Thursday, May 20, 2010

АДКРЫЦЬЦЁ

Шчасьлівы ты, Сымон, сын Іонін; бо ня цела і кроў адкрылі табе гэтае, але Айцец Мой, што ў нябёсах.

(Мц. 16:17)

Слова Боскае ёсьць Адкрыцьцё, і усё хрысьціянскае жыцьцё складаецца ва успрыманьні гэтага Адкрыцьця. Яно не спасьцігаецца простым розумам чалавечым, яго нельга вымераць, дасьледаваць, ухваліць або адкінуць, ужываючы да яго адзнаку сьвету гэтага. Яно не уваходзіць у сэрца пад уплывам цела і крыві, якія, наадварот, часта паўстаюць супраць яго, але толькі праз узьдзеяньня Духу Сьвятога. Гасподзь узрадаваўся праяве дзеяньня Боскай мілаты на душу Свайго вучня і назваў яго дабрашчасным, таму што не ад цела і крыві успрыняў ён сваю веру, а ад Духа Айца Ягонага. Тое, што прымаецца ад цела і крыві, — хістка, павярхоўна, пераменлівае, бясплённа.

Вераваньні, якія прымаюцца ад людзей, не вытрымліваюць выпрабаваньняў, не дасягаюць глыбіні сэрца, не перараджаюць яго да новага жыцьця і не даюць яму сілу жыць і памерці па-хрысьціянску.

Толькі то праўдзіва, трывала і вечна, што паказана нам Самім Богам. Узрадуецца Хрыстос і зараз аб кожнай душы, якая выпрабуе тое, што выпрабаваў Сымонаў, сын Іонін, у той дзень, калі насуперак усім зьдзіўленьням абвясьціў Ісуса — Сынам Бога Жывога. Дабрашчаныя і зараз тыя, якія, не раячыся зь целам і крывёй, ідуць прама да Бога і якім Ён выяўляе за гэта Сына Свайго Ісуса Хрыста! Дабрашчасныя тыя, якія стаяць на цьвёрдым камяні, камень жа ёсьць Хрыстос. Бо яны “пілі зь духоўнае скалы, што ішла за імі, скала ж быў Хрыстос” (1Кар. 10:4) Яны не пахіснуцца не таму, што яны моцныя і цьвёрдыя, але таму, што Ён моцны і нязломны, і Ён іх трымае, і яны на Ім стаяць і будуць стаяць ва усе стагодзьдзі.