеву і цела прыняўшы, / прайшло праз Яе, захаваўшы Яе непашкоджанай; / бо Само не падвергнуўшыся цялеснаму зачацьцю / і Нарадзіўшую усьцерагло ад пакут.
Прысьпеў: Узьвялічвай, душа мая, / Бога, ад Дзевы плоцьцю народжанага.
Прыйшоў Хрыстос Бог наш у целе, / Якога Айцец зь улоньня перш ранішняй зоркі нараджае; / і Той, Хто трымае стырно кіраваньня Сіламі усячыстымі, / кладзецца ў ясьлі стварэньняў бязмоўных / і рызьзём спавіваецца, але касуе тым / заблытаная сувязь грахоў.
Народжаны ад Адамава роду / і дадзены верным Сын, дзіцё немаўля, / але Ён жа — Айцец і Уладар будучага стагодзьдзя, / і завецца Анёлам Вялікай Рады; / Ён — Бог дужы / і усё тварэньне трымае ў Сваёй уладзе.
Канон 2
Ірмас: Ёна, знаходзячыся ў марскіх глыбінях, / маліў прыйсьці і супакоіць буру: / а я, уражаны стралой ката, / Цябе заклікаю, Хрысьце, зьнішчальніка зла, / каб Ты хутчэй прыйшоў да мяне, бестурботнага.
Прысьпеў: У гэты дзень Дзева нараджае Ўладара / ўнутры пячоры.
Бог—Слова, перабываўшы ў пачатку з Богам, / угледзеўшы, як захаваць уласьцівае нам існасьць, / цяпер умацоўвае яе, спрадвеку нямоглую, / Сам у новыя зь ёй зносіны уваходзячы / і ізноў яе робячы ад запалу вольнай.
Для нас, балюча ўпаўшых у цемру грахоў, / каб узьвесьці сыноў прабацькоў, глыбока паўшых / прыйшоў з роду Аўраама Той, што Знаходзіцца ў сьвятле / і насуперак годнасьці Сваёй цяпер пажадаўшы / у ясьлях перабываць дзеля выратаваньня сьмяротных.

Кандак, тон 3

Дзева ў гэты дзень Звышпрыродна нараджае, / і зямля пячору Непрыступнаму прыносіць; / Анёлы з пастухамі усхваляюць, / вешчуны жа за зоркаю падарожнічаюць, / бо дзеля нас нарадзілася / Дзіцё немаўля, адвечны Бог!
Ікас: Віфлеем адкрыў Эдэм, / прыйдзіце, убачым гэта, — / употай мы здабылі асалоду. / Прыйдзіце, атрымаем асалоды райскія усярэдзіне пячор: / там зьявіўся Корань, Які не палівалі, вырабляючы прабачэньне; / там знайшлася Студня, Якую не капалі, зь Якой выпіць Давыд у старажытнасьці пажадаў. / Там Дзева, нарадзіўшы Немаўля, / адразу здаволіла смагу Адама і Давыда. / Таму пасьпяшаемся туды, / дзе нарадзілася Дзіцё немаўля, адвечны Бог.

Песьня 7

Канон 1
Ірмас: Юнакі, выхаваныя ў набожнасьці, / наказам паганым занядбаўшы, / пагражаўшага полымя не спужаліся, / але, стаўшы пасярод полымя, сьпявалі: / “Божа бацькоў, дабраслаўлёны Ты!”
Прысьпеў: Узьвялічвай, душа мая, / Бога, ад Дзевы плоцьцю народжанага.
Пастухі, знаходзячыся ў поле, удастоіліся / дзіўнай сьвятланоснай зьявы; / бо слава Госпада асьвяціла іх, / і Анёл заклікаў: “Засьпявайце, бо нарадзіўся Хрыстос, / Божа бацькоў, дабраслаўлёны Ты!”
Раптам, разам са словам Анёла, / сталі усклікаць нябесныя ваяроў: / “Слава Богу ў вышнях, на зямлі мір, / сярод людзей дабраваленьня: зазьзяў Хрыстос; / Божа бацькоў, дабраслаўлёны Ты!”
“Што гэта за прамовы?” — сказалі пастухі, — / “Пойдзем, паглядзім на здарэньня, на боскага Хрыста”. / дасягнуўшы жа Віфлеему, яны разам зь Нарадзіўшай / Яму пакланяліся, сьпяваючы: / “Божа бацькоў, дабраслаўлёны Ты!”
Канон 2
Ірмас: Юнакі, улоўленыя любоўю да Цара усіх, / пагрэбавалі бязбожным зласлоўем / жахліва угневанага тырана, / і полымя бязьмернае скарылася ім, Уладару сьпяваючым: / “Ва усе стагодзьдзя дабраслаўлёны Ты!”
Прысьпеў: У гэты дзень Дзева нараджае Ўладара / ўнутры пячоры.
Слуг люта спальвае, / а юнакоў ратуе з ровам пылаючая печ / сяміразовым узмоцненая распальваньнем, — / тых, каго вянчала полымя па волі Госпада, / за набожнасьць ім багата падаваўшы расу.
Хрысьце—Абаронца! Ты суперніка сьмяротным пасарамаціў, / маючы увасабленьне Сваім покрывам невымоўна, / прыняўшы цяпер нашу выяву, нясучы нам абагаўленьня багацьце, / за пажаданьне якога мы некалі / зь вышыні ў бездані змрочныя сыйшлі.
Дзікі позіркам, нястрымна прыганарлівы, / непрыстойна буйны грэх / шалеючага як ад катаваньня сусьвету, / Ты усемагутнасьцю Сваім зваяваў; / а тых, каго захапіў ён раней, / у гэты дзень ратуеш ад яго сетак, / добраахвотна увасобіўшыся, Дабрадзей.

Песьня 8

Канон 1
Ірмас: Арашаючая расою печ / прадставіла выяву звышнатуральнага цуду: / бо яна не апальвае юнакоў, якіх прыняла ў сябе, / як і агонь Боскасьці улоньня Дзевы, / у якую сышоў. / Таму засьпяваем песьню: / “Ды дабраслаўляе усё тварэньне Госпада / і узьнімае ва усе стагодзьдзя!”
Прысьпеў: Узьвялічвай, душа мая, / Бога, ад Дзевы плоцьцю народжанага.
Вабіць дачку Бабілёну ад Сіёна / палонных юнакоў Давыдавых да сабе, / але сама пасылае вешчуноў, падарункі нясучых, / умольваць прыняўшую ў Сябе Бога Дачку Давыда; / таму засьпяваем песьню: / “Ды дабраслаўляе усё тварэньне Госпада / і узьнімае ва усе стагодзьдзя!”
Скруха заахвоціла адкласьці прылады сьпеву, / бо дзеці Сіёна не сьпявалі ў чужых краінах, — / але руйнуе усякую памылку / і Бабілёнская музычная згода / зь Віфлеему зазьзяўшы Хрыстос; / таму апяём песьню: / “Ды дабраслаўляе усё тварэньне Госпада / і узьнімае ва усе стагодзьдзя!”
Авалодаў Бабілён здабычаю / і захопленым царства Сіёнскага багацьцем, / а Хрыстос вабіць у Сіён яго скарбы / і цароў—зоралічыльнікаў пуцяводнаю зоркай; / таму засьпяваем песьню: / “Ды дабраслаўляе усё тварэньне Госпада і узьнімае ва усе стагодзьдзя!”
Канон 2
Ірмас: Юнакі старазапаветныя, агорнутыя агнём неапаліма, / улоньне Юначкі паказваюць, / звышнатуральна нараджаючае, запячатанае; / але то і іншае зьдзяйсьняючы адзіным цудоўным дзеяньнем, / да сьпеву людзей узводзіць дабрыня.
Прысьпеў: У гэты дзень Дзева нараджае Ўладара / ўнутры пячоры.
Унікшы сьмерці — богатворчым быць па памылцы, — / падобна юнакам усё тварэньне з трапятаньнем / бесьперастанку апявае прыменшыўшаеся Слова / боячыся прыносіць Яму нявартае маленьне, / як існасьцю нясталае, хоць і мудрае стараннасьцю.
Прыходзіш Ты, народаў Абуджэньне, / вяртаючы заблукаўшую чалавечую існасьць / зь узгоркаў пустэльных на пашу кветаносьбітную, / зьявіўшыся чалавекам і разам — Богам па Сваёй ахвоце, / каб гвалтоўную моц чалавеказабойцы уціхамірыць.
Прад 9—й песьняй “Гонарам вышэйшую за Херувімаў:” не сьпяваем, а сьпяваем прысьпеў сьвята:
Узьвялічвай, душа мая, / гонарам і славай вышэйшую Нябесных палкоў / Дзеву Усячыстую Багародзіцу.
Таямніцу бачу / незвычайную і цудоўную: / пячора — неба, пасад Херувімскі — Дзева, / ясьлі — ёмішча, / дзе прылёг няўмешчальны Хрыстос Бог, / Якога мы ў песьнях узьвялічваем.
Узьвялічвай, душа мая, / гонарам і славай вышэйшую Нябесных палкоў / Дзеву Усячыстую Багародзіцу.
Таямніцу бачу / незвычайную і цудоўную: / пячора — неба, пасад Херувімскі — Дзева, / ясьлі — ёмішча, / дзе прылёг няўмешчальны Хрыстос Бог, / Якога мы ў песьнях узьвялічваем.
Узьвялічвай, душа мая, / гонарам і славай вышэйшую Нябесных палкоў / Дзеву Усячыстую Багародзіцу.

Песнь 9

Канон 1
Ірмас: Таямніцу бачу / незвычайную і цудоўную: / пячора — неба, пасад Херувімскі — Дзева, / ясьлі — ёмішча, / дзе прылёг няўмешчальны Хрыстос Бог, / Якога мы ў песьнях узьвялічваем.
Узьвялічвай, душа мая, / Бога, ад Дзевы плоцьцю народжанага.
Узьвялічвай, душа мая, / у пячоры народжанага Цара.
Вешчуны, бачачы незвычайны рух / невядомай новай зоркі, нядаўна зьявіўшайся, / зьзяючай ярчэй сьвяцілаў нябесных, / уцямілі, што на зямлі нарадзіўся Цар Хрыстос / у Віфлееме для выратаваньня нашага.
Узьвялічвай, душа мая, / Бога, ад вешчуноў пакланеньня прыняўшага.
Узьвялічвай, душа мая, / зоркай вешчунам Паведамленага.
“Дзе нованароджанае Дзіцё”, — запытвалі вешчуны — / “Цар, Чыя зорка зьявілася? / Бо мы прыйшлі дзеля глыбокай пашаны Яму”. / Тады вар'ят Ірад—багаборца трывожыўся / і ў лютасьці намерваўся забіць Хрыста.
Узьвялічвай, душа мая, / Чыстую Дзеву і Адзіную Богародзіцу, / нарадзіўшую Хрыста Цара.
Вяшчуны і пастухі прыйшлі пакланіцца Хрысту, / нарадзіўшамуся ў градзе Віфляеме.
Дакладна выведаў Ірад час зьяўленьня зоркі, / пад кіраваньнем якой пакланяюцца / у Віфлееме Хрысту вешчуны з падарункамі; / ёю жа накіраваныя ў сваю бацькаўшчыну, / яны жорсткага дзетазабойцу пакінулі абсьмяяным.
У гэты дзень Дзева нараджае Ўладара / ўнутры пячоры.
Канон 2
Ірмас: Па страху нам лягчэй бы захоўваць маўчаньне, / як справу бясьпечную, / па любові жа, Дзева, / ткаць сьпевы, зь стараннасьцю складзеныя, цяжка; / але Ты, Маці, і сілу падавай / па меры прыроднага прызначэньня.
У гэты дзень Уладар нараджаецца, як немаўля, / ад Маці—Дзевы.
Па страху нам лягчэй бы захоўваць маўчаньне, / як справу бясьпечную, / па любові жа, Дзева, / ткаць сьпевы, зь стараннасьцю складзеныя, цяжка; / але Ты, Маці, і сілу падавай / па меры прыроднага прызначэньня.
У гэты дзень пастухі бачаць Выратавальніка, / пялёнкамі спавітага і ляжалага ў ясьлях.
У гэты дзень Уладар рызьзём спавіваецца: / Неадчувальны — як немаўля.
У гэты дзень усё тварэньне весяліцца і радуецца, / бо Хрыстос нарадзіўся ад Дзевы Юначкі.
Бачыўшы цьмяныя выявы і цені мінулыя / Слова, новым зь зьняволеных дзьвярэй зьявілася / і сьвятло ісьціны шануючы, о чыстая Маці, / мы улоньне Тваё годна дабраслаўляем.
Нябесныя сілы народжанага Выратавальніка, / як Госпада і Уладара абвяшчаюць сусьвету.
Кліч, душа мая, / уладу непадзельнай ў трох Асобах Боскасьці.
Кліч, душа мая, / Вызваліўшую нас ад праклёну.
Дасягнуў жаданага / і удастоіўшыся прышэсьця Бога, / цяпер Хрысталюбчы народ чакае / адраджэньня, бо яно жыватворна; / падай жа нам дабрыні, Дзева Усячыстая, / пакланіцца славе нябеснай!
Узьвялічвай, душа мая, / Бога, ад Дзевы плоцьцю народжанага.
Таямніцу бачу / незвычайную і цудоўную: / пячора — неба, пасад Херувімскі — Дзева, / ясьлі — ёмішча, / дзе прылёг няўмешчальны Хрыстос Бог, / Якога мы ў песьнях узьвялічваем.
У гэты дзень Дзева нараджае Ўладара / ўнутры пячоры.
Па страху нам лягчэй бы захоўваць маўчаньне, / як справу бясьпечную, / па любові жа, Дзева, / ткаць сьпевы, зь стараннасьцю складзеныя, цяжка; / але Ты, Маці, і сілу падавай / па меры прыроднага прызначэньня.
Паклон

Сьвяцільны

Наведаў нас зь вышыні Выратавальнік наш, / перш сонцы узышоўшае Сьвяціла, / і мы, жывучыя ў цемры і цені здабылі ісьціну, / бо ад Дзевы нарадзіўся Гасподзь. (тройчы)

На “Хваліце” Вершыры на 4, тон 4, Андрэя Ерусалімскага

Весяліцеся праваслаўныя, нябёсы, радуйцеся; / гуляйце горы, бо нарадзіўся Хрыстос! / Сядзіць Дзева, Херувімам падобная, / носячы на улоньні Бога, Слова увасобленае. / Пастухі Народжанага славяць, / вешчуны Уладару падарункі прыносяць. / Анёлы абвяшчаюць хвалу: / “Неспасьціжны Гасподзь, слава Табе!”
Айцец пажадаў — / Слова стала плоцьцю, / і Дзева нарадзіла Бога ачалавечыўшагася. / Зорка абвяшчае, вешчуны пакланяюцца, / пастухі зьдзіўляюцца і усё тварэньне радуецца.
Багародзіца—Дзева, нарадзіўшая Выратавальніка, / Ты старажытны праклён Евы скасавала, / бо стала Маці па жаданьню Айца, / носячы ва улоньні Бога, Слова увасобленае. / Немагчыма гэтую таямніцу дасьледаваць, / толькі вераю яго усе мы славім, / усклікаючы з Табою і сьпяваючы: / “Незвычайны Гасподзь, слава Табе!”
Прыйдзіце, апяем Маці Выратавальніка, / пасьля нараджэньня Яго па—ранейшаму застаўшуюся Дзевай: / “Радуйся, Град адушаўлёны Цара і Бога, — / Хрыстос, усяліўшыся ў Яго, зьдзейсьніў выратаваньне” / З Гаўрыілам апяём Цябе, / з пастухамі славім, сьпяваючы: / “Багародзіца, малі прад Увасобіўшымся зь Цябе / аб нашым выратаваньні!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Тон 6, патрыярха Гэрмана

Калі надышло час Твайго прышэсьця на зямлю, / першы перапіс сусьвету зьдзейсьнілася; / тады Ты запісаць намерваўся імёны людзей, / веруючых у нараджэньня Тваё. / Таму такі указ быў Кесарам абвешчаны: / бо безуладнае, вечнае Тваё Царства абнавілася. / Вось чаму і мы Табе прыносім наўзамен падарункі рэчавыя / праваслаўнага багаслоўя багацьце, / як Богу і Выратавальніку душаў нашых.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Тон 2, звышгоднага Яна Дамаскіна

У гэты дзень Хрыстос у Віфляеме нараджаецца ад Дзевы, / у гэты дзень Безуладны пачынаецца / і Слова увасабляецца. / Сілы нябесныя радуюцца, / і зямля зь людзьмі весяліцца. / Вешчуны падарункі прыносяць, / пастухі аб цудзе абвяшчаюць, / мы жа бесьперастанку будзем заклікаць: “Слава ў вышнях Богу і на зямлі мір, / сярод людзей добрая воля!”
Вялікае славаслаўя

Водпуск

У пячоры нарадзіўшыся і ў ясьлях ляжачы дзеля нашага выратаваньня, Хрыстос, праўдзівы Бог наш, па малітвах усячыстай Сваёй Маці, сьвятых хвалебных і усяхвальных Апосталаў і усіх сьвятых памілуе і выратуе нас, як добры і Чалавекалюбца.

На Літургіі

Анціфон 1, тон 2

Верш 1: Славіць буду Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім, / абвяшчаць пра ўсе цуды Твае
Пс 9:2
Малітвамі Багародзіцы, Збаўца, збаў нас.
Верш 2: На радзе праведных і на сходні. / Вялікія дзеі Гасподнія.
Пс 110:1б – 2а
Малітвамі Багародзіцы, Збаўца, збаў нас.
Верш 3: Вабныя ўсім, хто іх любіць.
Пс 110:
Малітвамі Багародзіцы, Збаўца, збаў нас.
Верш 4: Дзея Ягоная — слава і хараство, / і праўда Ягоная застаецца навечна.
Пс 110:3
Малітвамі Багародзіцы, Збаўца, збаў нас.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Малітвамі Багародзіцы, Збаўца, збаў нас.

Антыфон 2, тон 2

Верш 1: Дабрашчасны муж, што баіцца Госпада, / і шчыра любіць ягоныя запаведзі.
Пс 111:1
Збаў нас, Сын Боскі, народжаны ад Дзевы, сьпяваючых Табе: Алілуя!
Верш 2: Моцнае будзе насеньне ягонае на зямлі, / род праведных дабраславёны будзе.
Пс 111:2
Збаў нас, Сын Боскі, народжаны ад Дзевы, сьпяваючых Табе: Алілуя!
Верш 3: Дастатак і багацьце ў доме ў яго, / і праўда Ягоная трывае вечна.
Пс 111:3
Збаў нас, Сын Боскі, народжаны ад Дзевы, сьпяваючых Табе: Алілуя!
Верш 4: У цемры ўзыходзіць сьвятло справядлівым: / добрае яно і міласэрнае і праведнае.
Пс 111:4
Збаў нас, Сын Боскі, народжаны ад Дзевы, сьпяваючых Табе: Алілуя!
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Адзінародны Сыне:

Антыфон 3, тон 4

Верш 1: Сказаў Гасподзь Госпаду майму: / сядзі праваруч Мяне.
Пс 109:

Трапар, тон 4

Нараджэньня Тваё, Хрысьце Божа наш, / асьвяціла сусьвет сьвятлом веданьня, / бо праз яго зоркам служачыя / зоркаю былі навучаны / Табе пакланяцца, Сонцу праўды, / і ведаць Цябе, зь вышыні Узыходзячае Сьвяціла. / Гасподзь, слава Табе!
Верш 2: пакуль пакладу ворагаў Тваіх / у падножжа ног Тваіх.
Пс 109:
Нараджэньня Тваё, Хрысьце Божа наш, / асьвяціла сусьвет сьвятлом веданьня, / бо праз яго зоркам служачыя / зоркаю былі навучаны / Табе пакланяцца, Сонцу праўды, / і ведаць Цябе, зь вышыні Узыходзячае Сьвяціла. / Гасподзь, слава Табе!
Верш 3: Жазло сілы Тваёй пашле Гасподзь зь Сіёна, – / валадары сярод ворагаў Тваіх
Пс 109:2
Нараджэньня Тваё, Хрысьце Божа наш, / асьвяціла сусьвет сьвятлом веданьня, / бо праз яго зоркам служачыя / зоркаю былі навучаны / Табе пакланяцца, Сонцу праўды, / і ведаць Цябе, зь вышыні Узыходзячае Сьвяціла. / Гасподзь, слава Табе!
Верш 4: У дзень моцы Тваёй народ Твой гатовы ў аздобах сьвятыні.
Пс 109:
Нараджэньня Тваё, Хрысьце Божа наш, / асьвяціла сусьвет сьвятлом веданьня, / бо праз яго зоркам служачыя / зоркаю былі навучаны / Табе пакланяцца, Сонцу праўды, / і ведаць Цябе, зь вышыні Узыходзячае Сьвяціла. / Гасподзь, слава Табе!

Уваход

З улоньня дзяньніцы падобнае да расы Тваё нараджэньне, – Прысягаўся Гасподзь і не раскаецца: Ты Сьвятар навекі паводле абраду Мэлхісэдэкавага.
Пс 109:3в – 4
Нараджэньня Тваё, Хрысьце Божа наш, / асьвяціла сусьвет сьвятлом веданьня, / бо праз яго зоркам служачыя / зоркаю былі навучаны / Табе пакланяцца, Сонцу праўды, / і ведаць Цябе, зь вышыні Узыходзячае Сьвяціла. / Гасподзь, слава Табе!
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Кандак, тон 3

Дзева ў гэты дзень ідзе, каб Адвечнае Слова / нарадзіць у пячоры невымоўна. / Радуйся, сусьвет, аб тым пачуўшы, / услаў са Анёламі і пастухамі / нас дзеля пажадаўшага зьявіцца / — Дзіцё немаўля, Адвечнага Бога.
Замест Трысьвяцьця:
Колькі б вас у Хрыста не хрысьцілася, / у Хрыста вы усе апранёціся. Алілуя. (Тройчы)

Пракімен, тон 3

Хай паклоніцца Табе ўся зямля і сьпявае Табе, хай сьпявае імю Твайму, Усявышні!
Верш: Клікніце Богу, уся зямля, сьпявайце славу імю Ягонаму; гонар славе Ягонай, хвала Яму!
Пс 65:4, 1 – 2
Да Галятаў пасланьня Апостала Паўла, пачатак 209


Алілуя, тон 1

Верш: Нябёсы прапаведуюць славу Божую, і пра дзею рук Ягоных абвяшчае цьвердзь.
Верш: Дзень дню перадае слова, і ноч ночы адмыкае веды.
Пс 18:2, 3
Эвангельля ад Мацьвея, пачатк 3.

Замест “Годна”

Узьвялічвай, душа мая, / гонарам і славай вышэйшую Нябесных палкоў Дзеву Усячыстую Багародзіцу.
Ірмас, тон 1: Па страху нам лягчэй бы захоўваць маўчаньне, / як справу бясьпечную, / па любові жа, Дзева, / ткаць сьпевы, зь руплівасьцю складзеныя, цяжка; / але Ты, Маці, і сілу падавай / па меры прыроднага прызначэньня.
І да адданьня.

Прычасьнік

Збавеньне паслаў Ён народу Свайму. Алілуя. (тройчы)


[i] Калі навячор’я Калядаў прыпадае на сыботу альбо нядзелю – Гадзіны сьпяваюцца ў пятніцу. Прадсьвята пачынаецца 20 сьнежня.
[ii] Прамаўляецца кананархам альбо чытальнікам пасярод храму.
[iii] Згодна старажытнай беларускай традыцыі, Шматгодзьдзя сьпяваецца менавіта на Гадзінах. Але, улічвая сучасныя ўмовы, у саборных і прыходскіх храмах можа сьпявацца ў канцы Сьв. Літургіі альбо вячорняй (калі прадсьвята выпала на сыботу альбо нядзелю)
[iv] Калі служыцца Сьв. Літургія – сымбаль веры прапускаецца.
[v] Калі вечар прадсьвята Каляд прыйдзецца на пятніцу, сьпяваецца пракімен: Хто Бог вялікі, як Бог наш: са сваімі вершамі, дзённы жа не сьпяваецца.
[vi] Калі Шматгодзьдзя сьпявалася на Гадзінах, тут яно можа не сьпявацца.