Sunday, January 30, 2011

ВЫЛЯЧЭНЬНЕ СЬЛЯПОГА ВАРЦІМЕЯ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Мы уступаем сёньня ў падрыхтоўчыя тыдні да Вялікага посту. Царквой пакладзена задумвацца над сваімі грахамі не ў Вялікім посьце, а менавіта на працягу гэтых падрыхтоўчых тыдняў: на працягу тыдняў Посту мы будзем засяроджаны на сіле Боскай, што у немачы зьдзяйсьняецца; але на працягу надыходзячых цяпер тыдняў Царква зьвяртае нашу увагу на нас саміх.
І першае, што яна ставіць перад нашымі вачамі, гэта выява сьляпога Варцімея, які сядзіць у брамы іерыхонскае. Як ён — і мы сьляпыя; мы не бачым славы Боскай, разьлітай па усёй зямлі, зьзяючай вакол нас. Мы бачым толькі імглу, парой толькі цемру. Мы не бачым і сябе ні ў добрым, ні ў благім, толькі хвілінамі робімся відушчым штосьці пра сябе.