Monday, June 7, 2010

КАНОН УСІМ СЬВЯТЫМ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ

Песьня 1

Ірмас: Возчыка калясьніцы фараона пагрузіў / некалі цудадзейнае Майсея жазло, / крыжападобным ударам падзяліўшы моры, / Ізраіля жа ўцекача, пешага падарожніка выратаваў, / песьню Богу сьпяваючага.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Усе ў песьнях апяём сугучна / у набожнасьці празьзяўшых боскіх айцоў нашых, / якіх нарадзіла сьвятая зямля Беларуская, / і каго Царква Беларуская выхавала

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Радуйцеся, сьвяціцелі Беларускія: / Кірыла, Міна, Лаўрын, Кіпрыян, Сямён, Макары, Герман / зямлю нашу сваёй працай асьвяціўшыя.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Прыйдзіце, праваслаўныя, любячыя мучанікаў, / песьнямі ўшануем першамучанікаў Царквы нашай / Фёдара і маладога Яна, /ідалам не служыўшым / і кроў сваю за Хрыста аддаўшых.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Радуйся і весяліся, слуга Боскі, / князь беларускі Тур, асьветнік наш: / бо праз цябе мы ўсе вызвалены / ад душазгубнага служэньня. / Таму “Радуйся!” сьпяваем цябе.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Зьзяе, як зорка на нябёсах, Боскі герарх Міхайла, / першага мітрапаліта Царквы Кіеўскай, / зямлю Беларусі адукаваўшага сьвятлом вызнаньня боскай веры / і да Ўладара новы народ прывёўшага / абноўлены сьвятым хростам.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Веліч і слава зямлі крывіцкай ты, Вольга богамудрая, / бо праз цябе мы аб паганскай спакусы вызвалены. / Не прыпыняй і цяпер маліцца за народ крывіцкі, / які ты да Бога прывяла.

Слава: О дабрадатныя мучанікі Хрыстовы, / князі Барыс і Глеб, / і Меркурый Смаленскі! / Не забудзьце Радзімы вашай: / голад і бяду адганіце, / ад міжсабойнай вайны і ўсялякага граху / збаўце нас, на вас надзею маючых.

Цяпер: З палкамі анёлаў, Уладарка, / з прарокамі, Апосталамі і зь усімі сьвятымі / за нас, грэшных, Богу памаліся, / Твайго Покрыву сьвята ў зямлі Беларускай праславіўшых.

Песьня 3

Ірмас: Умацаваўшы ў пачатку нябёсы прамудра / і зямлю на водах заснаваўшы! / На скале запаведзяў Тваіх, Хрысьце, мяне зацьвердзі, / бо няма сьвятога, акрамя Цябе, / адзіны Чалавекалюбца

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Прапаведуе праслаўна і гучней трубы агалошвае / вялікая Лаўра Пячорская, табой пачатак прыняўшая, / ойча звышгодны Антоні, / набожны і слаўны сын зямлі крывіцкай / усяго манаства Царквы Кіеўскай засноўнік; / дом жа Маці Бога радасна хваліць, сьпяваючы Богу: / “Зацьверджаны Табой, Гасподзь!”

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Апяём радасна вялікага ў набожнасьці і цудах, / манаскага жыцьця Царквы Кіеўскай падмурак, / слаўнага слугу Хрыста і Ўсячыстае Багародзіцы, звышгоднага Феадосія, / зь ім усіх звышгодных айцоў Лаўры Пячорскай.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Меркурый мучанік, / зямлі Беларускай абаронца і горада Смаленска слава, / ад паганаў нападаў / усіх нас абараняй.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Малітоўнікам будзь за праваслаўя беларускае, / Афанасій звышгодны мучанік! / Навучы нас цьвёрда і бясстрашна праваслаўя спавядаць / і ворагаў яго не баяцца.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Ды ўшануецца Ялісей звышгодны, / манастыра Лаўрышеўскага ўпрыгожаньня, / разам зь усімі сьвятымі і цудатворцамі беларускімі, / справамі сваімі і цудамі асьвяціўшыя слаўна / зямлю нашу.

Слава: Песьнямі сьвятымі ўсяславім / Макара, мітрапаліта Беларускага, / жыцьцё свае за ягнятаў паклаўшага / і зямлі нашай свае дабраслаўленьне даўшага / і сьвятыя свае мошчы / як сьветач служэньня пастырскага, / нам даўшага.

Цяпер: Вось, час дзеля абароны Ўсясьвятой Багародзіцы надышоў, / бо памножыліся спакусы; вось, час нашых да Яе малітваў, о браты, / засьпяваем адзінадумна ад усяго сэрца нашага: / “Уладарка, Уладарка, дапамажы людзям Тваім!”

Кандак, тон 3

У гэты дзень хор сьвятых, у зямлі Беларускай Богу дагадзіўшых прастаіць у храме / і нябачна за нас моліцца Богу. / Анёлы зь імі ўсяславяць / і ўсе сьвятыя Царквы Хрыстовай сьвяткуюць — / бо аб нас моляць усе разам Адвечнага Бога.

Ікас: Эдэмскага раю дрэвамі / шматплоднымі і прыгожымі ёсьць сьвятыя, / кветкі водарныя навукі і плады спраў прыносячыя: / ад іх душы нашы сілкуюцца, / і голад наш духоўны задавальняецца. / Прыйдзіце, зьвернемся пад шаты іх / і ўславім, як краіны нашай радасьць і ўпрыгожаньня, / і як узор жыцьця і прыклад дзеля нас: / бо атрымалі яны вянцы нятленныя / ад Адвечнага Бога.

Сядальны, тон 4

Сонца Праўды — Хрыстос, / паслаў вас, як промні, / адукоўваючыя зямлю Беларускую, / дагаджальнікі Боскія, ад роду нашага зазьзяўшыя; / таму захмураную душу маю / боскімі вашымі малітвамі асьвяціце, / у Богу звышгодныя!

Слава, цяпер: тон 4: Прыйдзем, праваслаўныя, / да Боскіх і выратавальных рызаў Збаўцы нашага Бога, / добраваліўшага яе на целе Сваім насіць / і на крыжы сьвятую Сваю Кроў праліць, / якой вызваліў нас з рабства ворага. / Таму зь удзячнасьцю клічам да Яго: / “Выратуй айчыну нашу, Сьвятую Беларусь, і архірэяў, і сьвятарства, / і ўсіх людзей сьвятымі Тваімі рызамі абарані / і збаў душы нашы, як Чалавекалюбца!”

Песьня 4

Ірмас: Ты — мая крэпасьць, Госпад, / Ты — і мая сіла, / Ты — мой Бог, Ты — мая радасьць, / не пакінуўшы нетраў Айца / і нашу галечу наведаўшы. / Таму з прарокам Авакумам сьпяваю Табе: / “Слава моцы Тваёй, Чалавекалюбца!”

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Царквы Беларускай пэрліна ўсякаштоўная, / сьвяты горад Полацак. / богаабраную калыску Беларускага праваслаўя. / Ён калыска шматлікіх сьвяціцеляў і сьвятых, мучанікаў і праведнікаў. / Яны малітвамі горад гэты / і ўсю зямлю нашу ахоўваюць. / Праваслаўных людзей умацоўваюць і дабраслаўляюць.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Молім вас, сьвяціцелі Хрыстовы ,/ Сямён і Міна, / града Полацка і ўсёй зямлі Беларускай упрыгожаньня: / душы нашы смутку пазбаўце / і супакой нам падайце / вашымі да Бога малітвамі.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Звышгодная Еўфрасіньня, / асьветніца Беларусі / і манаства беларускага сьвятая маці, / дойлідам Царквы Беларускай была ты, Звышгодная, / Крыж выратавальны народу беларускаму падаравала, / як усясьвяты сымбаль нашай веры. / За подзьвіг асьветніцтва твайго / атрымала ад Бога ўсягодны вянец / і зь сьвятымі і мучанікамі сьвяткуеш.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Слава: Цяпер радуецца слаўны горад Полацак, / і вясельлям напаўняецца Беларусь, / на малітвы полацкіх сьвятых надзею маючы. / Храм Сафіі сьвятой красуецца, / і манастыры радуюцца, / маючы ў сябе сьвятыя мошчы вашы, / як скарб нявымоўны і прыдзівосны.

Цяпер: Іконай Тваёй, апосталам Лукой напісанай, / ня толькі Канстантынопаль адукоўваецца, / але і беларускі Полацак, / і іншыя гарады і вёскі асьвячаюцца, / ад яе цудоўную дапамогу атрымліваючы / і крыніцу жыцьцядаўчую ў ёй маючы, / і нам, добрая Ўладарка, браму раю адчыні.

Песьня 5

Ірмас: Для чаго Ты адкінуў мяне / ад твару Твайго, Сьвятло нязгаснае, / і пакрыла чужая цемра мяне, няшчаснага? / Але зьвярні мяне і да сьвятла запаведзяў Тваіх / шляхі мае скіруй, малю.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Крывіцкага Ноўгарада першыя пастыры: Мікіта, Ніфонт, Ян, Феактыст, / Маісей, Яфімій, Ёна і Серапіён / і іншыя цудовыя сьвяціцелі, / вы ў доме Прамудрасьці Боскай, як пальмы квітнелі, / словамі богаплоднымі і набожным жыцьцём.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Прыйдзіце, пабачым Эдэмскага раю кветкі / вечна жывыя і Богам ўзгадаваныя / — айцоў подзьвігамі ў зямлі наўгародскай празьзяўшых, / якіх узрасьціў Адзіны Гасподзь.

Слава: Праведны Даўмон і звышгодная Хартына / Пскову сьцяна непрыступная, / малітоўнікі прад Госпадам за Беларусь Сьвятую, / ды сьпевамі ўславяцца.

Цяпер: Абаронцай добрай Ты калісьці зрабілася Крывіцкаму Ноўгараду, / і безнадзейным — Надзеяй, і да людзей, што ў бядзе перабывалі — Дапамогай. / І цяпер вокам міласэрным глянь на нас / і, скруху нашу пабачыўшы і подыхі пачуўшы, / знак міласьці нам пакажы, Усячыстая.

Песьня 6

Ірмас: Зьлітуйся над мной, Гасподзь, — бо шматлікія беззаконьні мае, — і з глыбіні злой вызвалі, малю; бо да Цябе я заклікаў, — і Ты пачуй мяне, Божа выратаваньня майго!

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Па Эвангельскі Хрыста палюбіўшы, звышгодныя сыны зямлі Беларускай яе манастырамі сьвятымі ўпрыгожылі і ў іх ад сусьвету гэтага адмовіўшыся анёльскае жыцьцё ў малітве і посьце правялі. Гэтым вянец зьзяючы ад Госпада атрымалі і прад Ім прадстоячы моляцца за выратаваньня душаў нашых.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Зоркамі праваслаўя беларускага зьзяюць манастыры Наваградскія, Полацкія, Менскія, Віцебскія, Тураўскія і Пінскія. Ад бяды палону злога нас пазбавіўшыя малітвамі айцоў і мацяроў сьвятых.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Радуцеся лясы і палеткі Беларускія, раней безлюдныя, але затым як кветка вясной расквінеўшыя і манахаў шматлікіх узрасьціўшыя. Імі славіцца цяпер зямля нашая і людзі нашы збаўляюцца.

Слава: Радуйся, Афон беларускі, квітнейце манастыры нашы, узрасьціўшыя шмат сьвятых і слаўных айцоў і маці, набожным жыцьцём сваім усіх навучыўшых да зямнога не прыляпляцца, але крыж свій на плечы ўзяць і ў сьлед за Хрыстом пакрочыць.

Цяпер: Тваёй іконай Віленскім, які ўся Беларусь, як падарунак боскі прыняла, заўсёды краіну нашу, Уладарка Багародзіца, пакрывай і абараняй, выратоўвая яе ад нападаў варожых.

Кандак, тон 6: У гэты дзень хор сьвятых, у зямлі нашай Богу дагадзіўшых прадстаіць у храме і нябачна за нас моліцца Богу. Анёлы зь імі славасловяць і ўсе сьвятыя Царквы Хрыстовай сьвяткуюць — бо аб нас моляць усе разам Адвечнага Бога.

Ікас: Эдэмскага раю дрэвамі шматплоднымі і прыгожымі ёсьць сьвятыя, кветкі водарныя навукі і плады спраў прыносячыя: ад іх душы нашы сілкуюцца, і голад наш духоўны задавальняецца. Прыйдзіце, зьвернемся пад шаты іх і ўславім, як краіны нашай радасьць і ўпрыгожаньня, і як узор жыцьця і прыклад дзеля нас: бо атрымалі яны вянцы нятленныя ад Адвечнага Бога.

Песьня 7

Ірмас: Божага сыходжаньня / агонь засаромеўся ў Бабілёне некалі; / таму хлопцы ў печы, радаснымі ступнямі / як на лугу радуючыся, апявалі: / “Дабраслаўлёны Ты, Божа бацькоў нашых!”

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Ды ўсяславіцца Фёдар, звышгодны князь Астрожскі, / за народ беларускі жыцьця ў бітве зь ворагам не шкадаваўшы / і анёльскім вобразам Царкву Беларускую ўпрыгожыўшы; / і Аўраамій церпячы, як эвангельскі купец пакутамі сваімі Ўладарства Боскае атрымаўшы, — / горада Смаленска слава. / Вы Беларусі нябесныя абаронцы / і Царквы Беларускай слава.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Дабравернаму князю Альгерду слава, абаронцу айчыны нашай / і Царквы Беларускай вялікаму рупліўцу. / Дасканала княжы абавязкі выканаўшы, / у сьвяты манастыр прыйшоў і вялікую схіму прыняўшы. / Жыцьцё твае — прыклад Радзіме і Богу служэньня, / а таксама вялікае ласкі Збаўцы да прыносіўшага пакаяньне. / Бо спакусы зямныя пакінуў ты, / дзеля служэньня Ўсявышняму / і зараз Яму прадстоячы, / малі каб выратаваў душы нашы

Слава: Зброяй вашых малітваў, дабраверныя і звышгодныя князі, / манахі і сьвяціцелі, / мучанікі і мучанікі, / зямля Беларусі ад злога збаўляецца, / а народ беларускі, збаўляючысь, песьню перамогі сьпявае: / “Дабраслаўлёны Ты, Бог бацькоў нашых!”

Цяпер: Як дабрадатны скарб падаравала Ты Беларусі Сьвятой / абраз Твой Жыровіцкі, / які бацькам нашым шматразова і шматвобразна даброты прыносіў. / Не спыняй цяпер, о Маці Бога, / нас ад бед выратоўваць, / і выратуй зямлю Беларускую.

Песьня 8

Ірмас: Сяміразова печ / Халдзейскі ўладар / для шануючых Бога ў апантанасьці распаліў; / але сілай вышэйшаю выратаванымі іх убачыўшы, / да Творцы і Збавіцеля заклікаў: / “Юнакі дабраслаўляйце, сьвятары апявайце, / людзі ўздымайце ва ўсе стагодзьдзя!”

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Ад юнацтва шлях служэньня Богу абраўшы, / боганосны Кірылы, сьвяціцель Тураўскі, / палымянымі багасловамі сэрцы людзей запальваў / любоўю праўдзівай да Бога. / Славу Беларускага Залатавуснага атрымаўшы, / послух сьвяціцеля нёс годна. / Цяпер Богу сярод сьвятых і мучанікаў прадстоячы / малітвамі нас ад злога абараняй.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Упрыгожваецца горад Тураў, маючы сваіх малітоўнікаў, / сьвяціцеляў Кірыла і Лаўрына / асьвяціўшых зямлю праўдай веры, / і звышгоднага Марціна — у веры непахіснага / і малітвах няспыннага.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Радуйся беларускі Наваградак: / бо ў цябе пачатак беларускай памеснасьці пакладзены. / Слаўны сьвяціцелямі беларускімі Кіпрыянам і Рыгорам / У служэньні сваім сьвяціцеляў, / дзеці зямлі баўгарскай — зямлю беларускую асьвяціўшыя. / Прад прастолам Бога прадстоячы, / маліцеся за душы нашы.

Дабраславім Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.

Як пчолы мёд салодкі / ад кветак хутка вянуўшых, / сабралі вы, сьвятыя беларускія: / ад тленнага сусьвету — духоўны скарб, / якім усіх нас задавальняеце.

Цяпер: Абаронцу добра ўславім / і сьвятому Яе абразу паклонімся, якім Яна праваслаўя замацавала на Радзіме нашай / і таямніча ў Менску выявіла. / Абраз гэты — горада Менску вялікі скарб / і ўсёй зямлі нашай усяслаўнае багацьця.

Песьня 9

Ірмас: Ашаламіліся таму нябёсы, / і жахнуліся межы зямлі, / што зьявіўся людзям Бог у целе, / і ўлоньне Тваё стала больш за нябёсы. / Таму Табе, Багародзіца, / хары Анёльскія і чалавечыя апяваючы клічуць.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Сьвяціцель беларускі Герман, / духоўны пастыр змагароў беларускіх, / прадбачачы вянец цярновы, / крыж сьвяціцеля прыняў ты. / Шлях сьвяціцеля прайшоў годна. / Радуецца горад Чарнігаў, мошчы твае сьвятыя маючы, / славіць цябе Царква Беларуская, / бо, Госпадам вянцом сьвятасьці ўзнагароджаны, / абараняеш малітвамі Сьвятую Беларусь.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

О добры пастыр і ціхі Анёл Царквы Беларускай, звышгодны мучанік Сэрафім, / слава манастыра Жыровіцкага, / весяліся аб пастве сваёй, / бо табой пасеянае цудоўнымі кветкамі заквітнела. / Малітвамі тваімі прад прастолам Госпада / Беларуская Царква і войска ўздымаецца і цемра азіяцкая перамагаецца.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Ойча сьвятамучанік Мацфей, / ад юнацтва аб народзе сваім думаючы, / людзей беларускіх адукоўваў, / Богу і Радзіме служыўшы праваслаўна, / за Беларусь неаднойчы пакуту прымаючы, / Хрыста Бога нашага славіў ты. / За гэта ад азіяцкіх бязбожнікаў сьмерць прыняў, / табой уся Беларусь хваліцца і шануе табе, /вянцом славы Госпадам увенчаны / звышгодны мучанік.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Пастыр праваслаўны Георгій, / ад дзяцінства бацьку свайму / ў служэньні Госпаду пераймаўшы, / зброю зямную ў рукі ўзяць мусіў, / каб зямлю Беларускую ад навалы азіяцкай бараніць. / Але і зброяй вышэйшай узброіўся, / крыж сьвятарства ў час выпрабавальны прыняўшы, / так статак свой бараніў праўдзіва / і сьмерць мучаніка прыняў, Бога праслаўляючы. / Крывёю тваёй сьвятой Царква Беларуская ўпрыгожваецца, / і зямля родная з палону вызваляецца.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

О вытрываласьць і мужнасьць палка мучанікаў слаўных, / ад злых чужынцаў у Беларусі за Хрыста забітых! / Яны Царкву Беларускую праваслаўна ўпрыгожылі / і краіне нашай крывю сваю як семя веры аддалі, / і разам зь усімі сьвятымі ды праславяцца годна.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Вышэй словаў і ўсялякай хвалы / новых мучанікаў беларускіх подзьвігі! / Яны жорсткую злобу бязбожных заваёўнікаў / і дзёрзкасьць здраднікаў перацярпелі, / веру Хрыста, як шчыт супраць злога трымалі, / і прыклад цярпеньня і вытрымкі / годна нам паказалі.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

О вялікія суродзічы нашы, / вядомыя імёнамі і невядомыя, / выяўленыя і нявыяўленыя, / Нябеснага Сіёну дасягнуўшыя і славу вялікую ад Бога атрымаўшыя! / Суцяшэньня нам, у скрусе нашай выпрасіце, / веру нашу ўпаўшую ўздыміце і людзей беларускіх / па ўсім сьвеце раскіданых зьбярыце, / ад нас як падарунак сьпеў удзячнасьці прымаючы.

Слава: Тройца Ўсясьвятая! / Прымі прынесеных Цябе зямлёй Беларускай, як сьвяты падарунак / і як найлепшы фіміям, / усіх у ёй Цябе дагадзіўшых — і ў старажытнасьці, і ў апошнія часы, / вядомых нам і невядомых, / і малітвамі іх ад усялякага зла Беларусь захавай.

Цяпер: Дзева Дабрадатная! / Гарады і вёскі нашы / сьвятога твару Твайго абразамі, / як знакамі дабраваленьня ўзбагаціўшая! / Дабраславеньня нашае прымі, / і ад бед цяжкіх айчыну нашу пазбаў: / бо мы ўсе Цябе, як Покрыў усямоцны, / нашай Беларусі Сьвятой, праслаўляем.